Ганич Татьяна Владимировна




Дата канвертавання06.07.2016
Памер77.88 Kb.
Ганич

Татьяна Владимировна,

учитель белорусского языка и литературы

первой квалификационной категории,

руководитель фольклорного кружка «Спадчына»

Государственного учреждения образования

«Гимназия г.Ветки»



Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства



"Каляды"

Фанаграма песні “Каляда”, гаспадар і гаспадыня ходзяць па хаце, наводзяць парадак.

Гаспадыня: Гаспадар, ты яшчэ не зачыняй дзверы. Сёння ж апошні дзень свята, можа, да нас зойдуць калядоўнікі.

Чуецца стук. госці уваходзяць у хату, вітаюцца.

Гучыць музыка
Калядоўшчык: Добры вечар у хату! Добры вечар гаспадарам! Дазвольце маёй кампаніі разам з казлом павіншаваць вас са святам!
Калядоўшчык: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! Сардэчна вітаем і ўсіх віншуем з Ражаством Хрыстовым!
Цыган: Я – цыган багаты! У мяне ў адным кармане вош на аркане, а ў другім блыха на цапе!
Цыганка: Я – цыганка маладая, я – цыганка непрастая, умею варажыць! Пакажы, барын, ручку, палажы грошай кучку – усю праўду скажу, усю ісціную.

Варожыць, збірае грошы, танцуе, да яе далучаецца цыган
Цыган: Пацалуемся з табой, белая мая, як галавешачка! Каму гадка, а нам з табою сладка!
Цыганка: Сенька, досыць табе мяне цалаваць, трэба лепей паскакаць!

Танец
1 –шы: Паехала Каляда з канца ў канец!

На Каляды калядуйце! піць і есці не шкадуйце!


2 – гі: Добры вечар, шчодры вечар!

добрым людзям на здароўе!


3-ці: У Калядны шчодры вечар

Усім вам шчасця і здароўя.


4-ты: Казу – весялушку ў карагод вазьміце.

Хто з казою патанцуе,

Таму ў новым годзе пашанцуе.


ПЕСНЯ:


Го-го-го, каза

Го-го-го, шэрая.

Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.

Го-го-го, каза

Го-го-го, шэрая.

Дзе каза рогам, там жыта стогам.

Го-го-го, каза

Го-го-го, шэрая.

Дзе каза нагой, там жыта капой.

Го-го-го, каза

Го-го-го, шэрая.

Дзе каза хвастом, там жыта кустом.



Каза скача, скача і падае
Цыган: Ой, што ж з табой, наша казюленька? Каза ўпала, здохла, ператанцавала!
1-шы: Не хоча каза ўставаць!
2-гі: І што ж каза – хворая жадае, каб яна ўстала.
Каза: Есці хочу!
3-ці: Гаспадар ідзе, каўбасу нясе

Тры кускі сала, каб каза ўстала,

І мерку жыта, каб каза была сыта!

Уставай, паклонімся гаспадару ды гаспадыньцы!


Каза: Неееее! Павесяліце мяне, можа, і палепшае!
Цыган: Ну, калі так, то мы зараз паспавяем прыпеўкі!
ЧАСТУШКІ:

Цэлы тыдзень не спалося,

не пілось , не елася.

Усе чакалі вечарынкі –

Танцаваць хацелася.
У мястэчку на базары

Хлопцы прадаюцца.

На капейку сорак штук

І то задаюцца.


Ой, бяда, ой, бяда!

Хлопцаў з’ела машкара

Толькі тыя засталіся,

Што духамі абліліся.


Мой пінжак. мой пінжак,

Парваныя плечы,

Чым такая вечарынка,

Лепей спаць на печы.


Не глядзіце на мяне,

Што я худаватая,

Мамка сала не дае,

Я ж не вінаватая.


Каза: (рассыпаючы жыта)
Святкуем Калядкі –

Лавіце зярняткі.


Лавіце рукой, каб добры быў настрой!

Каб моцна грэла сонца –

Кіну ў аконца.
Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі.

Нікога не хвалюйце, усім цяпло даруйце.


Калядоўшчык: Дзякуй, козачка, ад усіх нас.
Цыгане. Жадаем, пане – гаспадару, на полі – капамі, на гумне – тарпамі, у таку – умалотам, у арудзе – спорам, у млыне – з прымолам, у дзяжы – з падыходам, у печы – з прыбыткам.
Усе: З добрым ужыткам!
Выходзяць цыган, цыганка, калядоўшчык, каза.

Гучыць музыка “ НА НОВАЕ ЛЕТА”.

Выходзiць дачка з каляднікамі.
Дачка: Слухайце, каляднікі, што я вам раскажу. у суботу, проці нядзелі, я заснула за кудзеляй, і прысніўся мне дзіўны сон: наляцела галубоў поўны двор, каля тых галубоў – сіза паванька, каля паванькі – ясен сокал, каля сокала – бочка віна, каля той бочкі – залаты замочак. Ай, мамачка, родная, ой, хто ж разгадае сон мой?
Гаспадыня: Дачушка, родная, сама разгадаеш: залаты замочак – твой вяночак.
Гаспадар: Бочка віна – слёзкі твае.
Гаспадыня: Ясен сокал – твой Іванька.
Гаспадар: Сіза пава – твае свацейкі, а галубы – сваты твае.

Гучыць песня
4–ты: Табе, Зосечка – прыгажунечка, песня спета, песня спета ды насупраць лета, каб вялікая была ды замуж пайшла.
Дачка: А давайце паварожым і дазнаемся, хто ж у гэтым годзе сустрэне суджанага.
ГУЛЬНІ З ГЛЕДАЧАМІ:


  • Вось трэсачкі пад прыпечкам ляжаць. Калі возьмеш адной жменяй цотную колькасць – будзе у цябе жаніх у гэтым годзе, а калі няцотны лік – то застанешся без жаніха.




  • Вось кій. Трэба аббегчы вакол кія і пусціць яго. Куды ён упадзе, адтуль і жаніх будзе.




  • Гаспадыня. Вось у мяне, дзяўчаткі, на стале стаяць шэсць талерачак, на кожнай ляжыць нейкая рэч, накрытая сурвэткай. Зараз кожная дзяўчына па чарзе возьме сабе якую – небудзь талерку, і па рэчы мы даведаемся, якога нораву будзе ваш жаніх.



  • На талерках ляжаць:

чарка (муж будзе трошачкі выпіваць)

люстэрка (будзе прыгажун)

зерне (працавіты і старанны)

кніга (разумны)

шчотка (злосны, з характарам)

ключы (гаспадар будзе)


Гаспадыня: Ці падабаліся вам варожбы, дзяўчаты? Ну, сядайце, будзем песні спяваць.

Стук у дзверы
Гаспадыня: Ой, калядоўшчыкі ідуць!
Зорканоша: Добры вечар! Шчодры вечар!




Гаспадар: Праходзьце, праходзьце, паважаныя.
Зорканоша:

Будзь ваша здароў, як рыжык бароў,

Гэй, каляда, калядзіца!
Май торбу грошай. жыві ў раскошы.

Гэй, каляда, калядзіца!


Май усяго даволі, а бяды ніколі.

Гэй, каляда, калядзіца!


Стары год канчаем, новы зачынаем.

Гэй, каляда, калядзіца!


З ранняю вясною, з буйнаю травою.

Гэй, каляда, калядзіца!


Ды з прыемным летам, ды з громам пры гэтым.

Гэй, каляда, калядзіца!


Ды з восенню яснай, ды з долечкай шчаснай.

Гэй, каляда, калядзіца!


Зорканоша:

Мы не самі ідзём,

Мядзведзя з сабой вядзём.

Мядзведзь у нас вучоны,

Кіем ахрышчоны.
Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі,

Ведае многія навекі,

Паказвае цікавыя штукі.

Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца?


А як сусед з працы вяртаецца?

Як гаспадыня мужа сустракае?

Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца?

Што гаспадыня робіць, калі гаспадар з хаты сыходзіць?

Як гаспадар дровы коле?

А як сусед да гаспадыні заляцаецца?


Малайчына, Мішка, гаспадарам пакланіся!
Гаспадар: Ну, павесяліў ты мяне, Мішка, атрымлівай свой пернік.
Гаспадыня: А хто хоча пакаштаваць аладкі?(Падае гасцям аладкі)

Будзь, Ваша, здаровы,

Як рыжык баровы.

Майце торбу грошай,

Жывіце ў раскошы,

Збожжа поўны клеці,

Павагу ў свеце,

Усяго даволі,

А бяды – ніколі!
А Каляда паехала далей,

Ніводнага двара не мінаючы,

Са святам усіх вітаючы!
Усяго вам добрага,

Да пабачэння!




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка