Этноrраф, фалькларыст, бiблiёграф Аляксандр Ануфрыевiч Шлюбскi




Дата канвертавання17.03.2016
Памер29.32 Kb.
Этноrраф, фалькларыст, бiблiёграф

Аляксандр Ануфрыевiч Шлюбскi (псеўданiмы А. Ш., Звястун, Казальнiк, Этнограф, Гаротная Алеся) – беларускi этнограф, фалькларыст, бiблiёграф. На­радзiўся ў в. Межава Расонскага р-на 17(30) чэрвеня 1897 г. У 1922 г. скончыў Вiцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагiчнага iнстытута. Малады вучоны браўся за розныя галiны беларусазнаўства. I перш за ўсё яго цiкавiлi пытаннi культурнага жыцця i грамадскай думкi Беларусi, яе гiсторыя. У 1918-23 гг. А. А. Шлюбскi ўдзельнiчаў у арганiза­цыi архiваў у Велiжы, Вiцебску, Оршы, Полацку. З 1323 г. працаваў у беларускай культуры (Iнбелкульт), у 1929-30 гг. у Iнстытуце гiсторыi АН БССР. Друка­ваўся ў часопiсах “Наш край”, «Полымя”, “Маладняк”, у газеце «Савецкая Бела­Русь”. Склаў разгорнутую iнструкцыю «Звесткi па збiраннi вуснай народнай творчасцi ў Беларусi» (1919). Выступаў з артыкуламi пра культурна-асветнае жыццё Вiцебшчыны, Мiнска, пра падзеi грамадзянскай вайны на Беларусi, пра гiсторыю беларускай лiтаратуры, пе­рыядычнага друку: « Канфiскацыя твораў Дунiна-Марцiнкевiча» (1923), «Да гic­торыi канфiскацыi «Нашай нiвы” (1925), “Мужыцкая праўда» К. Калiноўскага» (1926). Даследаваў старажытныя вераваннi, матэрыяльную культуру беларусаў. Аўтар нарысаў-партрэтаў Е. Р. Раманава, М. Я. Hiкiфapoўcкaгa, З. Бядулi, У. М. Да­бравольскага.

У творчай дзейнасцi вучонага ёсць дзве фундаментальныя працы, якiя не страцiлi свайго значэння i сёння. Першая - грунтоўны бiблiяграфiчны даведнiк “Ма­тэрыялы да беларускае бiблiягpaфii» (т. 4. Этнаграфiя. 1927). У ёй сабраны, пазначаны, сiстаматызаваны велiзарны матэрыял - усё, што пiсалася, публiкава­лася пра духоўную i матэрыяльную культуру беларусаў у рускай i польскай навуковай i навукова-папулярнай лiта­ратуры, перыядычных выданнях, наза­пашвалася ў архiўных сховiшчах. Прадоў­жыць гэту працу Шлюбскага, нягледзя­чы на неаднаразовыя спробы вучоных, не ўдалося.

I другая грунтоўная праца А. Шлюбска­га (яна найбольш ацэньваецца фалькла­рыстамi) - яго “Матэрыялы да вывучэн­ня фальклору i мовы Вiцебшчыны» (ч. 1-2, 1927-28). Першапачатковая аўтарская назва збору “Крывiчы». Збор змяшчае каляндарную i сямейна-абрада­вую творчасць Вiцебшчыны як этнагра­фiчнага рэгiёна. Кожнаму апублiкаванаму цыклу Шлюбскi перадпаслаў бiблiягpaфiю ўжо сабраных на Вiцебшчыне народ­на-паэтычных твораў, прадмову, у якой улiчаны абрадавыя аспекты рэгiяналь­нага фальклору. Запiсы зроблены i пада­дзены з улiкам дыялектных асаблiвасцей мовы ўсяго Падзвiння.

Засталася толькi распачатай шырока задуманая Шлюбскiм гiсторыя беларускай этнаграфii, якая бачылася вучонаму ў 15 тамах.



А. Шлюбскi, якi так хораша пачынаў i столькi паспеў зрабiць у беларускай навуцы за 7-10 гадоў, не здзейснiў i дзесятай долi сваiх задум, акрэсленых творчых планаў. Яго навуковы патэнцыял застаўся незапатрабаваным грамадствам яшчэ ў пачатку 1930-х гадоў. Вучоныя бы­лi аднымi з першых ахвяр сталiнскага аўтарытарызму. А. А. Шлюбскi ў 33 гады трапiў пад pэпpэcii, стаў iзгоем на зямлi, якую шчыра любiў i дзеля духоўнага ўзвышэння якой жыў. Ёсць падставы мер­каваць, што А. А. Шлюбскi загiнуў у па­чатку вайны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка