Этналагічная спадчына беларусі першыя жыхары беларускай зямлі




Дата канвертавання18.05.2016
Памер36.15 Kb.
ЭТНАЛАГІЧНАЯ
СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ

ПЕРШЫЯ ЖЫХАРЫ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ
Першыя людзі прыйшлі на нашу зямлю 100 тысяч гадоу назад. На тым месцы, дзе жыу чалавек, заусёды застаюцца нейкія сляды: вуглі ад вогнішча, чарапкі, зброя, косці забітых на паляванні звяроу ... Старажытныя паселішчы даследуюць вучоныя-археолагі. На Беларусі яны раскапалі дзве стаянкі людзей, якія жылі за 25 тысяч гадоу да нас. Тады на нашай зямлі быдо значна халадней, чым зараз. На поуначы узімку і улетку ляжау лёд, а астатні абшарзаймала тундра. У тундры вадзіліся мядзведзі, ваукі, лісы і зайцы, дзікія коні, зубры і алені. Пасвіліся вялікія статкі парослых густой шэрсцю звяроу, якіх ужо дауно няма, - мамантау і насарогау.

Нашыя далёкія продкі здабывалі ежу паляваннем. Нйлепшай здабычай лічыуся мамант. Ён давау шмат мяса і патрэбнай у гаспадарцы косці.



КАМЕННЫ ВЕК
Старажытныя людзі сяліліся на берагах рэк. Яны жылі у буданах з жэрдак і мамнтавых костак, абцягнутых зверху шкурамі. Пасярэдзіне будана увесь час гарэу агонь. На ім смажылі мяса, каля яго грэліся, рабілі прылады працы. Вырабляць жалеза людзі яшчэ не умелі. Нажы, сякеры, наканечнікі коп’яу были з камення. Таму вучоныя называлі той час каменным векам.

Паступова на зямлі нашых продкау зрабілася цяплей. Ільды растаялі, і на месцы тундры выраслі густыя лясы. Маманты зніклі, аднак у лясных нетрах з’явіліся іншыя звяры.

Чалавечыя паселішча трапляліся сярод лясоу рэдка, але людзей стала болей, і яны засялілі увесь абшар сённяшней Беларусі. Яны вучыліся рабіць лукі, лавіць рыбу гарпунамі і касцянымі кручкамі. Рыбы у рэках і азёрах было вельмі многа. Трапляліся такія вялікія самы і шчупакі, што маглі перакуліць човен і самі злавіць рыбака.

Нашы продкі ужо умелі ткаць і шыць сабе адзенне не со шкурау, а з тканіны. З’явіліся майстры, якія ляпілі з гліны гаршкі, талеркі і іншы посуд. Людзі прручылі каней, авечак, коз і пачалі займацца жывёлагадоуляй.

Каменны век скончыуся.

ЖАЛЕЗНЫ ВЕК

Тры тысячы гадоу таму жыхары Беларусі навучыліся здабываць з балотау руды жалеза. Зразумела, чаму тыя часы называлі жалезным векам.

Жалезнымі прыладамі было зручна працаваць на зямлі, і земляробства зрабілася галоуным заняткам чалавека. Каб падрыхтаваць дзялянку для сяубы, высякалі кавалак лесу, чакалі, пакуль дрэвы добра высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел быу добрым угнаеннем. Некалькі гадоу такая дзялянка давала добры ураджай. Тагачасныя людзі сеялі жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, лён, гарох, боб. А вось смаку бульбы яны не ведалі. Нам здаецца, што бульба, расла заусёды. Але на самой справе яе прывезлі з Амерыкі толькі пяць стагоддзяу таму, а на Беларусі яна з’явілася яшчэ пазней.

За тысячу гадоу вельмі змяніліся не толькі прылады працы, але і чалавечыя сялібы. Яны, як і дауней, стаялі на берагах рэк, ды ужо былі акружаны ровам і валам. Па ім ішоу высокі частакол з бярвення. Так продкі бараніліся ад нападкау ворагау.

Такое паселішча называлася гарадзішчам. На ім стаялі драуляныя будынкі, падобныя на цяперашнія старыя вясковыя хаты.

Суседнія роды аб’ядноуваліся у племя.



СЛАВЯНЕ І БАЛТЫ

У жалезным веку жыхарамі Беларусі былі плямёны балтау. Гэта продкі нашых сучасных суседзяу латышоу і літоуцау. Пятнаццаць стагоддзяу таму прыйшлі плямёны славян. Яны пасяліліся побач з прыбалтамі, паступова перамяшаліся з імі і зліліся у адзіны народ. Значыць, латышы і літоуцы даводзяцца нам, беларусам, блізкімі родзічамі. Але мы – славяне.

Славяне мелі лепшыя, чым у балтау, прылады працы. Яны аралі зямлю драулянымі раламі з жалезнымі наканечнікамі. Ураджай жалі шырокімі вострымі сярпамі. Зерне на муку малолі на каменных жорнах, прыкладна такіх, якія яшчэ можна убачыць у вёсцы.

У продкау беларусау існавау такі звычай. Калі хлопчык вырастау, ён праходзіу нялёгкае выпрабаванне. Каб мець права называцца мужчынам, ён павінен быу пераплысці хуткую ды глыбокую раку, здабыць на паляванні тура, мядзведзя або зубра, распаліць пад дажджом вогнішча.

А яшчэ сапраудны мужчына мусіу абавязкова ведаць км былі ягоныя дзяды, прадзеды і прапрадзеды. Таго, хто не ведау, часам нават выганялі з сялібы, бо лічылася, што такі бяспамятны чалавек можа лёгка зрабіцца здраднікам.
ДЗЕ ПАСЯЛІЛІСЯ СЛАВЯНЕ
Кожнае славянскае племя, што сялілася на нашай зямлі, мела сваю назву. Вакол ракі Сож жылі радзімічы, паміж Прыпяццю і Бярэзінай – дрыгавічы, па Бугу – бужане. У тых мясцінах, адкуль пачынаюцца Дзвіна, Дняпро і Волга, шырока рассялілася магутнае племя крывічоу. Частка іх пабудавала свае гарадзішчы на берагах Дзвіны у тым месцы, дзе яна зліваецца з рэчкай Палатай. Ад назвы рэчкі жыхары сталі называцца палачанамі. Палата дала імя і гораду Полацку.

Полацк такі старажытны, што яго называюць бацькам беларускіх гарадоу.



СВЯТЫ НАШЫХ ПРОДКАУ

Продкі умелі працаваць, умелі і весяліцца у святочны дзень. Самым вясёлым святам былі Каляды. Тады па дварах і хатах з песнямі хадзілі калядоушчыкі. Яны вадзілі з сабой Бусла, Мядзведзя і Казу і спявалі калядныя песні.



Улетку святкавалі Купалле. У гэтую ноч скакалі праз вогнішча, пускалі па рацэ вянкі. Казалі, быццам Купальская ноч чароуная: з вечара да раніцы дрэвы могуць хадзіць, жывёлы размауляць, а людзі – разумець іх мову. Лічылася, што такой парою найлепей шукаць схаваныя у зямлі скарбы. Каля таго месца, дзе закапана багацце, нібыта з’яуляуся блакітны агеньчык – зацвітала папараць-кветка. Але здабыць скарб было нялёгка, бо ён быу загавораны: чым глыбей капаеш, тым глыбей хавауся.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка