Федасеенка Уладзімір Канстанцінавіч




Дата канвертавання11.06.2016
Памер15.32 Kb.




Федасеенка Уладзімір Канстанцінавіч
Нарадзіўся 22.04.1926 г. у пасёлку Бор Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.Удзельнічаў у партызанскім руху на Гомельшчыне (1942-1943). Быў паранены. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1946), Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Быў інструктарам Гомельскага абкама камсамола (1946-1948), ЦК ЛКСМБ (1950-1951). У 1951-1967 гг. працаваў на розных пасадах у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», «Настаўніцкай газеце», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», у 1969-1979 гг. - старшым інспектарам Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку, загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Беларусь». Апошнія гады перад выхадам на пенсію працаваў ва Упраўленні кніжнага гандлю Дзярждруку БССР, займаўся журналістыкай. Сябра СП СССР з 1972 г.

Мае франтавыя і працоўныя узнагароды: кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, ордэна Айчыннай вайны І ступені, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Літаратурную працу пачаў у 1951 годзе. Аўтар раманаў «Дубовая Града» (1965), «Віхры на скрыжаваннях» (1970) і «Пасля смерчу» (1975).
Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы:
Віхры на скрыжаваннях: раманы – Мн.: Маст. літ., 2014. – 582с.

Дубовая Града: раман. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 373с.

После смерча: роман – Мн.: Юнацтва, 1985. – 208с.
Літаратура аб жыцці і творчасці:

Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік /Склад. А.К.Гардзіцкі; Нав. рэд. А.Л.Верабей. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 653с.

Барысевіч, В. Скрыжаванні яго лёсу //  Літаратура і мастацтва. -  2008. -  № 19 (9 мая). -  С. 4.

Барысевіч, В. Жыцце - тыя дні, што ты памятаеш // Літаратура і мастацтва. - 2011. — 6 мая (№ 18). — С. 12

Барысевіч, В. Летапісец Вялікай Перамогі // Настаўніцкая газета. - 2011. — 9 ліпеня (№ 83). — С. 10.

Горынь, У. Пераможцы // Літаратура і мастацтва. - 2015. — 26 ліп. — С. 1.

Макаревіч,В. Мастер диалога: лит. критика //Неман. – 2006. – С.183-189.

Федасеенка,У. “А больш за ўсё ненавіжу зайздрасць” //Літаратура і мастацтва. – 2010. - №18 – С.5.



Федасеенка,У.К. Быць патрыетам /гутарыла І.Масляніцына //Літаратура і мастацтва. – 2011. – 20 мая. – С.6.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка