Гарыць над Ясельдай заранак




Дата канвертавання30.04.2016
Памер92.18 Kb.
іванаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Мотальская сельская бібліятэка

Прэзентацыя кнігі
“ Гарыць над Ясельдай заранак “

Іванава, 2013


Цябе разгубленнасць катавала

Ты спатыкалася, ды уставала.

Цябе паліла агнём няўдачы

А ты на прыску ішла гарачым.

Канала на кастрах адчаю,

Ды з ноўку з попелу жывая !

Даўно згібела без цябе я,

Мой добры Фенікс, мая надзея

/ Н.Мацяш “ Надзея ” /
Гэтыя вершаваныя радкі напісаны беларускай паэткай Н.Мацяш. здаецца менавіта пра яе, Валянціну Кульбеда – Бакун пісала Мацяш.

Сёння наша сустрэча з Валянцінай Бакун. Жанчынай , жыццё якой сапраўднае пераадолянне тых нялёгкіх выпрабаванняў, што падкінуў ёй здрадлівы лёс.


/ На сцэну выходзіць Валянціна Кульбеда – Бакун /
На лёс ці варта наракаць?

Жыццём нягоды не адужаць.

Жыццё заўжды – іспыт на мужнасць

Яе не возмеш на пракат.


2 мая 1959г. у сям’і Васіля Дзмітрыевіча І Аляксандры Іванаўны Кульбеда нарадзілася дачушка. Нараклі яе Валянцінай. Добрая, бескарысная, моцная духам , менавіта гэта і надае чалавеку імя Валянціна. Дзяўчынка расла на радасць бацькам. Пайшла ў школу, вучылася добра. І, канечне ж, школа пакінула значны адбітак на яе духоўным выхаванні, на фарміраванні светапогляду.
Пыт.: Валянціна Васільеўна, раскажыце нам пра свае школьныя годы, настаўнікаў.
Думаю , што першыя вашы вершы з’явіліся ў школьныя гады. Пра што былі вершы?
А ці паказвалі вы гэтыя творы каму - небудзь?

-1-

На нашай сустрэчы прысутнічаюць настаўнікі і нам бы хацелася ў іх запытацца.


Паважаны(ая) --------------------------- скажыце, калі ласка, тады многа гадоў таму назад, чым радавала, а можа і засмучала вучаніца Валянціна Кульбеда ?
/ Гучыць песня /
У 1976г. для Валянціны і яе аднакласнікаў прагучаў апошні званок. Перад імі стаяла дарога ў самастойнае жыццё.
Валянціна , скажыце кім вы марылі быць?І як склалася ваша дальнейшае жыццё?
Мара стаць урачом не сбылася. Вярнуўшыся дамоў Валя пачала сябраваць з маладым сімпатычным Сяргеем Бакуном. Справілі вяселле , нарадзіўся сыночак. Вось так і вярцелася жыццё. Усё было добра ў сям’і, на рабоце. Здавалася, жыццё і будзе такім жа спакойным і размеранным, а шчасце бясконцым. Але здарылася непапраўнае. Валянціна разумела, якое гэта вялікае багацце – мець здароўе, падтрымліваць яго і шанаваць.

У адным з сваіх вершаў яна напіша:



Лёс мой такі:

Не мой грэх, не віна –

Ды Бог памагае. І я не адна.

Па слоўнай сцісласці, дакладнасці, глыбыні і палёту выказанай думкі,менавіта паэзія прызнана першай прыгажуняй. Яе радкі ахвотна завучваюцца і часта дэкламуюцца ад малых дзетак да старэнькіх бабулек. Дык вось гэтую ганарыстую паненку і выбрала для сябе ў спадарожніцы Валянціна Бакун. Паэзія стала яе першай сяброўкай, яе хобі, яе ратаванне і збавенне ад суму і маркоты.


Пыт.: Як кожнай маці запамінаюцца першыя крокі дзіця, дык кожны творца памятае свае першыя літаратурныя спробы. Расскажыце , калі ласка, пра свае першыя літаратурныя спробы і як гэта адбылося ? - 2 -

Зачытайце нам верш “ Беларусь сінявокая “. -3-
/ Гучыць песня на сл. У.Гетманчука

“ Беларусь мая, папараць кветка ” /


Дом Бакун заўсёды адкрыты для людзей. Мікалай Міронавіч Шыкалай падарыў друкавальную машынку. І тут адзін за другім нараджаліся пранікнёныя,кранаючыя людскія душы вершы.
Валя, вашы вершы друкаваліся на старонках раённай газеты “ Чырвоная звязда ”,абластной “ Заря ”,” Народная трыбуна”, у рэспубліканскім друку і альманаху “ Гоман”. Хто ацаніў вашы творы і надаў вам упэўненасці?

Думаецца,што не было б у Валянціны столькі дарадцаў, то і вершы маглі б не трапіць на старонкі газет, альманахаў.

Сёння, на нашай сустрэчы прысутнічае галоўны рэдактар газеты “Чырвоная звязда” Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч.
Анатоль Мікалевіч, чым вас закранулі вершы Валянціны Бакун?

Дзе адбылося ваша першае знёмства з паэзіяй Бакун?
Вы напісалі ўступнае слова да зборніка “ Убачыць сэрцамі…”.

Што вас звязвае з літаб’яднаннем “Выток”?
За гэты кароткі час вершы Валянціны Бакун паспелі трапіць у калектыўны зборнік “ Убачыць сэрцамі..” ( вершы сяброў літаб’яднання “ Выток “ ), таварыства інвалідаў па зроку выдала невялічкі зборнік вершаў Бакун абласнога конкурсу паэтычнай творчасці інвалідаў па зроку. У гэтым годзе выйшаў зборнік “ За всё тебя благодарю” ( вершы членаў БелТІЗ )
Неардынарнай творчай асобе, хто носіць у сэрцы іскрынку, патрэбна дапамога ці падтрымка, хоць маральная. Для творцаў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку такою падтрымкаю некалькі гадоў таму назад стала загадчыца спецылізаванай бібліятэкі Валюшка Людміла Антонаўна.

З паяўленнем гэтай ўзнёслай, нават самаахвярнай жанчыны творчае жыццё забурліла.


На сцэну запрашаем Валюшка Людмілу Антонаўну
Пыт.: Як адбылася ваша сустрэча з Валянцінай Бакун ?

Расскажыце нам аб рабоце вашага аб’яднання “ Выток”.

Нам думаецца, што пра наступную госцю раскажа сама Валянціна.


Пыт.: Валянціна Васільеўна, раскажыце нам як адбыўся ваш творчы саюз з Надзеяй Парчук?
Якую ролю ў вашым жыцці адыграла гэтая жанчына?

/ Мы запрашаем на сцэну Надзею Парчук /

Надзея Парчук разважала над калектыўным зборнікам “ Убачыць сэрцамі “ : Кожны з аўтараў прыходзіць у паэтычны вір жыцця па-свойму. Хтосці з маленства адчуе ў сябе цягу да прыгожага слова, хтосьці ў юначым узросце захоча па-мастацку выказацца перад каханай дзяўчынай, а ў некаторых – ў паважаныя гады заспявае душа. А вось невідушчых людзей сам лёс ставіць на творчую сцежку, а бог дапамагае ім тварыць: каб выжылі. Для гэтага Ён надзяляе іх чуйнымі душамі і відушчымі сэрцамі…
Надзея мне здаецца што ваша сустрэча з Валяй Бакун была не выпадковай, а наканаваннем лёсу, воляй Божай. Бо творчая душа шукае падобную сабе, роднасную душу. Так гэта ці не ?
Пра класікаў пішуць многа, а хто ж заўважыць пачаткоўцаў?-4-
Скажыце, каму належыць ідэя выдання асобнай кніжкі вершаў Валянціны ?
Мы ведаем, што вы аўтар не толькі многіх цудоўных вершаў, а і цэлых зборнікаў. Прачытайце , калі ласка вашы любімыя творы.

І вось нарэшце пры матэрыяльнай падтрымцы чулых і спагадлівых людзей, аднавяскоўцаў выйшла ў свет першае ў жыцці асабістае выданне паэткі – зборнік “ Гарыць над Ясельдай заранак “. Таму з гонарам можна зазначыць: не перавяліся на зямлі мотальскай як таленавітыя, так і шчодрыя , ды міласэрдныя дабрачынцы.


Чыт.: Я трымаю свой зборнік! Трымаю!

Як сапраўдны дар лёсу успрымаю,

Бласлаўляю – у свет, у дарогу

І за дар гэты дзякую Богу !



Валянціна Васільеўна , каму б вы хацелі выказаць словы падзякі за пдатрымку ?
Папросім усіх валанцёраў на сцэну.
Сцяпан Мікалаевіч Шыкалай,

Віктар Сцяпанвіч Шыкалай,

Мікалай Міронавіч Шыкалай,

Якаў Паўлавіч Шыкалай,

Анатоль Мікалаевіч Рапекта,

Андрэй Іванавіч Мінюк,

Сяргей Уладзіміравіч Бакун,

Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян.



Паважанае спадарства, выказваем вам шчырую падзяку за вашу справу.

Для вас гучыць музычны падарунак.

- 5-
Адкрываецца зборнік цудоўным вершам, прысвечаным малой Радзіме – амаль што паэмай “ Мой Моталь”
Чыт. Няма прыгажэйшага месца,

Раднейшай няма у нас зямлі

За тую, дзе сэрцу пяецца,

Дзе шумна шапочуць палі.

Дзе Ясельда – ціхая рэчка –

Здалёк прахалодай маніць…

Прывабнае Моталь мястэчка

На беразе правым стаіць.


Па возеры лебедзі кружаць,

І чайкі крычаць ад душы…

На зорцы, хто з вудаю дружыць,

Цягае карасі, яршы.


Наш лес – гэта наша багацце

І сябра любое пары,

Заве нас вясной любавацца,

А ў восень раскрые дары.


Калодзеж на полі шырокім,

Як сведка мінулых гадоў,-

Падзякуеш продкам далёкім,

Душу наталіўшы вадой


Зайдзі ў СПК “ Агра-Моталь” –

На ферме камп’ютэрны век.

Працуюць тут з песняй, з ахвотай –

Ў пашане… у нас чалавек.


А як прадпрымальнікі гладка

Вядуць гаспадарку штодзень!

Спрадвеку тарговая хватка

У мотальскіх дбайных людзей.


-6-

Цэх рыбны, каўбасны і хлебны –

Загадвае ўсім Шыкалай.

Усё для людзей, іх патрэбы-

Па густу свайму выбірай.
Пра быт і жыццё нашых продкаў

Раскажа мясцовы музей.

Тут кожная рэч – бы знаходка,

Тут спадчына нашых людзей.

З размагам святкуем вяселлі:

Гуляем стары і малы.

А горад нас вабіць не вельмі-

Нам люба на роднай зямлі.


Нам праца любая - на радасць,

Мы свой дабрабыт узнялі.

Наш Моталь за гэту стваральнасць

Аграгарадком нараклі.


Ды вам не ўявіць прыгажосці,

Не ўбачыўшы шэраг карцін.

Сардэчна ўсіх просіма ў госці

Да нашых цудоўных мясцін!


Праўда, прыгожа ? Дык ці ж не з Божай дапамогай ствараліся гэтыя радкі.
Гучыць песня
Якія былі адчуванні, калі вы трымалі ў руках сваю першую кніжку?
Валянціна , пра што Вам падабаецца пісаць найбольш ?

Пад вокладкай зборніка месцяцца творы як на беларускай, так і на рускай мове. Большую палову кнігі займаюць рускамоўныя вершы.

Арыгінальна і з гумарам Валянціна расказвае пра коціка, пеўніка і лясных звяроў.

- 7 -


Чыт. Пеўнік – хітрун (с. 42 )
Валя, скажыце калі ласка , як з’явіўся гэты цыкл вершаў для дзяцей?
Валянціна, вы ў сваёй творчасці закранулі трапяткую тэму для многіх пакаленняў – тэму вайны. Хто яны - героі вершаў з цыкла ” Благодарная память”?

Зачытайце , калі ласка адзін з вершаў.
Для ўсіх ветэранаў і прысутнічаючых у гэтай зале гучыць песня…

Чыт.: верш “ Любимому ” ( с. 70 )


Найвялікшы патэнцыял Валянціна ўкладае ў вечную тэму кахання і чалавечых адносін. Каханне - божы падарунак, а хіба можа ён трапіць да чалавека, які абыякава ствіцца да той зямелькі па якой ходзіць, паветрам якім дыхае.
Скажыце калі ласка, адкуль вы бярэце сюжэты для сваіх твораў?

Ваш любімы твор на лірычную тэму?

Гучыць песня у выкананні Алы Хала “ Цветы под снегом “


Паэтцы падуладна разнастайная тэматыка.
Валянціна Васільеўна, мы ведаем што ў вас многа твораў у якіх вы звяртаецеся да духоўнасці. Ёсць у вас і новыя творы, якія не ўвайшлі ў гэты зборнік. Зачытайце, калі ласка.

Ініцыятары сённяшняй сустрэчы – мясцовыя работнікі бібліятэк.

Калі ласка, вам слова.

- 8 -


Бібліятэкары :
1. Дзякуем Валянціну Васільеўну за цудоўнуя творы, за вашу шчырасць, за тое , што на паліцах нашых бібліятэк з’явілася кранаючая душу кніжка. Вялікі дзякуй за гэту незабываемую сустрэчу.
2. Як цярпліва жыццё! Зноў і зноў яно дае нам магчымасць васпрыяць над мітуснёй і адкрыць душу патокам святла. Мужнасці і цярпенню вашаму павучыцца многія.
3. Сябры, давайце навучымся жыць сёння, тады будзе што прыгадаць пра дзень учарашні, тады з большай верай і надзеяй мы будзем пераступаць парог новага дня. Хай так будзе і ў паэтаў, і ва ўсіх тых, хто іх чытае і натхняе.
4. Дык няхай жа вечна гараць над ціхай Ясельдай, прыгожым Моталем і над усёй нашай любай Беларуссю ружовыя заранкі, прамяністае сонца ды залатыя зоры, апетыя Валянцінай Кульбеда – Бакун.
Гучыць песня
Вяд. Мы не гаворым Вам “ Да пабачэння ”

Мы гаворым Вам “ Да новай сустрэчы ”


- 9 -


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка