Фарміаванне беларускага этнасу




Дата канвертавання17.03.2016
Памер69.05 Kb.
Фарміаванне беларускага этнасу.

Народнасць –гэта гістарычна склаўшаяся супольнасць людзей, якая характэрызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхічнага складу самасвядомасці. Менталітет- характэрныя асаблівасці светаўспрымання, светаразумення, якія фарміруюцца гістарычна і залежаць ад складу розуму і спосабу мыслення

Этнічная самасвядомасць- усведамленне свайго адрозненя ад прадстаўнікоў іншых народнасцей.

Андарак- суконная спадніца з паласатай ці клетчатай тканіны)

Улусы( харуства)- ваенна-адміністрацыйная арганізацыя татар.

Ваад- орган самакіравання яўрэяў у ВКЛ .

Кагал - тэрытарыяльная абшчына яўрэяў.

Сінагога- яўрэйскі храм, рэлігійная кніга –Талмуд

Працэс фарміравання беларускага этнасу заняў працяглы час. У 2 тас да н.э. на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі фіна-угры, у 7ст да нэ- 6 ст н.э – балты, у 5-8 ст – славяне. Аснова беларускай народнасці пачала складвацца яшчэ у Кіеўскай Русі. Але канчаткова беларускі этнас сфарміраваўся ў 13-16 ст у складзе ВКЛ.

Для этнічных працэсаў 13-16 ст характэрна: развіцце спецыфічных рыс матэрыяльнай і духоўнай культуры, складанне этнічнай тэрыторыі, фарміраванне народнасці, беларускай мовы, этнічнай самасвядомасці( усведамленне свайго адрозненя ад прадстаўнікоў іншых народнасцей). Асноўнымі моўна-этнічнымі кампанентамі фарміравання беларускай народнасці былі балцкій і славянскій. Народнасць –гэта гістарычна склаўшаяся супольнасць людзей, якая характэрызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхічнага складу ( менталітет- характэрныя асаблівасці светаўспрымання, светаразумення, якія фарміруюцца гістарычна і залежаць ад складу розуму і спосабу мыслення), самасвядомасці. Працэс працягваўся амаль чатыры стагоддзі і праходзіў пад уздзеяннем палітычных, сацыяльна-эканамічных, геаграфічных, царкоўна-рэлігійных і іншых фактараў.

Умовы для фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны 13 ст . Сярод фактараў, якія садзейнічалі гэтаму можна вызначыць наступныя: развіцце ўнутраннага рынку і ўмацаванне эканамічных сувязей; працэс цэнтралізацыі дзяржавы; кансалідацыя гарадскога насельніцтва ў саслоўе мяшчан; неабходнасць агульнай барацьбы са знешнімі ворагамі. Этнічная тэрыторыя адпавядала арэалам распаўсюджвання асноўных старажытных продкаў беларусаў-літвы, крывічоў,дрыгавічоў, радзімічаў, і ўяўляла сабой у 14-16 ст ужо дастаткова аднародную ў этнічным сэнсе (монаэтнічную) зону.

Фактарамі, якія замаруджвалі працэс фарміравання беларусай народнаці былі: ваенныя і сацыяльна- палітычныя канфлікты, эпідэміі і прыродныя катаклізмы; ваяўнічая пазіцыя каталіцызму; звужэнне ўжытку беларускй мовы; паланізацыя і русіфіацыя.

Аснову беларускай этнічнай супольнаці склала ўсходнеславнскае насельніцтва, але ў яе фарміраванні прымалі ўдзел іншыя этнічныя групы: балцкія( прусы, яцвягі, літоўцы, латгалы, жамойцы), заходнеславянскія( плякі), цюркскія (татары).

Асноўнай саманазвай ( эндаэтнонім) насельніцтва ў 13-18 ст былі “русін”, “люд рускі” Ліцвінамі называлі жыхароў у 16-19ст. Існавалі і назвы жыхароў некалі незалежных княстваў- “зямляцтвы”- палачване, віцебляне, пінчукі і інш. Назва беларусы ўзнікае толькі ў 19 ст , з 16-17 ст сустракаецца назва беларусцы для усходняй Беларусі і Смаленшчыны. Жыхары паўдневай Беларусі называліся палешукі.

У 16 -18 ст землі на паўночным захадзе называлі “ Літва”, на паўночным усходзе- Русь Белая.; на поўдні – Палессе;

. У 14-16 ст пераважала беларуская мова, асноўныя яе асаблівасці склаліся да 16 ст – “аканне”, “дзеканне” і інш.

Праблема наконт паходжання назвы Беларусь- прадмет навуковай дыскусіі і зараз. Існуюць розныя меркаванні наконт гэтага.

Рускі гісторык Тацішчаў: ад белага колеру адзення і цэнтральнага размяшчэння рэгіёна ва ўсходнеславянскім свеце, вольнасцю і незалежнасцю беларускай зямлі.

Царкоўны дзеяч Макарый- прыгажосць зямлі.

Нямецкі дыпламат Герберштэйн – вялікая колькасць снегу ўзімку.

Я.Карскі- белае адзенне

П.Крапівін(філолаг) – з вялікай колькасцю рэк і азер, тэрмін Белая Русь перакладаў як чыстая вада.

Гісторык М.Ільінскі- горад Бельск( сучасная Польшча) мог даць назву усей падуладнай тэрыторыі.

М. Дарагаманаў і М. Любаўскі - “белы”-незалежны ад мангола-татар.

В.Іваноў- суадносіў з бакамі свету: чорны-поўнач, захад- белы, т.е на захад ад старажытнай Русі. Белая Русь у прцівагу Чорнай Русі ( Панямонне) і Чырвонай Русі ( украінскія землі Галіч і Валынь).

Даследчык Я.Юхо, К.Тарасаў - белая – гэта храсціянская зямля.

Сучасны гісторык М.Янчук- антрапалагічныя асаблівасці народа -” бландзіны з блакітнымі ці светла-шэрымі вачыма.”

Сучасны беларускі вучоны М.Піліпенка- звязана з балцкім этнагенезам, з вызначэннем колеру па баках свету: заходнія землі- чорны, усходнія- белы.

Назва тэрыторыі таксама складанае пытанне. У летапісах 12-15 ст Белай руссю называлі Масковію.

Першаыя згады пра Беларусь ў дачыненні да сучасных беларускіх зямель сустракаецца ў 1250 годзе і ў Іпацьеўскім летапісу пад 1305 годам. У 16 ст у крыніцах сустракаюцца больш дакладныя вызначэнні месцазнахлджання Белай Русі. Так польскі гісторык Марцін Кромер у “Хроніцы” у 1558 г адзначае, што Белая Русь мяжуе з Маскоўскай дзяржавай і паўночную мяжу праводзіць па 57 паралелі паўночнай шыраты. На понач знаходзіцца Лівонія. А на поўдзень-Чырвоная Русь. У пасланнях папскага пасла Ліпамана есць запіс за 1575 г , што Чырвоная Русь названа так, кб адрозніць ад Белай Русі, яая знаходзіцца на сумежжы Літвы і Маскоўскай дзяржавы. Першае дакладнае згадванне Белай Русі самімі беларусамі дакументальна зафіксавана ў 1592г Ярашам Валовічам-пісарам Жыгімонта Вазы.

Перыяд канца 13 сярэдзіны 17 ст стаў ля беларускага этнасу часам станаўлення і росквіту. Паспяховае яго развіцце супыніла вайна 1654-1667г, якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступныя часы ідзе працэс заняпаду і размывання беларускага этнасу, які выразіўся спачатку у масавай паланізацыі ( 1696г –бел мова была афіцыйна забаронена), а потым русіфікацыі краю.

На працягу 14-16 ст складвалася і народная культура беларусаў. У гэты час існавалі рэгіянальныя культурна-бытавыя адрозненні. Так у Полацкаій і Віцебскай землях будаваліся невялікія пасяленні, прыстасаваныя да азерна-моравага рэльефу. На поўдні Беларусі- шматдворныя селы. Палессе было і найбольш заселеным рэгіёнам. Усходняя частка беларусі была найменьш заселена. Самай шчыльна па засяленню была заходняя Беларусь. У Падняпроўі існаваў скучана-гнёздавы тып рассялення. Планіроўка сельскіх двароў была замкнутая(вяночная)і рассеяная. У 16 ст з’яўляецца вулічная планіроўка-пагонная, дзе дом будуецца ў адзін рад з гаспадарчымі пабудовамі.

Дом будаваўся драўляны, у ім вылучаліся памяшканні: святліца, сенцы, клець. Дамы будаваліся на парубе на поўначы, на поўдні зрубы ставілі на зямлі або драўляных плахах. Страха накрывалася саломай, вокны зацягваліся бычым пузыром ці засаўкай. Асноўным занткам было земляробства. Асноўная культура-жыта. Двухполле мянялася на трохполле. Выкарыстоўвалі прылады працы: саху, матыку, цэп, якім малацілі зерне.Асноўнай ежай была каша і гародніна. З 18 ст з’яўляецца бульба. Мужцынскае адзенне- кашулі, “нагавіцы”, парты-штаны, світы. Кажухі. Жаночае адзенне: сарочкі, андаракі ( суконныя спадніцы з паласатай ці клетчатай тканіны), безрукаўкі. Галаву пакрывалі наміткамі, каптурамі.Святочны жаночы строй( нарад) кашулі, панёвы, упрыгожваліся арнаментамі, вышыўкамі.

У працэсе фарміравання этнасу прымалі ўдзел розныя народы ( нацянальныя меньшасці).

Літоўцы, разам з беларусамі складалі этнічную аснову ВКЛ. У 13-14 ст , цяснімыя крыжакамі, на Беларусь перамясціліся прусы, жамойты. У заходніх раенах пражывалі яцвягі ( да канца 13 ст) і літоўцы.

Групы палякаў існавалі на беларускіх землях ўжо ў 12 ст У другой палове 14 ст яны з’яўляюцца тут у якасці палонных. З канца 14 ст на Беларусі пачалі сяліцца татары. Спачатку гэта былі палонныя , захопленыя Гедымінам і Альгердам. Пазней тут знаходзілі прытулак эмігранты з Залатой Арды. Першым быў хан Тахтамыш са сваімі прыхільнікамі ( 1394г) . Іх надзялялі зямлёй і сялілі на Віленшчыне, Гродзеншчыне і Міншчыне.( Гаодня, Берасце, Мінск, Ліда, Навагрудак). Татары неслі вайсковую службу, занімаліся рамествамі, агародніцтвам, конегадоўлей. У 16 ст склалася своеасаблівая ваенна-адміністрацыйная арганізацыя татар – улусы( харуства), а ў ваенных –сцягі. Сярод татар выдзяляліся князі, нашчадкі простых воінаў і простыя людзі. Рэлігія татар- іслам. Яны будавалі свае храмы- мечэці. У 16-18 ст было 17 мячэцяў. Агульная колькасць татарскага насельніцтва складала 7-16 тыс. Татары не мелі права ўдзельнічаць у выбарах прадстаўнікоў улады ВКЛ.Часта займаліся дыпламатычнай службай , пісарскай справай у канцэлярыі ВКЛ. З 16 ст татары сталі карыстацца беларускай або польскай мовай. ( Аль кітабы) Пасля заключэння Люблінскай уніі становішча татар значна пагоршылася. Ім забаранялася мець прыгонных сялян- хрысціян, набываць шляхецкія ўладанні, служыць у войску на афіцэрскіх пасадах, многія татары з’ехалі ў Крым або Турцыю . У канцы 17 ст і асабліва ў 60-90г 18 ст правы татар былі адноўлены.

На думку вучоных яурэі пачалі сяліцца на беларускіх землях яшчэ ў 8 ст, перасяляючыся з Еўропы, ці з Хазарыі. Але масавае пасяленне яўрэяў на Беларусі адносіцца да канца 14 ст.- 15 ст.Яны перасяляюцца з Заходняй Еўропы, дзе цярпелі цяжкі ўціск па рэлігійнай прыкмеце і выгнанне. Першыя абшчыны яўрэйскія ўзніклі ў канцы 14 ст у Берасці і Гародні. Прв Вітаўце было 5 яўрэйскіх абшчын у Берасці, Гародні, Уладзіміры-Валынскім, Троках і Луцку. У Цэнтральнай і Усходняй Беларусі яўрэі з’явіліся ў 16ст і занялі значнае месца ў этнічнай структуры насельніцтва Беларусі. Большая частка іх сялілася ў гарадах і мястэчках і займалася рамествамі, гандлем, ліхвярствам. Яны жылі замкненымі тэрытарыяльнымі абшчынамі- кагаламі. Не мелі права набываць зямлю, служыць у шляхецкім войску. З 16 ст дзейнічаў орган самакіравання яўрэяў у ВКЛ – Ваад. Яны іўдзеі па веравызнанню. Бог- яхве, храм- сінагога, рэлігійная кніга Талмуд і Стары Запавет Бібліі. Упершай палове 17 ст яўрэі складалі ад 2 да 10 % насельніцтва гарадоў. Улады ВКЛ прыхільна ставіліся да яўрэяў. Яны карысталіся некаторымі прывілеямі. Гэта тлумачылася не толькі талерантнасцю улады, але найперш эканамічнымі прычынамі.

Першыя групы рускіх мігрантаў з’явіліся на Беларусі ў 15-16 ст. Сюды збягаюць ад праследванняў апальныя князі і вольнадумцы- А.Курбскі, Ф.Касы, старац Арцемій, Іван Федараў і Петр Мсціславец- першадрукары рускія. З другой паловы 17 ст – стараабрадцы і сяляне –уцекачы.

У сярэдзіне 15 ст на Беларусі з’яўляюцца цыгане. Большасць з іх вялі вандроўны лад жыцця.Галоўным месцам збора вандроўных груп была Зельва. Аселыя цыгане жылі ў мястэчку Мір і займаліся рамествамі. Жылі пляменамі, на чале з выбарнымі войтамі ці ваяводамі.



Такім чынам, ВКЛ – шматэтнічная дзяржава, але 9/10 насельніцтва складалі беларусы. Назва ж Беларусь пачала ўжывацца для вызначэння усіх беларускіх зямель толькі ў другой палове 19 ст.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка