Ёсць на свеце Кася, на цэлы свет расцяглася, каб устала, дык і неба дастала б. (Дарога)




Дата канвертавання27.05.2016
Памер11.03 Kb.


  1. Ёсць на свеце Кася, на цэлы свет расцяглася, каб устала, дык і неба дастала б. (Дарога)

  2. Сямсот муляроў змуравалі хату без вуглоў. (Мурашкі)

  3. Як жыве – дык чорны, як памрэ – чырвоны. (Рак)

  4. Усіх нас корміць, а сама есці не просіць. (Зямля)

  5. Усім у вушы лезе, а сам глухі; усё табе раскажа, а нямы; каго хочаш развесяліць, а сам не ўсміхаецца. (Рэпрадуктар)

  6. Сарока-белабока дахаты прыляцела, у парозе села; з-за мяжы і з усёй краіны прынесла навіны. (Газета)

  7. Сядзяць у кругу чатыры кошкі, супраць кожнай кошкі па тры. Колькі было разам? (Чатыры)

  8. Між гор стаіць Рыгор, палкай падпёрся, шапкай накрыўся. (Грыб)

  9. У школе пражывае, шмат гаспадароў мае, штогод іх мяняе і ўсім дапамагае. (Парта)

  10. Крылаш не маю, а хутка лятаю, сам мяне выпусціш, ды ніколі не зловіш. (Слова)

  11. Пяць братоў у адну ноч нарадзіліся, і ўсе з адным імем. (Пальцы)

  12. Пад адным капелюшом чатыры браты жывуць. (Стол)

  13. Вадкае, а не вада, белае, а не снег. (Малако)

  14. Чорны колер, вінны смак, каменнае сэрца. (Вішня)

  15. Бегла ліска каля лесу блізка; ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі. (Месяц)

  16. Два браты ў ваду глядзяць, а разам не сходзяцца. (Берагі)

  17. Цягнецца нітка, а на клубок не зматаць. (Дарога)

  18. Чырвонае карамысла праз рэчку павісла. (Вясёлка)

  19. Што гэта за вочы: адно сеціць удзень, а другое – уночы. (Сонца, месяц)

  20. З выгляду – мячык на восі стаячай, а сіла такая – усю зямлю трымае. (Глобус)

  21. Расчыніцца ночка – глянуць з яе лісточкі; хто іх разглядае, той многа пазнае. (Кніга)

  22. Без рук, без ног, а вароты адчыняе. (Вецер)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка