Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку




Дата канвертавання22.06.2016
Памер12.28 Kb.

Назва каштоўнасці

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Датаванне каштоўнасці

VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.

Месцазнаходжанне каштоўнасці

в. Вялікае Горадна, 0,1 км на захад ад вёскі, ур. Замак

Шыфр

613В000221

Катэгорыя каштоўнасці

3

Дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады

№ 79 ад 04 снежня 2002 г.

Дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

14.05.2007 № 578

Уласнік

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Крупскі лясгас”

За 0,1 км. на захад ад вёскі Вялікае Горадна Ухвальскага сельсавета на высокім правым беразе р.Бобр, ва ўрочышчы Замак, на мысе, утвораным 2 ярамі.

Пляцоўка круглаватай формы з адным падоўжаным краем. Даўжыня пляцоўкі 70м, шырыня ў самай вузкай частцы 40м з поўначы і захаду ўмацавана валам вышынёй да 1,5 м і ровам, які паступова злучаецца з ярам.

Адкрыў у 1893 годзе Ф.В.Пакроўскі, абследавалі ў 1936 годзе А.Дз. Каваленя, у 1979 годзе А.Г. Калечыц. У закладзеным шурфе ва ўсходняй частцы помніка знойдзена абпаленая гліняная адмазка і больш за дзесятак абломкаў гладкасценных і са штрыхоўкай ляпных пасудзін. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі і да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.

Раскопкі не праводзіліся.

Стан – здавальняючы.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка