Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія рэпецітар




старонка5/5
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.81 Mb.
1   2   3   4   5

Адзначце словы, у якіх пішацца літара О.

1. ф _ндасховішча; 2. бр _няпоезд; 3. г _рналыжны;

4. с _кавыціскалка; 5. з _латаносны



  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара І.

1. дэз _нфармацыя; 2. аб _сці; 3. за _кнуўся; 4. контр _гра;

5. пры _мальнасць



  1. Адзначце словы, у якіх пішацца прыстаўная літара.

1. за _ржавець; 2. _уха; 3. _окны; 4. _увага; 5. _мшара

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў.

1. вазьм _ і застануся; 2. калёкві _м; 3. бетона _кладка;

4. жанчына- _рач; 5. ляцець _ вырай



  1. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак.

1. дзевяц _сот; 2. восем _дзесят; 3. нос _біт; 4. будз _це;

5. запол _ле



  1. Адзначце словы, у якіх дапушчана памылка.

1. абвесны; 2. кантрасны; 3. солнца; 4. наліснік; 5. Следчы

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф.

1. Н _ю-Йорк; 2. п _еса; 3. іў _еўскі; 4. між _ярусны

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара.

  1. (Г,г)лушакоў надзел; 2 (К,к)араткевічаўскі стыль; 3. (А,а)хілесава пята; 4. (М,м)іністр лёгкай прамысловасці; 5. (М,м)іншчына

  1. Адзначце словы, у якіх ёсць падоўжаная зычная.

1. Адэ _са; 2. кры_ ле; 3. шас _цю

  1. Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам.

1. непарадак; 2. упоцемку; 3. зборны; 4. збочыць; 5. Ніхто

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна.

1.водны спорт; 2.вынослівы верх сасны; 3.раскідзісты дуб; 4.суцішыць боль; 5.запаветная зона пушчы


  1. Адзначце сказы, у якіх ёсць сінонімы.

  1. Бруіцца празрыстая рэчка, хаваецца ў ніцых кустах.

  2. Зноў прагрымеў залп, такі ж магутны, грозны, сакрушальны.

  3. Рэчкі бурлівыя, учора санлівыя, сёння ўсталі, плывуць і бурляць.

  4. Песня не памерла тады, калі сканала паўстанне.

  5. Ён адно чуў, як штосьці гняло яго, як згінала да зямлі.

  1. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок.

  1. хата _лабараторыя; 2. практычна _роўны; 3. вясенне _палявы; 4. ультра _кароткі; 5. прэсна _водны

  1. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі.

  1. Раман набраў поўныя прыгаршчы малін.

  2. Сястра задала маім бацькам такі клопат з гэтым вяселлем.

  3. Ад хвалявання грудзь так і ўздымалася.

  4. На канферэнцыі выступіла вядомы прафесар Новікава.

  5. Такая недарэка яго сябра.

  1. У якім парадку трэба размясціць прыведзеныя сказы, каб атрымаўся тэкст?

  1. П’еш і дагэтуль не можаш напіцца пахам рамонку на росным папары. 2. Яно такое магутнае, што ажно сёння бачыш пераплеценую карэннем сцежку да аточанага лесам хутара. 3. Маленства… 4. Часам бачыш купіну з чмяліным гняздом, чуеш світальную песню дразда-перасмешніка ў сінім сасонніку. 5. Святло ясных бесклапотных дзён, як святло пагаслых галактык, ідзе праз гады, праз усё маё жыццё.

1. – 3, 5, 2, 4, 1; 2. – 2, 4, 3, 5, 1; 3. – 5, 3, 1, 2, 4; 4. – 2, 1, 4, 5, 3

  1. Вызначце стыль і тып тэксту.

У жыцці Вялікага Лесу быццам нічога не змянілася. Усё рабілася, ішло па заведзеным невядома калі і кім парадку. Ледзь сплывала ноч, світала, вёску будзіла берасцяная труба. Гэта кульгавы пастух Хомка, перакінуўшы цераз плячо пугу-смалянку, кіраваўся на калгасную ферму займаць гавяду. Даілі і выганялі на пашу кароў, палілі ў печах…

  1. навуковы, апісанне; 2. мастацкі, апавяданне; 3. гутарковы, апісанне;

4. публіцыстычны, разважанне

  1. Адзначце сказы, у якіх парушаны лексічныя ці граматычныя нормы беларускай мовы.

  1. Зусім блізка да суседняй вёскі ўчора падабраліся мужныя ваўкі.

  2. Такія высокія дзверы ў вясковых хатах звычайна ніхто не робіць.

  3. Тры свежых газеты ляжалі на ягоным заўсёды прыбраным пісьмовым стале.

  4. У такой балотнай мясцовасці вільготнасць паветра вельмі высокая.


ІІІ Б. – 5 Э. ПРАВЕРАЧНЫЯ ТЭСТЫ

5 ПА РОЗНЫХ РАЗДЗЕЛАХ МОВЫ



ТЭСТ № 5


  1. Адзначце словы, у якіх спалучэнне літар ДЗ абазначае два гукі.

1. падземны; 2. дзяжурства; 3. вадзіць; 4. адзваніць; 5. адзенне

  1. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя абазначаюць націскныя гукі.

  1. спіна, закутак; 2. бульбяны, крэдыт; 3. жаласлівы, лесавік; 4. гаіць, гаючы; 5. нагала, літасць

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара О.

1. стады _н; 2. в _стры; 3. тры _; 4. пр _цягнуцца; 5. др _гнуць

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара О.

1. к _негадоўля; 2. дв _яборства; 3. мн _гавугольны; 4. др _налессе; 5. д _макіраўніцтва

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара І.

1. дэз _нфіцыраваць; 2. пера _начыць; 3. аб _ржавелы;

4. транс _тальянскі; 5. пра _гнараваць



  1. Адзначце словы, у якіх пішацца прыстаўная літара.

1. за _льнозаводам; 2. _льготы; 3. _унук; 4. _одгук; 5. _унікальны

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў.

1. на _далую; 2. рады _с; 3. паўночна- _сходні; 4. ва _збекістане;

5. на _збярэжжы



  1. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак.

1. сядз _ма; 2. шэсц _дзесят; 3. мілен _кі; 4. вясел _ле; 5. з _мест

  1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара.

1. ра _злавацца; 2. пос _ны суп; 3. аванпос _ны; 4. ціс _нуць;

5.ра _сада



  1. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф.

1. здароў _е; 2. раз _язны; 3. міл _ярд; 4. кап _ё

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара.

1. (А,а)ленчына лялька; 2. (С,с)карынаўскія чытанні; 3. (Н,н)ямеччына;

4. (Г,г)ордзіеў вузел; 5. (М,м)інскія вуліцы



  1. Адзначце словы, у якіх ёсць падоўжаная зычная.

1. паўго _дзе; 2. дзевя _цю; 3. тэ _рыторыя

  1. Адзначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам.

1. ніякаваты; 2. шчыры; 3. параіцца; 4. вераснёўскі; 5. асіннік

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.

  1. гарыць лямпа; 2. павярнуць галаву; 3. дагарае восень;

  1. мякка пасцяліць пасцель; 5. вузел палявых дарог



  1. Адзначце сказы, у якіх ёсць сінонімы.

  1. Высокая чарнявая жанчына стрымана ўсміхнулася.

  2. Я жыў сярод добрых, душэўных і сардэчных людзей.

  3. Як павее ветрык, скалыхнецца голле.

  4. Імгла заслала далёкі сіні далягляд.

  5. Сямён Іванавіч гаварыў разважна, стрымана.

  1. Адзначце словы, якія пішуцца асобна.

  1. цёмна _сіні; 2. жар _птушка; 3. крытычна _настроены;

4. анты _ваенны; 5. параўнальна _рэдкі

  1. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі.

  1. Нашы бацькі старэй за тваіх.

  2. Дні позняй восенню значна карацейшыя.

  3. Жаночая доля звычайна больш гарчэйшая, чым ваша, мужчынская.

  4. Жыць у нашым горадзе стала намнога спакайней.

  5. Бацькаў садовы ўчастак намнога большы за твой.

  1. У якім парадку трэба размясціць прыведзеныя сказы, каб атрымаўся тэкст?

  1. Убачыўшы драпежніцу, яна крыкнула нейкім ассблівым голасам: “Кра!”. 2. Калі я выгнаў саву з сенцаў, то гэта заўважыла адна варона. 3. І ў кожным выпадку гэтае слоўца ўсяго толькі з трох літар азначае розныя паняцці. 4. Колькі слоў трэба чалавеку, каб выказаць свае думкі, а ў варон ўсяго толькі адно “кра”.

1. – 3, 2, 1, 4; 2. – 2, 1, 4, 3; 3. – 4, 1, 2, 3; 4. – 1, 3, 2, 4

  1. Вызначце стыль і тып тэксту.

Наш абавязак – шанаваць усё, што звязана з жыццём нашых продкаў, каб гэтак жа сама і нас шанавалі будучыя пакаленні. Яны наўрад ці нам даруюць, калі мы паступова не вернем людзям тыя былыя геаграфічныя назвы, у якіх так яскрава былі адлюстраваныя гісторыя і нялёгкае жыццё беларускага народа.

  1. мастацкі, апавяданне; 2. публіцыстычны, разважанне;

3. навуковы, разважанне; 4. гутарковы, апавяданне

  1. Адзначце сказы, у якіх парушаны лексічныя ці граматычныя нормы беларускай мовы.

  1. Жыццё і дабрабыт селяніна заўсёды залежалі ад стану надвор’я.

  2. Бацька збіраўся пасадзіць каля варот невялікае дрэўка.

  3. У гаспадаровым пакоі стаяў стол і крэслы.
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка