Фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік




старонка3/3
Дата канвертавання30.03.2016
Памер0.76 Mb.
1   2   3

3. Да каровы


Святы Юрай, Святы Ягорый, Святы Мікола. Па ўсяму свету ходзіце, усім праўду гаворыце, скажыце мне, буду я есці з кароўкі сваёй малако ці не?

Узяць цадзілку і 3 разы к сабе расы пацягнуць і цадзіць малако 3 разы і не паласкаць:

– Налятая туча і граза, налі вядро вады і набяры стакан вады ад сябе.



На трэці дзень памыць цадзілку і воду выліць на машынную дарогу, а цадзілку павесіць над дзвярамі, каторыя ў хату ўваходзяць.
4. Каб скот на дварэ стаяў

Із мурав’інай кучы прут вынуць і гаварыць:

– Как мурашы кіпяць, так бы ў меня на дварэ скацінка ўсякая скапілась і пладзілась.



Пад паталок хлява палажыць:

– Хлевічок-дабрахот, берагі і сцерагі скацінку: авечак, кароў і цялят.



Счэпы ўзяць у акошка. Осенью скацінку запіраюць на дварэ:

– Как шчэпка ў крэсцьяніна пладзіцца, так бы ў меня на дварэ скацінка ўсякая скапілась і пладзілась: авечкі, каровы і цялятка.



Па тры раза на зарэ гаварыць, а шчэпы ў тры вуглы двара палажыць з сімі славамі.

5. Як карову ў поле выганяць


Узяць булку хлеба, разрэзаць на тры куска. Туда маку свячонага, солі святой. Вярбічкай святой на крыжу тры разы ўдарыць у хлеве і сказаць:

– Ідзі, мая кароўка, на юравскіе росы, на мікольскія травы, і хадзі, мая кароўка, па лясам, па палям, траўку з’ядай, а расу співай, а ка мне з вялікаю карысцю прыбывай, а ты, ведзьма-гадзюка, нажом разрэжся, на іголку наткніся. Ты ж маёй каровачкі малака не паясіся, на маіх вароцях стаяць два суседы, хочуць з неба звёзды зняць, як ім з неба звёзды не зняць, так ім маёй каровачкі непакушаць чужога спору. Не хачу свайго, не впушчу чужога, спору не жалаю, свайго не вспускаю. Амінь.


6. Для курак

Слухай шчэ малітву для курак. Як ты купіла цыплянят ці курка высідзіла, дак як ужо іх можна яйкамі карміць, дак нада падгледзець, якое яйцо куры знясуць у гняздзе первым, да і скоранько яго забраць. Затым ты яго варыш, як толькі вада закіпела – гаварыш малітву:

– У чыстым полі, у цёмнай даліні, у тумані прывялікім ходзяць птушкі вялікія, нясуцца яны пладавіта. Так бы і ў раба Божыя (назваць свае імя) куры няслісь добра. Слова мае крэпка. Амінь.



Як будзіш лупіць ды крышыць – скажыш ішчэ раз. I як будзіш цыплянятам кідаць – дак паследні, трэці раз скажыш.
7. Як куркі пачнуць несці яйцы

Як маладыя куркі начнуць несці яйцы, дак ты лічы, шоб забраць трынаццатае. Яго далжон з’есць самы стары ў сям’і (хто ў вашай хаці жывець), перакрысціцца прад ядой і скажа:

– Курыца з яйца, а яйка – з курыцы. Амінь.


8. Для пчол

Як етыя пальцы да маёй далоні не прыстануць, так етыя мецішча не ўстануць. Матка Зорка! Будзем Госпада Бога брахаць і етае мецішча абіраць.



Дзеянне, якім суправаджаецца гэта шаптанне: вакол дрэва, на які асеў рой, трэба са сціснутымі пальцамі аббегчы 3 разы і столькі ж прамовіць гэтыя словы.
9. Для ўсіх жывотных у хаце

А вось етая малітва можа памагчы ўсім жывотным у хаце: і сабакам, і катам, і свінням, і козам, і курам. Нада ў тры часы дня начытаць ету малітву на ваду, а вечарам акрапіць гэтай вадой усіх жывотных. Крапіць нада ветачкай вярбы ці каласкамі жыта або пшаніцы. Малітву можна гаварыць у любы дзень тыдня, а вось на луну трэба на растучую. Словы такія:

– Пайдзі ты, мой нагавор, на ўвесь двор: на канёў і кабыл, на быкоў і кароў, на авечак і баранаў, на казу і казлянят. Дзе б яны не хадзілі, дзе б яны не гулялі, каб сваіх ног не ламалі, каб рагамі не бадалі, капытамі не лягалі. Слова маё крэпка. Ключ, замок, язык. Амінь.


10. Перад тым, як начаць садзіць на гародзе

Перад тым, як ты хочыш начаць што-небудзь садзіць на гародзе, дак у ясную пагоду, штоб зоркі ты бачыла, абыйдзі гарод крыж-накрыж і прашапчы, гледзячы ўверх:

– Зямля нарадзіла, зямля наградзіла, зямля абагаціла. Мацер Божая, зберажы. Амінь.



Лучш ета рабіць на самым маладзічку, а глядзець на самую яркую зорку.
11. Калі першы раз паліваеш гарод

Будзе сільна добра, калі ў першы раз, як станіш паліваць гарод, да вадой з абаронай, тады не забудзь на вадзічку ешчо і такую малітву сказаць:

– Не столькі сажаю, сколькі збіраю. Не тры, а пяць, не дзесяць, а дваццаць пяць. Замыкаю святой вадой сваі землі на святыя замкі, на аберажоныя ключы. Ва імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.



Паліваць можна і нагаворваць тожа ў любы дзень і ў любое ўрэмя. Нада толькі, штоб паменьш хто ета чуў, а лепей дак і ніхто штоб не знаў, што ты нашаптваў штосьці на ваду.
Ахоўныя замовы ад злых духаў і шкодных істот,

прыродных з’яў

12. Ад дамавіка


Цар дваравы! Царыца-дваравіца! Твае дзеткі – цараняты! Дарую я вас і хлебам і соллю, мілуйце вы і маіх жыватоў, карміце вы іх ярай пшаніцай, а паіце вы іх мядовай сытой, блюдзіце вы іх ад чужога дваравога, ад чужога палявога, ад падмежніка, ад качарэжніка, ад кустоўніка, ад грыбоўніка.
13. Ад дамавіка

Калі дамавы пачне шаліць у двары, трэба ў чыстую анучку завярнуць хлеб, папрыскаць двор вадою, а хлеб на ноч пакінуць, каб дамавы ведаў, што ты яму не жалееш, і пойдзець у цябе ўсё ладна:

– Цар хазяюшка дваравой! Царыца хазяюшку дваравіца! І дарую я цябе і хлебам, і соллю, і нізкім паклонам. А што сам ем, п’ю, цем цябе дару. А ты, хазяюшка-бацюшка і хазяюшка-матушка, мяне берагі і скацінку блюдзі. Амінь.



14. Ад лесуна

Іду ў лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну Кляпяке і Астраке, і падзі ад мяне, няшчасны, на мхі, на балота, на гнілую калоду. Там табе пасьцель паслана, ізгалоўе высокае, пярына пуховая, там табе спаць, а майго не відаць. Не я цябе ганю, гоніць цябе Хрыстос і Святая Лука, гоняць цябе огнем, пламенем, жалезным прутом.



Перад тым, як ісці ў лес, трэба на пень пакласці хлеб і прагаварыць замову, каб задобрыць гаспадара лесу.
15. Ад лясуна

Замову выконваюць тройчы, як сонца зойдзець, папярэдне занёсшы ў лес хлеб у чыстай анучы, які кладуць на сухую калоду. Потым кажуць:

– Іду ў лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну. І падзі ад мяне, нячысты на мхі, на балоты, на гнілую калоду. Там цябе пасцель паслана, ізгалоўе высокае, пярына пуховая. Там табе спаць, а майго не відаць. Не я цябе ганю, гоніць цябе Хрыстос і Святы Лука, гоніць цябе агнём, пламенем, жалезным прутом.


16. Ад хлеўніка

Упрашаю хазяіна дамавога, палявога, выгоннага, межавога і самага старшага – Дзяменція Дзяменцевіча і цябе, Кляменці Кляменцевіч, і цябе, Хведар Хведаравіч, і цябе, Аграсім Аграсімавіч! Прашу я вас, не астаўце нас, любуйця раба Божага, маіх коней і мілуйця, і прылятайця, як самі знаяця. Прашу вас, не астаўця нас.



Гэтая замова гаворыцца вечарам над вадою тры разы па дзевяць, за адным духам кожны раз. Ад хлеўніка акрапляюць двор загаворанай вадою, робяць абходы, на страху хлява кладуць барану зубамі ўніз, лічыцца добрым забіць сароку на Каляды да абедні і сувалоку павесіць.

17. Супраць русалкі


Вадзяніца-лесавіца, шальная дзявіца! Адвяжыся, адцапіся, у мой двор не кажыся; табе не век жыць, а нядзелю быць. Ступай у раку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасіся, вадзяніца, уйміся! Я закон прынімаў, златы крыж цалаваў. Мне з табой не вадзіцца, не куміцца. Ступай у бор к лясному хазяіну, ён цябе ждаў, на імху пасцель слаў, муравой усцілаў, у ізгалоўе калоду клаў. З ім табе спаць, а мне, хрышчонаму, цябе не відаць. Амінь.
18. Ад залому

Мікалай-чудатворац і Святы Божа, памілуй нас ад худога, ад злога, ад ліхога. Мікалай Святы па межам ходзя да рож росьця па цёплым начам, па ранішнім зарам, а ліх чалавек па межам хадзіў да залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на балесьць, а на куту ляжаць, яму хлеба не з’ісць, вады не піць, а ў магіле быць, а рабе Праскоўе здаровай быць, Мікалаю Святому малебен служыць. Амень.



Перад замовай скруціць залом і наступіць на яго. А пасля ўзяць залом і ўва ржавіння ўперці, колам асінавым забіць, а тады раскепіш яго і раскінеш вакол.
Ахоўныя замовы ад звяроў
19. Ад гадзюкі

Первым разам, лучшым часам загаварыць (імя) вужоў, гадзюк падкустных, балацяных, вадзяных. На Асеянскіх гарах стаіць сасна, а ў той сасне – царыца гола. Штоб ты сваіх сынавей і дачарэй не распускала, штоб нікога не кусала, залатою дзюбаю расклявала, касцямі разламала, крыллямі падмятала, царыца гола. Бог з помашчу.



20. Пры ўкусе змяі


Еслі казу ці карову ўкусіла змяя, робяць так: да захода сонца ўзяць на дварэ любы серы каменьчык і пацерці ў хлеве ім то места, дзе ўкусіла змяя, пры гэтым кажучы:

– Устану рана, пайду ва хлев, с хлева – на ўліцу, з уліцы – у чыстае поле. У чыстом поле ляжыць камень булыжны, на етом камне ляжыць гад і гадзіна. Бяру тры пруты – дзеревянны, алавянны, медны. Змяіная матка, заганяй сваіх дзетак на высокія горы, у вузкія норы, сонца – за лес, опухаль – у землю.


21. Ад ваўкоў

Воўк і ваўчыца, і ваўчаняты, вашы ногі павыламаты, вашы зубы пазамыкаты залатымі замкамі, жалезнымі ключамі. А ты, цар гасподні, Ігнаці Дабрахочы, спасі маю скаціну, і дзе мая скаціна ходзіць, у полі купінаю, а ў лесі кустом, а ў лузі калодаю.



Тры разы прагаварыць ля варот перад жывёлай, калі першы раз на пашу выганяеш.
22. Ад бешанага сабакі

Ну, от шчоб сабака не кусаўся, дак вот ідзёш, а сабака кінецца на цябе, дак нада казаць так:

– Сабака рабая, радзілась сляпая, у бані не мылась, у папа не хрысцілась. Не бачыла людзей, не бач і мяне.



І тры разы нада так праказаць. І век сабака не ўкусе.
Лекавыя замовы
23. Ад дурных вачэй

І дочцы сваёй, і табе скажу адну з глаўных малітваў, што зберагае ад дурных вачэй, дапаможа ў каждой новой справе. Нада етыя слава нашаптаць на малако і ўмыцца і абмыць цела на поўню – поўную луну:

Госпадзі, Божа мой, я стаю пред табой. Ангел мой храніцель, ад злых сярдзец збавіцель, спасі мяне, зашчыці мяне. Як любячая матка не хоча да часу дзіця ад грудзей адымаці, так каб ніхто, ніколі, ні ў якія ўрэмяка не ўзяў, не забраў маёй удачы. Умнож, Госпадзі, мае вязенне, пашлі, Госпадзі, ад ворагаў збаўленне. Ангел мой, прэбудзь са мной. Храні мае шчасце і ўдачу. У імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь.


24. Ад уроку

Калі топіш печ, то вазьмі перад печчу, перад агнём у 3 пальцы солі. Абвядзі кругом галавы сваёй, а ў пячы ў гэтае ўрэмя агонь гарыць. Абводзь і кажы:

– Пячы пячам, ліхім вачам, пячы пячам, ліхім вачам, пячы пячам, ліхім вачам.



І тую соль у печ укінь.
25. Ад ляку

За пояс затыкаюць нож ці ложку, тады бяруць у правую руку соль, і з солькай мыюць таго, каго хочуць пазбавіць ляку, прыгаворвая:

– Першым разам, Божым часам, Госпаду памалюся, Святой Мацеры пакланюся. Ляк, лячок, красны панічок, я ж цябе ня знала, я ж цябе не выгаварвала? Стал знаць, стала выгаварваць, стала ссылаць на балоты, на нізкі лозы, на белы бярозы, там табе гулянне, там табе буянне, бацькін ляк, маткін ляк, ляк сабаччы, ляк парасяччы, я ж цябе выгаворваю з костачак, з сустаўчыкаў, з буйнай галовачкі, з шчырага сэрца, з краснай крыві. Штоб на косці не хадзіў, косці не ламаў, сэрца не знабіў, у галаве болі не тварыў, дзянёк работаць, а ночаньку спаць. Прымі мой дух, ціхенькі, лёгенькі. Амінь.



Дунуць 3 разы. Соль кінуць у печ і спаліць. Чытаць замову ўтрам і нанач 3 дні.
26. На благапалучныя роды

Пад цёмнымі сводамі, цёплымі водамі чалнок качаецца. Каму плысці ў чалнаке – не намі рашаецца. Каго пашле Багародзіца, той у рабы Божай (імя) і народзіцца. Памалю Багародзіцу зжаліцца, у добры час няхай дзіця явіцца і ва здравіі маць застанецца. Амінь.



Чытаць загавор нада ў комнаце рожаніцы, куды ніхто не зайдзе, седзячы пры етым на табурэце. Кругом паставіць і запаліць нячотнае калічаства свечак.
27. Ад рожы

Первым разам, добрым часам, добраю парою, вечернею (утренію) зарою Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Кіеўскім, Печэрскім сілам небесным вымаўляю, выгаварую скулу-скулішчу, балячку-балячышчу і рожу прымоўную, прыгаворную, прыдуманую, прыгаданую, верхавую, ветраную. Ідзі, скула-скулішча, балячка-балячышча і рожа на крутыя горы, на ніцыя лозы, не будзь у рабы Божай (імя). Тут табе не стаяць, жоўтых касцей не ламаць, із ліца краскі не ізменяць. Там цібе, рожа, будзет гулянне і вечнае векаванне. Ішло тры пана із купання на ету боль паспешалі. Ні маімі славамі – божымі дзеламі, не маім хукам – божым духам. Госпадзі, памагі.


28. Ад рожы

Ішоў Сус Хрыстос лесам, сама Прачыста Маці дарогаю, стрэліся яны з скулой-рожай. Вяртайся назад, рожа. Ідзі на ляса, ідзі на луга, ідзі ў бара, ідзі на ржы, ідзі на азёра, ідзі на мара. Там табе гуляць, а ў етага чалавека скулы-рожы не буваць, не шумець, не балець, не гарэць, не ўпамінацца.



Трэба на балячку пакласьці чырвоную анучку з трыма пасмачкамі кужалю. Кужаль запальваюць пад апошнія словы і дзьмухаюць на балячку.
Любоўныя замовы
29. Каб маладым добра жылося

Калі сходзяцца толькі маладыя, дак ім бацькі даюці хлеб-соль. Каб ім добра жылося, дак да знахаркі трэба зайці, шоб яна і нашаптала словы на хлеб-соль:

– Як хлеб ды соль любяці, дык бы мужык жонку любіў. Як соль сахарам нельга замяніці, дык мужыку нельга жонцы змяніці ні з светлай, ні з чорнай, ні з тоўстай, ні з худой, ні з разумнай, ні з дурніцай, ні з любой другой рабой. Амінь. Як хлеб ды соль любяці, дык бы жонка мужыка любіла. Як соль сахарам нельга замяніці, дык жанцы нельга мужыку змяніці ні са светлым, ні з чорным, ні з тоўстым, ні з худым, ні з разумным, ні з дурным, ні з любым другім рабом. Амінь.



I хлеб еты яны пасля павінны з’есці самі да крошкі і не дзяліці ні з кім.
30. Каб мужык жонку любіў

Каб мужык жонку сваю любіў, да другой не хадзіў, утрам, калі ўмываешся, глядзі ў зеркала і кажы словы:

– Як людзі глядзяць у зеркала, так бы мужык гдядзеў на жонку, да не наглядзеўся. А мыла добра смыліцца. Так бы скора мужык палюбіў. А рубашка така на цела бела надзета, так бы мужык быў чыст.



Так чытаць 3 разы і пляваць чэраз левае плячо.
Замовы сацыяльнага зместу

31. Калі едзеш у госці


Прыйшоўшы ў госці ці ў кампанію, трэба сказаць ціха пра сябе адзін раз:

– Усе стаяць куры на ўсіх платоцях куды прышла я, павіца, красная дзевіца, на мне платок беленькі, лічка міленька, рабам і рабыням, старым і малым, сяредневяковым маладцам і девіцам, і майму рабу, Богам сужанаму, буду я міла і хараша.


32. Каб злодзей у хату не палез

Каб злодзей у хату не палез, дак кажуць такую малітву-абарону. Луччэй казаці на маладзік. Словы кажуць трі разы і выходзяць на порог:

– Выхожу з дзвярэй, раб Божы (імя), станаўлюся пасярод двара. Са мной Мікола Ўгоднік стаіць. Закрыюсь-захаваюсь цяжкіма засовамі. На абодвух дзвярах два ангелы стаяці. Хто едзе – праедзе, хто ідзе – прайдзе. Кругом майго двара быстра рака, крута гара, цёмны лес. Амінь, амінь, амінь.



Паказальнік інфарматараў

Байдакоў Сцяпан Васільевіч, 1929 г. н., в. Верхняя Алба Жлобінскага раёна –12, 17.

Барабанава Аляксандра Міхайлаўна, 1941 г. н., в. Гусявіца Буда-Кашалёўскага раёна –19, 26.

Грудавенка Валянціна Гаўрылаўна, 1930 г. н., в. Баршчоўка Добрушскага раёна – 22, 24.

Грынькава Марыя Рыгораўна, 1929 г. н., в. Краўцоўка Гомельскага раёна – 29, 32.

Ермакова Вера Ціханаўна, 1943 г. н., в. Церуха Гомельскага раёна (нарадзілася ў в. Кустарны) – 10, 11.

Канаваленка Наталля Ануфрыеўна, 1933 г. н., в. Верхняя Алба Жлобінскага раёна – 12, 17.

Корбіт Валянціна Міхайлаўна, 1934 г. н., в. Слабажанка Хойніцкага раёна – 13, 15.

Кулікава Ева Максімаўна, 1925 г. н., в. Краўцоўка Гомельскага раёна – 2, 4, 27.

Лупікава Надзея Іванаўна, 1942 г. н., в. Церуха Гомельскага раёна (нарадзілася ў в. Кантакузаўка Гомельскага раёна) – 1, 6, 7, 9, 23.

Мацюшова Марыя Міхайлаўна, 1931 г. н., в. Усоха-Буда Добрушскага раёна – 25, 30.

Новікава Ніна Андрэеўна, 1933 г. н., г. Жлобін – 20, 31.

Прышчэп Марыі Ульянаўны, 1927 г. н., в. Ручаёўка Лоеўскага раёна – 3, 5.

Сядая Галіна Рыгораўна, 1925 г. н. в. Краўцоўка Гомельскага раёна – 8, 14, 16, 18, 21.

Вытворча-практычнае выданне

ВЯРГЕЕНКА Святлана Анатольеўна


Фалькларыстыка


Замовы

ПРАКТЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК

для студэнтаў спецыяльнасці

1-21 05 01 «Беларуская філалаогія»

Падпісана ў друк 27.07.2011. Фармат 60х84 1/16

Папера афсетная. Рызаграфія. Умоўн. др. арк. 2,8

Улік.-выд. арк. 3,05. Тыраж 100 экз. Заказ № 403.

Выдавец і паліграфічнае выкананне:

ўстанова адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны»

ЛВ № 02330/0549481 ад 14.05.2009



Вул. Савецкая, 104, 246019, Гомель

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка