Галiны сельскай гаспадаркi. Збожжавая гаспадарка




Дата канвертавання04.04.2016
Памер102.84 Kb.


Тэма: “Галiны сельскай гаспадаркi. Збожжавая гаспадарка.”
Мэта: даць характарыстыку галiновага складу сельскай гаспадаркi, паняцце пра збожжавую гаспадарку; расказаць аб галоўных хлебных культурах свету: пшанiцы, рысе, кукурузе; азнаемiць вучняу з iншымi збожжавымi культурамi(жыта, ячмень, авес,проса); выявiць умовы iх вырошчвання; прадоўжыць фармiраванне ўменняу работы з тэматычнымi картамi, малюнкамi,дыяграмамi,схемамi, iншымi крынiцамi iнфармацыi; развiваць лагiчнае мысленне, пачуцце калектывізму, адказнасцi праз групавую работу.
Абсталяванне: геаграфiчная карта “ Збожжавыя культуры”,атласы, вырабы з саломы гурткоўцаў, гербарый “Збожжавыя культуры”,калекцыя зерня збожжавых культур, прадукты харчавання са збожжа вышэй указанных культур.
Ключавыя словы i паняццi: раслiнаводства(земляробства); жывелагадоўля; збожжавая гаспадарка; збожжавыя культуры: пшанiца, рыс, кукуруза,жыта, ячмень, авес.
Ход урока
СТРУКТУРА УРОКА:

I. Пытаннi тэмы запiсаны на лiстах у кожнага вучня.

II. У кожнага на стале ёсць аснова параграфа ў выглядзе лагiчных схем.

III. Настаунiк расказвае новую тэму, карыстаючыся схемай (як i ў вучняў на стале) або праецыруе яе графапраектарам на дошку(тэмп хуткi).

IV. Праверка на першаснае засваенне матэрыялу(задаюцца пытаннi з лiстоў, настаўнiк дапаўняе адказы).

V. Работа вучняў у групах над пэўнай часткай параграфа.

VI. Абмен атрыманымi ведамi памiж групамi.

VII. Ацэньванне ведаў вучняў (па жаданню вучня, у гэтым выпадку дамашняе заданне не задаецца).

VIII. Дамашняе заданне.

IХ. Рэфлексiя.


I. Пытаннi тэмы

1. Дзве асноўныя галiны сельскай гаспадаркi любой краiны?

2. Суадносiны гэтых галiн у розных краiнах?

3. На што падзяляецца земляробства?

4. Якiя культуры адносяцца да збожжавых культур?

5. Галоўная харчовая культура, яе вiды, радзiма, два асноўныя паясы вырошчвання, вырабы са збожжа.

6. Асноўная культура раенаў мусоннага клiмату, асноўныя пасевы, вырабы са збожжа i саломкi.

7. Самая высокаўраджайная збожжавая культура, яе радзiма, тэрыторыi вырошчвання,выкарыстанне.

8. Iншыя збожжавыя культуры, умовы вырошчвання, буйныя вытворцы, выкарыстанне.
II. Аснова параграфа:

Сельская гаспадарка

раслiнаводства жывёлагадоуля

у большасцi слабаразвiтых пераважае ў высокаразвiтых

краiн займае 1-ае месца. краiнах.

Земляробства

1.Вырошчванне збожжавых культур

2.Вырошчванне кармавых культур

3.Вырошчванне бульбы i агароднiны

4.Вырошчванне тэхнiчных культур

5.Садоунiцтва, вiнаградарства



Збожжавыя культуры

1.Пшанiца

2.Рыс

3.Кукуруза



4.Жыта

5.Ячмень


6.Авес

7.Проса



Пшанiца

мяккая цвёрдая

на ўсiх кантынентах у пауднёвых раёнах
Радзiма – Пауднёва-Заходняя Азiя, Са збожжа: мука, манныя крупы, макароны,.хлеб, кандытарскiя вырабы,

Афрыка (Эфіопія)

Два паясы: Паўночны – Кiтай, Расiя, Iндыя, Адыходы: корм жывёле.

Казахстан, Украiна,

Германiя, Францыя, Салома: грубы корм, падсцiл, вытворчасць карзiн); у папяровай прамысловасцi,дахавы матэрыял.
Вялiкабрытанiя(Еўразiя);

ЗША i Канада(Пн.Амерыка



Паўднёвы – Аўстралiя i Аргенцiна(Пд.Ам.)

Рыс – асноўная культура раенаў мусоннага клiмату. Са збожжа: рысавыя крупы,крухмал, спiрт,кандытарскiя вырабы, мука.

Асноўныя пасевы – Азiя (Кiтай, Iндыя,Iнданезiя,Тайланд, В’етнам). Саломка: цыноўкi, карзiны, капелюшы, папера, кардон.
Кукуруза – самая высокаўраджайная збожжавая культура. Са збожжа: крупы, мука, крухмал, алей, спiрт, кукурузныя шматкi.

Радзiма – Амерыка

Вырошчванне – гл.тэрыторыi пасевазў пшанiцы. Кармавая культура.

Вытворчасць кукурузы – 1-ае м.ЗША, 2-ое – Кiтай

Iншыя збожжавыя культуры:

жыта – халаднаваты умераны клiмат; жытнi хлеб; Расiя, Беларусь, Польшча, Германiя.

ячмень – непетрабавальны да цяпла , Расiя, Канада, Украiна, Германiя, ЗША.

авёс – маладая культура; аўсяныя крупы, мука, «Геркулес»,

дыетычныя прадукты;корм для коней . Расiя, Канада, ЗША, Фiнляндыя, ФРГ.



проса – старажытная культура; крупы; корм для жывёлы. Кiтай,

Iндыя, некаторыя краiны СНД, дзяржавы Лацiнскай Амерыкi i Афрыкi.



III. Тлумачэнне настаунiка.

Семейство «Злаки»
Облик злаков одинаков,

Если ты не знаешь злаков:

Всюду крошечки-цветочки,

И малютки-колосочки,

И соломинки с узлами –

Различайте злаки сами!

Но внимательно взгляни –

Очень разные они.


Сёння на уроку мы i паспрабуем разабрацца са збожжавымi культурамi: iх знешнiм выглядам, раёнамi вырошчвання, вырабамi са збожжа i саломы. Звярнiце ўвагу на стол i прадуктовыя , прамысловыя тавары, якiя на iм размешчаны. Цi можам мы ўявiць хаця б тыдзень свайго жыцця без усяго гэтага? А цi можна за тыдзень усё гэта атрымаць? Дык давайце i высветлiм умовы, якiя неабходны для росту гэтых сельска-гаспадарчых культур i выдзелiм тэрыторыi, дзе гэтыя умовы найбольш спрыяльныя.

Адкрыем сшыткi i запiшам тэму «Галiны сельскай гаспадаркi.Збожжавая гаспадарка».



Расказ настаунiка з выкарыстаннем апорнай схемы(асновы параграфаII).

IV. Праверка на першаснае засваенне матэрыялу (па пытаннях тэмы I).
V. Работа вучняу у групах .

Вучнi атрымлiваюць заданнi для работы у групах над пэўнай часткай параграфа.

Вашай увазе прапануецца загадка аб адной са збожжавых культур. Якая з груп першай яе адгадае, тая i будзе над ёй працаваць:

В поле росла, под жерновом была

Из печки на стол караваем пришла.

Правiльна, пшанiца.

Пшеница древностью гордиться:

Уж 10 тысяч лет пшеница

Шумит в полях под синим небом

И кормит всех нас белым хлебом.


Адзiн з вучняў дапаўняе настаўнiка – дае справачную iнфармацыю па сартах збожжавых культур, i называе iх ураджайнасць: азiмая пшанiца – Кобра , 22,4 ц/га.)
Раздаюцца заданнi вучням 1-ай групы:

Чытаючы пункт 3 § 32 на ст 151-152, выкарыстоуваючы апорную схему,разглядваючы малюнкi 220-225,

дайце адказы на наступныя пытаннi:

1. Якiя два вiды пшанiцы найбольш шырока вырошчваюцца? Якая з

iх найбольш патрабавальная да ўмоў?

2. У чым адрозненне яравой i азiмай пшанiцы?(мал.222-223).

3. Радзiма пшанiцы?

4. Якiя два паясы вырошчвання пшанiцы вылучаюць на зямным шары?

5. На карце знайдзiце вядучыя краiны па зборы пшанiцы(рыс.225).

6. Што можна сказаць пра дынамiку сусветнага збору пшанiцы? (рыс.224).

7. Што вырабляюць са збожжа пшанiцы; як выкарыстоуваецца салома?

А пра якую зараз збожжавую культуру пойдзе размова?

Главный принцип …(риса)

В общем-то простой:

Голова – на солнце,

Ноги – под водой.


I гэтую загадку вы адгадалi правiльна.Гэта рыс.

Раздаюцца заданнi вучням 2-ой групы:

Чытаючы пункт 4 § 32 на ст. 154-156, выкарыстоўваючы апорную схему, разглядваючы рыс. 226-227, дайце адказы на наступныя пытаннi:

1. Чаму рыс – культура мусоннага клiмату?(рыс. 226).

2. Дзе размешчаны асноўныя пасевы рысу? (рыс. 227).

3. Якiя краiны з’яуляюцца галоўнымi вытворцамi рысу? Знайдзiце iх на палiтычнай карце.

4. Што атрымлiваюць са збожжа i рысавай саломкi ?


Трэцяя група будзе у нас працаваць над …

Мощностью и высотой

Знаменита кукуруза,

И початок золотой,

Полновесный, налитой

Кукурузе не обуза.

Трымайце свае заданнi:

Чытаючы пункт 5 § 32 на ст. 156-157, выкарыстоўваючы апорную схему, разглядаючы рыс.228-229, дайце адказы на наступныя пытаннi:




  1. Радзiма кукурузы?

  2. Тэрыторыi вырошчвання кукурузы?

  3. Якiя краiны лiдзіруюць па вытворчасцi кукурузы? Знайдзiце iх на палiтычнай карце.

  4. Як выкарыстоўваецца кукуруза ў высокаразвiтых i слабаразвiтых краiнах?

  5. Што вырабляюць з кукурузнага збожжа?

Спачатку вучнi працуюць самастойна кожны над заданнямi сваёй картачкi, затым абмяркоўваюць правiльнасць сваiх меркаванняу унутры групы.
VI. Абмен атрыманымi ведамi памiж групамi.

Вучнi ўтвараюць новыя па саставу групы, у якiя уваходзяць па аднаму прадстаўнiку кожнай з трох папярэднiх груп. Ажыццяуляецца абмен атрыманымi ведамi.

Заканчвае работу над вывучэннем новага матэрыялу настаўнiк. Ён коратка паведамляе аб iншых збожжавых культурах:

Что две недели зеленится?

Две недели колосится?

Две недели отцветает?

Две недели наливает?

Две недели подсыхает?

Правiльна, размова iдзе аб жыце.Але гэтая загадка была прачытана вам з мэтай праверкi увагi – колькi усяго тыдняў праходзiць ад моманту паяўлення ўсходаў жыта да ўборкi збожжа?
Загадваюць гэту загадку яшчэ i па-iншаму: калiсьцi ў мяне была ўся сiла ў нагах, а як вырасла, то яна пайшла ў галаву. Людзi адбiлi галаву i атрымалi карысць, а я засталася сiратой, i мяне яшчэ i спалiлi.(Жыта, салома). ( Жыта – Пухаўчанка, 15 ц/га.)

Звернемся да апорнай схемы, запомнiм тое, што там напiсана пра жыта.


А пра наступную культуру гавораць так:

Живёт в поле усан

Усы длиннее, чем сам.

Ячмень (Вiзiт – 16 ц/га).

Працуем са схемай.
Гэтую культуру выкарыстоуваюць пераважна на фуражныя мэты.

В поле у дорожки

Качаются сережки.

И каждая из золота

На веточке приколота.

Так, авёс.

И с овсом сдружились

Мы давно,

Дарит он крупу и

Толокно,


И муку, и кашу, и

Печенье…


Поблагодарим за угощенье!

Засталося ўспомнiць нам пра проса.

С просом в дружбе мы давно,

Просо дарит нам ….(пшено).

А цяпер на аснове вывучанага матэрыялу, з дапамогай апорнай схемы, тэксту падручнiка пры неабходнасцi, выканайце практычную работу: складзiце таблiцу «Збожжавыя культуры».(ст.158).
VII. Ацэньванне ведаў вучняў.

VIII. Дамашняе заданне § 32.

IХ. Рэфлексiя.

Государственное учреждение образования

“Ровенскослободская средняя школа”

Речицкого района


План-канспект урока ў 7 класе


Галіны сельскай гаспадаркі.

Збожжавая гаспадарка”

Мороз Наталья Владимировна



учитель географии

2011


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка