Ёсць найлепшая нота ў гаме Сусвету. Гэта нота кахання, якая




Дата канвертавання28.05.2016
Памер14.51 Kb.
* * *
Ёсць найлепшая нота ў гаме Сусвету.

Гэта нота кахання, якая

знітоўвае сустрэчы і расставанні,

золакі і сутонні.

І калі раптоўна

яе гук уначы патоне

незнарок, а можа, наўмысна,

тады мы адчуем, што ноты,

астатнія ноты Сусвету—

усяго толькі сціплыя водгукі

кахання.

* * *
Ападала зіма

першым снегам на нашы сцяжыны

і ахутвала след

пераспела-салодкіх высноў.

Дык навошта тады

смак прасякнутых жніўнем ажынаў

у пачуцці вяртаць

сярод змрочных калючых вятроў?

Ад зімы на ўспамін—

водар студзеньска-чыстай гарбаты

за вячэрнім акном,

дзе гадзіннік спыніўся ў цішы,

дзе так хочацца зноў

пераблытаць і будні, і святы

і ў хвіліне адной

сто шчаслівых імгненняў пражыць.

* * *
Няхай пральецца музыка Шапэна,

як тонкія струменьчыкі святла,

у гэты змрок, што палахлівым ценем

збяжыць у росчын зімняга акна.
Няхай пральецца…

Вуснам стане спеўна,

вачам—пяшчотна і рукам—

цяплей,


хоць на дварэ паважнай каралеўнай

праходзіць ноч трывогі і завей.


Няхай пральецца…Кропелькамі лета

на лёд зімы, на лёд бяздумных слоў…

Ты бачыш, як у наш пакой сагрэты

вясенні дзень вяртаецца ізноў?


* * *
…Забудзецца золкасць чакання.

Сняжынкамі стануць трывогі.

І, можа, заснежаным раннем

ізноў нас паклічуць дарогі

яшчэ не спазнаных вышыняў,

прастораў яшчэ не вядомых.

Хай будуць натхнёнымі крылы



і ногі на ведаюць стомы!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка