Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія рэпецітар




старонка4/5
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.81 Mb.
1   2   3   4   5

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. Гасне ціша _ і гаснуць сны.

  2. Лес загарэў пад летнім сонцам _ і лісце на дрэвах стала жаўцець.

  3. Адшмаргні галінку_ і парэжашся.

  4. Пахне цёплым бярозавым сокам _ і свежай рошчынай.

  5. Ягадам яшчэ б расці _ ды расці.




  1. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі:

  1. Абапал вуліц растуць клёны, і ў цэнтры – парк.

  2. Далёка цягнецца паўз лес балота, і расце тут лаза.

  3. Холадна і маркотна.

  4. Яшчэ імгненне, і распусціўся бутон.

5) То цёпла то холадна, то свеціць сонца, то пахмурна.

ІV Б - 8 Э. КАРЭКЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ: РЫХТУЕМСЯ ДА ЭКЗАМЕНА

8-9 - №10 СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ

10. СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ СКАЗЫ

1. Адзначце сказы, дзе перад злучнікам і (на месцы пропуску) ставіцца працяжнік.

1) Мякка зашамацела мокрае лісце _ і зноў усё сціхла.

2) Дождж перастаў на світанні _ і хлопцы зараз жа пачалі рыхтавацца ў дарогу.

3) Глыток вады з палескай студні _ і кволы стане дужым, маладым.

4) Лес на другім беразе быў густа падсінены смугой _ і жоўты пясчаны абрыў наперадзе здаваўся размытым шэрым, густым паветрам.

5) Імгненне _ і зноў перада мною глыбокія, як бы выразаныя нажом, маршчыны ля пухлага носа старшыні.

6) Кароткі міг _ і вавёрка маланкай знікла ў вершаліне кашлатай хвоі.

7) Шафу мы крыху адсунулі ад сцяны _ і за ёю ўтварыўся невялікі закуточак.

8) Дарога была гразкая, уся ў калдобінах _ і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі.

9) Хвіліна _ і плыт перавярнуўся.

10) Некалькі прысяданняў, рэзкіх узмахаў _ і цела напаўняецца сілай.

11) Але вось зашамацелі кусты _ і на паляну выскачыў сабака.

12) Хвалямі набягаў вецер _ і тады густа сыпалася з дрэў лістота.

13) Закрыеш вочы _ і дзіўныя вобразы адзін за адным лунаюць у карагодзе бясконцым.

14) Яшчэ дзень-другі _ і хата гатова.

15) Тры гадзіны ходу _ і там.

16) Усё мацней прыгравала сонца _ і з гаю павявала на поле душнаватым водарам бярозавага лісця.

17) Званок _ і ўсё ў школе ажыло, загуло, як у раістым вуллі.

18) Некалькі хвілін язды _ і паказаліся між зялёнага алешніку высокія парыжэлыя стагі сена, пасля – уроскідку новыя хаты.

19) Кінь непатушаную запалку _ і пабяжыць агонь не толькі па зямлі, але і па верхавінах дрэў.

20) Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні _ і ўсё сарвецца.

21) Аўтобус спыніўся _ і пярэднія дзверцы нячутна і мякка раз’ехаліся.

22) Карабель прычаліў да берага _ і ў ягоны борт ляніва біла стомленая хваля.

23) Трымаўся невялікі марозік _ і пад нагамі ледзь чутна парыпваў снег.

24) Яшчэ хвіліна _ і разарвецца хмара, разліецца шчодрым майскім дажджом.

25) Я шчаслівы. Усю вайну ў пяхоце _ і ніводнай драпіны.
2. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх перад злучнікам (на месцы пропуску) не ставіцца коска.

1) Вада ў лодцы ўсё прыбывала _ і ніякая сіла ўжо не магла зараз спыніць яе.

2) Худы мышасты конік падбадзёрыўся, весела фыркнуў _ і сам пабег, па сваёй ахвоце.

3) Няхай шумяць вятры _ і непагода вые.

4) Ужо і рукі ад цяжкага кошыка забалелі _ і ногі прытаміліся _ і адпачыць зноў захацелася. А знаёмай дарогі ўсё не было.

5) У канцы вёскі чуўся плач, жаночыя крыкі_ ды высока над старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму.

6) Пад хмарамі дзікія ветры равуць _ і чуецца крык жураўліны.

7) Хутка туман пачаў рассейвацца _ і тады насустрач машынам выплывалі будынкі.

8) У аголеных кустах пашумліваў вецер _ і маркотна шуршэлі белыя струмені снегу ў парыжэлай траве.

9) За акном кружыцца ціхі снег _ і блукаюць злосныя вятры.

10) Над галавою неба сінява _ і неабсяжны далягляд бясконцы _ і сцелецца пад ногі нам трава.

11) Недзе ўнізе санліва варочаецца рака ў сваіх берагах _ ды размінаюць плаўнікі тлустыя самы.

12) Зайшоў дзед праз веснічкі на двор _ і сам зачыніў браму.

13) У хаце было душна _ і прыемна пахла здобным цестам.

14) З раніцы захмарылася _ і падзьмуў моцны вецер.

15) Яшчэ сняжком зямлю не замяло _ ды халадком дыхнулі ўжо абшары.

16) За канаўкаю чалавек прывязаў каня да плота _ і сам крута завярнуў за вугал.

17) За хатамі зелянелі ўтульныя садкі _ ды бялела густымі статкамі качанне капусты на агародах.

18) Чаму часам сэрца млее _ і не пазбыцца ліпкіх дум?

19) Калі-нікалі праляціць з піскам кажан _ або пракрычыць сава _ ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі.

20) Пры пыльнай дарозе шумяць палыны _ і маркотныя плачуць наводдаль каліны.

21) Здаецца, бялейшыя сталі гнуткія бярозы _ і яшчэ вышэй падаліся стромкія хвойкі і елкі.

22) Здаецца, зусім нядаўна мы напісалі пісьмо _ і вось прыйшоў ужо адказ.

23) Здаецца, свет звузіўся вакол цябе _ і паветра насычана пераднавальнічнымі подыхамі.

24) Заснулі дрэвы ў пухавых аснежаных уборах _ і чыстым золатам на іх ліюцца ціха зоры.

25) Кудахталі заклапочаныя куры _ ды певень раз за разам дзёр горла на абымшэлым плоце.

26) І над усім гэтым вадзяным царствам, як рознакаляровыя шклінкі, мігцелі імклівыя стрэлкі _ ды стаяў густы, нібы настоены, камарыны звон.

27) Каб пілося і елася _ і болей не хацелася!

28) Ужо і яблыкі знялі _ і агароды запуставалі _ і лес распранаецца.

29) Марыя збірала са сталоў пакінуты ўчора посуд _ і сама насіла на кухню.

30) Адзінокія бярозкі жаўцелі між зелені сосен _ і былі яны самотныя, як сіроты.

31) З дня ў дзень губляла празрыстую блакітнасць неба _ і, ўсё часцей хмурнеючы, яно як бы ніжэй апускалася на зямлю.

32) Сучча на вогнішчы дагарэла _ і цяпер, то ўспыхваючы, то сцішваючыся, тлелі зыркія барвовыя агеньчыкі.

33) На палях яшчэ цямнелі сланечнікі _ і чырванелі пераспелыя памідоры.

34) Сын батрака, Кузьма Чорны з малых год наглядаў гаротнае жыццё вясковай беднаты _ і сам зазнаў усе нягоды гэтага жабрацкага жыцця.

35) Здараецца, да ніткі дождж прамочыць _ ці высеча няшчадна жорсткі град.

V ЭТАП

ПРАВЕРАЧНЫЯ

ТЭСТЫ

ПА

РОЗНЫХ РАЗДЗЕЛАХ МОВЫ

ІІІ Б. – 5 Э. ПРАВЕРАЧНЫЯ ТЭСТЫ

1 ПА РОЗНЫХ РАЗДЗЕЛАХ МОВЫ



ТЭСТ № 1


  1. Адзначце словы, у якіх спалучэнне літар ДЖ абазначае два гукі.

1. аджартавацца; 2. джала; 3. пасаджу; 4. паджаць; 5. агароджа

  1. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя абазначаюць націскныя гукі.

  1. сівы, церушыць; 2. кулінарыя, ціхенька; 3. скураны, шпалеры; 4. гуляць, гульнявы;

  1. начыста, спіна

3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Э.

1. інт _рвал; 2. інтэрв _нцыя; 3. маян _з; 4. р _чны; 5. р _валюцыя

4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара А.

1. танк _целы; 2. шкл _валакно; 3. выс _кагорны; 4. кур _дым; 5. д_браякасны

5. Адзначце словы, у якіх пішацца літара І.

1. звыш _нтэлектуальны; 2. суб _нтэндант; 3. пад _грываць;

4. за _нтрыгоўваць; 5. пры _шла

6. Адзначце словы, у якіх пішацца прыстаўная літара.

1. _астрэйшы; 2. Ля _он; 3. _льха; 4. _птам; 5. _удзел

7. Адзначце словы, у якіх пішацца Ў.

1. юныя _краінскія чытачы; 2. рака _шача; 3. паклікалі _ладзіка;

4. ка _чук; 5. святочна- _рачысты



  1. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак.

1. любан _скі; 2. мел _хіёр; 3. нал _ю; 4. дз _ме; 5. ноч _

  1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара.

1. шас _наццаць; 2. фарпос _ны; 3. кос _ны мозг; 4. зас _лаць ложак; 5. ап _лікацыя

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф.

1. В _етнам; 2. павіл _ён; 3. пад _ёмнік; 4. мнагаслоў _е

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара.

  1. (П,п)етрусёва дачка; 2. (Д,д)амоклаў меч; 3. (К,к)оласаўская творчая

манера; 4.(М,м)іністэрства шляхоў зносін; 5. (К,к)упалаўскія чытанні

  1. Адзначце словы,у якіх ёсць падоўжаная зычная.

1. дзеся _цю; 2. гру _па; 3. заці _ша

  1. Адзначце словы, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам.

1. прыгарад; 2. паціху; 3. здымак; 4. забяліць; 5. прысвоіць

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў прамым значэнні.

1. ніткі пражы; 2. сеяць лён; 3. цвёрда стаяць на сваім;

4. гамоняць бары; 5. ворага касілі кулі




  1. Адзначце сказы, у якіх ёсць сінонімы.

1.Свет трымае ў страху атам, грозіць выбухам нейтрон.

  1. Шчыра служыў Айчыне і выканаў загад, які дала яму Радзіма.

  2. Хлеб пахне кменам, клёнавым лістом.

  3. Міхась потым крыху астыў, супакоіўся, пачаў разважаць.

  4. Алесь аглядаў свой сектар уважліва, пільна.

  1. Адзначце словы, якія пішуцца разам.

1. практычна _роўны; 2. вечна _зялёны; 3. чарна _вокі;

4. кафэ _малочнае; 5. кліна _падобны



  1. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі.

  1. Павел Сцяпанавіч падышоў да вітрыны магазіна, дзе ўбачыў прыгожы кашнэ.

  2. Наша старое фартэпіяна ўсё яшчэ адзінока стаяла ў кутку вялікай клубнай залы.

  3. Марылін дзядуля хуценька выйшаў і нечакана прынёс у хату вялізную ахапку сухіх сасновых дроў.

  4. Успаміны пра вельмі цяжкія першыя гады замужжа былі для Наталлі як горкі палын.

  5. У нашай знаёмай з суседняй палаты на гэтым тыдні нарадзіліся такія прыгожыя двайняты.

  1. У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?

  1. На ім працавітыя насякомыя разводзяць грыбы. 2. У трапічным лесе часам сустракаюцца працэсіі мурашоў-лістарэзаў, якія нясуць на сабе дадому акуратна настрыжанае лісце. 3. Вучоныя даўно заўважылі, што што на гэтым лісці, як правіла, “едуць” іншыя мурашы, значна меншыя. 4. Гэта іх асноўны харч.

1. – 2, 1, 4, 3; 2. – 2, 3, 1, 4; 3. – 4, 3, 1, 2; 4. – 3, 4, 2, 1

  1. Вызначце стыль і тып тэксту.

Калі месяц падняўся і пабялеў, можна было заўважыць на поплаве цёмныя і рухавыя постаці. Чым бліжэй яны падыходзілі да рэчкі, тым здаваліся большымі. Раптам замільгацелі ці то іскры, ці то гарачыя вугалькі. Адразу можна было пазнаць, што гэта пабліскваюць воўчыя вочы.

  1. мастацкі, апісанне; 2. мастацкі, апавяданне; 3. гутарковы, апісанне; 4. публіцыстычны, разважанне

  1. Адзначце сказы, у якіх парушаны лексічныя ці граматычныя нормы беларускай мовы.

  1. Валодзя нядаўна быў сведкай на судзе, пра які цяпер многа гавораць у горадзе.

  2. Некалі даўно давялося мне пагартаць гэты старажытны летапіс.

  3. Падняўся неяк я з долу з невыказанай боллю.

  4. Мы абагулілі нашы прыпасы і разам добра паснедалі.


ІІІ Б. – 5 Э. ПРАВЕРАЧНЫЯ ТЭСТЫ

2 ПА РОЗНЫХ РАЗДЗЕЛАХ МОВЫ



ТЭСТ № 2


  1. Адзначце словы, у якіх вымаўляецца падоўжаны гук Ц.

1. палацы; 2. на кладцы; 3. падцмокваць; 4. падцёк; 5. Адсадзіць

  1. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя абазначаюць націскныя гукі.

1. грамадзянін, прыступка; 2. шэсцьдзесят, спрыяльны;

3. вадзяны, струмень; 4. смаляны, смала; 5. назаўжды, спіна



  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара О.

1. в _рабей; 2. в _стрыё; 3. адажы _; 4. дэк _рацыі; 5. Эфі _пія

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Е.

1. жыцц _радасны; 2. вогн _тушыцель; 3. сін _вокі; 4. сво _асаблівыя; 5. хвал _падобны

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара І.

1. дэз _нфармацыя; 2. с _ходзіць; 3. за _грываць; 4. пера _манне; 5. між _нстытуцкі

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца прыстаўная літара.

1. _мжа; 2. _опыт; 3. на _огул; 4. _усаты; 5. _ордэн

  1. Адзначце словы, ў якіх пішацца літара Ў.

  1. хлопцы _вішныя; 2. адзін _адзін; 3. а _кцыён; 4. кнігі - _сенародны скарб; 5. церушы _ дождж

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак.

1. малац _ба; 2. вішан _ка; 3. восем _; 4. кон _скі; 5. дз _вюма

  1. Адзначце словы, у напісанні якіх дапушчана памылка.

1. каллектыў; 2. рашчапіць вагоны; 3. прыгожая панна; 4. капусны; 5. солнца

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф.

1. Васіл _еў; 2. шчаў _е; 3. раз _юшаны; 4. сям _я

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара.

  1. (А,а)ндрэева шапка; 2. (Б,б)ыкаўскія героі; 3. (К,к)упалавы паэмы;

4. (Н,н)алібоцкая пушча; 5. (К,к)аменны век

  1. Адзначце словы, у якіх ёсць падоўжаная літара.

1. у ру _цэ; 2. разво _дзе; 3. жыц _ё

  1. Адзначце словы, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам.

1. пагорак; 2. каханне; 3. напоўзацца; 4. стрыгчыся; 5. Зверху

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў прамым значэнні.

  1. едкая сатыра; 2. калючы ржэўнік; 3. тыф косіць людзей;

  1. іскры радасці; 5. каравая ануча



  1. Адзначце сказы, у якіх ёсць сінонімы.

  1. Завіруха вые, плача, тужыць, сцішыцца, каб нанава пачаць.

  2. Гарачыня не спадала і пад вечар, стаяла спякота, якой дагэтуль не бачылі.

  3. Вецер трапяткі і волкі ласкава люляе сіняву.

  4. Мясціна была глухая, дзікая.

  5. Павязлі цягнікі восень з вёсак у горад праз імглу, праз іржышчы, бары.

  1. Адзначце словы, якія пішуцца разам.

  1. хлапчук _гарэза; 2. віцэ _прэзідэнт; 3. вада _сховішча;

4. казачна _алегарычны; 5. хутка _цечны

  1. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі.

  1. На дзяўчыне было прыгожае кімано.

  2. Надзейнага алібі ў суседа, на жаль, не было.

  3. Запіс быў зроблены чарніламі.

  4. Віднелася пясчаная насып.

  5. Каля школы расла высокая таполя.

  1. У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?

  1. Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі _рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, рыба і водарасці, мураш і чалавек. 2. Мы часам забываемся, што прырода не толькі для нас адных… 3. Бо зямля ў нас адна, яна агульная для ўсіх. 4. Усе мы яе зямляне. 5. І ўсе мы маем радасць суіснаваць на ёй, жыць у сапраўднай дружбе і ўзаемнай павазе.

  1. – 1, 5, 4, 3, 2; 2. – 4, 1, 2, 3, 5; 3. – 2, 1, 4, 3, 5; 4. – 3, 2, 1, 5, 4

  1. Вызначце стыль і тып тэксту.

Раз улетку, напрацаваўшыся, што аж пот з мяне цурком каціў, губы пасмяглі, босыя ногі да крыві патрэскаліся, - зацягнуўся я на гару да свайго дзядулі аддыхнуць. Толькі прылажыўся гэта я, пачынаю драмаць… Ажно чую: нехта побач уздыхае…

  1. мастацкі, апісанне; 2. гутарковы, апавяданне; 3. гутарковы, апісанне; 4. публіцыстычны, разважанне

  1. Адзначце сказы, у якіх парушаны лексічныя ці граматычныя нормы беларускай мовы.

  1. У дваццаці двух групах вучылішча паспяхо ва прайшлі першыя экзамены.

  2. Старшыня нашага сходу адразу паведаміў, што кворум ужо прысутнічае.

  3. Прывольны стэп апеты ў многіх народных песнях.

  4. Наш сабака ўпарта бег па слядам зайца.


ІІІ Б. – 5 Э. ПРАВЕРАЧНЫЯ ТЭСТЫ

3 ПА РОЗНЫХ РАЗДЗЕЛАХ МОВЫ



ТЭСТ № 3


  1. Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных не адпавядае напісанню.

1. лёгкі; 2. добры; 3. носьбіт; 4. карта; 5. мяккі

  1. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя абазначаюць націскныя гукі.

1. пахмурны, дазіметр; 2.сухенькі, заінець; 3.вусы, імунітэт; 4.кісліць, кісліца; 5. Зажыва, камбайнер

  1. 3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара А.

1. ш _птаць; 2. ш _рсць; 3. ш _рсцяны; 4. некат _ры; 5. ж _луды

  1. 4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара А.

1. п _ўкіламетра; 2. п _літэхнічны; 3. м _тапяхота;

4. р _ўнамерна; 5. Н _вагрудак



  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара І.

1. су _снаваць; 2. мед _нстытуцкі; 3. пера _маць; 4. пад _граць; 5. суб _нспектар

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца прыстаўная літара.

1. _мгненне; 2. _згорак; 3. _облака; 4. _чора; 5. _чоба

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў.

1.душою ты ста _ чысцей; 2.ваенна- _ліковы; 3.адпачыць _ прахалодзе; 4.ла _рэат; 5. летам _рэчцы

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак.

1. Вікенц _евіч; 2. ц _вік; 3. верф _; 4. грабен _чык; 5. кудыс _ці

  1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара.

1. міласэр _насць; 2. бя _страшны; 3. поз _на; 4. кампак _ны; 5. пале _скі

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф.

1. Салаў _ёў; 2. куп _ё; 3. саф _ян; 4. кампан _ён

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара.

1. (Н,н)асовічаў слоўнік; 2. (М,м)іністэрства замежных спраў;

3. (Б,б)елавежская пушча; 4. (Д,д)амоклаў меч;

5. (Б,б)рылёўскі стыль


  1. Адзначце словы, у якіх ёсць падоўжаная літара.

1. а _легорыя; 2. кало _се; 3. мадо _на

  1. Адзначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам.

1. цеплыня; 2. баяніст; 3. абмалот; 4. пілаваць; 5. добры

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.

1. завязаць на моцны вузел; 2. лета ідзе; 3. вышываць крыжыкам па канве; 4. далёкі шлях; 5.сардэчная мышца


  1. Адзначце сказы, у якіх ёсць сінонімы.

  1. У гародчыку зноў кіпень белага бэзу, чаромхі.

  2. Самым вялікім аўтарытэтам для яго была ісціна, пакланяўся толькі праўдзе.

  3. Паветра чыстае, празрыстае, усё відаць далёка-далёка.

  4. Людзі думаюць, што праца лесніка лёгкая і не вельмі адказная.

  5. Люблю вясну, што ў кветкі, зелень аздобіць радасна зямлю.

  1. Адзначце словы, якія пішуцца разам.

1. зямліста _буры; 2. чалавека _дзень; 3. жыцця _радасны;

4. пакаці _гарошак; 5. дрэва _падобны



  1. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі.

  1. Кравец добра шые адзенне.

  2. Ад страху сціснула грудзь.

  3. Мама перасадзіць клубніку.

  4. Помніцца пяшчотны дотык матчыных рук.

  5. Бабулі завезлі сухія дровы.

  1. У якім парадку трэба размясціць прыведзеныя сказы, каб атрымаўся тэкст?

1. Неспадзявана абрушылася яна на горад яркім і шчодрым сонцам. 2. Помню тую вясну – першую гарадскую вясну ў сваім жыцці. 3. Бабулі, што нядаўна прадавалі пралескі, трымалі ў руках букецікі гэтых далікатных кветак. 4. Тою вясною неяк асабліва рана зацвілі ў гародчыках на ўскраінах ландышы.

1. – 3, 2, 1, 4; 2. – 2, 1, 4, 3; 3. – 1, 4, 3, 2; 4. – 4, 2, 1, 3



  1. Вызначце стыль і тып тэксту.

Карані дрэва пасля зімовага нябыту прагна пацягнулі з адталай зямлі сокі, і тыя пабеглі вышэй і вышэй, да галін і галінак, да сучка, што з восені ўчэпіста трымаў бурштынавы лісток. Салодкая дрыготка прабегла па агромністым целе, і клён прачнуўся. Ён страпянуў веццем і ўбачыў з вышыні тое, што сніў усю доўгую зіму.

  1. мастацкі, апісанне; 2. мастацкі, апавяданне; 3. гутарковы, апісанне;

4. публіцыстычны, разважанне

  1. Адзначце сказы, у якіх парушаны лексічныя ці граматычныя нормы беларускай мовы.

  1. У двухстах метрах ад вёскі пачыналася прыгожая зялёная дуброва.

  2. Вялікая па тым часе плошча зіхацела ад пражэктараў, ліхтароў і рознакаляровых гірляндаў.

  3. Лета – час дажджоў жаданых, бліскавіц і перуноў.

4. Мы з маці хутка прачыталі гэты цікаўны раман.


ІІІ Б. – 5 Э. ПРАВЕРАЧНЫЯ ТЭСТЫ

4 ПА РОЗНЫХ РАЗДЗЕЛАХ МОВЫ



ТЭСТ № 4



  1. Адзначце словы, у якіх літара Ё абазначае два гукі.

1. вясёлы; 2. ёмістасць; 3. медальён; 4. куп’ё; 5. клён

  1. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя абазначаюць націскныя гукі.

  1. крылаты, бяскрылы; 2. баравік, баравы; 3. таварыскі, нажніцы; 4. загадзя, абаяльны; 5. засень, спіна

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара А.

1. с _рдэчны; 2. Ж _нева; 3. сальфеджы _; 4. характ _р;

5. Ч _рнышэўскі


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка