Эрнэст Брыль/ Ernest Bryll




Дата канвертавання18.05.2016
Памер13.13 Kb.




Эрнэст Брыль/ Ernest Bryll (нар. 1935). Польскі паэт, празаік, драматург, перакладчык, журналіст. Аўтар больш як трох дзесяткаў зборнікаў паэзіі, шматлікіх драмаў і тэкстаў песняў.
Малітва на час Адвенту

(Modlitwa na czas adwentu)
Божа, знішчы ў нас пачуцці злыя,

Зерню горкай памяці дай росту,

Каб жылі ў нас блізкія, якія

Адышлі ад нас у часе посту.

Божа, дай нам цёмны гонар моўчы,

Дай пагарду да пыхлівай рвані,

Што смяецца з паніжэння Польшчы,

Зычыць ёй пераўтварэння ў камень.

Божа, змалі зло ў нас і зацятасць,

З глупства грэшных немысляў аблашчы,

Літасцю Тваёй ім будзе святасць

І давер да людцаў непрапашчых.

Божа, дай святла з маленькіх свечак,

Што мы ў цёмных вокнах выстаўляем,

Бо з айчыны толькі столькі маем,

Колькі праўды ў нас, малых авечак.

Божа, радзь, калі нязносна кепска,

Бачыць, як канае свечка марна

Перш чым стане Зоркай Віфлеемскай,

Каб твар кожны нам глядзеўся тварам.

Крый нас, Божа, існасць нашу страціць

Перш чым цемра нас навек накрые,

Каб сябрам не здолелі мы здрадзіць,

Каб не здрадзілі ўзамен сябры нам.


Упершыню – у часопісе “Наша вера”. – № 3(33)/2005
пераклад з польскай – Васіль Сёмуха
© Ernest Bryll, 2005

© Васіль Сёмуха, пераклад, 2005



prajdzisvet.org




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка