Г д невялікая затока ў рэчцы з павольным цячэннем называецца… а балотам. Б крыніцай. В завоінай




Дата канвертавання12.06.2016
Памер11.23 Kb.
8 клас

  1. Колькі пар антонімаў у вершаваных радках А. Вярцінскага:

Любоў і лад узвышаюць,

Вядуць за далягляд.

Варожасць і злосць прыніжаюць,

Адкідаюць назад.



А)0. Б)1. В)2. Г)3. Д)4.

  1. Невялікая затока ў рэчцы з павольным цячэннем называецца…

А) балотам . Б) крыніцай. В) завоінай. Г) лужынай. Д) канавай.



  1. Выберыце з даденых словы, у якіх націск падае на першы склад:

  1. Камбайнер; 2) супавы; 3) аркуш; 4) гліняны; 5) мігаць.

А) ва ўсіх словах. Б) 1,3,4. В) 2,3. Г) 3,4,5. Д) 4,5.


  1. Дадзены словазлучэнні:

  1. Незнаём… постаць; 2) невыразн… цень; 3) старажытн… летапіс; 4) мазоліст… далонь. Якія прыметнікі з дадзеных маюць канчатак – ы ?

А) усе прыметнікі. Б) няма такіх прыметнікаў. В) 1,2. Г) 2,3. Д) 3,4.


  1. У якіх дадзеных словах на месцы пропуску напішаце літару я:

  1. Нап…чы; 2) сн…гір; 3) выдз…ліць; 4) в…чысты; 5) б…рэт; 6) б…ляш.

А) ва ўсіх словах. Б) ва ўсіх словах, акрамя 3. В) 1,2,4,6. Г) 2,3,5. Д) 3,4,5.


  1. У даўнія часы рабочага, які вырабляў шкло, называлі…

А) доменшчык. Б) гутнік. В) фанатэкар. Г) фрэзіроўшчык. Д) імітатар.


  1. Якую сінтаксічную ролю можа выконваць назоўнік у сказе? Выберыце патрэбныя варыянты:

  1. дзейнік; 2) выказнік; 3) акалічнасць; 4) азначэнне; 5) дапаўненне.

А) усе варыянты правільныя. Б) усе варыянты, акрамя 4. В) 1,2,5. Г) 1,3,4. Д) 3,4,5.

  1. Закончыце народную прыказку: З мора вады не выбераш, з песні слова…

А) не запомніш. Б) не спячэш. В) не выкінеш. Г) не страціш. Д) не забудзеш.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка