Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі вадкіх рэчываў алею, квасу, вады і іншага




Дата канвертавання13.05.2016
Памер6.23 Kb.
ГЛЯК
Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі вадкіх рэчываў – алею, квасу, вады і іншага. Шарападобная, радзей крыху падоўжаная пасудзіна з плоскім дном, кароткім вузкім горлам з дзюбкай або без яе, 1-2 ручкамі (вядомы гляк і з пляскатымі бакамі, без ручак, з 4 гарызантальна пастаўленымі вушкамі уверсе і унізе тулава, праз якія прасоўвалі вяроўку). Памеры ад цацачных (0,1 л) да вялікіх (8-10 л). У гляку заварвалі чай, рабілі настой зёлак (таму на Захадзе Віцебшчыны яго называлі зелянік). Маюць іншыя ласкальныя назвы: глёк – на Усходзе, агляк, ляк – на Поўначы і Паўночным Захадзе, бунька, банька – на Паўночным Захадзе. Выраблялі глякі чорна – задымленыя, паліваныя, зрэдку гартаваныя. Упрыгожвалі іх глянцаваным і лінейна-хвалістым контррэльефным арнаментам, часам ангобнай размалёўкай.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка