Еўропа ў перыяд новага часу




Дата канвертавання17.03.2016
Памер69.59 Kb.
Еўропа ў перыяд новага часу.




  1. Палітычная карта Еўропы ў 16-17 ст.

  2. Змены на палітычнай карце Еўропы ў 18 – пачатку 19 ст.

  3. Палітычная карта Еўропы ў 19 – пачатку 20 ст.

  4. Эканамічная геаграфія Еўропы ў новы час.


1. Палітычная карта Еўропы ў 16-17 ст.
Паўднёвая Еўропа ў 16 ст. Кастыльска-Арагонская ўнія 1479 г., арагонскае заваяванне Навары ў 1512 г. і афармленне Іспанскай дзяржавы. Іберыйская ўнія 1580-1640 гг. і ўключэнне Партугаліі ў склад Іспаніі. Італьянскія войны і іх наступствы. Пераход Міланскага герцагства (1395-1797 гг.) з-пад кантролю Свяшчэннай Рымскай імперыі да Іспаніі ў 1556 г. Выдзяленне ў 1545 г. з Міланскага герцагства Пармскага герцагства (1545-1801 гг.). Іспаніі. Стварэнне ў 1569 г. Вялікага герцагства Тасканскага (1569-1859 гг.) на аснове Фларэнційскага герцагства (да 1532 г. - рэспублікі). Герцагства Мадэна (1452-1859 гг.).

Заходняя Еўропа. Акт 1532 г. аб неразрыўнасці ўніі Брэтані і Францыі – заканчэнне цэнтралізацыі Францыі. Фармальнае абвяшчэнне Ірландыі каралеўствам ў 1542 г. і заключэнне ўніі з Англіяй. Заключэнне англа-шатландскай асабістай ўніі (1603 г.). Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя і стварэнне Рэспублікі Злучаных Правінцый Нідэрландаў ў 1581 г.

Цэнтральная Еўропа. Рэфармацыя ў Германіі, пераўтварэнне Тэўтонскага ордэна ў Герцагства Прусія (1521 г.). Афармленне Брандэнбургска-Прускай уніі 1618 г. Памежныя войны паміж Вялікім княствам Маскоўскім і Вялікім княствам Літоўскім (1492-1537 гг.)., тэрытарыяльныя змены на літоўска-расійскім памежжы і фарміраванне Расйскай дзяржавы. Інфлянцкая вайна 1558-1583 гг. і геапалітычныя змены ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе. Люблінская ўнія Польшчы і ВКЛ і стварэнне Рэчы Паспалітай. Ліквідацыя Лівонскага ордэна і стварэнне Курляндскага і Земгальскага (1561 г.) і Задзвінскага (1566 г.) герцагстваў. Спроба стварэння Лівонскага каралеўства (1570-1578 гг.). Пераход Эстляндыі да Швецыі. Вайна Рэчы Паспалітай супраць Швецыі 1600 – 1629 гг. і пераход да Швецыі Ліфляндыі. Веляўска-Быдгашцкі трактат 1657 г. і пераход Прускага герцагства пад сюзэрэнітэт Брандэнбурга. Рокскільскі мір 1658 г. і преход да Швецыі Сконэ, Халанда і Трондэлага.

Усходняя Еўропа. Рост Расійскай дзяржавы. Далучэнне да Расійскай дзяржавы Казанскага (1552 г.), Астраханскага (1556 г.) Сібірскага (1582 г.) ханстваў. Вайна Расіі супраць Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг., пераход да Расіі Левабярэжнай Украіны.

Паўднёва-Ўсходняя Еўропа. Турэцкая экспансія ў Еўропе ў першай палове 16 ст. і захоп туркамі Венгрыі ў 1526 г. Валашскае і Малдаўскае княствы. Стварэнне Трансільванскага княства ў 1570 г. (1570-1711 гг.).

Трыццацігадовая вайна. і яе ўплыў на палітычную кату Еўропы. Вестфальскі мір 1648 г. і яго наступствы. Прызнанне незалежнасці Швейцарскай канфедэрацыі ад Свяшчэннай Рымскай імперыі, Рэспублікі Злучаных правінцый ад СРІ і Іспаніі. Перадача Францыі часткі Латарынгіі з гарадамі Мец, Туль, Вердэн і часткі Эльзаса. Падзел Памераніі паміж Швецыяй і Брандэнбург-Прусіяй. Падзел Пфальцкага курфюршэства і далучэнне верхняй яго часткі да Баварскага герцагства, якое стала курфюршэствам.


2. Палітычная карта Еўропы ў 18 - пачатку 19 ст.
Вайна за іспанскую спадчыну (1701-1714 гг.) і яе наступствы. Утрэхцкі дагавор 1713 г. Пераход ад Іспаніі да Аўстрыі Іспанскіх Нідэрландаў, Неапалетанскага каралеўства, Міланскага герцагства і Сардыніі, да Англіі Гібралтара. Далучэнне да Савойскага герцагства Сіцыліі. Стварэнне Сардынскага каралеўства (П’емонта) ў 1720 г. у выніку аб’яднання Савойскага герцагства і Сардынскага каралеўства.

Англа-шатландская ўнія 1707 г. і стварэнне Каралеўства Вялікабрытанія.

Пераўтварэнне Брандэнбургска-Прускай уніі ў Прускае каралеўства ў 1701 г. Далучэнне да Прусіі Шведскай Памераніі ў 1720 г. Другі Ахенскі дагавор 1748 г. і далучэнне да Прусіі значнай часткі Сілезіі. Утварэнне Гановерскай дзяржавы ў 1692 г. на аснове Браўншвейг-Люнэбургскага герцагства. Заключэнне асабістай уніі 1714 г. Гановерскага курфюршэства (з 1708 г.) з Вялікабрытаніяй. Канчатковае адваяванне Венгрыі Аўстрыяй ў Асманскай імперыі ў 1687 г. Далучэнне да Аўстрыі Трансільваніі ў 1711 г.

Вялікая Паўночная вайна (1700-1721 гг.) і яе наступствы. Далучэнне да Расіі ў 1721 г. Інгрыі, Карэліі, Эстляндыі, Ліфляндыі. Рост Расійскай імперыі ў 18 ст., далучэнне Сібіры, Калмыцкай арды, Казахстана.

Падзелы Рэчы Паспалітай і змены на палітычнай карце Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.

Змены на палітычнай карце Еўропы ў эпоху рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войнаў. Стварэнне васальных французскіх рэспублік у канцы 18 ст.: Батаўскай (1795-1806 гг.), Лігурыйскай (1796-1805 гг.), Цызальпінскай (1797-1802), Гельветычнай (1798-1803 гг.). Стварэнне каралеўства Італія (1805-1814 гг.). Стварэнне Каралеўства Галандыя (1806-1810 гг.) Пераўтварэнне Баварскага, Вюртэмбургскага і Саксонскага курфюршэстваў у каралеўствы ў 1806 г. Роспуск у 1806 г. Свяшчэннай Рымскай імперыі і стварэнне Рэйнскага саюза. Стварэнне Вялікага герцагства Бадэн (1806-1871 гг.). Стварэнне Варшаўскага герцагства, Каралеўства Вестфалія, Данцыгскай рэспублікі ў 1807 г. далучэнне да Францыі Ілірыйскіх правінцый (1809 г.) і Галандскага каралеўства (1810 г.). Расійска-шведская вайна 1808-1809 гг. і далучэнне да Расіі Фінляндыі.

Еўропа пасля Венскага кангрэса. Стварэнне Германскага саюза ў складзе Аўстрыйскай імперыі, каралеўстваў Баварыя, Вюртэмберг, Гановер, Прусія, Саксонія, а таксама шэрагу германскіх герцагстваў, княстваў і гарадоў. Далучэнне да Прусіі Вялікапольшы, часткі Саксоніі і часткі Рэйнланда. “Чацвёрты падзел Рэчы Паспалітай”. Стварэнне Каралеўства Гановер на аснове Каралеўства Вестфалія, з выдзяленнем асобнага Браўншвейгскага герцагства. Стварэнне Ламбарда-Венецыянскага каралеўства (1814-1866 гг.) Аднаўленне Пармскага герцагства (1814-1859 г.). Утварэнне Герцагства Лука (1815-1847 гг.). Стварэнне каралеўства Нідэрландаў. Перадача Нарвегіі ад Даніі да Швецыі.
3. Палітычная карта Еўропы ў 19 – пачатку 20 ст.
Бельгійская рэвалюця 1830 г. і стварэнне Бельгійскага каралеўства.

Другая Шлезвігская вайна 1864 г., паражэнне Даніі і далучэнне Шлезвіга да Прусіі, Гальштэйна да Даніі. Аўстра-пруская сямітыднёвая вайна 1866 г., паражэнне Аўстрыі і далучэнне да Прусіі Гальштэйна, а таксама Каралеўства Гановер, Вялікага герцагства Гесэн, герцагства Насаў і г. Франкфурт. Ліквідацыя Германскага саюза і стварэнне ў 1867 г. Паўночна-Германскага саюза ў складзе Каралеўстваў Прусіі і Саксоніі, Вялікіх герцагстваў Гесэн-Дармштадт, Саксэн-Ваймар-Айзенах, Мекленбург-Шверын, Мекленбург-Стрэліц, Ольдэнбург, Герцакстваў Браўншвейг, Саксэн-Кобург-Гота, Саксэн-Альтэнбург, Саксэн-Майнінген, Анхальт, гарадоў Брэмен, Гамбург і шэрагу іншых княстваў. Аслабленне Аўстрыі і трансфармацыя яе ў 1867 г. у Аўстра-Венгрыю. Франка-пруская вайна 1871 г. і пераўтварэнне Прусіі ў Германскую імперыю, далучэнне да яе Эльзаса і Латарынгіі.

Інтэгратыўныя працэсы ў Італіі. Аб’яднанне ў 1816 г. Неапалітанскага і Сіцылійскага каралеўстваў у Каралеўства абедзвюх Сіцылій. Далучэнне Герцагства Лука да Вялікага гецагства Тасканы ў 1847 г. Узвышэнне Сардынскага каралеўства і пачатак аб’яднання Італіі. Далучэнне да П’емонта Аб’яднаных правінцый Цэнтральнай Італіі ў 1860 г. Пераўтварэнне Сардынскага каралеўства ў Каралеўства Італію ў 1861 г. Далучэнне Каралеўства абедвюх Сіцылій да Італіі ў 1861 г. Уключэнне Ламбарда-Венецыянскага каралеўства ў склад Італіі ў 1866 г. Далучэнне да Італьянскага каралеўства Папскай дзяржавы ў 1870 г. Перанясенне сталіцы ў Рым у 1871 г. – заканчэнне аб’яднання Італіі.

Руска-турэцкія войны канца 18-19 ст. і тэрытарыяльныя змены ў Паўднёва-Ўсходняй Еўропе. Кючук-Кайнарджыйскі дагавор 1774 г., незалежнасць Крымскага ханства ад Асманскай імперыі. Яскі дагавор 1787 г. , далучэнне да Расіі Крымскага ханства і ўсталяванне расійска-турэцкай мяжы па Днястру. Бухарэсцкі мір 1812 г., далучэнне да Расіі Бесарабіі. Аслабленне Асманскай імперыі і стварэнне Княства Сербія ў 1817 г. Адрыянапальскі дагавор 1829 г., аўтаномія Сербіі ад Асманскай імперыі. Нацыянальна-вызваленчая вайна 1821 -1829 г. і абвяшчэнне незалежнай Грэцыі (1830 г.). Стварэнне Чарнагорскага княства ў 1852 г. Аб’яднанне Валаскага і Малдаўскага княстваў ў 1859 г. Незалежнасць Сербскага княства ад Асманскай імперыі (1869 г.) і пашырэнне яе тэрыторыі. Берлінскі трактат 1878 г., стварэнне Балгарскага княства, павелічэнне тэрыторыі Сербіі, Чарнагорыі і Румыніі, акупацыя Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй. Пераўтварэнне ў 1881 г. Аб’яднанага княства Валахіі і Малдовы ў Каралеўства Румынію. Стварэнне Сербскага каралеўства ў 1882 г.



Набыццё незалежнасці Нарвегіяй ў 1905 г. Стварэнне Балгарскага карлеўства ў 1908 г. Стварэнне Чарнагорскага каралеўства ў 1910 г. Стварэнне Албанскага княства ў 1912 г. Балканскія войны 1912-1913 гг.
4. Эканамічная геаграфія Еўропы ў новы час
Сацыяльная геаграфія Еўропы 16 - пачатку 20 ст. Колькасць насельніцтва краін Еўропы і яго склад. Працягласць жыцця. Шчыльнасць насельніцтва. Тыпы сельскіх селішчаў Еўропы і Амерыкі. Гарады ў 18 ст. Планоўка гарадоў. Найбольш урбанізаваныя тэрыторыі. Развіццё прамысловасці і рост гарадоў у 19 ст. Міграцыйныя струмені. Развіццё сельскай гаспадаркі Еўропы ў 16-пачатку 20 ст. Асаблівасці аграрнага ладу розных краін Еўропы ў гэты перыяд. Сістэма земляробства і землекарыстання. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры на тэрыторыі Еўропы. Асаблівасці размяшчэння вытворчасці на тэрыторыі Еўропы ў 18 ст. Прамысловая рэвалюцыя ў Еўропе і Амерыцы. Цяжкая прамысловасць і ўзбраенне. Горнае справа. Тэкстыльная прамысловасць. Металаапрацоўка. Караблебудаванне. Геаграфія прамысловых раёнаў краін Заходняй Еўропы. Развіццё гандлю. Асноўныя гандлёвыя шляхі. Водны транспарт. Ветразевыя і паравыя судны. Развіццё сухапутнай дарожнай сеткі. Чыгункі і іх роля ў эканамічным развіцці Еўропы і Амерыкі.
Літаратура


  1. Ковалёв, Ю. Ю. География мировой науки/ Ю.Ю. Ковалёв. - М., 2002.

  2. Максаковский, В.П. Историческая география мира/ В.П. Максаковский. - М., 1997.

  3. Народонаселение мира: справочник: под ред. Б. Ц. Урланиса. - М., 1984.

  4. Народонаселение: прошлое, настоящее, будущее. - М., 1987.

  5. Народы мира. Историко-этнографический справочник. - М., 1988.

Шелестов, Д.К. Историческая демография/ Д.К. Шелестов. - М., 1989.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка