Фальклорная практыка




старонка1/4
Дата канвертавання30.04.2016
Памер0.5 Mb.
  1   2   3   4


Фальклорная практыка

вучэбная праграма для студэнтаў І курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасцях

1-21 05 01 «Беларуская філалогія»,

1-21 05 02 «Руская філалогія»,

1-21 05 04 «Славянская філалогія»

Мінск, БДУ, 2009 г.

УДК 378.016: 398(=161.3)(075.8)

ББК 82.3(=411.3)р.я73

Ф 19
Аўтары-складальнікі:

Р. М. Кавалёва, С. І. Крылова, Т. А. Марозава, В. В. Прыемка

Р э ц э н з е н т ы:

І. В.Казакова, доктар філалагічных навук;

А. Ю. Лозка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.


Рэкамендавана:

кафедра тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 2 ад 14 кастрычніка 2008 г.;

навукова-метадычны савет філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 2 ад 28 кастрычніка 2008 г.

вучоны савет філалагічнага факультэта, пратакол № 2 ад лістапада 2008 года.


Ф 19 Фальклорная практыка : вучэб. праграма для студэнтаў І курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія»,1-21 05 02 «Руская філалогія»,1-21 05 04 «Славянская філалогія» / аўт.-склад. Р. М. Кавалёва [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2009. – ? с.

У адпаведнасці з агульнаадукацыйным стандартам па фальклорнай практыцы прадстаўлена характарыстыка відаў практыкі па фальклоры, растлумачваюцца метады збірання фальклорных матэрыялаў, патрабаванні да іх запісу і правілы афармлення твораў для захавання ў архівах.

Для студэнтаў-філолагаў I курса дзённай і завочнай формаў навучання, кіраўнікоў груп па правядзенні фальклорнай практыкі.

ISBN 978-985-485-816-6
УДК 378.016: 398(=161.3)(075.8)

ББК 82.3(=411.3)р.я73

БДУ, 2009



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Фальклорная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў па спецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» ў адпаведнасці з агульнаадукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам. Формы праходжання фальклорнай практыкі:

1) палявая практыка: выезд груп з навуковым кіраўніком у запланаванае месца экспедыцыі (на фінансавых умовах аплаты ўсіх выдаткаў вну);

2) пры адсутнасці фінансавання:

а) самастойнае праходжанне практыкі студэнтамі па месцы жыхарства з прадстаўленнем справаздачы аб выніках збіральніцкай дзейнасці;

б) праца ў архіўных фальклорных фондах пры кафедры, якая ажыццяўляе практыку ў вну;

в) праца па індывідуальных праграмах (замежныя студэнты).



Мэта фальклорнай практыкі – авалоданне першаснымі практычнымі навыкамі прафесійнай дзейнасці, якая звязана са збіраннем фальклору. Гэта асабліва актуальна сёння, калі першакурснікі ўсе больш арыентуюцца на самастойнае праходжанне фальклорнай практыкі.

Задачы практыкі:



  1. паглыбіць і пашырыць веды студэнтаў па фальклоры, атрыманыя на лекцыях, практычных занятках і КСР;

  2. пазнаёміць студэнтаў з жывым бытаваннем твораў вуснай народнай творчасці;

  3. набыць навыкі збіральніцкай дзейнасці ў практычным ключы – праз непасрэдныя сустрэчы з выканаўцамі фальклорных твораў, усталяванні кантактаў з імі, выкліканні зацікаўленасці і разумення мэтазгоднасці перадачы фальклорных твораў маладому пакаленню.

Праграма зарыентавана на сучасную канцэпцыю агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы. Фальклор падаецца як багацейшы культурны скарб кожнага народа, сродак выяўлення яго нацыянальнай свядомасці, умова выхавання патрыёта сваёй краіны, грамадзяніна з высокім узроўнем нацыянальнай годнасці.

Дадзеная праграма абапіраецца на вучэбна-метадычны дапаможнік «Фальклорная практыка: метадычныя рэкамендацыі і праграма-апытальнік» (аўтары-складальнікі: Р. М. Кавалёва, В. В. Прыемка, Т. А. Марозава; БДУ, 2008), на тыпавыя вучэбныя праграмы па курсе «Фалькларыстыка» (аўтары-складальнікі І. В. Казакова, І. А. Швед; РІВШ, 2009), «Беларускі фальклор» (аўтар-складальнік Р. М. Кавалёва; БДУ, 2008), вучэбную праграму «Фольклор славянских народов» (аўтар-складальнік В. В. Прыемка; БГУ, 2008) і вучэбна-метадычны дапаможнік для выкладчыкаў вну па курсе «Фалькларыстыка» (аўтары-складальнікі Р. М. Кавалёва, В. В. Прыемка; электронны рэсурс).

Праграма каардынуецца з праграмамі іншых дысцыплін вучэбнага плана – славянскай і ўсходнеславянскай міфалогіяй, уводзінамі ў літаратуразнаўства, тэорыяй літаратуры. Адсюль увядзенне ў праграму невялікай колькасці тэрмінаў і паняццяў, якія ў цяперашні час шырока выкарыстоўваюцца ў міждысцыплінарных даследаваннях і даказалі сваю эфектыўнасць пры аналізе фальклорных з’яў.

У адпаведнасці з агульнаадукацыйным стандартам па фальклорнай практыкі студэнт-філолаг павінны:



ведаць: тэорыю фальклору, падзел фальклорнай спадчыны на роды, віды, жанры і ўнутрыжанравыя разнавіднасці; асаблівасці асобных фальклорна-этнаграфічных комплексаў, іх адміністрацыйна-тэрытарыяльную лакалізацыю;

умець: самастойна адрозніваць жанры і жанравыя разнавіднасці фальклорных адзінак; суадносіць сведчанні інфарманта з уласнымі ведамі па тэорыі фальклору пры вызначэнні віду і жанру; карыстацца сучаснымі тэхнічнымі сродкамі фіксацыі фальклорных твораў; адрозніваць фальклорныя творы ад псеўдафальклорных (індывідуальна-аўтарскіх песень, вершаў, папулярных раней і цяпер, і г.д.);

набыць навыкі: вядзення гутаркі з людзьмі рознага ўзросту, прафесіі, статусу; сістэматызацыі і класіфікацыі вусна-паэтычных твораў розных відаў і жанраў; выяўлення лакальна-адметных твораў фальклору па дыялектных асаблівасцях, жанравых прыкметах, дакладнай пашпартызацыі твора.

Тэрмін праходжання практыкі – 14 дзён (84 гадзіны). Пры падрыхтоўцы да праходжання практыкі студэнты на працягу семестра адпрацоўваюць абавязковы фальклорны практыкум у вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору. Мэта правядзення практыкума – пазнаёміць студэнтаў з афармленнем выніковых справаздач па фальклорнай практыцы, з запісанымі фальклорнымі творамі, з сістэмай захоўвання фальклорных адзінак у архіўных фондах, складаннем рэестравых ведамасцей уліку матэрыялаў, з працай рэгіянальнага, жанравага, аўдыёвідэаархіваў, а таксама архіва іншых народаў свету. Колькасць гадзін на арганізацыю і правядзенне фальклорнага практыкума – 4.


АРГАНІЗАЦЫЯ І КІРАЎНІЦТВА ПРАКТЫКАЙ

1. Фальклорную практыку праходзяць усе студэнты І курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцей «Беларуская філалогія», «Руская філалогія», «Славянская філалогія».

2. Да палявой экспедыцыйнай работы і па месцы жыхартва дапускаюцца студэнты, якія прайшлі медкамісію і інструктаж па ахове працы. У лабараторыю накіроўваюцца студэнты, стан здароўя якіх не дазваляе ажыццяўляць збіральніцкую працу.

3. Тэрміны правядзення практыкі прадугледжаны вучэбным планам філалагічнага факультэта.

4. Для праходжання практыкі студэнты-практыканты падзяляюцца на групы.

5. Кіраўніцтва практыкай студэнтаў І курса ажыццяўляе кафедра тэорыі літаратуры.

6. Для правядзення практыкі кафедра прызначае кіраўніка практыкі і кіраўнікоў студэнцкіх груп.
У абавязкі кіраўніка фальклорнай практыкі ўваходзіць:

1. Распрацоўка праграмы практыкі.

2. Вызначэнне базы практыкі, правядзенне працы з установамі па прадстаўленні жылых памяшканняў для студэнтаў на час практыкі і заключэнні дамовы паміж універсітэтам і ўстановамі, якія прадстаўляюць жыллё.

3. Размеркаванне студэнтаў па групах.

4. Правядзенне інструктажа для кіраўнікоў груп студэнтаў.

5. Арганізацыя і правядзенне ўстановачнай кансультацыі з кіраўнікамі груп.

6. Азнаямленне студэнтаў-практыкантаў са спецыфікай экспедыцыйнай збіральніцкай работы, з працай у лабараторыі і па індывідуальных праграмах, а таксама з вучэбна-метадычнай літаратурай па практыцы.

7. Наведванне і аналіз асобных мерапрыемстваў практыкантаў, якія праводзяцца для збору інфармацыі.

8. Вызначэнне тэматыкі, метадалогіі і методыкі індывідуальнай збіральніцкай і камеральнай працы.

9. Кантроль за ходам практыкі.

10. Падвядзенне вынікаў фальклорнай практыкі, складанне справаздачы.
У абавязкі кіраўніка групы ўваходзіць:

1. Арганізацыя выезду і пасялення студэнтаў на базе практыкі; падрыхтоўка памяшканняў архіваў лабараторыі для прыёму студэнтаў на практыку.

2. Складанне графіку і маршруту экспедыцыйнай працы студэнтаў і кантроль за выкананнем; складанне графіку наведвання і кантролю аб’ёму выкананых у лабараторыі відаў работ.

3. Дапамога практыкантам у правядзенні збіральніцкай і камеральнай працы.

4. Наведванне і абмеркаваннем асобных мерапрыемстваў практыкантамі, якія праводзяцца для збору інфармацыі.

5. Кантроль за вядзеннем дзённікаў.

6. Праверка выніковай дакументацыі студэнтаў і ацэнка работ.

7. Складанне справаздачы аб працы студэнцкай групы.



ТЭХНІКА БЯСПЕКІ ПАДЧАС ПРАХОДЖАННЯ ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫКІ
1. АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ БЯСПЕКІ

1.1. Да праходжання практыкі дапускаюцца студэнты, якія прайшлі інструктаж па ахове працы і вывучылі інструкцыю па ахове працы.

1.2. Студэнты абавязаны ведаць і выконваць асноўныя патрабаванні па забеспячэнні умоў побыту, правілы і нормы тэхнікі бяспекі, пажарнай і электрабяспекі, умець аказваць першую даўрачэбную дапамогу.

1.3. Умовы бяспекі пераезду студэнтаў на аўтатранспарце забяспечваюцца гаспадарчымі арганізацыямі, якія нясуць поўную адказнасць за тэхнічны стан транспарту, яго эксплуатацыю і замацаванне высокакваліфікаваных вадзіцеляў.

1.4. Пражыванне і праца студэнтаў у памяшканнях у адпаведнасці з санітарнымі і супрацьпажарнымі правіламі бяспекі забяспечваюцца прымаючым бокам.

1.5. Студэнты-практыканты абавязаны выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку.


2. ПАТРАБАВАННІ БЯСПЕКІ ПАДЧАС ПРАЦЫ

2.1. Пры выкарыстанні тэхнічных сродкаў (дыктафон, магнітафон, відэамагнітафон) выконваць правілы эксплуатацыі, якія ўказаны ў пашпарце выкарыстоўваемага сродку.

2.2 Для бяспечнага руху неабходна выконваць правілы пераходу чыгункі і шасэйных дарог, вуліц, перамяшчэння па дарозе без тратуара і да т. п.

2.3. Выконваць правілы паводзінаў каля вадаёмаў (купанне забараняецца ў вадаёмах, не рэкамендаваных СЭС для купання ў сувязі з небяспекай узнікнення інфекцыйных захворванняў, у неабсталяваных месцах, без адпаведнага дазволу кіраўніка групы; забараняецца заплываць за абмежавальныя знакі месцаў, прызначаных для купання, падплываць да чоўнаў, баржаў і г. д., залазіць на тэхнічныя і папярэджваючыя знакі, буйкі і іншыя прадметы, забруджваць ваду і бераг, кідаць бутэлькі, банкі і іншыя прадметы, скакаць у ваду з пабудоваў, не прызначаных для гэтых мэтаў).

2.4. Выконваць пажарную бяспеку.
3. ПРАВІЛЫ ЎНУТРАНАГА ПРАЦОЎНАГА РАСПАРАДКУ

Студэнт абавязаны:

3.1. Выконваць устаноўленую працягласць працоўнага часу: займацца зборам (або апрацоўкай) фальклорных матэрыялаў 6 гадзін штодзённа.

3.2. Штодзённа паведамляць кіраўніку групы аб маршруце, месцы і часе выканання збіральніцкай дзейнасці.

3.3. Прысутнічаць на базе практыкі ў вольны ад працы час (адыходзіць толькі па дамоўленасці з кіраўніком групы).

3.4. Прысутнічаць на базе практыкі: з 22.00 да 8.00 г. – на палявой практыцы, з 10.00 да 16.00 – у лабараторыі фальклору.

Забараняецца:

3.5. Распіваць спіртныя напоі.

3.6. Прыводзіць на базу (у лабараторыю) асобаў, якія не маюць дачынення да практыкі.

У выніку парушэння працоўнай дасцыпліны студэнт будзе адасланы з месца праходжання практыкі з акадэмічнай запазычанасцю; атрымае вымову; будзе пазбаўлены стыпендыі на тэрмін, вызначаны дэканатам.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫЦЫ
І. ПАЛЯВАЯ ПРАКТЫКА

Палявая (збіральніцкая) практыка ажыццяўляецца ў дзвюх формах:

1) экспедыцыйная (групавая) – праводзіцца пад час кароткачасовых (двухтыднёвых) выездаў у вобласці ці асобныя раёны з мэтай іх абследавання і збірання фальклорных матэрыялаў;

2) самастойная (індывідуальная) – праводзіцца збіральнікам па месцы жыхарства, мае лакальны характар, не абмежавана па часе збірання фальклорных матэрыялаў, таму што студэнт самастойна вызначае працягласць збіральніцкай дзейнасці ў залежнасці ад пастаўленай задачы.


Этапы правядзення палявой практыкі
Падрыхтоўка да збіральніцкай работы

Заданні:


  • вывучыць метадычную літаратуру і заканспектаваць яе.

  • вывучыць праграмы-апытальнікі.

Праграмы-апытальнікі павінны падрыхтаваць студэнтаў да трох асноўных камунікатыўных сітуацый:

1) разведачнай (мэта якой – пошук выканаўцаў, высвятленне іх інтарэсаў, магчымасцей выканання пэўных фальклорных твораў);

2) апытальніцкай (размова з выканаўцам, пытанні, якія падштурхнуць на выкананне фальклорных твораў);

3) тлумачальнай (для атрымання інфармацыі для пашпарту, каментарыяў да тэкстаў).



  • фальклорны практыкум у вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору.

Задачы:

1) пазнаёміцца з сістэмай працы і архіўнымі фондамі лабарторыі беларускага фальклору;

2) даведацца пра пецыфіку рэгіянальнага, жанравага, аўдыё- і відэархіваў, а таксама архіва іншых народаў свету;

3) асабіста пазнаёміцца са справаздачамі студэнтаў, якія захоўваюцца ў архівах лабараторыі;

4) набыць навыкі афармлення выніковай справаздачы ў электронным і рукапісным варыянтах;

5) усвядоміць каштоўнасць і карыснасць збіральніцкай дзейнасці і наступнай працы па афармленні справаздачы.


Этап непасрэднай збіральніцкай работы

Віды работы:



  • складанне карты мясцовасці, якая будзе абследавана;

  • арганізацыя збіральніцкіх груп (для групавых практык);

  • складанне маршрута кожнай групы (ці асабістага маршрута);

  • складанне графіка кантрольных наведванняў (для ацэнкі збіральніцкай дзейнасці кіраўніком), падчас якіх ацэньваюцца камунікатыўныя здольнасці (валоданне сітуацыяй, уменне весці размову), методыка збіральніцкай работы, тэхніка запісу.

Палявая праца мае разведачны характар: студэнты павінны выяўляць складнікі мясцовай фальклорнай традыцыі: жанравы склад і характар бытавання фальклору. Таму студэнты запісваюць тэксты розных жанраў: песні, балады, прыкметы, павер’і, тлумачэнні снабачанняў, абрады, гульні і інш. Абавязкова фіксуюцца каментарыі выканаўцаў да тэкстаў – тое, што можна назваць «народнай герменеўтыкай».

Разам са збіраннем фальклору студэнты займаюцца і этнаграфічнай працай: фатаграфуюць ці замалёўваюць выгляд ручнікоў, кужалёў, абрусаў, фрагменты вышыўкі і арнаменту, прадметы побыту і прылады працы перыяду традыцыйнага фальклору і сучаснасці. Гэтыя матэрыялы актыўна выкарыстоўваюцца ў рамках курса «Фалькларыстыка» на практычных занятках і КСР па тэмах «Семіётыка фальклору», «Фальклорна-этнаграфічныя комплексы».

Дадаткова студэнты працуюць над даследчыцкімі тэмамі, шукаючы матэрыялы для курсавога праектавання.
Афармленне справаздачы і падвядзенне вынікаў фальклорнай практыкі

1. Афармляецца па пэўных крытэрыях і здаецца на праверку кіраўніку выніковая дакументацыя па практыцы. Група прэзентуе свае запісы, робіць кароткі агляд па выніках ўласных экспедыцый.

2. Ацэнка справаздачы практыкантаў кіраўніком, магчымасць выправіць памылкі ў вызначэнні жанраў і афармленні.

3. Удзел у працы круглага стала «Беларускі фальклор у прасторы і часе нацыянальнай культуры», падрыхтоўка тэматычных газет па выніках правядзення ўласных экспедыцый (па жаданні).

4. Удзел у Фальклорным фэсце (самадзейным канцэрце) па выніках правядзення ўласных экспедыцый (па жаданні).
Тэматыка палявой практыкі

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка