Ёсць два словы, займеннікі два, Што ратоўча гучаць з нематы




Дата канвертавання29.06.2016
Памер5.08 Kb.
Мікола ШАБОВІЧ

***


Ёсць два словы, займеннікі два,

Што ратоўча гучаць з нематы

І якім падуладна трава,

Лесу гонкага шолах густы.

Ёсць два словы, займеннікі два –

Я і Ты.
Тыя словы абудзяць сінеч,

Тыя словы народзяць зару,

Разарвуць цемру ночы, як меч,

Сонца ўздымуць увысь-угару.
І тады заблішчыць сінява,

Загарацца ад промняў лісты...



Ёсць два словы, займеннікі два –

Я і Ты.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка