Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія рэпецітар




старонка3/5
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.81 Mb.
1   2   3   4   5
1. Адзначце нумары сказаў, у якіх трэба паставіць дзве коскі:

  1. Стары Даніла замяніў яму _і дзеда _ і бацьку _ і маці.

  2. Жывёліна гэта _ хоць і рэдкая ў нас _ але даволі шкодная.

  3. У гэтай вадзяной зарасці хавалася рыба _ або адпачывала пасля жыравання _ або проста ратавалася ад сваіх заклятых ворагаў: шчупакоў ці акунёў.

  4. Велізарныя крыгі лёду напаўзалі адна на адну _ і са страшэнным гулам крышыліся на меншыя _ і разбіваліся на друзачкі.

  5. Раса была на доўгім кавылі _ і на пушыстым мятліку _ і на пунсовых кубачках макаў.

2. Адзначце нумары сказаў з двума радамі аднародных членаў:

  1. Павуціна вісела ў паветры, абчэплівала павялы і пасохлы бульбоўнік, пажоўклыя кусты.

  2. Кнігі Коласа нам і калыскай. І школай былі.

  3. Адзенне знаці шылася з дарагіх тканін ды ўпрыгожвалася вышыўкай, залатымі ніцямі і каштоўнымі камянямі.

  4. Перш за ўсё трэба ведаць свой народ, цаніць яго гісторыю, яго багатую вусную творчасць.

  5. Я змераў Мінск і ўпоперак, і ўдоўжкі, спазнаў усе завулкі, тупікі.



ІV Б - 8 Э. КАРЭКЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ: РЫХТУЕМСЯ ДА ЭКЗАМЕНА

8-9 №5 СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ

5.ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ З АДНАРОДНЫМІ ЧЛЕНАМІ

  1. Адзначце сказы, у якіх ставіцца коска на месцы кожнага пропуску.

1. Неба несціхана слязілася _ ці то драбнюткім дожджыкам _ ці то буйной вільгаццю.

2. У спакойнай вадзе адлюстроўваецца белае неба з нерухомымі воблачкамі – і стагі сена на паплавах _ і зялёны нізкі бераг.

3. Моцныя парывы ветру зрывавлі лісце з кустоў – то ярасна падкідваючы высока ўгору _ то гонячы між ствалоў па мокрай зямлі.

4. У спеве жупана можна пачуць _ і стракатанне сарокі _ і цвырканне вераб’я – і шчабятанне ластаўкі – і меладычны спеў івалгі – і хрыплае карканне вароны.

5. У хоры былі пяшчотныя тэнары _ і аксамітныя барытоны – і разложыстыя, нібы ліпеньскі гром, басы.

6. Кашуля мела круглы _ або чатырохвугольны _ ці косы выраз.

7. Дарога рабіла шмат паваротак _ або бегучы між узгоркаў і сядзіб _ або перасякаючы лясы і балоты.

8. Завішнюк здымае акуляры _ ды ўсё трэ _ ды трэ іх.

9. Барвовасць _ ды блакіт _ ды бель садоў расквецілі, нібы вясёлкай, далі.

10. Мова дае каларыт твору, робіць яго баявым _ або спакойным, паэтычным _ або нудным, лірычным _ або суровым.

11. У прыёмную даносіўся _ то грозны, павучальны барытон дырэктара _ то скрыпучы тэнарок Зоські.

12. Злева ад нас святлела шырокая гладзь Дзвіны _ то хаваючыся за абрывамі _ то выступаючы зноў кавалкамі абернутага на зямлю зорнага неба.

13. І не хопіць рук, і не хопіць вачэй, каб абняць усю родную далячынь _ і гэты стракаты ніў узор _ і небасхілаў дымную даль.

14. Гэта дружба _ і суровая, па-мужчынску стрыманая _ і цёплая, чулая адначасна.

15. Шумелі _ і дзынькалі пчолы ў густым вецці прысад _ і ў пышных кветніках.

16. А настольнік – пласт імшысты _ ды прыгожы _ ды іскрысты.

17. У асінніку _ не то крычыць _ не то плача каня.

18. У студзень _ ці ліпень, у дождж _ ці марозы за ціхаю рэчкай бялеюць бярозы.

19. Ноч _ хоць і асенняя _ але светлая ад зор.

20. Пасля трывог прыемна было выкупацца ў моры _ ды паляжаць на цёплай гальцы _ і пазагараць.

21. Усурыйскія яноты з белавежскай пушчы выстаўлены ў Гродзенскім заалагічным садзе ў якасці прадстаўнікоў _ не толькі далёкаўсходняй _ але і мясцовай фауны.

22. Сваты звычайна выдавалі сябе за падарожнікаў _ або купцоў _ або паляўнічых.

23. Зямля-карміцелька любому _ і сілу дасць _ і боль загоіць.

24. Раса была на доўгім кавылі _ і на пушыстым мятліку _ і на пунсовых кубачках макаў.

25. Стрэхі крыты шыферам _ ці гонтаю _ ці чарапіцай.

2. Адзначце сказы, у якіх азначэнні з'яўляюцца аднароднымі і раздзяляюцца коскай.

1. Сярод лясоў і вялізных – неабсяжных балот на пясчанай выспе раскінулася вёска.

2. Навокал разляглося неабсяжнае _ каламутнае неба.

3. Таленавітая _ энергічная _ здаровая моладзь ідзе нам на змену.

4. Лясной малінай палымнее грымлівае _ маланкавае лета.

5. Жонка засцяліла падсінелай _ пругкай ад крухмалу прасціной ложак сыну.

6. Лежачы, Алесь глядзеў у высачэзную просінь, на ляную плынь недасяжных _ пяшчотных аблокаў.

7. Са свайго падарожжа я вынес уражанне, што лес заселены добрымі _ спагадлівымі звярамі і птушкамі.

8. У невялікім _ голым _ бярозавым гайку зрабілі прывал.

9. На спакойнай сіні нябёсаў загарэліся першыя _ трапяткія зоркі.

10. Горад зіхацеў сінімі _ белымі _ жоўтымі агнямі.

11. Ля палатак свяціўся прываблівы _ гасцінны агонь.

12. Прыемнае _ салодкае пачуццё поўніла машына сэрца.

13. Усё далей ад хлопцаў цвёрды _ надзейны і такі жаданы бераг.

14. Андрэй паглядзеў з-пад нахмураных _ ледзь прыкметных _ залацістых брывей, але не адказаў.

15. Міхась спыніўся каля прыгожа афарбаванага _ высокага будынка.

16. У гладышы пагнулі галовы прывялыя _ чырвоныя вяргіні.

17. Глухая _ горкая бяда раптоўна звалілася на плечы старога.

18. Пайшоў халодны _ з пранізлівымі парывамі ветру дождж.

19. Я паціснуў цяжкую шырокую далонь абсівералай вятрамі _ запыленай рукі.

20. Хацелася заглянуць за дзіўны _ борам акаймаваны далягляд.

21. Марудна цягнуўся панылы _ змрочны дзень.

22. З прыўзнятым _ бадзёрым настроем крочу далей.

23. Набрынялыя _ цёмныя хмары зацягнулі неба.

24. Праз лес вяла не зарослая травою _ нешырокая рачулка.

25. Празрыстае _ ранішняе марыва плыло над зямлёй.



3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

1. Лугі, выганы, старыцы, сухія летам азярынкі _ усё залівала вадой.

2. Варылі-гатавалі паводле старых правіл, у меру дадавалі шматлікія прыправы – і часначку з цыбулькай, і перчыку з пятрушкай.

3. Сонца, вецер, лясы, прасторы _ уся прыгажосць зямлі з яе раніцамі і вечарамі, росамі і дажджамі скрозь на тваім вяку.

4. Смех, вясёлыя галасы, шорганне ног, музыка, лёгкае шапаценне кранутага вячэрнім ветрам лісця ліп і каштанаў _ усе гукі зліваліся ў невыразную, але жыццярадасную сімфонію.

5. Сонечная цяплынь, аксамітная зеляніна палёў і лясоў, чыстае паветра, звон радасных песень жаваранкаў _ абуджалі цудоўны настрой.

6. Некаторыя з лугінаўцаў займаліся промысламі: рабілі цэбры, кадушкі, колы, выраблялі рагожы _ ды вазілі сваю “прадукцыю” за дваццаць вёрст у горад на продаж.

7. У прыбярэжных кустах, у парку, у зарасніках лазняку _ шчабятала птаства.

8. Зямля, дрэвы, стрэхі _ пакрыліся звонкай ледзяной коркай.

9. У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, маладзіком і ў поўню – ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край.

10. Здаецца, усё вакол: кветкі, промні, птушыныя песні _ яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця, якая запаўняе сабой палі, лугі, лясы.

11. Спаленыя вёскі, ямы ад снарадаў і бомбаў, пакапаныя пад акопы палі _ сведчылі пра недалёкае мінулае жахаў і чалавечых пакут.

12. З дубу гнулі абады, палазы, рабілі бочачкі, кадушкі, дзежкі _ адным словам, усё, што павінна доўга служыць чалавеку.

13. Краскі, краскі, цэлае мора розных красак _ белых, жоўтых, чырвоных, блакітных.

14. Шырокі адкрыты твар, моцны поціск важкай пляскатай далоні _ усё гэта гаварыла аб тым, што характару гэтага чалавека не ўласцівы мітуслівасць, таропкасць.

15. Снег павісаў на галінах дрэў, на кустах лазняку _ клаўся на бярвенне, упрыгожваў пні белымі шапкамі.



4. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі.

1. Наступнай раніцаю дрэвы, кусты, бруснічнік _ усё ўкрывала алмазная калматая шэрань.

2. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы.

3. Над балотцам за палеткамі, то кружылі, то чарадою адплывалі гусі.

4. А на базары чаго толькі няма: рэшаты, гармонікі, агуркі, вяроўкі, соль, драчонікі з алеем, усяго не пералічыш.

5. Наш камбат – тыповы вайсковец, узорны ва ўсіх адносінах афіцэр, падцягнуты, лаканічны ў словах, у меру суровы і мяккі, заўсёды справядлівы.

6. У лесе і на палях, у гарадскіх скверах і на вуліцах, у сухой траве і нават у паветры, словам, паўсюль адчувалася набліжэнне восені.

7. Зімою балота сумна шастала сухім чаротам, асакою, бялела снегам; вясною тлуста чарнела дрыгвяністаю багнай, зелянела рослай аксамітнай травою.

8. А хмары чорныя то ласкай бліскаюць, то сілай хваляцца.

9. Тут падавалі: бульбяны, грыбны, фасолевы супы, грэчневую, пярловую, рысавую кашы.

10. Навокал цішыня. Усё нібы анямела, або вымерла.

11. Знадворку ўсё: аканіцы, дзверы, дзверы і канёк – аздоблена кужалем грубаватай драўлянай разьбы.

12. Ні слупа, ні стога, ніхаты, нічога не відаць.

13. Для мяне дарагою самаю ракою быў і застанецца мой летуценны і казачны, мой ціхі і велічны, мой добры і ласкавы Сож.

14. Вецер, хоць і нямоцны, але халодны.

15. Гэты луг і рэчка, і вольхі над ёй – адным словам, усё выглядала як бы адноўленым.



РЭПЕЦІТАР

І Б. – 2 Э. СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ

2-9 - №10 №10. СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ СКАЗЫ

Складаны сказ, у якім сінтаксічна раўнапраўныя часткі звязаны паміж сабой з дапамогай злучальных злучнікаў, называецца складаназлучаным. Сродкамі выражэння граматычных значэнняў складаназлучаных сказаў з'яўляюцца злучнікі. Яны размяшчаюцца паміж састаўнымі часткамі сказа і не ўваходзяць ні ў адну з гэтых частак.

Для сувязі частак у складаназлучаных сказах ужываюцца спалучальныя, супастаўляльныя і пералічальна-размеркавальныя злучнікі, якія адначасова служаць і сродкам выражэння разнастайных адносін паміж часткамі: спалучальных, супастаўляльных, пералічальна-размеркавальных, прычынна-выніковых і далучальных.
Спалучальныя адносіны выражаюцца злучнікамі і, ды (= і). У гэтых сказах гаворыцца аб дзеяннях ці з'явах, якія адбываюцца адначасова або паслядоўна, адно за адным: Ціха шэпчуцца чароты, і калышацца аер. Прайшло лета, і настала восень. Злучнік і можа звязваць часткі складаназлучанага сказа з прычынна-выніковымі адносінамі (у першай частцы заключаецца прычына, у другой – вынік): Спадзе вада, і травы забуяюць.

Супастаўляльныя адносіны выражаюцца пры дапамозе злучнікаў а, але, ды (=але), аднак, затое. Сярод гэтых сказаў выдзяляюцца дзве разнавіднасці: а) сказы, у якіх дзеянні, з’явы, прыметы супастаўляюцца – паказваецца іх адрозненне: Мінула восень, а за ёю прыйшла з марозамі зіма.;б) сказы, у якіх выражаецца супрацьпастаўленне – змест другой часткі не адпавядае таму, што павінна было б вынікаць са зместу першай часткі: Мякка сцеле, ды цвёрда спаць. Адносіны супастаўлення з дадатковым выдзяляльным адценнем часам могуць выражацца пры дапамозе злучнікаў толькі, ж (жа), аж: Я хлеба ў багатых прасіў і маліў, яны ж мне каменні давалі.

Пералічальна-размеркавальныя адносіны выражаюцца пры дапамозе злучнікаў або, ці, то – то, ці то – ці то, не то – не то, ні – ні.

Злучнікі то – то, ці – ці паказваюць на паслядоўную змену падзей, іх чаргаванне ці пералічэнне: Ці жаўрук звінеў у небе, ці свістаў на ліпе шпак.



Злучнікі або, або – або, ці, ці то – ці то, не то – не то аб’ядноўваюць часткі складаназлучаных сказаў, у якіх гаворыцца пра падзеі і з’явы, што ўзаемна выключаюць адна другую. У гэтых сказах, як правіла, выражаецца няўпэўненасць, меркаванне, сумненне: Або свет пачуе, або душа трэсне.

Далучальныя адносіны выражаюцца пры дапамозе злучнікаў і, ды (=і), а, але, а то. У такіх сказах другая частка дапаўняе змест першай дадатковым паведамленнем, тлумачэннем, якой-небудзь заўвагай: Ён будзе змагацца, і змаганне гэта будзе цяжкім.

Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе


  1. Часткі складаназлучанага сказа найчасцей аддзяляюцца адна ад другой коскай, незалежна ад разнавіднасці злучальных злучнікаў

  • У сказах са спалучальнымі злучнікамі і, ды (=і): Насустрач хмары паплылі, і стала ўраз цямней.; Прыпякала сонца, ды веяў лёгкі ветрык.

  • У сказах з супастаўляльнымі злучнікамі а, але, ды (=але), аднак, затое: Трымае маці ладны клунак, а сын тры кніжкі ў руцэ.; У жнівеньскі дзень зранку вуліца дрэмле, затое поле поўніцца жыццём.

  • У сказах з пералічальна-размеркавальнымі злучнікамі ці, або, ці – ці, або – або, ці то – ці то, не то – не то: То іней асыпаецца на скронь, то хвошча лес ігліцаю і снегам.; Ці то сонца свеціць, ці то месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна.

  1. Коска не ставіцца перад злучнікамі і, ды (=і), ці, або

  • Калі часткі, злучаныя гэтымі злучнікамі маюць агульны даданы член сказа, часціцу ці пабочнае слова: Пад вечар неба завалакло хмарамі і ўзняўся вецер.; Відаць, тут быў нядаўна рамонт і яшчэ не паспелі зрабіць парадку.; Хай шчасце куецца на свеце і вечная дружба расце.

  • Калі спалучальныя часткі маюць форму пытальных, пабуджальных або клічных сказаў і цесна звязаны па сэнсу: Куды ж ісці і што рабіць?; Ідзіце ў хату ды сядайце за стол.

  • Калі часткі маюць форму аднасастаўных неразвітых сказаў: Холадна і змрочна.; Шуміць у галаве і хочацца спаць.

  1. Калі часткі складаназлучанага сказа даволі развітыя або ўскладненыя і маюць свае знакі прыпынку, то перад злучнікамі і, ды, а, аднак, затое ставіцца кропка з коскай: У лесе, недалёка ад вёскі, было змрочна і ціха; затое ў вёсцы, ярка асветленай электрычнымі агнямі, чуліся песні, музыка.

  2. Калі другая частка складаназлучанага сказа паказвае вынік, хуткую змену падзей або рэзкае супастаўленне, тады паміж часткамі ставіцца працяжнік: Узмах вясла – і сонны бераг адразу пачынае жыць.; А з’ясі ты з бульбай скварку – і работа пойдзе шпарка.; Бацька на работу – а Міхась на вуліцу.


Выканайце заданне самастойна:

Выпішыце з тэксту ўсе складаназлучаныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову кожнай іх часткі.

Шафёр зняў хуткасць, і машына павольна пакацілася да слупа са знакам прыпынку. А калі ўжо вось-вось павінна была стаць, пасажыры ўбачылі: да аўтобуса бегла дзяўчына. Аўтобус мякка спыніўся. Дзяўчына падбегла да шафёрскай кабіны, працягнула шафёру абедзве рукі з двума рамонкавымі букетамі. Шафёр, прыгожы юнак, узяў разам з букетам левую дзяўчыніну руку, прытрымаў яе ў сваёй, ды праз якую секунду дзяўчына пырхнула, як птушка, і пабегла. Хлопец, гледзячы ўслед, даў лёгкі газ, машина пакацілася. Пасажыры не зводзілі вачэй з дзяўчыны, а яна з рамонкавым у правай руцэ букетам адлятала ад дарогі, ніразу не азірнуўшыся.


ПЛАНЫ-АЛГАРЫТМЫ

ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ЗАДАННЯЎ

ІІ Б. - 4 Э. СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ

4-9 № 10 № 10 СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ СКАЗЫ

ЗАДАННЕ 1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Летам было шмат цяпла _ і зямлю паілі спорныя дажджы.

  2. На стале стаяла лямпа _ і ляжала некалькі новых кніг.

  3. У гурбах снегу ліпа з холаду дрыжыць _ і чакае цёплых веснавых дзён.

  4. Край неба амаль зліваецца з гарызонтам _ і мора здаецца бясконцым.


ХОД РАЗВАЖАННЯ. Умова задання арыентуе на тое, што неабходна адрозніць складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх ставіцца коска, як у першым і чацвёртым сказах ( у сказе дзве граматычныя асновы, якія злучаны злучальным злучнікам і), ад простых сказаў з аднароднымі выказнікамі (трэці сказ). Самая складаная сітуацыя ў другім кантэксце: сказ складаны, бо мае дзве граматычныя асновы – лямпа стаяла, некалькі кніг ляжала, аднак абедзве яны маюць агульную акалічнасць месца на стале, таму коска паміж часткамі такога складаназлучанага сказа не ставіцца.
АДКАЗ: 1, 4
ЗАДАННЕ 2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Кідаюць зоры срэбра ў крыніцы _ а я лаўлю яго сваёй рукой.

  2. Гады прайшлі _ ды я ўсё помню твой першы крок насустрач мне.

  3. У небе зоры міргаюць, гараць _ і ззяе яскравага месяца круг.

  4. Колькі птахаў пявучых у родных лясах _ і колькі нот непаўторных у іх галасах!

  5. Яшчэ пару рыўкоў _ і сініца ў руцэ.

  6. Лёгкае пяро – ды на страху не закінеш.

  7. У цішыні часта і звонка падалі кроплі бярозавіку ў бляшаны бачок _ ды ледзь чутна шапацела голле.

  8. Гаворыць і ветрык ласкавы _ і птушкі гавораць, і травы.

  9. Як далёка заляцела наша родная песня _ і як прыйшлася яна многім даспадобы!

10) Ёй толькі слова сказаць _ і ў сэрцы юначым успыхне агонь.


ІІІ Б. – 6 Э. КАРЭКЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ

6-9 № 10 ТЭМАТЫЧНЫЯ МІКРАСХЕМЫ

СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ

10. Памылкі пры аналізе складаназлучаных сказаў і пастаноўцы знакаў прыпынку ў іх
Памылкі пры пастаноўцы знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах у асноўным звязаны з няведаннем тых момантаў, калі коска не ставіцца.

Важна ведаць, што коска паміж часткамі складаназлучанага сказа, якія звязаны злучнікамі і, ды(=і), не ставіцца ў наступных выпадках:



  • калі часткі маюць форму назыўных сказаў (асабліва неразвітых або маларазвітых): Бяскрайняе поле і мора сланечніку. Бяроза і непатаптаная трава.;

  • калі часткі маюць форму безасабовых сказаў: Вечарэе і пахне акацыяй. У акне засінелася і хутка развіднела.;

  • калі часткі маюць пытальную або клічную інтанацыю: Колькі клопату і колькі дабрыні! Куды ж ісці і што рабіць?;

  • калі часткі супастаўляюцца і маюць аднатыпную будову: Цвіце яблыня і асыпаецца вішня. Доўгачаканая вясна прыйшла і сонная рэчка заспявала., АЛЕ: Ты раскажаш, а я паслухаю. Ты спытаеш, а я змаўчу. – часткі звязаны супраціўным злучнікам;

  • калі дзейнік другой часткі выражаны азначальным займеннікам сам (сама):вадзіцель выйшаў з машыны і сам агледзеў дарогу.;

  • калі выказнік або звязка састаўнога выказніка ў другой частцы апушчаны: Петрусёк пабег па вузкай лугавой сцежцы і Марынка следам за ім.;

  • калі спалучальныя часткі маюць агульныя для іх даданыя члены сказа, пабочнае слова, часціцу: У шторм ён далёка не заплываў і яна не прыходзіла.;

УВАГА: коска ставіцца перад злучнікамі і, ды, калі пры выказніках кожнай часткі ёсць аднолькавыя даданыя члены сказа: Каля ракі, як і ўвечары, заліваліся ў нястрымным запале салаўі, ды над жытнёвым палеткам дрыготкімі крапінкамі віселі жаўранкі, славячы надыход новага дня. Акалічнасці месца каля ракі і над жытнёвым палеткам.

Перад злучнікам і звычайна ставіцца працяжнік, калі другая частка складаназлучанага сказа паказвае на вынік, хуткую змену падзей: Раздаўся зычны гук – і сухая галінка разляцелася на кавалачкі. Адзін, другі завароті перад ім адкрылася мора.



УВАГА: заўсёды ставіцца працяжнік, калі першая частка мае форму назыўнога сказа і ёсць указанне на хуткую змену падзей: Некалькі хвілін яздыі паказаліся між зялёнага алешніку высокія парыжэлыя стагі сена.


ПРАКТЫКАВАННІ ДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ


  1. Аформіце сказы ў адпаведнасці з нормамі пунктуацыі. Патлумачце знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа.

1. Аціхае вечар, і аціхае горад. 2. Сінія званкі. Адзін корань, адна націна: і ўжо букет. 3. Раптам у лесе нешта шаснула: і на паляну выскачылі дзве казы. 4. Перад сябрамі, то распасціралася шырокае поле з парыжэлым іржэўнікам, то раптам зелянеў луг і маленькая рэчка пятляла на ім, як быццам выбіраючы лепшае месца. 5. Скрозь стаяла вада, і са стрэх капала. 6. Сталыя і важныя буслы з незвычайнаю сур’ёзнасцю хадзілі па краях балота, або ляталі да гнёздаў на старых хвоях, і папраўлялі свае апушчаныя на зіму палацы. 7. Так зрабіўся Міколка кулямётчыкам а дзед Астап – кавалерыстам. 8. У траве дзе-нідзе валяліся непадабраныя дробныя трэскі, і жаўцела, як высеўкі, пілаванне.


  1. Знайдзіце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі. Запішыце сказы правільна.

1. У даліне холадна. Апускаецца густы туман альбо пачынае марасіць дождж. 2. Радасна свяціла сонца і было ціха-ціха. 3. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва, ды моклі панурыя лясы. 4. Пералесак скончыўся і вакол раскінуўся бязмежны, як здалося Арсеню, прастор. 5. Здавалася, сонца заходзіць, і холадам цягне з шырокай Дзвіны. 6. То дожджык то сонца,то вецер, то згортвае хвалі ў баранчыкі. 7. Пілікае скрыпка, і цокаюць абцасікі. 8. Возера зноў зрабілася ціхім і спакойным а вада чыстай і празрыстай. 9. Лёгка дыхаць пасля дажджу, і лёгка ісці.

10. Паглядзіш – і галаву міжвольна адкідаеш назад.

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка