Фразеалогія варыянт 2 адзначце асноўныя прыкметы фразеалагізма як моўнай адзінкі




Дата канвертавання07.05.2016
Памер71 Kb.
ФРАЗЕАЛОГІЯ

Варыянт 2

А1. Адзначце асноўныя прыкметы фразеалагізма як моўнай адзінкі:

1) устойлівасць 4) узнаўляльнасць

2) цэльнааформленнасць 5) сэнсавая непадзельнасць

3) аднакампанентнасць


А 2. Адзначце фразеалагізмы з правільным тлумачэннем іх сэнсу:

1)саламонава рашэнне – мудрае і простае вырашэнне цяжкага пытання

2)альфа і амега – самае непатрэбнае

3)ламаць галаву – напружана думаць

4)бярозаю ліцца – лісліва дагаджаць

5)воўк у авечай шкуры – вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек


А 3. Адзначце фразеалагізмы, да якіх правільна падабраны словы-сінонімы:

1)зарубіць на носе – запомніць

2)як па масле -- складана

3)пасля дожджыку ў чацвер -- хутка

4)разводзіць рукамі – дапамагчы

5)збыць з рук – пазбавіцца


А 4. Адзначце фразеалагізмы, якія з’яўляюцца фразеалагічнымі зрашчэннямі:

  1. закрываць вочы

  2. круціць катрынку

  3. да сівых валасоў

  4. з вераб’ёў нос

  5. вомегам вылазіць


А 5. Адзначце пары лексічных фразеалагічных варыянтаў:

1) лізаць боты – лізаць пяткі

2) вырваць з зубоў – вырваць з горла

3) гладзіць па галаве – гладзіць па галоўцы

4) глядзець вачамі – глядзець вачыма

5) замазваць вочы – закрываць вочы


А 6. Адзначыць фразеалагізмы, якія суадносяцца з назоўнікам:

1)як снег на галаву

2)надзённы хлеб

3)мазоліць вочы

4)грушы на вярбе

5)кату па пяту


А 7. Адзначыць фразеалагізмы, якія суадносяцца з прыметнікам:

1)праметэеў агонь

2)перамываць костачкі

3)асёл маляваны

4)на сваіх дваіх

5)адным мірам мазаны



А 8. Адзначыць фразеалагізмы, якія суадносяцца з дзеясловам:

1)аднаго поля ягадкі

2)матаць на вус

3)на сёмым небе

4)у чорта на кулічках

5)варушыць мазгамі


А 9. Адзначыць пары фразеалагізмаў-антонімаў:

1)ні свет ні зара – у свіныя галасы

2)даць прачуханца – даць дыхту

3)стрэляны воўк – жаўтаротае птушаня

4)толькі пяткі блішчаць – як на пажар

5)хоць вока выкалі – хоць іголкі збірай


А 10. Адзначыць пары фразеалагізмаў-сінонімаў:

  1. рукой падаць – за светам

  2. гарадзіць плот – араць дарогі

  3. як нітка з іголкай – вадой не разліць

  4. абуць у лапці – вачэй не спускаць

  5. як рыбе парасон – як пятае кола ў возе


А 11. Адзначыць фразеалагізмы, якія адпавядаюць структуры спалучэння слоў:

1)браць быка за рогі

2)альфа і амега

3)даваць перуноў

4)як мыла з’еўшы

5)аж пяткі блішчаць


А 12. Адзначце, да якіх рускіх фразеалагізмаў правільна падабраны беларускія адпаведнікі:

1)бедность не порок – латаная світка не загана

2)два сапога пара – два вазы і цэбар

3)за ушами трещит – вушы наставіць

4)задирать нос – крукам носа не дастаць

5)втирать очки – пускаць туман у вочы


А 13. Узнавіце фразеалагізмы, упісаўшы прапушчаны кампанент:

1) фількава ________

2) як з неба __________

3) Іван без роду і ____________

4) у кожнай кішэні па __________

5) лезці смалой у ___________


А 14. Падбярыце да прыведзеных фразеалагізмаў аднаслоўны эквівалент дзеяслоў:

  1. аддаць канцы __________

  2. варочаць мазгамі_________

  3. вылецець з галавы __________

  4. вачам не верыць____________

  5. павесіць галаву____________


А 15. Адзначце кніжныя фразеалагізмы:

  1. заблудзіцца ў трох соснах

  2. як фенікс з попелу

  3. кату пад хвост

  4. краевугольны камень

  5. яблык разладу


А 16. Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі:

А. Яблоку негде упасть 1. У рожкі звесці

Б. Ума не приложить 2. Носа не ўбіць

В. Столкнуть лбами 3. Рады не даць

Г. Слаб на язык 4. Язык як мянташка

5. Святым духам жыць


А 17. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сінтаксічнай роляй у сказах:

А. Нам дзядзька – сёмая вада на кісялі, ды любім мы яго за жарты.

Б. Вярнуліся ўчора ў свіныя галасы.

В. У спрэчцы ўсе стараліся абыходзіць вострыя вуглы.

Г. Вайна з ветракамі расчаравала яго.

Д. На ім быў новы касцюм – з іголачкі.



1) дзейнік; 2) выказнік; 3) дапаўненне; 4) азначэнне; 5) акалічнасць
В 1. Дапоўніце выказванне:

Паводле ступені семантычнай злітнасці кампанентаў вылучаюць тры групы фразеалагічных адзінак:_______________________________________



В.2. Дапоўніце выказванне:

Фразеалагізм – гэта __________________________________________



В 3. Дапоўніце выказванне:

Варыянты фразеалагічных адзінак – гэта __________________________



ФРАЗЕАЛОГІЯ

Варыянт 1

А 1. Адзначце прыкметы, якія аб’ядноўваюць фразеалагізм са словам:

  1. узнаўляльнасць 4) наяўнасць значэння

  2. цэльнааформленнасць 5) устойлівасць

  3. сінтаксічная непадзельнасць


А 2. Адзначце фразеалагізмы з правільным тлумачэннем іх сэнсу:

1) дражніць гусей – выклікаць злосць у каго-небудзь

2) з ласкі на пацеху – па чыёй-небудзь віне

3) за дзедам шведам – вельмі даўно

4) шарварку адрабляць – добра, з ахвотай працаваць

5) збоку прыпёку – зусім непатрэбны, лішні


А 3. Адзначце фразеалагізмы, да якіх правільна падабраны сінонімы:

1) строіць кпіны – будаваць

2) як снег на галаву – нечакана

3) рабіць з мухі слана – перабольшваць

4) збіць з панталыку – развесяліць

5) вадзіць за нос – падманваць


А 4. Адзначце фразеалагізмы, якія з’яўляюцца фразеалагічнымі адзінствамі:

  1. рваць на сабе валасы

  2. душой загавець

  3. асінае гняздо

  4. збіць з панталыку

  5. дойная карова


А 5. Адзначце пары лексічных фразеалагічных варыянтаў:

1) убіваць у галаву – убіваць сабе ў галаву

2) сіняя панчоха – сіняя птушка

3) скакаць пад дудку – танцаваць пад дудку

4) не спускаць вачэй – не спускаць вока

5) як маслам па душы – як маслам па сэрцы


А 6. Адзначце пары фразеалагізмаў-антонімаў:

1) адным скокам – як на пажар

2) толькі пяткі блішчаць – як чарапаха

3) рваць на сабе валасы – кусаць локці

4) пальчыкі абліжаш – у роце расце

5) пайсці на свой хлеб – сядзець на карку


А 7. Адзначце пары фразеалагізмаў-сінонімаў:

1) майстар на ўсе рукі – ні млён ні таўкач

2) мухі не пакрыўдзіць – вока не запарушыць

3) як дзве кроплі вады – і крошачкі пабраў

4) хоць вока выкалі – хоць іголкі збірай

5) падняцца на ногі – ні рук ні ног не адчуваць


А 8. Адзначце фразеалагізмы, якія суадносяцца з дзеясловам:

1) легчы касцьмі 4) камар носа не падточыць

2) кануць у Лету 5) кроў у жылах стыне

3) без крывінкі на твары


А 9. Адзначце фразеалагізмы, якія суадносяцца з назоўнікам:

1) навешаць лапшы на вушы

2) майстар заплечных спраў

3) белая пляма

4) рука набіта

5) сіняя панчоха


А 10. Адзначце фразеалагізмы, якія суадносяцца з прыметнікам:

1) кошкі на душы скрабуць

2) капейка ў капейку

3) кот у мяшку

4) жаба на языку не спячэцца

5) іграць у адну дудку


А 11. Адзначце фразеалагізмы, якія адпавядаюць структуры словазлучэння:

  1. вецер гуляе ў галаве

  2. браць горлам

  3. як агню ўхапіўшы

  4. манна нябесная

  5. ні жывы ні мёртвы


А 12. Адзначце, да якіх рускіх фразеалагізмаў правільна падабраны беларускія адпаведнікі:

  1. дышать на ладан – у вырай збірацца

  2. сесть в калошу – рассыпацца дробным макам

  3. видно птицу по полёту – відаць пана па халявах

  4. без задних ног – нага за нагу

  5. отмочить шутку – выкінуць коніка


А 13. Падбярыце да прыведзеных фразеалагізмаў аднаслоўны эквівалент дзеяслоў:

1) прапусціць міма вушэй -- ______________________

2) кляваць носам ___________________

3) навастрыць вушы ________________________

4) трымаць язык за зубамі ______________________

5) спачыць у бозе _____________________


А 14. Адзначце размоўныя (гутарковыя) фразеалагізмы:

  1. паказаць саву смаленую

  2. як фенікс з попелу

  3. танталавы пакуты

  4. як мыла з’еўшы

  5. замарыць чарвячка


А 15. Узнавіце фразеалізмы, дапісаўшы канцавыя іх кампаненты:

1) дзясятая вада на _______

2) дамоклаў ______________

3) лезці смалой ў _____________

4) мафусаілаў ________________

5) найшла каса на _____________


А 16. Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі:

А Быть на верху блаженства 1. На сем сукоў садзіцца

Б Вверх тормашками 2. Дагары нагамі

В Гоняться за двумя зайцами 3. Два вазы і цэбар

Г Менять шило на мыло 4. Гаршчок на гліну мяняць

5. На матчыным беразе быць



А 17. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сінтаксічнай роляй у сказах:

А. У лесе гаспадарыла бабіна лета.

Б. Ведаем мы цябе як аблупленага.

В. Любімы яе занятак – перамываць костачкі іншым.

Г. Толькі дармаеды чакаюць манны нябеснай.

Д. На ім быў новы касцюм – з іголачкі.



1) азначэнне; 2) акалічнасць; 3) дапаўненне; 4) дзейнік; 5) выказнік
В 1. Закончыце фармулёўку:

Семантычна непадзельныя фразеалагічныя адзінкі, сэнс якіх не выводзіцца з сумы значэнняў састаўных кампанентаў называюцца ___________________



В 2. Закончыце фармулёўку:

Раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем прыказак называецца _______________________


В 3. Закончыце выказванне

Паводле сінтаксічнай структуры фразеалагізмы дзеляцца на тры групы: ____________________________________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка