Фанетычныя адзінкі




Дата канвертавання15.05.2016
Памер55.74 Kb.

Фанетычныя адзінкі


Фраза — найбольшая рытміка-інтанацыйная адзінка члянення гукавой плыні. Яна адпавядае адносна закончанаму па сэнсу выказванню і вылучаецца з тэксту інтанацыяй закончанасці і паўзай (паўза абазначаецца //). Напрыклад, у тэксце Вас ужо няма тут// Вы паехалі// разам з сабою забралі ўсё, што звязвала мяне з гэтым месцам, з гэтым кутком Палесся можна вылучыць тры рытміка-інтанацыйныя адрэзкі. Фраза як адносна закончаная фанетычная адзінка можа супадаць або не супадаць са сказам як граматычнай адзінкай. Так, прыведзены тэкст інтанацыйна дзеліцца на тры фразы, але з пункту погляду граматыкі тут чатыры сказы.

Фраза дзеліцца на маўленчыя такты. Яны вылучаюцца інтанацыяй незакончанасці і крыху карацейшымі паўзамі (міжтактавыя паўзы абазначаюцца адной вертыкальнай рыскай). Фраза разам з сабою / забралі ўсё / што звязвала мяне з гэтым месцам / з гэтым кутком Палесся складаецца з пяці тактаў.

У складзе маўленчага такта вылучаюцца фанетычныя словыгукавыя адзінкі, аб’яднаныя адным націскам. У ролі фанетычных слоў выступаюць звычайна словы, якія разам з прыназоўнікамі, злучнікамі, часціцамі, займеннікамі ўтвараюць цэласныя гукавыя адзінствы (адзначана дужачкай зверху; знакам (:) абазначаны межы фанетычных слоў): Вас : ужо няма: тут// Вы: паехалі// разам: зсабою: забралі: ўсё/ штозвязвала: мяне згэтым : месцам / згэтым: кутком : Палесся//

Фанетычнае слова чляніцца на склады. Склад — гэта гук ці комплекс гукаў, які вымаўляем адным штуршком выдыхаемага паветра. У бел.мове складаўтваральнымі з’яўляюцца галосныя гукі. Таум ў слове столькі складоў, колькі галосных гукаў. Склад заўсёды пачынаецца з менш гучнага гука і заканчваецца больш гучным: за-бра-лі, глы-бі-ня, я-блык, кро-пка.



Гукі — гэта элементарныя фанетычныя адзінкі, якія ў сукупнасці складаюць гукавую матэрыю. Самі па сабе яны ніякіх значэнняў не выражаюць.

Асноўныя правілы транскрапцыі


  1. Для абазначэння зычных гукаў выкарыстоўваюцца ўсе літары беларускага алфавіта і дадаткова для абазначэння [дз] — лацінская літара z, для [дж] — гэтая ж літара з надрадковым значком [ž].

  2. Гук [j] “ёт” у пачатку склада абазначаецца літарай j: [jасны], а ў канцы склада і перад зычнымі пасля галосных — літарай й: [май], [дабро й зло].

  3. Шчылінны (фрыкатыўны) гук [г] перадаецца літарай г, а выбухны [г] літарай г´: [г´ара], [г´онта].

  4. Для абазначэння галосных гукаў выкарыстоўваюцца літары о, а, у, і, ы, э. Літары ё, я, ю, е ў транскрыпцыі не не ажываюцца. Гл.: [jэлка], [jама], [радыjо] і інш., а таксама: [z’ады], [н’ос], [в’эц’эр].

Класіфікацыя зычных

(Л.Сямешка, І.Шкраба, З.Бадзевіч. Курс беларускай мовы)

Спосаб утварэння

Удзел голасу і шуму

Месца ўтварэння

Губныя

Язычныя

цв.

мяк.

пярэдне- і сярэднеязычныя

заднеязычныя

цв.

мяк.

цв.

мяк.

Змычныя (выбухныя)

Шумныя

Звонкія

[б]

[б’]

[д]




[г´]

[г´’]

глухія

[п]

[п’]

[т]




[к]

[к’]

Шчылінныя (фрыкатыўныя)

Шумныя

Звонкія







[з] [ж]

[з’]

[г]

[г’]

глухія

[ф]

[ф’]

[с] [ш]

[с’]

[х]

[х’]

санорныя

[ў]

[в]

[в’]




[j]







Змычна-шчылінныя (афрыкаты)

Шумныя

Звонкія







[дз] ([z])

[дж] ([ž])



[дз’] ([z’])







глухія







[ц]

[ч]


[ц’]







Змычна-праходныя

насавыя

санорныя

[м]

[м’]

[н]

[н’]







плаўныя







[л]

[л’]







дрыжачы







[р]










Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў




Пад’ём

рад

пярэдні

сярэдні

задні

нелабіялізаваныя

лабіялізаваныя

верхні

[j]

[ы]

[у]

сярэдні

[э]




[о]

ніжні




[а]




Заўвага. Спосабам утварэння таго ці іншага галоснага гука служыць адпаведны пад’ём спінкі языка па вертыкалі і ўдзел ці неўдзел губ у яго ўтварэнні. Адрозніваюць тры ступені пад’ёму (гл. табліцу): 1) галосныя верхняга пад’ёму (язык у найбольшай ступені падняты да паднябення), 2) галосныя сярэдняга пад’ёму (спінка языка мае сярэдні пад’ём), 3) галосныя ніжняга пад’ёму )спінка языка максімальна паднята).

Галосныя [у], [о] утвараюцца пры ўдзеле губ (губы крыху выцягнуты ўперад і акруглены), таму называюцца лабіялізаванымі (лац. Labia — губа). Астатнія галосныя нелабіялізаваныя.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка