Фізкультура на рабоце




Дата канвертавання01.05.2016
Памер21.68 Kb.
Фізкультура на рабоце
Зарадка на рабочым месцы дапаможа захаваць маладосць і здароўе. Практыкаваннямі можна займацца некалькі разоў на дзень.

Як толькі адчуеце, што губляеце цікавасць да работы і вас агортвае сон, зрабіце наступныя нескладаныя практыкаванні (але не пасля яды!). Знайдзіце для гэтага 10—15 хвілін у сваім рабочым графіку. Можна цалкам прысвяціць гэты час спартыўна-аздараўленчым працэдурам, а можна пайсці іншым шляхам: рабіць некаторыя практыкаванні папераменна, не адрываючыся ад вытворчасці.

Напрыклад, сядзіце за камп’ютарам — разамніце пад сталом ногі. Выйдзіце і прайдзіцеся па калідоры або некалькі разоў падніміцеся і спусціцеся па лесвіцы. З пакоя ўсе выйшлі — падніміцеся і зрабіце некалькі нахілаў і прысяданняў.

Для вашага самаадчування будзе лепш, калі вы пастараецеся не апранаць вопратку і бялізну, якія моцна абцягваюць. Абутак падбірайце са зручнымі абцасам і калодкай. Нязручны абутак пераціскае сасуды, парушае нармальны кровазварот, дэфармуе ступню.Такім чынам, пачнём з ног. Праца, на якой даводзіцца шмат стаяць ці сядзець, дрэнна ўплывае на кровазварот і, як вынік, на стан ног. Варыкознае расшырэнне вен (асабліва ў жанчын) часта звязана менавіта з такой працай.

Для ног добра падыходзіць проста хадзьба. З’явіўся час — устаньце з-за камп’ютара і пахадзіце па калідоры, можна хуткім крокам. Калі вам даводзіцца доўга знаходзіцца на адным месцы, пастарайцеся перыядычна пераступаць з нагі на нагу. І ніколі не сядзіце нага за нагу: гэта самая дрэнная звычка для вашых ног.

Паспрабуйце седзячы за камп’ютарам зрабіць наступныя практыкаванні:

1.У становішчы седзячы “пабегайце” нагамі па падлозе.

2.Хвіліну-дзве пастукайце пяткамі па падлозе. Сэнс гэтага практыкавання ў тым, што вы разганяеце кроў і лімфу.

3.Патрэніруйце пальцы ног: паспрабуйце браць імі з падлогі дробныя прадметы (шкарпэткі і калготкі замінаць не будуць).

4.Пакатайце падэшвай ступні які-небудзь цыліндрычны прадмет, напрыклад, тоўсты аловак.

5.“Пахадзіце” на знешнім баку ступні, на ўнутраным, на пятках, на насках. Прамая пастава і роўная спіна, распраўленыя плечы — ужо толькі гэта выдае ўпэўненага ў сабе і самадастатковага чалавека. А мець добрую паставу пры сучасным ладзе жыцця не проста. Прапануем комплекс практыкаванняў для выпроствання спіны, а таксама для прафілактыкі сутуласці. Знайдзіце сцяну без мэблі. Прытуліцеся да яе ўсім целам, прыцісніце да сцяны спіну, плечы, рукі, далоні, ягадзіцы, пяткі. Хвіліну пастойце ў такім становішчы і зрабіце 5—7 глыбокіх удыхаў-выдыхаў (удых праз нос, выдых праз рот). Затым у такім становішчы пахадзіце па пакоі — чым больш, тым лепш. Зноў прытуліцеся да сцяны (ужо няшчыльна) і, сагнуўшы нагу ў калене, зрабіце па 5—7 махаў кожнай нагой. Гэтае практыкаванне можна выконваць у любым абутку, нават на абцасах. Няшчыльна прытуліцеся да сцяны і, сагнуўшы локаць, зрабіце па 7 махаў кожнай рукой. Цяпер рабіце адначасова мах правай рукой і левай нагой (5—7 разоў). Потым наадварот, мах левай рукой і правай нагой (таксама 5—7 разоў). У канцы зрабіце некалькі глыбокіх удыхаў-выдыхаў з нахіламі цела ўперад і матляннем рук унізе.

Гэтыя нескладаныя практыкаванні дапамогуць узняць настрой, узбадзёрыцца, захаваць маладосць і добрую паставу. І не забывайце як мага часцей праветрываць памяшканне, у якім працуеце.


Урач-гігіеніст В.I.ЦЯРЭШКА


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка