Геннадий Васильевич Говор




Дата канвертавання29.06.2016
Памер25.15 Kb.
Геннадий Васильевич Говор.

Родился 23.03.1945 года в г. Жлобин Гомельской области.

Поэт. Художник. Автор книг «Мае абпаленныя крылы…», «Мой нечаканы вершапад», «Незамгнёная ýсмешка», «Князь-возера» (паэма), «Ты мяне пацалавала», «Акунёуская бiтва».

Живет в Гомеле.

Член СП Беларуси. Член Союза художников Беларуси. Член Международного союза писателей и журналистов.

НА ДВАРЭ ЗІМА ЛЮТУЕ
Пазнаюць мяне сініцы

Нат вавёркі ведаюць –

Атрасаюць снег з ігліцы

І з далоні снедаюць.

Спрытна лузгаюць зярняткі,

Нават не спрачаюцца...

На долоні грэюць пяткі,

Стрэцца дамаўляюцца...

Ціўкаць пачалі сініцы

І з’явіліся гракі...

Адкрывае таямніцы

Зіма лету – час такі.

НЕ СУМУЙ
Не сумуй дзяўчына,

Што не хутка спееш.

Прыйдзе час, хлапчына

Возьме – абамлееш...

Не сумуй хлапчына,

Што пакуль бязвусы.

Прыйдзе час – дзяўчына

Разгарне спакусы...

Не сумуй жанчына,

Што не ўсё як мроіш.

Побач твой мужчына –

Яго супакоіш...

Не сумуй мужчына,

Што прыходзіць стома.

Побач ёсць жанчына –

З ёй так добра дома...

Не сумуйце людзі,

Што жыццё праходзіць.

Побач дзеці, унукі –

Жыццё карагодзіць!

ЗБІРАЮ ЛІТАРКІ БЫ ЗОРКІ
Кладуся спаць, але не спіцца –

Радкі збірае летуценне...

Святло ўключаю, каб ўчапіцца

Алоўкам спрытным за натхненне.

Збіраю літаркі, бы зоркі,

Што ў небе ззяюць і мігцяць.

На белы аркуш нетаропка

З’явіўся верш, каб акрыяць.

Ён на паперы, як на хвалях

Празрыстай, чыстае ракі

Плытом плыве непрымячальным,

На свята кніжнай талакі...

ХАРОШЫ ДЗЕНЬ
Харошы дзень! І дзякуй Богу!!!

Усё як трэба, так як след.

І кот не перабег дарогу,

І усміхнуўся мне сусед...

Усе паперы падпісалі

І грошы выдалі усе.

Карціны на выставу ўзялі,

За што мы ўзялі пакрысе...

Вадзіцель у таксі убачыў –

Адмовіўся аплату браць...

А пасажырам растлумачыў –

Сваіх паэтаў трэба знаць!

Прыйшоў дахаты – звоніць сябар,

Паэт вядомы Башлакоў.

Каторы раз шанцуе запар –

Шчаслівых назбіраў падкоў...

ДУША ПАЭТА ЖУРАЎЛІНАЯ

Душа паэта жураўліная

У неба просіцца, у высь,

А сэрцу – песню лебядзіную

Малюе зорны відарыс...

З-за рэбраў – пажыццёвых кратаў

Вачыма ў гэты свет глядзіць.

Нудзіць аскоміна субстратаў –

Так безнадзейна заблудзіць!..

Душа паэта жураўліная

У неба просіцца... Лятаць...

Буйныя слёзы, арабінныя –



Паэту ўсё жыццё глытаць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка