Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер424.65 Kb.

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце БДТУ

_______________С. А. Каспяровiч

«____»___________2016 г.

Рэгістрацыйны № УД-______/вуч.
Фармацэўтычная хімія
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці

1-48 02 02 Тэхналогія лекавых прэпаратаў

2016

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту спецыяльнасцi 1-48 02 02 Тэхналогія лекавых прэпаратаў, зацверджанага і уведзенага ў дзейнасць пастановай Міністэрства адукацыі 30.08.2013 г., № 88.



СКЛАДАЛЬНIKI:
А. Д. Аляксееў, дацэнт кафедры арганічнай хіміі ўстановы адукаціі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”, канд. хімічных навук, дацэнт
Н. М. Кузьмянок, дацэнт кафедры арганічнай хіміі ўстановы адукаціі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”, канд. хімічных навук, дацэнт

РЭЦЭНЗЕНТЫ:


А. І. Шадыра, загадчык кафедры радыяцыйнай хiмii i хiмiка–фармацэўтычных тэхналогiй Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, д. х. н., прафесар
В. М. Лявонц’еў, загадчык кафедры бiяхiмiі і біяэкалогіі УА “Беларускі дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт”, к. х. н., дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЕРДЖАННЯ:


Кафедрай арганічнай хіміі кафедры арганічнай хіміі ўстановы адукаціі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”

(пратакол № 5 ад 21 снежня 2015 г.)


Метадычнай камісіяй факультэта тэхналогii арганiчных рэчываў ўстановы адукаціі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсiтэт”

(пратакол № 6 ад 28 снежня 2015 г.)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
1.1. Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны і яе роля ў прафесійнай падрыхтоўцы выпускніка

Дысцыпліна «Фармацэўтычная хімія» для інжынераў-хімікаў-тэхнолагаў спецыяльнасці “Тэхналогія лекавых прэпаратаў” з’яўляецца профільнай з комплекса хімічных дысцыплін і накіравана забяспечыць падрыхтоўку спецыялістаў у галіне перапрацоўкі сыравіны біялагічнага і іншага паходжання, сінтэзу арганічных і неарганічных злучэнняў для атрымання біяактыўных рэчываў, ферментаў, лекавых прэпаратаў і іншых відаў прадукцыі медыцынскага і ветэрынарнага прызначэння.

Такія спецыялісты павінны ведаць тэарэтычныя асновы распрацоўкі лекавых прэпаратаў, атрымання кампанентаў і састаўлення фармацэўтычных прэпаратаў, іх фізіка-хімічныя характарыстыкі, а таксама метады іх даследвання, ацэнкі якасці і стандартызацыі.

Праграма састаўлена ў адпаведнасці з сучасным станам фармацэўтычнай хіміі і практыкі і з улікам вопыту выкладання дысцыпліны «Фармацэўтычная хімія» у вядучых установах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаў СНД. Праграма адпавядае кваліфікацыйнай характарыстыцы спецыяліста – інжынер-хімік-тэхнолаг.


1.2. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэта выкладання дысцыпліны раскрыць асноўныя падыходы да пошуку, распрацоўкі, стварэння, атрымання, ацэнкі якасці і стандартызацыі фармацэўтычнай прадукцыі на аснове агульных заканамернасцей хіміка-біялагічных навук і гісторыі ўжывання лекавых сродкаў.

Задачы курса:

– стварыць неабходны для інжынера-хіміка-тэхнолага базіс ведаў па асновам пошуку, распрацоўкi, атрымання, ацэнкi якасці і стандартызацыі фармацэўтычных прэпаратаў;

– развіць уменні граматна спланаваць і арганізаваць хімічны эксперымент, бяспечна работаць з хімічнымі рэчывамі;

– забяспечыць неабходны аб’ём ведаў, патрэбных для далейшага вывучэння дысцыплін спецыяльнасці;

– азнакоміць з сучаснымі фізіка-хімічнымі метадамі аналіза і ацэнкі якасці фармацэўтычных прэпаратаў розных хімічных класаў;

– прывіць навыкі прямянення тэарэтычных ведаў пры рабоце з даведачнай літаратурай і лабараторным абсталяваннем.


1.3. Патрабаванні да ўзроўню валодання зместам вучэбнай дысцыпліны і кампетэнцый студэнтаў

Студэнт, які засвоіў курс фармацэўтычнай хіміі павінен ведаць:



  • сучасную класіфікацыю фармацэўтычных прэпаратаў;

  • крыніцы і метады сінтэзу лекавых сродкаў;

  • асновы фармакапейнага аналізу лекавых сродкаў;

  • фізічныя, хімічныя і фармакалагічныя ўласцівасці асноўных груп лекавых сродкаў;

  • асноўныя прынцыпы накіраванага пошуку і распрацоўкі лекавых сродкаў і выбару метадаў фізіка-хімічнага аналізу;

  • асноўныя палажэнні і правілы кантролю якасці фармацэўтычнай прадукцыі ў працэсе яе распрацоўкі і вытворчасці;

  • дадзеныя адносна таксічнасці злучэнняў і іх уздзеянні на арганізм чалавека і навакольнае асяроддзе;

умець:

  • выкарыстоўваць нарматыўную, даведачную і навуковую літаратуру ў працэсе атрымання і даследвання фармацэўтычнай прадукцыі;

  • выбіраць аптымальныя варыянты схем сінтэзу, вылучэння і ачысткі фармацэўтычных сродкаў;

  • вызначаць чысціню фармацэўтычных прадуктаў і межы ўтрымання ў апошніх дамешкаў;

  • вызначаць сумяшчальнасць кампанентаў у фармацэўтычных прадуктах;

  • вызначаць уплыў на фармакалагічную актыўнасць лекавых сродкаў фармацэўтычных фактараў;

  • разлічваць утрыманне лекавага сродка ў субстанцыях і лекавых прэпаратах;

  • праводзіць фармакапейны аналіз лекавых сродкаў;

  • выконваць правілы аховы працы і тэхнікі бяспекі;

валодаць:

  • навыкамі працы ў хімічнай лабараторыі.

Патрабаванні да акадэмічных кампетэнцый студэнта

Студэнт павінен:

АК-1. Уметь выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Уметь працаваць самастойна.

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры рашэнні праблем.

АК-7. Мець навыкі, звязаныя з выкарыстаннем тэхнічных прылад, кіраваннем інфармацыяй і работай з кампутарам.

АК-8. Валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі.

АК-11. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.



Патрабаванні да сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнта

Студэнт павінен:

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-3. Мець здольнасці да міжасабовых камунікацый.

САК-4. Валодаць навыкамі здароўезахоўвання.

САК-6. Умець працаваць у камандзе.



Патрабаванні да прафесійных кампетэнцый студэнта

Студэнт павінен быць здольным:



Навукова-даследчая дзейнасць

ПК-1. Ужываць метады і тэхніку даследванняў у галіне хіміі прыродных арганічных злучэнняў, тонкага арганічнага сінтезу фармсубстанцый і мікрабіялогіі.

ПК-2. Выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

ПК-3. Працаваць з навуковай, нарматыўна-даведачнай, патэнтна-інфармацыйнай і спецыяльнай літаратурай.

ПК-5. Праводзіць апрацоўку, аналіз і інтэрпрэтацыю атрыманых вынікаў навуковых даследванняў для публікацый, прэзентацый, дакладаў, справаздач.

Вытворча-тэхналагічная дзейнасць

ПК-7. Ужываць энэрга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі ў вытворчасці лекавых прэпаратаў, вітамінаў, ферментаў і іншых біялагічна актыўных рэчываў.



Арганізацыйна-кіраўнічая дзейнасць

ПК-17. Арганізоўваць работу калектыву выканаўцаў, прымаць рашэнні, вызначаць парадак выканання работ.

ПК-19. Аналізаваць сабраныя дадзеныя.

ПК-20. Узаемадзейнічаць са спецыялістамі сумежных профіляў.



Інавацыйная дзейнасць

ПК-22. Ажыццяўляць пошук, сістэматызацыю і аналіз інфармацыі па перспектывам развіцця галіны, інавацыйным тэхналогіям, праектам і рашэнням.

ПК-27. Арганізоўваць работы па тонкаму арганічнаму сінтэзу біялагічна актыўных рэчываў.

Сувязь з іншымі дысцыплінамі

Дысцыпліны, засваенне якіх патрэбна студэнтам для вывучэння фармацэўтычнай хіміі:



  • теарэтічныя асновы хіміі і неарганічная хімія;

  • арганічная хімія;

  • фізічная хімія;

  • аналітычная хімія і фізіка–хімічныя метады аналізу.


1.4. Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

Для вывучэння курса «Фармацэўтычная хімія» ў рамках спецыяльнасці 1-48 02 02 Тэхналогія лекавых прэпаратаў вучэбным планам прадугледжана 368 гадзiн, у тым ліку 180 аўдыторных. Размеркаванне гадзiн па відам занят­каў: лекцый – 82 гадзiны, лабараторныя заняткі – 98 гадзiн. На самастойную работу студэнтаў адводзіцца 188 гадзiн. Дысцыпліна вывучаецца ў 6-м семестры. Форма кантролю ведаў – экзамен і залік ў 6-м семестры. Форма атрымання адукацыі – дзённая..

Кожная група лекавых прэпаратаў і асобнае лекавае рэчыва ў раздзелах II і III вывучаецца па наступнай агульнай схеме:

1) Прыналежнасць да хімічнага класу або групы. Хімічная структура, наменклатура. Фармакалагічная група, лекавая форма.

2) Крыніцы і спосабы атрымання. Асноўныя метады і схемы сінтэзу лекавых рэчываў дадзенай групы, спосабы іх вылучэння і ачысткі.

3) Фізічныя, хімічныя і фармакалагічныя ўласцівасці. Выяўленне ўзаемасувязі паміж структурай і ўласцівасцямі лекавых рэчываў дадзенай групы. Стабільнасць. Магчымасці фізічных і хімічных ператварэнняў, хімічная несумяшчальнасць. Асаблівасці бiятрансфармацыi (метабалізму).

4) Метады кантролю якасці. Патрабаванні да якасці лекавага рэчывы ў су­вязі з яго атрыманнем, ужываннем, характарам лекавай формы і стабільнасцю.

5) Стандартызацыя. Фармакапейныя патрабаванні, абгрунтаванне норм і метадаў, уключаных у нарматыўную дакументацыю. Зварот лекавых сродкаў і іх захоўванне.


ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

РАЗДЗЕЛ I. АГУЛЬНАЯ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЯ ХIМIЯ

Уводзiны

Прадмет, задачы, метады і значэнне фармацэўтычнай хіміі, яе сувязь з ін­шымі навукамі. Наменклатура, метадалагічныя асновы і прынцыпы класі­фікацыі (хімічнай і фармакалагічнай) лекавых сродкаў. Тэрміналогія: лекавае рэчыва, лекавы сродак, лекавая форма, лекавы прэпарат. Міжнародныя непатэнтаваныя найменні (МНН) лекавых рэчываў. Гомеапатычныя прэпараты, біялагічна актыўныя дабаўкі. Асноўныя крыніцы інфармацыі аб лекавых сродках. Роля лекавых сродкаў у медыцыне.

Сучасныя медыка-біялагічныя патрабаванні да лекавых рэчываў і задачы фармацэўтычнай хіміі па распрацоўцы метадаў даследвання, стандартызацыі, ацэнкі якасці і стварэння новых лекавых сродкаў. Стан і перспектывы развіцця фар­мацэўтычнай прамысловасці ў Рэспубліке Беларусь. Міравы фар­мацэў­тычны рынак.

Тэма 1.1. Асновы стварэння лекавых сродкаў

Асноўныя этапы пошуку, сінтэза і іспытаў лекавых сродкаў. Агульныя характарыстыкі асноўных напрамкаў хімічнага і біялагічнага сінтэзаў лекавых сродкаў. Крыніцы атрымання лекавых рэчываў. Узаемасувязь крыніц і метадаў атрымання з праблемамі даследвання лекавых рэчываў (утрыманне зыходных, прамежкавых і спадарожных прадуктаў, фарміраванне паказчыкаў якасці).

Сувязь паміж структурай рэчыва і яго ўздзеяннем на арганізм. Агульныя заканамернасці ўплыву асноўных функцыянальных груп і структурных фраг­ментаў на біялагічную актыўнасць. Залежнасць фармакалагічнай дзейнасці лекавых рэчываў ад іх фізічных і хімічных уласцівасцей. Прагназаванне біяла­гічнай актыўнасці. Мадэлi структура-ўласцiвасць (QSAR).

Канцэпцыя біяфармацыі. Паняцце аб тэрапеўтычнай неэквівалентнасці лекавых сродкаў, спосабы яе пераадолення. Фактары, уплываючыя на фармака­лагічную эфектыўнасць лекавых сродкаў.



Тэма 1.2. Асноўныя этапы і метады ацэнкі якасці лекавых сродкаў

Агульная характарыстыка сучасных фізічных і хімічных метадаў раз­дзялення і ачысткі лекавых рэчываў. Метады ўстанаўлення элементнага сас­таву, малекулярнай масы і хімічнай будовы.

Агульная характарыстыка асноўных этапаў даследвання якасці сінтэтычных лекавых рэчываў: аддзяленне і ачыстка рэчываў ад прамежкавых прадуктаў сінтэзу і пабочных рэчываў, устанаўленне фізічных уласцівасцей, вызначэнне складу і структуры рэчываў з дапамогай хімічных і фізіка-хімічных метадаў даследвання.

Агульная характарыстыка асаблівасцей фармацэўтычнага аналізу: хімічная прырода рэчыва, складанасць састава аб’ектаў даследвання, дыяпазоны канцэнтрацый, мэтазгоднасць выкарыстання адпаведных фізіка-хімічных і хімічных метадаў аналізу.

Формы кантролю якасці лекавых сродкаў пры правядзенні фармацэў­тычнага аналізу: фармакапейны аналіз, пастадыйны кантроль якасці ў працэсе вытворчасці лекавых сродкаў, аналіз лекавых форм, экспрэс-аналіз лекавых сродкаў, біяфармацэўтычны аналіз.

Асноўныя крытэрыі фармакапейнага аналізу. Уніфікацыя і стандар­тызацыя аднатыпавых іспытаў у групах лекавых рэчываў (агульныя палажэнні, агульныя і асобныя артыкулы фармакапеі, іх узаемасувязь).

Ідэнтыфікацыя неарганічных і арганічных лекавых рэчываў (індывідуальных і ўваходзячых у складаныя лекавыя формы). Агульныя прынцыпы і метады вызначэння сапраўднасці лекавых рэчываў.

Агульныя фармакапейныя палажэнні для вызначэння старонніх рэчываў (дамешкаў) у лекавых сродках. Уплыў дамешкаў на якасны і колькасны састаў лекавага сродка і магчымасць змены яго фармакалагічнай актыўнасці (спецыфічныя і агульныя дамешкі). Фактары, якія ўлічваюцца пры распрацоўцы фармакапейных стандартаў дабраякаснасці лекавага рэчыва. Агульныя патрабаванні да іспытаў на дабраякаснасць. Агульныя метады выяўлення дамешкаў. Фармакапейныя іспыты на найбольш часта сустракаемыя дамешкі (хларыды, сульфаты і інш.).

Уніфікацыя метадаў колькаснага аналізу лекавых сродкаў, агульныя артыкулы Дзяржаўнай фармакапеі. Абгрунтаванне выбару метада, які дазваляе правесці ацэнку ўтрымання лекаваго рэчыва па функцыянальным групам, улік поліфункцыянальнага характару лекавых рэчываў пры выбары метада колькаснага вызначэння.

Класіфікацыя лекавых формаў і асаблівасцей іх фармацэўтычнага аналізу, агульныя прынцыпы ацэнкі якасці лекавых формаў.

Агульная характарыстыка экспрэс-аналізу лекавых сродкаў. Агульная характарыстыка фізічных і фізіка-хімічных метадаў якаснага і колькаснага аналізу лекавых сродкаў. Асаблівасці выкарыстання біялагічных метадаў аналізу лекавых сродкаў.

Тэма 1.3. Стабільнасць і тэрміны прыдатнасці лекавых сродкаў

Крытэрыі стабільнасці лекавых сродкаў. Фізіка-хімічныя і хімічныя працэсы, якія адбываюцца пры захоўванні лекавых сродкаў. Уплыў умоў атрымання, захоўвання, транспартыроўкі на стабільнасць лекавых сродкаў. Нарматыўныя дакументы, якія вызначаюць умовы захоўвання розных груп лекавых рэчываў у залежнасці ад іх уласцівасцей.

Тэрміны прыдатнасці (захоўвання) лекавых сродкаў. Нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць гэтыя тэрміны. Парадак устанаўлення тэрмінаў прыдатнасці лекавых сродкаў, іх навуковае абгрунтаванне. Узаемасувязь тэрмінаў прыдатнасці і чысціні лекавых сродкаў. Магчымасць прагназавання тэрмінаў прыдатнасці на падставе метаду “паскоранага старэння”. Шляхі павелічэння стабільнасці лекавых сродкаў (павышэнне патрабаванняў да чысціні зыходных злучэнняў, стабілізацыя лекавых формаў).

Тэма 1.4. Асноўныя палажэнні і дакументы, якія рэгламентуюць фармацэўтычную прадукцыю

Стандартызацыя лекавых сродкаў і лекавых форм, нарматыўная дакументацыя: Дзяржаўная фармакапея, агульныя фармакапейныя артыкулы, фармакапейныя артыкулы, тэхнічныя умовы (ТУ). Заканадаўчы характар фар­макапейных артыкулаў. Агульная характарыстыка нарматыўнай дакумен­тацыі (патрабаванні, нормы і метады кантролю). Міжнародныя і рэгіянальныя збор­нікі ўніфікаваных патрабаванняў і метадаў іспытаў лекавых сродкаў, іх функ­цыі і ўплыў на развіццё фармацэўтычнай хіміі і стандартызацыі лекавых срод­каў. Міжнародная фармакапея Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, Еўра­пейская фармакапея, іншыя рэгіянальныя і нацыянальныя фармакапеі.

Сучасная міжнародная канцэпцыя забеспячэння якасці лекавых сродкаў. Забеспячэнне якасці лекавых сродкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі міжна­родных стандартаў. Правілы належнай лабараторнай практыкі (Good Laboratory Practice – GLP). Правілы належнай клінічнай практыкі (Good Clinical Practice – GCP). Правілы належнай вытворчай практыкі (Good Manufacturing Practice – GMP). Правілы належнай дыстрыбутарскай практыкі (Good Distribution Practice – GDP). Правілы належнай аптэчнай практыкі (Good Pharmacy Practice – GPP).

Дзяржаўная сістэма стварэння і кантролю якасці лекавых сродкаў у Рэспубліцы Беларусь. Сістэма мерапрыемстваў па забеспячэнню якасці лекавых сродкаў на стадыях іх распрацоўкі, вырабу, размеркавання, транспартавання, захоўвання і спажывання.



Тэма 1.5. Асобныя фізіка-хімічныя аспекты прэпаратыўнай фармацэўтычнай хіміі

Фізіка-хімічныя прынцыпы выкарыстання спалучэння кампанентаў у лекавых сродках. Наступствы нерацыянальных і несумяшчальных спалучэнняў кампанентаў лекавых сродкаў. Фізіка-хімічная і хімічная несумяшчальнасці кампанентаў у лекавых сродках.

Растворы і растваральнікі (падбор растваральнікаў для вырабу лекавых форм). Класіфікацыя растваральнікаў. Працэсы, якія адбываюцца пры раства­рэнні. Асабліваці парашкоў як цвёрдай лекавай формы. Асноўныя прынцыпы іх атрымання, усталяваныя Дзяржаўнай фармакапеяй.

Асноўныя правілы бяспекі пры атрыманні і захоўванні лекавых сродкаў.



РАЗДЗЕЛ II. НЕАРГАНІЧНЫЯ І МЕТАЛАРГАНІЧНЫЯ ФАРМАЦЭЎТЫЧНЫЯ ПРЭПАРАТЫ

Тэма 2.1. Лекавыя сродкi – вытворныя р-элементаў VIIAIIIA груп

Класіфікацыя лекавых сродкаў неарганічнай прыроды. Разнастайнасць медыцынскага ўжывання фармацэўтычных прэпаратаў неарганічнай прыроды. Крытэрыі ацэнкі якасці лекавых сродкаў адносна іх ужывання.

Вада ачышчаная, вада для ін’екцый. Кісларод. Растворы вадарод перак­сі­ду. Натрый тыясульфат, натрый нітрыт. Ёд, растворы ёду. Натрый і ка­лій хла­рыды, браміды і ёдыды. Натрый фтарыд. Кіслата хлоравадародная. Нат­рый гід­ракарбанат. Барый сульфат для рэнтгенаскапіі. Кальцый хларыд, кальцый суль­фат, магній аксід, магній сульфат. Алюміній гідраксід, алюміній фасфат. Кісла­та борная, натрый тэтрабарат. Цынк аксід, цынк сульфат, срэбра нітрат, медзь сульфат, жалеза сульфат. Комплексныя злучэнні жалеза і плаціны.
Тэма 2.2. Лекавыя і дыягнастычныя сродкi – вытворныя

s-элементаў IIA і IA груп

Лекавыя сродкі – вытворныя элементаў IIA групы перыядычнай сістэмы: злучэнні кальцію, злучэнні магнію, рэнтгенакантрасныя прэпараты барыя. Лекавыя сродкі – вытворныя элементаў IA групы перыядычнай сістэмы : злучэнні натрыя і літыя, каль-злучэнні.



Тэма 2.3. Лекавыя і дыягнастычныя сродкi – вытворныя

  1. i f-элементаў VIIIB і IIB груп

Лекавыя сродкі – вытворныя элементаў VIIIB – IIIB груп перыядычнай сістэмы: комплексные злучэнні жалеза і плаціны, злучэнні марганцу, злучэнні гадалінію.

Лекавыя сродкі – вытворныя элементаў IIB – IB груп перыядычнай сістэмы: злучэнні цынка, меркур-здучэнні, злучэнні медзі, сребра, золата.

Тэма 2.4. Радыёфармацэўтычныя сродкі і дапаможныя рэчывы

Тэрміналогія (радыеізатоп, перыяд паўраспаду і інш.). Асаблівасці стандартызацыі радыефармацэўтычных сродкаў. Радыеізатопная і радыехімічная чысціня, хімічная чысціня, метады аналізу. Спецыфіка ўстанаўлення і захавання тэрмінаў прыдатнасці ў сувязі з радыехімічнай стабільнасцю і ўтрыманнем радыеізатопнага дамешку. Этыкетаванне, захоўванне, меры засцярогі пры звароце.

Неарганічныя дапаможныя рэчывы ў фармацэўтычных прэпаратах. Неарганічныя палімеры (аэрасіл, бентаніты).

РАЗДЗЕЛ III. АРГАНІЧНЫЯ ФАРМАЦЭЎТЫЧНЫЯ ПРЭПАРАТЫ

Тэма 3.1. Лекавыя сродкі на аснове вуглявадародаў і іх галагенавытворных

Лекавыя сродкі на аснове вуглевадародаў: прадукты перапрацоўкі нафты, вугля, драўніны і інш., адамантан і яго вытворныя.

Лекавыя сродкі на аснове галагенвытворных вуглевадародаў у якасці анестэтыкаў, сродкаў інгаляцыйнага наркозу і інш.

Тэма 3.2. Вытворныя спіртоў, цукрыдаў, фенолаў і хінонаў у якасці лекавых сродкаў

Лекавыя сродкі на аснове этанола, этыленгліколя, гліцэрыны. Мона-, ды- і поліцукрыды і іх вытворныя ў складзе фармацэўтычных прэпаратаў. Ментол і яго вытворныя.

Лекавыя сродкі на аснове фенолаў і хінонаў. Вытворныя двухатомных фенолаў. Алкіляваныя фенолы. Вытворныя п-амінафенолу. Вытворныя о- і п-хінонаў.

Тэма 3.3. Вытворныя альдэгідаў, кетонаў, дыкетонаў,

карбонавых кіслот
Карбанільныя злучэнні ў складзе фармацэўтычных прэпаратаў. Вытворныя фармальдэгіду, гліаксаля, камфары, ізатыну.

Насычаныя і ненасычаныя карбонавыя кіслоты, іх солі і іншыя вытворныя, якія ўжываюцца ў якасці лекавых сродкаў. Амінакіслоты і іх вытворныя (прыродныя і сінтэтычныя) у складзе фармацэўтычных прэпаратаў. Вытворныя вальтроевай і фіброевай кіслот.



Тэма 3.4. Нестэроідныя супрацьзапаленчыя сродкі

Нестэроідныя супрацьзапаленчыя сродкі. Вытворныя саліцылавай, антранілавай, п-амінабензойнай, 2-арылпрапіёнавай і іншых кіслот. Механізм дзеяння. Селектыўныя інгібітары цыклаоксігеназы-2.


Тэма 3.5. Лекавыя сродкі на аснове алкіларыламінаў
Эпінефрын, адрэналін, адрэнаміметыкі і адрэналітыкі, блакатары кальцыевых каналаў. Іншая біялагічная актыўнасць катэхаламінаў. Вытворныя біс-(2-хлорэтыл)амінаў і іх супрацьпухліннае дзеянне (асноўныя прадстаўнікі).
Тэма 3.6. Сульфаніламідныя лекавыя сродкі
Сульфаніламідныя лекавыя сродкі. Механізм антымікробнага дзеяння сульфаніламідаў і іншыя напрамкі выкарыстання ў фармакалогіі. Сінтэз асноуных прадстаунікоу гэтай групы.

Вытворныя карбаміду, гуанідыну, бігуанідыну. Вытворныя карбаміду з супрацьпухліннай актыўнасцю. Пераральныя антыдыябетычныя лекавыя сродкі. Бігуанідыны ў якасці антысептыкаў.


Тэма 3.7. Агульная характарыстыка лекавых сродкаў на аснове гетерацыклічных злучэнняў
Лекавыя сродкі на аснове гетэрацыклічных злучэнняў. Класіфікацыя і асаблівасці ўласцівасцей гетэрацыклічных лекавых сродкаў. Агульныя метады сінтэзу. Асноўныя прадстаўнікі лекавых сродкаў, якія ўтрымліваюць аксіранавы або азірыдынавы цыклы, іх прызначэнне, механізмы дзеяння.

Прадстаунікі лекавых сродкау з трохчленным гетэрацыклічным ядром.


Тэма 3. 8. Лекавыя сродки з пяцічленным гетэрацыклічным ядром на аснове пірола, піралiдына, фурана і іх кандэнсаваных вытворных
Асобныя прадстаўнікі лекавых сродкаў з пяцічленным гетэрацыклічным ядром: пірол, піралідын, фуран, тыяфен, піразол, імідазол і бензакандэнсаваныя аналагі – індол, бензафуран, бензімідазол. Прыродныя і сінтэтычныя прадстаўнікі. Вытворные 5-нітрафурана. Супрацьульцэрагеныя лекавые сродкі.
Тэма 3.9. Лекавыя сродкі з ядром пірыдына і пурына
Вытворныя пірыдына, яго бензакандэнсаваныя, насычаныя і азааналагі. Вытворныя нікатынавай і ізанікатынавай кіслот. Антаганісты іонаў кальцыю. Наркатычныя анальгетыкі і транквілізатары. Супраць­пара­зітарныя лекавыя сродкі.

Хіналоны і фторхіналоны. Барбітураты. Вытворныя храмона і кумарына. Супрацьастматычныя лекавыя сродкі. Пурыны як лекавыя сродкі. Прыродныя нуклеазіды і іх сінтэтычныя аналагі. Алкіламіна- і ацыламі­навытворныя фенатыязіна. Бензадыазепіны і іншыя сямічленныя гетэрацыклы ў складзе лекавых сродкаў, іх псіхатропнае і транквілізуючае дзеянне.


Тэма 3.10. Алкалоіды, стэроіды, гармоны
Алкалоіды – класіфікацыя, крыніцы атрымання, сінтэтычныя аналагі. Важнейшыя алкалоіды у якасці лекавых сродкау.

Стэроіды – класіфікацыя, роля ў арганізме. Анабалічныя стэроіды. Сердэчныя гліказіды – раслінныя і сінтэтычныя.

Гармоны, іх сінтэтычныя аналагі. Палавыя гармоны, іх роля у арганізме чалавека.

Прастагландыны і іншыя прастаноіды ў якасці лекавых сродкаў. Цыкл арахідонавай кіслаты.


Тэма 3.11. Вітаміны
Вітаміны і іх роля ў жыццядзейнасці чалавека, класіфікацыя, крыніцы атрымання, галоўныя прадстаўнікі. Вітамінападобныя злучэнні.
Тэма 3.12. Антыбіотыкі
Антыбіотыкі – хімічная класіфікацыя, шляхі атрымання, прыродныя і паўсінтэтычныя: пеніцыліны, цэфаласпарыны і інш., β-лактамныя антыбіотыкі. Прыродныя і паўсінтэтычныя тэтрацыкліны, араматычныя антыбіотыкі. Амінагліказіды, пептыды, макраліды, поліенавыя і супрацьпухлінныя антыбіотыкі. Структурныя асаблівасці і накіраванасць дзеяння.

Дыягнастычныя сродкі.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛIНЫ


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы





Колькасць аўдыторных гадзiн

Кiруемая

самастойная работа


Форма кантролю

ведаў


Лекцыi

Лабараторныя

заняткi


1

2

3

4

5

6




Раздзел I. Агульная фармацэўтычная химия


18


29


38



0


Уводзiны

Прадмет, задачы, метады і значэнне фармацэўтычнай хіміі, яе сувязь з іншымі навукамі. Наменклатура, метадалагічныя асновы і прынцыпы класіфікацыі (хімічнай і фармакалагічнай) лекавых сродкаў (ЛС). Тэрміналогія: лекавае рэчыва, лекавы сродак, лекавая форма, лекавы прэпарат. Міжнародныя непатэнтаваныя найменні (МНН) лекавых рэчываў. Гомеапатычныя прэпараты, біялагічна актыўныя дабаўкі. Асноўныя крыніцы інфармацыі аб лекавых сродках. Роля лекавых сродкаў у медыцыне.

Сучасныя медыка-біялагічныя патрабаванні да лекавых рэчываў і задачы фармацэўтычнай хіміі па распрацоўцы метадаў даследвання, стандартызацыі, ацэнкі якасці і стварэння новых лекавых сродкаў. Стан і перспектывы развіцця фармацэўтычнай прамысловасці ў Рэспубліке Беларусь. Міравы фармацэўтычны рынак


4

1

8

Пісьмовая справаз-дача па лабаратор-най рабоце (ЛР), залік

1.1

Асновы стварэння лекавых сродкаў

2

5

4







Асноўныя этапы пошуку, сінтэза і іспытаў ЛС. Агульныя характарыстыкі асноўных напрамкаў хімічнага і біялагічнага сінтэзаў ЛС. Крыніцы атрымання лекавых рэчываў. Узаемасувязь крыніц і метадаў атрымання з праблемамі даследвання лекавых рэчываў.

1



2




Сувязь паміж структурай рэчыва і яго ўздзеяннем на арганізм. Залежнасць фармакалагічнай дзейнасці лекавых рэчываў ад іх фізічных і хімічных уласцівасцей. Прагназаванне біялагічнай актыўнасці. Мадэлi структура – ўласцiвасць (QSAR).

1

5

2

1.2


Асноўные этапы і метады ацэнкі якасці ЛС

4

10

10







Агульная характарыстыка сучасных фізічных і хімічных метадаў раздзялення і ачысткі лекавых рэчываў. Метады ўстанаўлення элементнага сас­таву, малекулярнай масы і хімічнай будовы. Агульная характарыстыка асноўных этапаў даследвання якасці сінтэтычных лекавых рэчываў. Агульная характарыстыка асаблівасцей фармацэўтычнага аналізу. Формы кантролю якасці ЛС пры правядзенні фармацэўтычнага аналізу. Асноўныя крытэрыі фармакапейнага аналізу. Уніфікацыя і стандартызацыя аднатыпавых іспытаў. Ідэнтыфікацыя неарганічных і арганічных лекавых рэчываў. Агульныя прынцыпы і метады вызначэння сапраўднасці лекавых рэчываў.

2




4

Допуск да ЛР, пісьмовая

справазда-ча па ЛР, экзамен


Агульныя фармакапейныя палажэнні для вызначэння старонніх рэчываў (дамешкаў) у ЛС. Уплыў дамешкаў на якасны і колькасны састаў ЛС. Фактары, якія ўлічваюцца пры распрацоўцы фармакапейных стандартаў дабраякаснасці лекавага рэчыва. Агульныя патрабаванні да іспытаў на дабраякаснасць. Агульныя метады выяўлення дамешкаў. Фармакапейныя іспыты на найбольш часта сустракаемыя дамешкі. Уніфікацыя метадаў колькаснага аналізу ЛС, агульныя артыкулы Дзяржаўнай фармакапеі. Абгрунтаванне выбару метада, які дазваляе правесці ацэнку ўтрымання лекаваго рэчыва па функцыянальным групам, улік поліфункцыянальнага характару лекавых рэчываў пры выбары метада колькаснага вызначэння.

1

5

4

Класіфікацыя лекавых формаў і асаблівасцей іх фармацэўтычнага аналізу, агульныя прынцыпы ацэнкі якасці лекавых формаў.

Агульная характарыстыка экспрэс-аналізу ЛС. Агульная характарыстыка фізічных і фізіка-хімічных метадаў якаснага і колькаснага аналізу ЛС. Асаблівасці выкарыстання біялагічных метадаў аналізу ЛС



1

5

2

1.3

Стабільнасць і тэрміны прыдатнасці ЛС

2

7

4

Допуск да ЛР, кантрольная работа №1, пісьмовая справаздача па ЛР, залік, экзамен





Крытэрыі стабільнасці ЛС. Фізіка-хімічныя і хімічныя працэсы, якія адбываюцца пры захоўванні ЛС. Уплыў умоў атрымання, захоўвання, транспартыроўкі на стабільнасць ЛС. Нарматыўныя дакументы. Тэрміны прыдат­насці (за­хоўвання) ЛС. Нарматыўныя дакументы.

1

5

2

Парадак устанаўлення тэрмінаў прыдатнасці ЛС. Узаемасувязь тэрмінаў прыдатнасці і чысціні ЛС. Магчымасць прагназавання тэрмінаў прыдатнасці. Шляхі павелічэння стабільнасці ЛС

1

2

2

1.4


Асноўныя палажэнні і дакументы, якія рэгламентуюць фармацэўтычную прадукцыю

2

1

4

Допуск да ЛР, пісьмовая

справаз-дача па ЛР, экзамен





Стандартызацыя ЛС і лекавых форм, нарматыўная дакументацыя: Дзяржаўная фармакапея, агульныя фармакапейныя артыкулы, фармакапейныя артыкулы, тэхнічныя умовы (ТУ). Заканадаўчы характар фармакапейных артыкулаў. Агульная характарыстыка нарматыўнай дакументацыі. Міжнародныя і рэгіянальныя зборнікі ўніфікаваных патрабаванняў і метадаў іспытаў ЛС, іх функцыі і ўплыў на развіццё фармацэўтычнай хіміі і стандартызацыі ЛС. Міжнародная фармакапея Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, Еўрапейская фармакапея, іншыя рэгіянальныя і нацыянальныя фармакапеі.

Сучасная міжнародная канцэпцыя забеспячэння якасці ЛС. Забеспячэнне якасці ЛС у адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных стандартаў. Дзяржаўная сістэма стварэння і кантролю якасці ЛС у РБ. Сістэма мерапрыемстваў па забеспячэнню якасці ЛС



1

1





2

2


1.5


Асобныя фізіка-хімічныя аспекты прэпаратыўнай фарма­цэў­тыч­най хіміі

4

5

8

Допуск да ЛР, пісьмовая справаздача

па ЛР, залік, экзамен





Фізіка-хімічныя прынцыпы выкарыстання спалучэння кампанентаў у ЛС. Несумяшчальнасці кампанентаў у ЛС.

2



4

Растворы і растваральнікі. Працэсы, якія адбываюцца пры растварэнні.

1

5

4

Асабліваці парашкоў як цвёрдай лекавай формы. Асноўныя правілы бяспекі пры атрыманні і захоўванні ЛС

1



4

2

Неарганічныя і металарганічныя фармацэўтычныя прэпараты

10

12

24




2.1



Класіфікацыя ЛС неарганічнай прыроды. Разнастайнасць медыцынскага ўжывання фармацэўтычных прэпаратаў неарганічнай прыроды. Крытэрыі ацэнкі якасці ЛС адносна іх ужывання. Вада. Кісларод. Растворы вадарод пераксіду.

2



4

Допускі да ЛР, Тэст–1, пісьмовыя справаздачы па ЛР, залік, экзамен

2.2


Натрый тыясульфат, натрый нітрыт. Ёд. Натрый і калій галагеніды. Кіслата хлоравадародная. Натрый гідракарбанат.

2

2

4

2.3


Барый сульфат. Злучэнні кальцыю ды магнію. Злучэні алюмінію. Кіслата борная, натрый тэтрабарат. Цынк аксід, цынк сульфат, срэбра нітрат, медзь сульфат, жалеза сульфат. Комплексныя злучэнні жалеза і пла­ціны. Злучэнні гадалінію.

2

5

8

2.4

Радыефармацэўтычныя сродкі. Тэрміналогія. Асаблівасці стандартызацыі радыефармацэўтычных сродкаў. Этыкетаванне, захоўванне, меры засцярогі пры звароце. Неарганічныя дапаможныя рэчывы. Неарганічныя палімеры

4

5

8

3

Арганічныя фармацэўтычныя прэпараты

54

57

106

Допускі да ЛР, Тэст-2, пісьмовыя справаздачы па ЛР, залік, экзамен

3.1

ЛС на аснове вуглевадародаў і іх галагенавытворных

2

5

4

3.2


ЛС на аснове спіртоў. Ментол і яго вытворныя. Мона-, ды- і поліцукрыды і іх вытворныя

2

5

4

ЛС на аснове фенолаў. Вытворныя п-амінафенолу і о-, п-хінонаў

2

5

4

3.3

Карбанільныя злучэнні. Вытворныя фармальдэгіду, гліаксаля, камфары, ізатына

2

5

4

Насычаныя і ненасычаныя карбонавыя кіслоты і іх вытворныя. Амінакіслоты і іх вытворныя

2

5

4

3.4

Нестэроідныя супрацьзапаленчыя сродкі. Вытворныя саліцылавай, антранілавай, п-амінабензойнай, 2-арылпрапіёнавай і іншых кіслот. Селектыўныя інгібітары цыклаоксігеназы-2

2

5

4

Допускі да ЛР, Тэст–3, пісьмовыя справаздачы па ЛР, залік, экзамен

3.5

ЛС на аснове алкіларыламінаў. Іншая біялагічная актыўнасць катэхоламінаў. Вытворныя біс-(2-хлорэтыл)амінаў і іх супрацьпухліннае дзеянне

2

5

4

3.6

Сульфаніламідныя ЛС. Механізм антымік­робнага дзеяння сульфаніламідаў

2

5

4

Вытворныя карбаміду, гуанідыну, бігуаніды­ну. Вытворныя карбаміду з супрацьпухліннай актыўнасцю. Пераральныя антыдыябетычныя ЛС. Бігуанідыны ў якасці антысептыкаў

2

5

4

3.7

Гетэрацыклічныя злучэннi. Агульныя метады сінтэзу. Асноўныя прадстаўнікі ЛС, якія ўтрымліваюць аксіранавы або азірыдзінавы цыклы

2

5

4

Допускі да ЛР, Тэст–4, пісьмовыя справаздачы па ЛР, залік, экзамен

3.8

Асобныя прадстаўнікі ЛС з пяцічленным гетэрацыклічным ядром і бензакандэнсаваныя аналагі. Прыродныя і сінтэтычныя прадстаўнікі

2

5

4

3.9

Вытворныя пірыдына, яго бензакандэнсаваныя, насычаныя і азааналагі

2

2

4

Антаганісты іонаў кальцыю. Наркатычныя анальгетыкі і транквілізатары

2



4

Супраць­паразітарныя лекавыя сродкі. Хіналоны і фторхіналоны.

2



4

Барбітураты. Вытворныя храмона і кумарына. Супрацьастматычныя ЛС. Пурыны як ЛС

2



4

Допускі да ЛР, КР № 2, пісьмовыя справаздачы па ЛР, залік, экзамен

Прыродныя нуклеазіды і іх сінтэтычныя аналагі

2



4

Вытворныя фенатыязіна. Бензадыязэпіны і іншыя сямічленныя гетэрацыклы ў складзе ЛС

2



4

3.

10


Стэроіды. Гармоны, іх сінтэтычныя аналагі. Прастагландыны і прастаноіды

4



6

Алкалоіды. Вытворныя трапана, экганіна, марфана

2



4

3.

11


Вітаміны. Вітамінападобныя злучэнні

4



6

Сардэчныя гліказіды

2



4

3.

12


Антыбіотыкі. Дыягнастычныя сродкі

2



4

Тэтрацыкліны. Араматычныя антыбіотыкі

2



4

Амінагліказіды. Пэптыдныя і супрацьпухлінныя антыбіотыкі.

Дыягнастычныя сродкі



4



6

Экзамен




Разам

82

98

168




,

ІНФАРМАЦЫЙНА–МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА


ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА ЛАБАРАТОРНЫХ ЗАНЯТКАЎ

  1. Агульныя метады даследвання добраякаснасці лекавых злучэнняў.

Лабараторная работа № 1. Вызначэнне растваральнасці, афарбоўкі, празрыстасці і ступені мутнасці раствораў лекавых злучэнняў.

Лабараторная работа № 2. Вызначэнне лятучых рэчываў і вады.

Лабораторная работа № 3. Вызначэнне страты массы пры высушванні і пракальванні ў лекавых рэчывах.

Лабараторная работа № 4. Вызначэнне тэмпературы растаплення цвердага рэчыва, вызначэнне тэмпературы кіпення, шчыльнасці і паказніка пераламлення вадкасцяў.

Лабараторная работа № 5. Вызначэнне рН раствору, кіслотнасці ці лужнасці лекавых рэчываў.

Лабараторная работа № 6. Вызначэнне канцэнтрацыі лекавых рэчываў метадам рэфрактаметрыі.

Лабараторная работа № 7. Вызначэнне канцэнтрацыі лекавых рэчываў фотакаларыметрычным метадам.

Лабараторная работа № 8. Вызначэнне дамешкаў неарганічных іонаў у лекавых рэчывах.

Лабараторная работа № 9. ІЧ спектраскапія ў фармацэўтычным аналізе.

Лабараторная работа № 10. Храматаграфія у тонкім пласце ў фармацэўтычным аналізе.



2. Аналіз неарганічных лекавых рэчывау (па ўказанню выкладчыка выконваецца адна ці дзве работы №№ 11– 16).

Лабараторная работа № 11. Агульныя рэакцыі на сапраўднасць неарганічных лекавых прэпаратаў.

Лабараторная работа № 12. Фармакапейны аналіз лекавых прэпаратаў галагенідаў лугавых металаў.

Лабараторная работа №13. Фармакапейны аналіз лекавых прэпаратаў перакісу вадароду, натр тыясульфату і натр нітрыту.

Лабараторная работа № 14. Фармакапейны аналіз лекавых прэпаратаў злучэнняў элементаў Ш групы Перыядычнай сістэмы.

Лабараторная работа № 15. Фармакапейны аналіз лекавых прэпаратаў злучэнняў элементаў II групы Перыядычнай сістэмы.

Лабараторная работа № 16. Фармакапейны аналіз лекавых прэпаратаў злучэнняў элементаў I и II груп Перыядычнай сістэмы.

3. Арганічныя лекавыя рэчывы (па ўказанню выкладчыка выконваецца тры работы №№ 17– 35.

Лабараторная работа № 17. Сінтэз і фармакапейны аналіз ксераформу.

Лабараторная работа № 18. Сінтэз і фармакапейны аналіз новіформу.

Лабараторная работа № 19. Сінтэз і фармакапейны аналіз амілнітрыту.

Лабараторная работа № 20. Сінтэз і/ці фармакапейны аналіз фенацэтыну.

Лабараторная работа № 21. Сінтэз і фармакапейны аналіз анэстэзіну (з п-талуідыну).

Лабараторная работа № 22. Сінтэз і фармакапейны аналіз анэстэзіну (з п-нітраталуолу).

Лабараторная работа № 23. Сінтэз і фармакапейны аналіз парацэтамолу.

Лабараторная работа № 24. Сінтэз і фармакапейны аналіз аспірыну.

Лабараторная работа № 25. Сінтэз і фармакапейны аналіз 3,5-ды-трэт- бутыл-1,2-бензахінону.

Лабараторная работа № 26. Сінтэз і фармакапейны аналіз сульфанілавай кіслаты.

Лабараторная работа № 27. Сінтэз і фармакапейны аналіз 2-гідроксі- 3,5-ды-трэт-бутыл-N-феніланіліну (бутамінафену).

Лабараторная работа № 28. Сінтэз і фармакапейны аналіз 2,6-дыметыл- 3,5-дыэтоксікарбаніл-1,4-дыгідрапірыдыну (дыэтону).

Лабараторная работа № 29. Сінтэз і фармакапейны аналіз нікацінавай кіслаты (вітаміну РР).

Лабараторная работа № 30. Сінтэз і фармакапейны аналіз антыпірыну.

Лабараторная работа № 31. Фармакапейны аналіз дыбазолу.

Лабараторная работа № 32. Фармакапейны аналіз сульфамідных прэпаратаў ( на прыкладзе стрэптацыду, альбуцыду, сульгіну).

Лабараторная работа № 33. Фармакапейны аналіз аскарбінавай кіслаты.

Лабараторная работа № 34. Фармакапейны аналіз глюкозы.

Лабараторная работа № 35. Фармакапейны аналіз сарбіту.

Лабараторная работа № 36. Фармакапейны аналіз прэпаратаў 5-нітрафуранкарбальдэгіду (на прыкладзе фурацыліну, фуразалідону, фураданіну).

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА





Назва падручніка / вучэбнага дапаможніка, год выдання

Аўтары

Колькасць экзэмпляраў

у бiблiятэцы






а) осноўная




1

Фармацевтическая химия. В 2 ч – М.: МЕДпресс-информ, 2009. – 615 с.

В. Г. Бе­ли­ков

26

2

Фармацевтическая химия – М.: ГЭОТАР–Медиа, 2008. – 635 с.

А. П. Арзамасцев

1

3

Руководство к лабораторным занятиям по фармацевтической химии: учеб. пособие – М.:Медицина, 2004. – 379 с.

А. П. Арзамасцев

1

4

Биоорганическая химия. Уч. для ВУЗов– М.: ДРОФА, 2008 (2005). – 542 с.

Н. А. Тюкавки­на, Ю. И. Бауков

3

5

Введение в фармацевтическую химию: Учебн. пособие – Минск: БГУ, 2003. – 250 с.

Н. В. Логинова, Г. И. Полозов

Эл. рэсурс

6

Основы органической химии лекарственных веществ – М.: Мир, 2013 (2003, 2007). – 190 с.

А. Т. Солдатенков, Н. М. Колядина, И. В. Шендрик

11




б) дадатковая







7

Лабораторные работы по фармацевтической химии: учебн. пособие для фармацевтических вузов – М.: Высш. шк., 1989. – 375 с.

В. Г. Беликов [и др.]

Эл. рэсурс

8

Биологически активные добавки на фармацев­тическом рынке – М.: Литтерра, 2006. – 200 с.

В. А. Садоян

Эл. рэсурс

9

Современные синтетические и природные лекарственные средства: Краткий справочник – Пятигорск: изд-во ПГФА, 2000. – 335 с.

В. Г. Беликов

Эл. рэсурс

10

Лекарственные средства – М:. РИА «Новая волна», 2007 (1986, 1987). – 1206 с.

М. Д. Машковский

10

11

Анализ лекарственных форм, изготовляемых в аптеках – М.: Медицина, 1989. – 288 с.

М. И. Кулешова, Л. Н. Гусева, О. К. Сивицкая

Эл. рэсурс

12

Государственная фармакопея Республики Беларусь. В 3 т. Т. 1: Общие методы контроля качества лекарственных средств. – Минск: МГПТК полиграфии, 2006. – 656 с.

под общ. ред. Г. В. Годовальникова

3

13

Государственная фармакопея Республики Беларусь. В 3 т. Т. 2: Контроль качества впомогательных веществ и лекарственного растительного сырья. – Молодечно: Типография «Победа», 2008. – 471 с.

под общ. ред. А. А. Шерякова.

1

14

Государственная фармакопея Республики Беларусь. В 3 т. Т. 3. Контроль качества фармацевтических субстанций – Молодечно: Типография «Победа», 2009. – 727 с.

под общ. ред. А. А. Шерякова.

1

15

Wilson and Gisvold's Textbook of organic, medicinal and pharmaceutical chemistry – Lippincott Williams & Wilkins, 2011. – 1022 p.

ed. by J. M. Beale, Jr., J. H. Block

Эл. рэсурс

рэкамендацыі па арганізацыі

самастойнай работы студэнтаў


З мэтай палягчэння паўсядзённай работы з літаратурай варта надаць асобую ўвагу забеспячэнню доступу студэнтаў да электронных версій вучэбнікаў і дапаможнікаў, даведнікаў, манаграфій і энцыклапедычных выданняў, крыніц інфармацыі з on-line-доступам, у тым ліку на замежных мовах.

Для самастойнай работы студэнтаў ужываюцца наступныя формы:

– падрыхтоўка да лекцый з выкарыстаннем электронных тэкстаў лекцый і прэзентацый, падрыхтоўка да лабараторных заняткаў з выкарыстаннем вучэбна-метадычнай літаратуры, самастойнай праработкі зададзенага матэрыяла;

– самакантроль ведаў шляхам паўтора асноўных тэрмінаў і паняццяў;

– індывідуяльны разбор памылак пасля выканання кантрольных работ і тэставых заданняў і фарміраванне дадатковых хатніх заданняў;

– работа ў бібліяграфічным і навуковым аддзелах бібліятэкі і інш.;

– напісанне тэматычных дакладаў, рэфератаў і справаздач;

– планаванне падрыхтоўкі да заліка і экзамена па дысцыпліне з выкарыстаннем пытанняў по тэмам і зместу дысцыпліны;


пералік ужываемых сродкаў дыягностыкі

рэзультатаў вучэбнай дзейнасці


Для дыягностыкі кампетэнцый ужываюцца наступныя формы:

  1. Вусная форма.

  2. Пісьмовая форма.

  3. Вусна-пісьмовая форма.

Да вуснай формы дыягностыкі кампетэнцый адносяцца:

  1. Допускі да лабараторных работ.

Да пісьмовай формы дыягностыкі кампетэнцый адносяцца:

  1. Тэсты.

  2. Кантрольныя работы.

  3. Пісьмовыя справаздачы па лабараторным работам.

  4. Рэфераты.

Да вусна-пісьмовай формы дыягностыкі кампетэнцый адносяцца:

  1. Справаздачы па дамашнім практыкаванням з іх вуснай абаронай.

  2. Справаздачы па лабараторным работам з іх вуснай абаронай.

  3. Залік.

  4. Экзамен.

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ



Назва вучэбнай дысцыпліны, з якой патрэбна ўзгадненне

Назва

кафедры


Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, што прыняла кафедра, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Хiмiя гетэра­цыклiчных злучэнняў

Арганiчнай хiмii







Бiяхiмiя


Біятэхналогіі і біяэкалогіі





Загадчык кафедры арганічнай хіміі,

дацэнт С. Г. Міхаленак

Загадчык кафедры БТ і БЭ,

дацэнт В. М. Лявонц’еў

ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

на _____/_____ вучэбны год




№№

пп


Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і ўсхвалена на паседжанні кафедры

(пратакол №____ ад ________ 20__ г.)

Загадчык кафедры

____________________ _______________ ________________________

(ступень, званне) (подпіс) (ПІІ)


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан факультэта

_____________________ _______________ __________________



(ступень, званне) (подпіс) (ПІІ)



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка