Эсьмонскі стоўнхэндж: праблемы пошуку і даследвання Шастак Таццяна Дзмітрыеўна




Дата канвертавання01.05.2016
Памер49.96 Kb.
Эсьмонскі стоўнхэндж: праблемы пошуку і даследвання
Шастак Таццяна Дзмітрыеўна,

настаўнік Эсьманскага вучэбна-педагагічнага

комплексу дзіцячы сад-сярэдняй школы

Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці
Вітаю вас, паважаныя калегі, удзельнікі 14-х рэспубліканскіх педагагічных краязнаўчых чытанняў.

На гэтай канструктыўнай сустрэчы я прадстаўляю паўночна-заходні куток бялыніччыны – Эсьмонскі край. Месца з першага поглдяду някідкае, з звыклым ландшафтам і кліматам. Але ж валодаючыя асобай магічнай сілай, выпраменьваючае дабро, утульнасць і спакой, да якіх прывыкаеш душой і сэрцам. Адчуць і ўбачыць гэта месца, яго хараство я запрашаю з дапамогай радкоў з верша “Эсьмоны” нашага земляка Рыгора Сарокі.


«Низины, пригорки, подзолы,

Река за оградами хат,

Деревья вдоль улиц, у школы

О давнем и мне говорят


Былое и давнее наше

Я слышу и вижу во всём,

Любой тебе школьник расскажет,

Эсьмоны, о прошлом твоём.


Войну и лесные землянки,

Заплаканы бабий народ,

Косты на иглистой полянке,

И первый с Москвы самолёт…


Коснусь и далёких историй,

Могил чужеземцев – солдат.

Курганы, и французские горы…

Давыдова конный отряд…


Такая наша Эсьмоншчына, цудоўнае Беларускае Прыдняпроўе.

Засяродзіць вашу ўвагу сёння хачу на таямніцах – Эсьмонскім стоўнхэнджы, як яго называюць шматлікія журналісты. Камень з доўгіх вякоў быў не адлучным і верным жыццёвым спадарожнікам чалавека. Служыў яму гаспадарча – побытавым прадметам. Быў паяднаны з чалавекам нябачнымі ніцямі сакральнай духоўнай сувязі. Камень надзяляўся магічнай сілай. Ды і ў сённяшні дзень нехта з яго дапамогай імкнецца паправіць сапсаванае сваё здароўе. З даўніх часоў ён з’яўляўся для чалавека абярогам ад злых духаў, носьбітам не толькі святла і суцяшэння, але і той незразумелай цёмнай сілай. Такое скопішча камянёў рознай формы з разнастайнымі сакральнымі надпісамі былі выяўлены гурткоўцамі падчас летняй турыстычнай вандроўкі ў 2008 годзе. Уразіў усіх вялікі цэнтральны валун у выглядзе крыжа-волата. Бачна было, што першапачаткова ён выглдаў інакш. Памер яго ў вышыню 175 см, даўжыня гарызантальнай перакладзіны 80 см. Абапал яго дзесці хаатычна, а з захаду і ўсходу – семітрычна размешчаны больш 70 камянёў. Многія з іх плоскія, трохвугольныя або аб’ёмныя з няроўнымі краямі.

Выяўленыя камяні выклікалі вялікую цікавасць школьнікаў. Быў распрацаваны план даследвання іх гісторыі і функцыянальнага прызначэння ў мінулым. Гэты план у паследуючым стаў асновай даследванняў і пошука.


  1. Дзеці сустрэлісь са старажыламі Эсьмонскага края, правялі апытанне аб сваёй знаходцы.

  2. На аснове апытання былі складзены карткі пошука з наступнымі высновамі:

а) Камяні – рэшткі могільніка перыяду сярэдневякоўя.

б) Камяні – ёсць дахрысціянскае капішча багіні Мажаны.

в) Камяні – ёсць пахаванні французскіх салдат часу Айчынна вайны 1812 года.

г) Камяні – ёсць старажытная абсерваторыя.

III. На наступным этапе гурткоўцы звярнулісь да вывучэння навуковай літаратуры (даследванняў геоалага Ляўкова, прац географа Шарухі, пашуковаых матэрыялаў Лашанкова, Медзвядзёва, расповедаў пісьменніка-эмігранта Целеша, археолага Зайкоўскага, даследванняў Дучыц і г.д.)

IV. Затым правялі работу па добраўпарадкаванню тэрыторыі, знеслі сухое галлё, бо стоўнхэндж знаходзіцца сярод сасновага лесу, на невялічкай апушцы сярод балота. Таксама параўнялі дарогу-пад’езд да помніка.

V. Наступная справа – арганізацыя і правядзенне краязнаўчых чытанняў з запрашэнняў краязнаўцаў малых мястэчак магілёўшчыны. На гэтай сустрэчы вучні распавядалі аб сваіх думках адносна камянёў. Выслухалі сцверджанні і доказы масцітых пошукоўцаў.

VI. Падключылі да разгадвання таямніц камянёў журналістаў, тэлеканалы. Запрасілі супрацоўнікаў абласнога ўніверсітэта імя Куляшова – І. Марзалюка , І. Шаруху, Г. Рыдзеўскага. Матэрыял аб таямнічых камянях быў надрукаван у раённай газеце “Зара над Друццю”, абласных газетах – “Магілеўскія ведамасці”, “Вячэрні Магілёў”, цэнтральных газетах – “Звязда”, “Беларускі час”, “Аргументы і факты”. Знята было некалькі пазнавальных сюжэтаў тэлеканаламі СТВ, ОНТ, Магілёў-2. Зацікавіўся нашымі мясцінамі вядучы перадачы Алег Гарбуз і інш.

VII. Далей наша работа заключалась у распрацоўцы турыстычных маршрутаў праз Эсьмонскі стоўнхэндж. Гэта работа дала свой плён – у раённым турыстычным цэнтры з’явіліся маршруты “Сцежкамі неразгаданых камянёў”, “Язычніцкая міфалогія народнай зямлі”, “Уздоўж каскада ледніковых азёр” і г.д. Экскурсаводамі былі самі гурткоўцы, якія з самага пачатку заціваліся гатэй знаходкай.

VIII. На гэтым этапе да пошука далучыліся настаўнікі літаратуры. Яны арганізавалі конкурс сачыненняў, легенд аб Эсьмонскіх таямніцах.Вучні з задавальненнем праявілі сваю творчасць. Лепшыя напрацоўкі школьнікаў былі напраўлены ў раённую газету. Таксама была аформлена папка для гісторыка-краязнашчага музея школы. А колькі яркіх уражанняў атрымалі вучні, займаючыся вывучэннем загадак камянёў?

IX. Спадзяёмся, што ў бліжайшы час прымем удзел у археалагічных раскопках на Эсьмонскім стоўнхэнджы, прыадчынем яшчэ адну брамку, якая аддзяляе нас ад жыцця далёкіх продкаў. Калі ж гэтага не адбудзецца, бо як разумееце ўсё ўпіраецца ў фінансы, то гэта не будзе трагедыяй для маіх вучняў і мяне асабіста. Не, не абыякавасць выклікае ў нас такое меркаванне, а пачуцце сакральнасці і жадання захаваць поўнасцю тыя таямніцы. Бо калі ўсё, што цябе акружае, патлумачана і разгадана – адчуваеш свяю непатрэбнасць. А канстатаваць гатовае не настолькі цікава.

Так і ў нашай агульнай справе – краязнаўстве – вядомае не здзіўляе, успрымаецца абыдзенна. А таямнічае, маладаследваннае – кліча да сябе, чакае кожнага і выхоўвае пачуцце патрыятызму, пашуковую жыццёвую пазіцыю, фарміруе актыўнасць сярод сучасных вучняў.

А зараз прапаную невяліую прэзентацыю па тэме майго выступлення.
У завяршэнне я зноў звярнусь да ўрыўка з верша земляка Міхася Кушнярова “Родным мясцінам”
Не, я ніколі вам не здраджу,

Мясціны, дзе выток жыцця,

Дзе кожнай кветцы шчыра рады

Да цёплых слёз, да забыцця…


У кожнага ён свой куток, адзіны,

Зямлі куток, малы зусім,

А разам гэта ёсць Радзіма,

Якая ва ўсіх адна.


Дзякуй за ўвагу!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка