Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Старадарожчыны Мачульскі Раман Навумавіч




Дата канвертавання30.04.2016
Памер21.39 Kb.
Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Старадарожчыны
Мачульскі Раман Навумавіч (30.11.1903 - 25.04.1990)
Ураджэнец в. Крываносы Старадарожскага раёна. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б у Мінскай і Палескай абласцях, сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, камандзір партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны Мінскай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 годзе за вялікія заслугі ў арганізацыі і развіцці партызанскага руху, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Занесены ў Кнігу Народнай Славы раёна. Аутар кніг «Старонкі бессмяротнасці», «Люди высокого долга», «Вечный огонь», «На огненной земле».
Непачаловіч Іван Барысавіч (15.01.1922 - люты 1991)


Ураджэнец в. Арэхаўка Старадарожскага раёна. У Чырвонай Арміі з 1941 года, са снежня 1943 года – лётчык-штурмавік на 3-м Украінскім фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. Зрабіў 179 баявых вылетаў. У 1945 годзе за высокае майстэрства, мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.



Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Занесены ў Кнігу Народнай Славы раёна. Пахаваны ў в. Мінкавічы Старадарожскага раёна.
Палаўчэня Гаўрыіл Антонавіч (01.05.1907 - 1988)
Ураджэнец в. Языль Старадарожскага раёна. Прызваны ў Чырвоную Армію ў 1929 годзе. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гадоў. 3 чэрвеня 1941 года знаходзіўся на Заходнім, Калінінскім, 2-м Украінскім франтах – намеснік камандзіра, камандзір 141-га асобага танкавага батальёна, 4-й ударнай арміі Паўночна-Заходняга фронту. Капітан Палаўчэня вызначыўся пры вызваленні Калінінскай вобласці. 16 студзеня 1942 года падтрымаў наступленне стралковага палка, удзельнічаў у вызваленні гарадоў Тарапец, Андрэапаль. За праяўленыя мужнасць і гераізм у 1942 годзе прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Занесены ў Кнігу Народнай Славы раёна. Яго імя носяць вуліцы ў вёсцы Языль Старадарожскага раёна і горадзе Андрэапалі. Пахаваны ў г. Нікалаеве.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка