Героі Сацыялістычнай Працы. Гарэцкая ганна Савельеўна




Дата канвертавання27.03.2016
Памер14.59 Kb.
Героі Сацыялістычнай Працы.
ГАРЭЦКАЯ Ганна Савельеўна, н. у 1900 г. у в. Верацюгi Расонскага р-на. З 1932 г. у калгасе «Расоны»: звеннявая па вырошчваннi лёну, з 1950 г. намеснiк старшынi, у 1951-54 гг. стар­шыня калгаса «Расоны», у 1954-65 гг.звеннявая-льнавод. Удзельнiца партызанскага руху на Расоншчыне. У 1949 г. за атрыманне высокага ўраджаю валакна лёну-даўгунцу Г. С. Гарэцкай пры­своена званне Героя Сацыялiстычнай Працы. Была дэлегатам сусветнага фору­му прыхiльнiкаў мiру, членам ЦК КПБ у 1956-60 гг., дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947-51 гг. Узнага­роджана ордэнам Ленiна, медалямi. Памер­ла 6.12.1980 г. Iмем Г. С. Гарэцкай названа адна з вулiц в. Карзунова, дзе яна жыла i працавала, у калгасе «Расоны» ўстаноўлены пераходны памятны прыз яе iмя.
ГОЛУБЕЎ Барыс Маркавiч, н. у 1928 г. у в. Матылёва Расонснага р-на. З 1944 г.працаваў на торфапрадпрыемстве iмя Арджанiнiдзе Смалявiцкага р-на Мiнскай вобл.: спачатку рознарабочым, з 1951 г. машынiстам торфаўборачнай машыны. У 1971 г. за поспехi ў выкананнi плана па ўборцы фрэзернага торфу Б. М. Голубеву было прысвоена званне Героя Сацыялiстычнай Працы. Узнагароджаны 2 ордэнамi Ленiна. Выбiраўся народным дэпутатам i членам выканкома Смаля­вiцкага раённага Савета. Памёр 17.8. 1978. Iмем Б. М. Голубева названа ву­лiца ў г. Смалявiчы, праводзiцца футбольны турнiр на кубак яго iмя.
ХМЯЛЬКОВА Таццяна Iванаўна, н. у 1921 г. у в. Грачушына Расонскага р-на. З 1958 г. працавала свiнаркай, з 1966 г. брыгадзiр свiнафермы, у 1969-76 гг. свiнарка саўгаса «Расонскi». У 1966 г. за поспехi ў развiццi жывёлагадоўлi, па­велiчэнне вытворчасцi i нарыхтовак мяса Т. I. Хмяльковай прысвоена званне Героя Сацыялiстычнай Працы. На пенсii.




Г.С. Гарэцкая. Т.І. Хмялькова


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка