Экскурсія па музею "Беларуская хата"




Дата канвертавання11.05.2016
Памер20.29 Kb.
Экскурсія па музею “Беларуская хата”

Мы рады вітаць вас у этнаграфічным музеі “Беларуская хата”. Дзякуючы нашаму музею вы зможыце на 1 стагоддзе перанесціся назад і паглядзяць як жылі нашы продкі. Пачынаем.

Першая экспазіцыя з якой хацелася вас азнаёміць, гэта ткацтва. Ткацтва на нашай тэрыторыі было пашыранай з’явай. Для вырабу тканіны выкарыстоўвалі кросны, частка якіх прадстаўлена у нашым музеі. Сярод экспанатаў прысвечаным гэтаму раместву можна убачыць у нашым музеі тканыя ручнікі, дываны, ходнікі. Зразумела што працэсу ткацтва папярэднічала немалая падрыхтоўчая праца. Трэба было вырасціць і апрацаваць лён, вырабіць і пафарбаваці ніткі. Выраб тканіны адбываўся у ручную. На кожным этапе апрацоўкі льну ўжываліся адпавендныя прылады. Усе гэтыя прылады для кожнага этапа ільномялка, церабілка, калаўрот, вы можыце ўбачыць у нашым музеі і нават самі пасбрабаваць з неапрацаванага льну вырабіць нітку.

Важнае месца ў хаце займае покуць, дзе знаходзіцца вобраз Божай маці, упрыгожаны тканым ручніком. Ля покуця стаіць стол, упрыгожыны тканым ручніком, засланы белай сурвэткай. Ля яго стаіць разная лава, на якой размяшчаліся госці. На стале стаіць самавар, з якога можна было заварыць гарбаты на 20 чалавек.

Радам знаходзіцца міні выстава прысвечаная тагачасным дзяўчынкам модніцам. Гэта і прыгожанькі даматканы строй і люстэрка, куфар дзе складалі свае багацці, з якім потым пераязджала да свайго мужа. Таксама звярніце увагу на металічныя шчыпцы для завіўкі валасоў. Карыстанне імі патрабавала значнага уменне, таму што награваліся яны ад вуглёў, і калі крыху будзеш неуважлівай то пэўны час табе не будзе нават чаго завіваць.

Пачэснае месца ў “нашай хаце” займае печ і “бабін кут” Печ прыкрыта заслонкай, з рознымі гаршкамі, чыгунком. Пад печчу ёсць месца – паўпечак. У куце пад печчу стаяць чапяла, качарга з драўлянымі чаранкамі. Каштоўнымі экспанатамі нашага музея з’яўляюцца рэчы плеценыя з лазы. А вось для чаго прызначалася гэтая плеценая карзіна паспрабуйце адказаць вы. Гэта карзіна для пераноскі дзіцяці, калі жанчыны жалі то бралі з сабой неўмалята ў поле, тут яно спала.

Першае зямное ложка месціцца побач з драўляным дарослым ложкам. Сам ложак засланы даматканаю коўдраю, на ім ляжыць падушка,

Наступная экспазіцыя нашага музея прысвечана хлебу. У музеі сабраны усе прылады для першапачатковай апрацоўкі зерня: серп, цапы, граблі, частка арфы, лубка, жорны,. Мало хто з сучаснай моладзі ўяўляе як выглядалі жорны, і для чаго прызначыны, ці што такое арфа і якое дачыненне мае да хлебаробства , у нашым музеі аб гэтым вам падрабязней разкажуць.



Частка экспазіцыі прысвечана гаспадарчым рэчам. Тут знаходзяцца прылады для вырабу алею, ліхтары, драўляныя калодкі, для вырабу абутку, рубанак, прасы і шмат чаго іншага. А вось прызначэнне гэтага экспаната, які знаходзіцца ў дадзенай экспазіцыі цяжка здагадацца, але вы паспрабуйце., Гэта форма для вырабу каўбас, а як іх рабіць і шмат чаго іншага вам пакажуць у нашым этнаграфічным музеі “Беларуская хата”. Заўсёды будзем рады бачыць вас.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка