Этычныя прынцыпы мга “мсд-мг”




Дата канвертавання27.05.2016
Памер25.28 Kb.
ЭТЫЧНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МГА “МСД-МГ”
Для ўмацавання арганізацыі, павелічэння грамадскага даверу, павышэння аўтарытэту, эфектыўнасці дзейнасці мы – МГА «МСД-МГ» – прымаем гэтыя стандарты і прынцыпы як маральна-этычную базу дзейнасці аб’яднання.



  1. Сябар МГА «МСД-МГ» у сваёй дзейнасцi, публiчных выстпах кiруецца дзейнымi нормамi права, унiверсальнымi этычнымi нормамi, нормамi Статуту МГА «МСД-МГ» i клопатам пра грамадскую карысць.

  2. Прыналежнасць да МГА «МСД-МГ» абавязвае да тактоўнасці, прыстойнасцi, дзелавiтасцi, салiдарнасцi, таварыскасцi, клопату пра добрае iмя арганізацыі.

  3. Сяброўства ў МГА «МСД-МГ» абавязвае да талерантнасці і супрацоўніцтва ў адносінах з сябрамі арганізацыі, іншымі людзьмі незлежна ад іх расавай прыналежнасці, нацыянальнага ці этнічнага паходжання, узросту, рэлігійных перакананняў, полу, фізічных недахопаў і сэксуальнай арыентацыі.

  4. Сяброўства ў МГА «МСД-МГ» абавязвае да прыняцця сацыял-дэмакратычных каштоўнасцей і кіравання імі пры ажыццяўленні грамадскай дзейнасці.

  5. Дзейнасць у грамадскiх iнтарэсах i клопат пра грамадскую карысць не дазваляе сябру арганізацыі падпарадкоўваць свае службовыя функцыi i абавязкi ўласным iнтарэсам або карысцi.

  6. Сябар МГА «МСД-МГ» пры прыняццi рашэння ў грамадскiх справах павiнен быць адкрыты перад арганізацыяй i грамадскай думкай. Ён абавязаны папярэдне растлумачыць, цi маецца сувязь памiж рашэннем якое прымаецца, i асабiстаю карысцю.

  7. Нiводная выбарная асоба не можа браць абавязацельствы, даваць абяцаннi, заключаць вусныя або пiсьмовыя дамовы ад iмя арганізацыі, яе тэрытарыяльных структрных падраздзяленняў або выбарных органаў, у якiя яна ўваходзiць, без санкцыi З’езду, канферэнцый i сходаў арганiзацый, адпаведных выбарных органаў.

  8. Кожны сябар арганізацыі, выступаючы вусна або ў друку, павiнен рабiць агаворку наконт таго, чые погляды ён выказвае – свае ўласныя, групы сяброў арганізацыі цi тэрытарыяльных арганiзацый або выбарных органаў МГА «МСД-МГ».

  9. Старшыня МГА «МСД-МГ», старшыні тэрытарыяльных арганізацый абавязаны прытрымлівацца таго аб’ёму даверу, які вызначаецца Статутам МГА «МСД-МГ» і калегіяльнымі выбранымі органамі адпаведнага ўзроўню.

  10. Арганізацыю i яе структурныя падраздзяленні ў знешнiх адносiнах, г.зн. у адносiнах з дзяржаўнымi органамi, палiтычнымi партыямi, грамадскiмi арганiзацыямi i суб’ектамi гаспадрання ўнутры краiны i за яе межамi, прадстаўляюць органы, упаўнаважныя Статутам, а гэтыя органы дэлегуюць паўнамоцтвы сябрам выбарных органаў.

  11. Кіруючыя асобы, сябры МГА «МСД-МГ» не павінны канкураваць з арганізацыяй за кантакты, фінансаванне або іншыя выгоды і перавагі ад свайго ўласнага імя або ад асобы іншай арганізацыі.

  12. Сяброўства ў выбарных органах МГА «МСД-МГ» спалучаецца з прафесіяналізмам, вопытам, кампетэнтнасцю. Кірўніцтва МГА «МСД-МГ» тактоўна ажыццяўляе арыентацыю новых сяброў вышэйшых калегіяльных органаў, аддаючы асаблівую ўвагу таму, каб ў іх былі прадстаўленыя рэгіянальныя аддзяленні арганізацыі, пазбягаючы яўнай дыскрымінацыі.

  13. Фiнансавыя, маёмасныя i гаспадарчыя пытаннi вырашаюцца калегiяльнымi органамi МГА “МСД-МГ”.

  14. Рашэннi Рады i Прэзідыуму прымаюцца пасля папярэдняга разгляду праектаў дакументаў у адпаведных камiсiях арганізацыі, у тым лiку ў Праграмнай камiсiі, а таксама, пажадана, у першасных труктурах аб’яднання.

  15. Выбарныя органы МГА «МСД-МГ» павінны папярэджваць злоўжыванні ў арганізацыі прэвентыўнымі мерамі, а таксама кампетэнтнасцю і адкрытасцю сваёй дзейнасці.

  16. Несучы адказнасць за свае рашэннi i дзеяннi, сябар МГА «МСД-МГ» падлягае непазбежным высвятляльным i кантрольным працэдурам.

  17. Парушэнне гэтых прынцыпаў спараджае грамадскую адказнасць i адказнасць, якая прадугледжана Статутам МГА «МСД-МГ».


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка