Гасцей сабраў Макаёнак Васіль Барханаў




Дата канвертавання08.05.2016
Памер10.25 Kb.
Гасцей сабраў Макаёнак

Васіль Барханаў
Мястэчка Старыя Журавічы, што ў Рагачоўскім раёне, даўно не бачыла столькі гасцей, сярод якіх былі пісьменнікі, тэатральныя дзеячы, кіраўнікі вобласці і раёна. А сабраў іх тут, на сваей радзіме, народны пісьменнік Беларусі, славуты драматург Андрэй Ягоравіч Макаёнак, 80-годдзе якога шырока адзначылі землякі.

Зранку на цэнтральнай плшчы Журавічаў гучала музыка; як і ў ранейшыя гады, калі праводзіліся тут кірмашы, сяляне-гандляры прапаноўвалі пакупнікам дарункі сваіх падворкаў.

Пахарашэлі Журавічы, папрыгажэлі. А побач са школай, якую скончыў у свой час А. Макёнак (будынак, праўда, цяпер іншы), быў адкрыты бюст драматурга работы гомельскага скульптара Дзмітрыя Папова.

І на адкрыцці бюста, і на святочным канцэрце было шмат прамоўцаў. Слова пра Андрэя Ягоравіча гаварылі в.а. Старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Вольга Іпатава, намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Гедройц, драматургі Аляксей Дудараў, Анатоль Дзялендзік і Васіль Ткачоў, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага драмтэатра імя Янкі Купалы Валерый Раеўскі і іншыя.



Народныя артысты Беларусі Генадзь Аўсянікаў і Лілія Давідовіч паказвалі ўрывак з трагікамедыі “Трыбунал”, а самадзейныя артысты з Рагачова (рэжысёр Аляксей Сількевіч) паказалі прысутным добрую канцэртную праграму.

Нехта справядліва заўважыў: Андрэй Макаёнак падараваў сваім землякам свята. І з гэтым нельга не пагадзіцца.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка