Ганна Мікалаеўна атрошчанка




Дата канвертавання06.07.2016
Памер55.39 Kb.
Ганна Мікалаеўна АТРОШЧАНКА .

Нарадзілася ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Член саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Саюза журналістаў. Паэтэса, празаік, журналіст, публіцыст. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі: “Чырвоны Рог”, “Арыёза жыцця”, “Летуценніца” , “Лавровишня”. І прозы: “Сустрэча”, “Ветрагон”, “Жытнёвыя каласы” ды іншых. Стихи и переводы вошли в сборники «З адной калыскі» и «Слово за словом» г. Таганрог.

Шмат год прысвяціла журналістыцы. Ад карэспандэнта “дарасла” да адказнага сакратара і намесніка галоўнага рэдактара газеты. Працавала ў гарадскіх газетах: ”Вестник района”, «Гомельскі веснік» , «Советский район», шматтыражцы “Сельмашевец”.

Музыку на вершы Ганны Атрошчанкі напісалі кампазітары: Уладзімір БУДНІК, Алена КАСТЭНКА, Ірына МАРЧАНКА, Валянціна КАРАЛЁВА, Уладзімір БАБРОЎНІК, М. БУДЗЮХІН, Валянціна ШАРМАНАВА.

ЛАВРОВИШНЯ

Дождь беспощадно бьёт тебя,

Сгибает сильный ветер…

Растёшь упорно мир любя,

Цветок любви твой светел.

И скромен южный твой наряд,

Листок вечнозелёный,

И каждый путник встрече рад,

Весёлый и влюблённый.

Ласкает взглядом он цветы,

И пылко их целует,

Прижмёт к груди своей листы,

Воскликнет: «Аллилуйя!»

Да будет вечен этот миг,

Прекрасен, как Природа!

Чтоб помнить жизни каждый штрих,

И луч у небосвода…

* * *


Взгляни на закат

со слезами, с улыбкой,

ищи в тупике ты

заветную дверь!

И жизнь не покажется

трудной и зыбкой,

ты только в себя

поскорее поверь!



ЖЕНСКИЕ СЛЁЗЫ

Слёзы горя и любви

Одинаковы,

Что расскажут нам они,

Если плачем мы?

Плачет женская душа,

Опечалена…

Жизнь проходит не спеша –

сердце ранено.

Не печалься, отыщи

наваждение,

Если счастья нет в любви –

верь в везение!

* * *


Судьба, почему ты такая?

Ты вновь не открыла мне дверь…

Мечта, как листок, улетает,

Как жить, подскажи мне, теперь?

Иду по багряной аллее,

Шуршит под ногами листва,

Хоть солнечный луч стал теплее,

В душе поселилась тоска.

Блестит на кустах паутина,

От «Бабьего лета» привет.

Дорога покажется длинной,

Где встретишь цветы и кювет…



ВЕСНІКІ ВОСЕНІ

Яшчэ шапочуць штось лясы,

Спяваюць песні птушкі ранкам,

Але няма былой красы,

Віецца жоўты ліст над ганкам.

Успыхнуць, нібыта ў агні,

Асіны гнуткія, бярозы...

Касцёр рукамі ты крані –

І пырснуць восеньскія слёзы.

Відаць, прыйшла тая пара,

Калі вясёлкай свет палае,

Калі ля нашага двара

На струнах сэрца дождж іграе...

КАЛАСОК

У якім краю ты вырас,

Тонкі каласок?

Бог зярнятак – твой Асірыс,

Цябе не збярог.

І было табе балюча,

Калі хтось зрываў,

Слёзы ліў вярбой плакучай

Сярод кветак, траў…

СМУТАК

Сад наш прыціхлы,

сад наш здзічэлы,

Ён яшчэ кліча, заве…

Жнівень пастукаў

яблыкам спелым,

Знік, як прывід,

у траве.


Там, дзе стаяла

нашая хата,

Высіцца ўзгорак руды…

Ды на крыжалях

памяць распята.

Дзе ж вы, юнацтва

гады?

Я азірнуся



на далягляды,

Думкі ляцяць

наўздагон...

Мне больш не трэба

слёз і спагады...

Лета прайшло,

быццам сон.

І не вярнуцца

ў час той дзівосны...

І спадзяванняў няма.

Восень рыхтуе

жоўтыя кросны,

Дзесьці ў дарозе

зіма.


ВУЛІЧНЫ СПЯВАК

Купляю ў гаварлівай бабулі часнок, якая гандлюе сваім няхітрым таварам прама на вуліцы Перамогі. Бо асабістай дачы не маю. Дарэчы, як і многія мае сяброўкі па літаратурнаму цэху. Часнок моцненькі, дзябёлы. Відаць, што чысценькі, годны для ўжывання. Ды й па-свойму карысны. І прастуду добра лечыць, і эфектыўная прафілактыка ад ранняга склерозу…

Нечакана з вірлівага натоўпу, мой позірк выхоплівае мужчынку. Адразу бачна: бомжык. Невысокі, кудлаты, у зашмальцаваным старым адзенні… Нягледзячы на своеавсаблівы такі “імідж”, чалавек трымаўся годна, нават з нейкім пафасам… Асобныя прахожыя, з агідай адварочваліся ад гэтага чалавека. А многія, не звяртаючы асаблівай увагі, раўнадушна абыходзілі, бы той тэлеграфны слуп… Заклапочаныя, удумлівыя, некаторыя людцы наогул ні на каго не звярталі асаблівай увагі.

Мілавідная прадаўшчыца марожанага, з якой ветліва павітаўся бомж, растлумачыла мне вось што. Калісьці гэты чалавек працаваў у абласной філармоніі. Меў прыстойны заробак і добры голас, перспектыўную будучыню… І сям’я ў яго была, і дзеці. А калі Вітольд паціху прызвычаіўся да гарэлкі, яго ветліва папрасілі звольніцца з працы “па ўласнаму жаданню”. І жонка перастала з ім, як кажуць у такіх выпадках, цацкацца. Бо ні ўшчуванні, ні актыўныя выхаваўчыя метады ўжо не дзейнічалі! Зусім. Адным словам, як з гуся вада… Склала жанчынка цішком свае рэчы, узяла за рукі дзетак, ды й сышла назаўсёды. Нават адрас не пакінула. І аліменты не патрабавала.

Былы артыст да фізічнай працы не быў прывучаны змалку. Бо вырас у горадзе, увесь час вучыўся. Спачатку ў музычнай школе, потым – у музычным вучылішчы, кансерваторыі. Таму фактычна нічога не ўмеў рабіць. Ніколі у руках нават не трымаў ні рыдлёўку, ні сякеру… І вырашыў адразу перакваліфікавацца: зрабіўся вулічным спеваком. Сваю былую канцэртную праграму Вітольд ведаў выдатна, таму спачатку меў поспех. Спяваў і на базары, і ў скверыку каля чугуначнага вакзала, ці проста на вуліцы… За атрыманы “ганарар”, вулічны вакаліст напіваўся да трэску ў галаве. І забываў тады пра ўсё на свеце. Пра былую жонку, дзяцей. Ды пра тое, як не так даўно, удзячныя гледачы, пляскалі яму ў далоні на канцэртах. Калі быў у добрым падпітку, чалавек не мог нават успомніць і дарогу да свай кватэры. Таму, як той сноп, валіўся на вуліцы прама ў снег, альбо ў гразь…

Такое “захапленне” не прайшло бокам: ад холаду, алкаголю нечакана знік голас. Бо голас, як вядома, гэта таксама своеасаблівы інструмент, які патрабуе да сябе пільнай увагі і асаблівага клопату. Цяпер Вітольду стала цяжэй “зарабляць” грошы і ўвагу людзей. А да пенсіі ж яшчэ далекавата! І да выпіўкі, як было бачна, па-ранейшаму цягнула! Ды яшчэ як! Пачаў гэты бомжык сваю новую “ працоўную дзейнасць” каля чыгуначнага вакзала. Стаў жабраваць, як некаторыя яго сабутэльнікі. Хоць меў невялічкія грошы на бохан хлеба, ды на жаданую бутэльку піва…



… Неяк паспрабаваў зацягнуць Вітольд знаёмую мелодыю. Але дзе там! Галасавыя звязкі выдалі адно толькі сіпенне старога гусака.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка