Г д няма варыянтаў. У беларускім алфавіце шаснаццатае месца займае літара: а І. Б о




Дата канвертавання07.05.2016
Памер11.75 Kb.
9 Клас

  1. Выберыце з прыведзеных сказаў толькі двухсастаўныя неразвітыя:

  1. Чомга – невялікая птушка. 2) Яна крыху большая за качку. 3) У яе невялікая галава з тонкай і вострай дзюбай. 4) На галаве ззаду пучкі пер’я, нібы чорныя рожкі. 5) Шыя доўгая, гнуткая.

А) 1,5. Б) 2,4. В) 3,4. Г) 5. Д) няма варыянтаў.


  1. У беларускім алфавіце шаснаццатае месца займае літара:

А) і. Б) о. В) л. Г) у. Д) р.


  1. Што патрэбна ўставіць замест пропуску ў наступных словах:

  1. двух.. ярусны; 2) сузор…е; 3) пад…ёмнік; 4) п…яўка; 5) двукроп…е; 6) узмор…е.

А) літару ы. Б) літару і. В) апостраф. Г) злучок. Д) раздзяляльны мяккі знак.


  1. Колькі знакаў прыпынку патрэбна паставіць у сказе: Пастаяўшы адзін за адным узнімаліся яны (буслы) угару кружыліся там і кжны круг падымаў іх усё вышэй і вышэй. (Паводле Я. Коласа)

А) 2. Б) 3. В) 4. Г) 5. Д) 6.

5. Падбярыце з прыведзеных слоў сінонім(ы) да слова адчай:

1) самастойнасць; 2) безвыходнасць; 3) гераізм; 4) няволя; 5) безнадзейнасць; 6) роспач.

А) няма сінонімаў. Б) 1,3,4. В) 2,5,6. Г) 4,5. Д) 6.

6. Дадзены словы: 1) дзьмуць; 2) дзьвюх; 3) цьмяны; 4) калісьці; 5) дзьмухавец; 6) вязьмо; 7) вядзьмак; 8) ганьбіць; 9) вусьце. У якіх словах памылкова напісаны мяккі знак?

А) ва ўсіх словах. Б) 1,3,5. В) 2,9. Г) 3,6,7,8,9. Д) толькі 9.

7. У народзе пра гэта свята казалі: “Святы… накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам.” Выберыце патрэбнае слова.

А) Юр’я. Б) Багач. В) Пакроў. Г) Марцін. Д) Сцяпан.



8. У 1909 годзе ў Пецярбургу было надрукавана “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Хто з’яўляецца аўтарам гэтай кнігі?

А) Цётка. Б) Максім Багдновіч. В) Якуб Колас. Г) Алесь Гарун. Д) Цішка Гартны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка