Галоўнае памятаць- няма строячых духавых інструмантаў!!!!!!!!!!!!




Дата канвертавання11.06.2016
Памер39.14 Kb.
Як настроіць жалейку

Галоўнае памятаць- няма строячых духавых інструмантаў!!!!!!!!!!!!

Дзеля прыкладу настройкі жалейкі выкарыстаем жалейку у танальнасьці G

Гукарад якой наступны F G A (A# )B C D (D#) E F G

Першае з чаго трэба пачаць гэта пішчык. Як ён выглядае і з чаго складаецца.

Мал.1 Пішчык

Пішчык складаецца з 3 частак


  1. Перашая і самая галоўная гэта язычок. Які і выконвае ролю гуказдабываючага элемента.

  2. Гумкі якія трымаюць язычок, непасрэдна імі пішчык настройваецца.

  3. Цела пішчыка, драўляная трубка.

Мал.2 Пішчык сабраны

Тон(нота якой гучыць) пішчыка складаецца з наступных частак.


  1. Даўжыня язычка. (Ад гумак) чым даўжэй тым тон вышэй

  2. Таўшчыня каля аснаваньня(каля гумак) чым таўсьцей тым нота вышэй а таксама мацней ціск.

  3. Таўшчыня на канцы язычка. Чым таўсьцей ты тон ніжэй.

  4. Таўшчыня па цэнтру сумма папярэдніх дзьвух правіл. Адзінае на што уплывае непасрэдна, гэта ціск.

Гэта асноўныя правілы.

Ўсталяваны пішчык у жалейку павінен даваць увесь гукарад з аднолькавымі тэмбрамі. (у большасьці датычыцца зачыненай манеры ігры) . Розныя майстры па рознаму настройваюць свае інструманты. Напрыклад у танальнасьці G я аддаю перавагу калі до і ре дрошкі завышаюць адносна ўсяго строя. (так раблю не толькі я) лічыцца што так дуда гучыць ярчэй і прыгажэй.



Калі вы разабралі і сабралі пішчык ці проста падстройвалі гумкамі САМАЕ ГАЛОЎНАЕ, як вы замацавалі язычок. Ніжэй на малюнку правільны прыклад.



Язычок павінен ляжаць на 1-2мм далей за адтуліну у целе пішчыка. Пры такім варыянці гумкі выкарыстоўваюцца для настройкі пішчыка. Для жалейкі G пішчык павінен даваць ноту G# завышанае A заніжанае. Калі гумкі падцягваць вышэй нота павышаецца(за кошт памяншэньня даўжыні вібруючага цела, язычка) , калі ніжэй тым самым падаўжая язычок нота паніжаецца. Калі вы састроілі пішчык і ён дае неабходны тон то можна яго ўсталёўваць у жалейку. Пішчык адзін з самых галоўных элементаў дуды. Без яго дуда гэта мяшок з драўлянымі трубкамі(мара вычварэнца) толькі з пішчыкамі яна становіцца музычным інструмантам. Пішчык надта адчувальны да знешніх фактараў: тэмпература, вільгаць, ціск. Ўсё гэта уплывае на ягоны строй. Напрыклад калі надта вільготна то язычок абсарбуе у сябе вільгаць і не гледзячы на гумкі пачне заніжаць. Таксама драўляныя часткі з якіх зроблена дуда пры розных умовах змяняюць сваю геаметрыю.

Калі вам мокрым восеньскім днём сыра і халодна то дакладна я вашаму інструманту таксама.

Некаторыя сакрэты падстройкі.

Збольшасьці тут да прыкладу больш меньш прымітыўныя саветы. Ёсьць яшчэ шмат метадаў падстройкі але прафесійны дудар сам зразумее гэту навуку. Бо надта лёгка сапсаваць пішчык. І вы станеце не дударом, а вычварэнцам з трубкамі і мяшком)).



Калі надворье вільготнае ці вы зашмат граеце і мае месца быць кандэнсат.

  1. Першае што вам дапаможа гэта падцянуць гумкі ўверх. Калі вы гэта рабілі ўжо то вам можа дапамагчы звычайная запальнічка. Якой можна падсушыць язычок. Адно што асьцярожней. Язычок надта тоненькі і можа загарэцца. Тады вам ўжо нічога не дапаможа.

  2. Безапасны метад спыніцца граць прыйсьці да хаты і прасушыць дуду.

Калі надвор’е спякотнае.

Гэта бывае але не вельмі часта я сутыкнуўся з павышэньнем строя толькі адзін раз калі было надта спякотна і на сцэну падалі прамыя сонечныя праменьні. Дапамагчы тут можа толькі паніжэньне строя.



  1. Першае самае прастое гэта змочваць язычок у роце. Каб ён набраў хоць трошкі вільгаці і працаваў не ў перасушаным стане.

  2. Наступнае што можна зрабіць гэта занесьці язычок не на 1-2мм а на 2-3мм за аддуліну у целе пішчыка гэта звычайна дапамагае панізіць тон пішчыка.

Што рабіць калі некаторыя ноты выбіваюцца з гукараду ці завышаюць ці заніжаюць.

ВАЖНА

ДУДЫ ва ўсіх краінах і ва ўсіх майстроў маюць адносны строй. Напрыклад

Усе шатланскія дуды нават кошт якіх складае па 2000 фунтаў НЕ СТРОЯЦЬ. Знакамітыя вытворцы нават прадаюць скотч для заклейкі адтулін. Дуда з самага пачатку робіцца з завышанымі аддтулінамі. Зразумела не ўсімі. Гэты працэс выпадковы. Хоць геаметрыя чантэра робіца аднолькавая кожны пішчык, кожны чантар асобны. Таму прафесійныя музыкі набываюць скотч і КОЖНЫ САМ ПАД СЯБЕ падстройвае інструмант.

Некаторыя ноты завышаюць



  1. Звычайна праблемы з завышэньнем асабліва у адкрытай манеры у навічкоў гэта верхнія F і G. Праблема у тым што адносна ніжніх нот на верхніх пішчык надта адчувальны да тыску. Малейшы перадуў і нота паляцела уверх. (не датычыцца дуд дзе тэмбр верхніх нот адрозніваецца ад ніжніх).

  2. Нота C і D завышаюць адносна гукараду, праблема вельмі простая. Непадабаецца тое аб чым было напісана вышэй заляпіце адтуліны спецыяльным скотчам (людзі навучыліся выкарыстоўваць розныя рэчы восак, ізаляцыйная лента, папяровы скотч, спецыяльны скотч ). Ці можаце папрасіць майстра выканаць вашае асабістае пажаданьне не падвышаць гэтыя ноты. Адно што пасьля не прасіце яго вам раскавыряць дзірачкі.

  3. Ўсё строіць толькі завышае асноўнае соль. Падклейце дзірачку.

Некаторыя ноты заніжыюць

  1. Звярніцеся да майстра і папрасіце падвысіць. Ці набярыцеся смеласьці купіце за 2000 натфель і трошкі пашырце адтуліну.

ВАЖНА

Калі вы набываеце новую дуда ЗРАЗУМЕЙЦЕ што ёсьць 2 тыпа дуд. Першы гэта не разыграная дуда ЯКУЮ ХУТЧЭЙ ЗА ЎСЁ ВЫ І ЗАМОВІЛІ, і разыграная дуда якую майстр разыгрываў на працягу 2 ці 3 месяцаў і падстройваў натфелем за 2000 адтуліны. Разыграная каштуе на 2/3 даражэй. Менавіта з-за гэтага вы набылі новую неразыграную дуду. Таму ўсе праблемы каб яе разыграць кладуцца на вас, шаноўны вар’ят пакупнік. Таму што толькі вар’яты дуды і набываюць. Сам такі)).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка