Фанетыка. Арфаэпія




Дата канвертавання01.05.2016
Памер80.06 Kb.


Заданні да раздзела “Фанетыка. Арфаэпія”
Гл. № 3.

3

Выканайце заданні № 7, 8, 9

Ст. 58

7. Вызначце гукавы і літарны склад слоў лес, лёс, лось. Якімі гукамі яны адрозніваюцца?


8. Вызначце, якія словы атрымаюцца, калі наступныя словы вымавіць у адваротным парадку.

Соль, люк, тля, яр, кот, муж, норд, дроб, лёт.


9. Вызначце, колькі гукаў і літар у слове ёсць. Падлічыце, колькі разоў кожны з названых гукаў сустракаецца ў наступнай фразе:

Страціў слова, страціў

спадчыннае слова —

Штосьці страціў у душы

абавязкова! (Ніл Гілевіч)
Гл. № 7.

7

Выканайце заданні № 2, 7, 11, 13, 14, 16, 17, 19, 20, 21

Ст. 74-78

2. Затранскрыбіруйце тэкст. Якія суадносныя пары звонкіх-глухіх зычных сустрэліся ўгэтым тэксце?

Падаюць сняжынкі —

дыяменты-росы,

Падаюць бялюткі

за маім акном...

Расчасалі вішні

шаўковыя косы

І ўранілі долу

снегавы вянок.



П.Трус

7. Вызначце, якія атрымаюцца словы, калі:



  1. у словах год, бар, жыць першы зычны вымавіць без удзелу галасавых звязак;

  2. у словах боль, сам, байка першы зычны вымавіць з удзелам насавой поласці;

  3. у словах дуб, ток, бром першы зычны вымавіць як шчылінны, а не змычны.

11. У якіх з прыведзеных слоў сустракаецца гук [л], [с], [ш]?

Сонца, шчасце, лёгкі, перапісчык, аб’ездчык, лось, бярозка, сцежка.
13. У чым артыкуляцыйная розніца:


  1. паміж гукамі [д], [т], [н] і [z’], [ц’], [н’]?

  2. паміж першымі зычнымі ў словах гром і ганак, гурок і гузік?

  3. паміж галоснымі [і] – [ы], [а] – [э], [о] – [у], [а] – [у], [і] – [э]?

14. Рашыце наступныя фанетычныя прапорцыі:



  1. г:х = д:? = б: ?

  2. з:с’ = б:? = ?:ц’

  3. н:н’ = ?:ф’ = т:?

16. Вызначце на слых, якія гукі найчасцей паўтараюцца ў наступных вершаваных урыўках. Апішыце іх артыкуляцыю. Які гукавы фон ствараецца пры дапамозе гэтых гукаў?

І. Гэты мох нібы рэха трывог.

Уздыхае ён сумна і доўга.

Я прыйшоў к табе, замак Міндоўга,

У грымоты суровых дарог.



(Л.Дайнека)

ІІ. Святло тваёй вясны

Мае асвеціць сцежкі,

Каб зазвінеў лясны

Званец тваёй усмешкі!



(Р.Барадулін)

17. Знайдзіце самы “глухі” радок і самы “звонкі”. Ці звязаны як-небудзь змест гэтых радкоў з колькасцю і характарам зычных?

Пуржыць, паўзе мяцеліца,

Пялёнкай цёплай сцелецца.

То выгнецца над нівамі

Зыбучымі ўзвівамі,

То, снег сыпучы носячы,

Заходзіцца галосячы.



К.Буйла

19. Услухайцеся ў гучанне паэтычных радкоў верша М.Багдановіча. Пры дапамозе якіх фанетычных сродкаў створаны паэтычны малюнак вечара?

Цішыня агартае мне душу.

Вецярок прыдарожную грушу

Ледзьве чутна варуша-калыша,

Міла бомы смяюцца ў цішы,

Ціха срэбрам гукае крыніца.

Добрай ночы, зара-зараніца!


20. Прачытайце ўрывак з верша М.Багдановіча. Пры дапамозе якіх гукавых сродкаў ствараецца экспрэсія, вобразнасць? Чаму паэт у якасці эпіграфа ўзяў словы П.Верлена “Мýзыка перш за ўсё”?

Па-над белым пухам вішняў,

Быццам сіні аганёк,

Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі

Сінякрылы матылёк.

Навакол усё паветра ў струнах сонца залатых,—

Ён дрыжачымі крыламі

Звоніць ледзьве чутна ў іх.

І ліецца хваляй песня, —

Ціхі, ясны гімн вясне.

Ці не сэрца напявае,

Навявае яго мне?...

21. Прааналізуйце сэнсавыяўленчыя магчымасці зычных і галосных гукаў у наступным тэксце. Адзначце алітэрацыю і асананс.

Нібы шыпячых зычных збег,

Спакойны, сыпкі

З самай раніцы

Спадаў на сцежкі

Ціхі снег,

Баяўся аб ігліцу зраніцца...(Р.Барадулін)


№ 10.


10

Выканайце заданні № 1, 2, 5, 8, 9, 10, 21

Ст. 97-98, 102

1. Затранскрыбіруйце словы. Параўнайце іх вымаўленне і напісанне. Ахарактарызуйце пазіцыйныя чаргаванні, якія адбываюцца з гукамі ў складзе слоў.

Сцежка, раз’езд, радасць, падкормка, бясшумны, адкрыць, лічба, вакзал, футбол, бярозка, снег, спадчына, езджу, у лодцы.

2. Выпішыце з тэксту словы з адметнымі для беларускай мовы фанетычнымі з’явамі (падаўжэннем, спрашчэннем зычных, мяккасцю свісцячых, аканнем, прыстаўнымі гукамі).

О Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

Чарнобыллем не зарасцеш.

Пялёсткамі тваімі стану,

На дзіды сэрца накалю.

Тваіх вачэй, пад колер сталі,

Праменне яснае люблю.



У.Дубоўка

5. Пры вымаўленні беларускіх слоў у выніку рэгрэсіўнай асіміляцыі пры суседстве зычных першы з іх павінен гучаць падобна да другога: ло[т]ка (лодка). А як бы змянілася вымаўленне і напісанне прапанаваных ніжэй слоў, калі б дзейнічала прагрэсіўная асіміляцыя?

Абшар, адпіць, зжываць, расчасаць, адчуванне.

8. Размяркуйце словы па групах у адпаведнасці з тымі фанетычныі працэсамі, у выніку якіх яны набылі сваё фанетычнае аблічча.

Радасны, казацкі, месны, пухавіцкі, княства, расліна, мноства, вяселле, навоюмацак, навука, насенне, нашчадак, павук, Орша, Полаччына, шчаслівы, імгла, матроскі.
9. Вызначце “чацвёртае лішняе”. Адказ абгрунтуйце.

а) Вочы, волас, возера, воблака.

б) Вузкі, вусны, вулкан, вулей,

г) Ікра, іншы, іскра, іхні.


10.Вызначце, у якіх словах гукі [і], [а] з’яўляюцца прыстаўнымі. Да кожнага слова з прыстаўным галосным прыдумайце кантэкст, у якім прыстаўны зычны знікае.

Над ілбом, разбіць ільдзіны, мераць на свой аршын, чакаць з аўторка, з авечай шкуры, не верыць ілжы, з амшэлай хаты, зрабіць з істужкі.


21. Выпішыце спачатку словы, у якіх назіраюцца пазіцыйныя чаргаванні, затым – словы з гістарычнымі чаргаваннямі. У чым іх прынцыповае (чаргаванне фанем ці чаргаванне гукаў) адрозненне?

Горад – гарадскі, вага – важыць, гром – грымець, вецер – вятры, агонь – аганёк, воз – вазок – вазіць – вёз – везці, дарога – дарожны – дарозе, казаць – кажу — казка, корм – карміць – кармлю, сухі – суш, пень – пня, плаваць – плывец, маразы – мароз, вёсны – вясна, спаць – спіць, дух – дыханне.


№ 12.

12

Выканайце заданні № 3, 4, 7, 8, 9, 20, 21

Ст.129-130, 133

3. Выпішыце з тэксту словы з зычнымі гукамі, што складаюць адметнасць беларускай арфаэпіі.

Мне здалося, што ты мяне аклікнула.

Але гэта быў толькі голас ветру,

Не голас ветру — а спуджанай птушкі,

Не спуджанай птушкі — а соннай галінкі,

Не сонай галінкі — а кроплі расы,

Не кроплі расы — а далёкага рэха.

Але я ўсё роўна штодзень

Іду міма вокнаў тваіх,

Каб яго яшчэ раз пачуць.

Максім Танк

4. Які гук — [г], [г'] ці [х] – вымаўляецца ў наступных словах? Запішыце словы ў табліцу.



[г]

[ѓ]

[х]










Госці, грыб, дыялог, парог, прапаганда, дарога, ганак, гармата, гузік, плуг, гарсэт, скарга, гвалтоўны, стог, грэчка, гэбель, готыка.

Дадатковае заданне. Высветліце лексічнае значэнне незразумелых слоў.
7. прачытайце і вызначце, на якіх арфаэпічных нормах заснаваны рыфмы ў наступных вершаваных радках.

Спытайце ў кожнай сасны і

бярозкі,–

Яны вам раскажуць, як даўняй

парой


Хадзіў тут Вашчыла, Хвясько,

Каліноўскі,

Вадзілі атрады на подзвіг

геройскі,

Іх слава, як сонца, стаіць

над зямлёй.



(П.Броўка)

Акрайчык хлеба,

Лёгкі кош.

Пад пахі лахі ь і ў дуброву,

Пабегла сцежка басанож

За ціхім шчасцем грубніковым.

(А.Салтук)

8. Прачытайце верш Л.Геніюш і затранскрыбіруйце словы, у якіх ёсць асімілятыўныя змены зычных. Пракаменціруйце іх уплыў на вымаўленне звонкіх і глухіх, цвёрдых і мяккіх, свісцячых і шыпячых.




Зжылася з зямлёю, у дрэвы ўрасла,

Пераплялася з травою і кветкамі

Родная мова старога сяла,

Ад іншых сваёй цеплынёю адметная.

Цягнулася доўга за ніткай льняной

Прымаўкай мудрай, і казкай, і песняю,

Схавалася ў сёлы, жыла пад страхой,

Выходзіла ў поле да сонейка весняга.

Зярністая, шчодрая, бы каласок,

Мудрасці ціхай прыпынак глыбінны,

Сіні, бясхмарны нябёсаў кусок

Пад белым і чыстым крылом галубіным.

Калі цябе мудрасць кране і любоў,

Засвецішся ласкай, вясёлкаю фарбаў,

З-пад напластавання мінулых вякоў

Адкрыеш нашчадкам схаваныя скарбы.


9. Як вымаўляюцца наступныя словы? Якія нормы вымаўлення зубных перад мяккімі зычнымі? Запішыце словы ў табліцу.

Спектр, свісток, след, схема, смех, сфера, скептык, плесці, сцюжа, атмасфера, шчасце, схіл, сфінкс, подзвіг, дзверы, Мацвей, збуцвелы, з’ява, звярынец, здзейсніць, змена, у прызме, збіраць, згінуць, згіб, злёт, знявага, апладысменты, пяскі, скіфы, спецыфіка, асфіксія, з Любай.


Зубны мяккі

Зубны цвёрды

Варыянтнае вымаўленне









20. Які гук вымаўляецца на месцы літары і ў наступных словах? Запішыце словы ў табліцу.

Педінстытут, аб’інець, іскра, у выраі, іншы, контрігра, у Іры, мазаіка, па Івана, наш Ігнат, вера і любоў, у сузор’і, ён ішоў, смех і грэх, з італіі, сёння і заўтра, луг і поле, з імі, ручаіна, снег ідзе.

[і]

[јі]

[ы]

[ј]













21. Дакажыце з дапамогай фанетыкі, што прыведзеныя словы запазычаны з іншых моў.



  1. ода, опера, оптыка, ордэн;

  2. рэлігія, прэзідыум, рэвалюцыя, рэкорд;

  3. метал, легенда, кефір, македонец;

  4. трыо, Антоніо, сальфеджыо, Токіо.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка