Экзаменацыйныя пытанні па курсу “Гісторыя Беларусі” на 2009/2010 навучальны год




Дата канвертавання15.05.2016
Памер35.38 Kb.
Зацверджаны на пасяджэнні кафедры

30 лістапада 2009 г., пратакол № 4


Экзаменацыйныя пытанні

па курсу “Гісторыя Беларусі” на 2009/2010 навучальны год

  1. Актуальнасць і неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

  2. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі Беларусі.

  3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.

  4. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі, іх палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё.

  5. Беларускія землі ва ўмовах феадальнай раздробленасці. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў.

  6. Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у IX–XIII стст.

  7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель у станаўленні ВКЛ.

  8. Беларускія землі у грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага XIV–XV стст. Крэўская унія і яе вынікі.

  9. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў XIV – першай палове XVI ст.

  10. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага ў XIV – першай палове XVI ст. Тры статуты ВКЛ.

  11. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у XIV – першай палове XVI ст. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі.

  12. Фарміраванне беларускай народнасці.

  13. Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.

  14. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

  15. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ ў складзе Рэчы Паспалітай.

  16. Брэсцкая царкоўная унія. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі.

  17. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы ХVІ – ХVІІІ ст.

  18. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

  19. Падзелы Рэчы Паспалітай: прычыны і вынікі.

  20. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ – ХVІІІ ст.

  21. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст.

  22. Культура Беларусі канца ХVІІІ – першай паловы ХІХ ст.

  23. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы на Беларусі.

  24. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў XIX ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Контррэформы 80-90-х гг.

  25. Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

  26. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у парэформенны перыяд і на рубяжы ХІХ–ХХ ст.

  27. Грамадска-палітычнае становішча Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Агульнарасійскія палітычныя партыі. Першая расійская рэвалюцыя.

  28. Беларускі нацыянальны рух ў канцы XIX – пачатку XX ст. Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ).

  29. Пачатак Першай сусветнай вайны. Змены ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1915–1916 гг.

  30. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Падзеі на Беларусі, выкліканыя рэвалюцыяй.

  31. Фарміраванне беларускай нацыі.

  32. Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.

  33. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне савецкай улады на Беларусі.

  34. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.).

  35. Беларусь ва ўмовах пашырэння нямецкай акупацыі ў 1918 г. Брэсцкі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (БНР).

  36. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР.

  37. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920 гг.). Аднаўленне БССР. Рыжскі мірны дагавор.

  38. Новая эканамічная палітыка ў БССР, яе сутнасць і вынікі.

  39. Асаблівасці і вынікі правядзення палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі ў БССР ў 20–30-я гг. XX ст.

  40. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР ў 20–30-я гг. XX ст.

  41. Грамадска-палітычнае жыццё БССР ў 20-30-я гг. XX ст. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі.

  42. Культурнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20–30-я гг. XX ст.

  43. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921–1939 гг.): сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае становішча.

  44. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі ў першыя гады пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны (1946–1950 гг.).

  45. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларускай ССР у 50-я – 60-я гг. XX ст.

  46. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларускай ССР у 70-я – першай палове 80-х гадоў XX ст.

  47. Грамадска-палітычнае развіццё Беларускай ССР у другой палове 40-х–першай палове 80-х гг. ХХ ст.

  48. Культура Беларускай ССР у 1946–1985 гг.

  49. Палітыка перабудовы. Ліквідацыя СССР. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

  50. Беларуская ССР на міжнароднай арэне (1945–1985 гг.).

  51. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991–2010 гг.).

  52. Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі ў сучасных умовах. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг.

  53. Культура Беларусі на сучасным этапе.

  54. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на сучасным этапе.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка