Эканамічная сістэма грамадства X класс Задачы ўрока: навучальная




Дата канвертавання05.05.2016
Памер163.67 Kb.
Эканамічная сістэма грамадства X класс

Задачы ўрока:

  • навучальная: раскрыць механiзм рынка, высокую эфектыўнасць рыначнай эканомiкi; паказаць, што рынак не з’яўляецца iдэальным механiзмам ;

  • развiваючая: развiваць аналiтычныя здольнасцi, даказаць неабходнасць дзяржаўнага рэгулявання эканомiкi; уменнiе працаваць з дадатковай лiтаратурай, знаходзiць патрэбную iнфармацыю, самастойна працаваць cа слоўнiкамi, складаць схемы i таблiцы, рабiць абагульненнi i вывады;

  • выхаваўчая: выклiкаць цiкавасць у вучняў да вывучэння грамадазнаўства, якое вучыць граматна размяркоўваць свае расходы i даходы.

Забяспячэнне ўрока: М.I.Вiшнеўскi. Грамадазнаўства: Вучэбны дапаможнiк для 10-га класса агульнадукацыйнай школы. Мн., 2009; В.I.Мiськевiч. Чалавек. Грамадства. Дзяржава: Iнтэнсiўны курс падрыхтоўкi да тэсцiравання i экзамену. Мн., 2006; А.I.Аўраменка. Чалавек. Грамадства. Дзяржава: Дапаможнiк для абiтурыентаў. Мн., 2007.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

План урока:

  1. Што такое эканомiка.

  2. Тыпы эканамiчных сiстэм:

- традыцыйная;

- камандная;

- рыначная.

3. Дзяржаўнае ўмешванне ў эканомiку.

4. Попыт i прапанова.

5. Шляхi павелiчэння эфектыўнасцi вытворчасцi.



Новыя паняццi: эканомiка, рыначная эканомiка, планава-рэгуляваная эканомiка, попыт i прапанаванне, канкурэнцыя.

Падрыхтоўка да ўрока. За тыдзень да заняткаў вучням даецца iндывiдуальнае заданне. Клас падзяляецца на 2 групы, кожная з якiх атрымлiвае заданне ў адпаведнасцi з планам урока (п.4-5)

Эпiграф: Нас увещевают: довольствуйтесь

тем, что имеете, не желайте лучшего,

обуздывайте ваше любопытство, смиряйте

ваш беспокойный дух. Это прекрасные по-

учения, но если бы мы всегда следовали им,

мы до сих пор питались бы желудями и

спали под открытым небом.

Вольтер


Ход урока

I. Работа па тэме ўрока.

Што такое эканомiка

Настўунiк. Асновай жыцця людзей з’яўляецца эканомiка. Эканомiка – сфера грамадскага жыцця, якая забяспечвае задавальненне патрэбнасцей людзей у жыццевых дабротах. Яна ўяуляе сабой складаную дынамiчную сiстэму, накiраваную на забеспячэнне ўсiх узрастаючых патрэбнасцей.

Вы ужо ведаеце, што кожная эканамiчная сiстэма павiнна вырашаць пытаннi:

- Што рабiць?

- Як рабiць?

- Для каго рабiць?

Аднак розныя эканамiчныя сiстэмы вырашаюць iх па –рознаму.



Тыпы эканамiчных сiстэм

Настаунiк. Да асноуных тыпаў эканамiчных сiстэм адносяцца: традыцыйная, камандна-адмiнicтрацыйная i рыначная эканомiка. Традыцыйная эканомiка iснавала ў прымiтыуных грамадствах, на першых этапах развiцця чалавецтва. Гэта эканомiка неразвiтых прадукцыйных сiл i нiзкага ўзроуню жыцця. У ей выкарыстоўваюцца прымiтыўныя тэхналогii, шырока распаўсюджана ручная праца. Традыцыi i звычаi выконваюць галоўную ролю ў каардынацыi i рэгуляваннi адносiн вытворчасцi, размеркавання, абмену i спажывання жыццевых даброт.

Прымiтыуная традыцыйная гаспадарка распадаецца па меры развiцця абмену таварамi.Пачынаецца гэты працэс яшчэ ва ўмовах капiталiзму.



Вучні знаёмяцца з асноўнымі тыпамі гаспадаркі.

Спосабы размежавання

Асноўныя тыпы

Па пануючай форме ўласнасці (па К. Марксу)

1 Первабытаабшчынны і камуністычны лад, грамадская уласнасць.

2 Рабаўладальніцкі, феадальны і камуністычны лад: прыватная ўласнасць



Па спосабам каардынацыі гаспадарчай дзейнасці

  1. Традыцыйная эканоміка:

  • замкнутасць натуральнай гаспадаркi;

  • аднатыпнасць i устойлiвасць вырабляемых прадуктау на працягу некалькiх гадоу;

  • ураунаванне размеркавання прадуктау;

  • неразвiтасць абмену;

  • нізкі ўзровень развіцця;

  • працаўнікі выконваюць усе разнастайныя працы;

  • вялікая роля традыцый і звычаю;

  1. Рыначная эканоміка:

  • наяунасць незалежных таваравытворцау, свабоду эканамiчнага выбару, свабода прадпрымальнiцкай дзейнасцi i гарантыю прау уласнасцi розных эканамiчных суб’ектау;

  • канкурэнцыя таваравытворцау розных форм уласнасцi;

  • cвабодныя рыначныя цэны, якiя ураунаважваюць попыт i прапанову;

  • свабоднае перамяшчэнне капiталу памiж галiнамi, рэгiенамi i краiнамi;

  • наяунасць рынкау капiталу i працы;

  • адкрытасць эканомiкi сусветным iнтэграцыйным працэсам, магчымасць мiграцыi рабочай сiлы, таварау i капiталау.

  • мінімавльнае ўмешванне дзяржавы

(нарматыўна-прававая база).

  1. Камандная – адміністрацыйная эканоміка

  • жорсткае цэнтралізаванае планаванне;

  • безпадзельнае панаванне дзяржаўнай уласнасці;

  • дырэктыўнае кіраванне эканомікай;

  • сканцэнтраванне гаспадарчых рэсурсаў у руках дзяржавы;

  • размеркаванне па адзінаму плану;

  • падаўленне эканамічнай ініцыятывы;

  • нізкая эфектыўнасць вытворчасці;

  • шырокі дэфіцыт тавараў.


Мелавая схема:



Тыпы эканамiчных сiстэм

Што рабiць?

Як рабiць?

Для каго рабiць?

↙ ↓ ↘

Традыцыя, Дзяржава Вытворца,



парадак, якi ў асобе спажывец,

сфармiраваўся яе органаў рынак


Заданнi: вызначыць характэрныя рысы традыцыйнай эканомiкi.

Вучнi працуюць з дадатковай лiтаратурай. Адказы вучняу:



  • замкнутасць натуральнай гаспадаркi;

  • аднатыпнасць i ўстойлiвасць вырабляемых прадуктаў на працягу некалькiх гадоў;

  • ураўнаванне размеркавання прадуктаў;

  • неразвiтасць абмену;

  • нізкі ўзровень развіцця;

  • працаўнікі выконваюць усе разнастайныя працы;

  • вялікая роля традыцый і звычаю;

  • створаныя прадукты, мінуя стадыю абмена, прама пападаюць спажыўцу.

Параўнальная таблiца эканамiчных сiстэм:

Вучнi працуюць самастойна над таблiцай, а затым аналiзуюць, робяць вывады.



№ п/п

Камандная эканомiка

Рыначная эканомiка




1

2

1

Дзяржаўная ўласнасць на ўсе цi амаль усе матэрыяльныя рэсурсы, прадпрыемствы

Розные формы ўласнасцi, выключаючы прыватную

2

Цэнтралiзаванае планаванне. Дзяржаўныя органы кiруюць эканомiкай праз распрацоўку i рэалiзацыю планаў.

Свабода прадпрымальнiцтва.

Абмежаваная роля джяржавы



3

Прамое размеркаванне эканамiчных рэсурсаў, фiнансаў, прадукцыi.

Прадпрымальнiк самастойна вырашае пытаннi

забеспячэння, вытворчасцi i збыту прадукцыi



4

Эканамiчны парадак забяспечваецца шляхам увядзення жорсткiх адмiнiстрацыйных i ўгалоуных мер. Прымушэнне да працы.

Асабiстая цiкавасць, як галоўная мэта ў эканамiчных паводзiнах

5

Фiксаваныя цэны i ўнiфiкаваная заработная плата.

Цэны i заработная плата размяркоўваюцца на аснове рыначнай канкурэнцыi

Настаунiк малюе на дошцы схему i паясняе яе вучням, робiць вывады.

Дзяржаўнае ўмешванне ў эканомiку

Планава-рэгуляваная эканомiка

Дзяржава

↙ ↘


Прамысловае прадпрыемства ↔ Прамысловае прадпрыемства

Калгас плануемы абмен Калгас

↘ ↙

Дзяржаўны гандаль



Спажывец

Як мы бачым , адваротнай сувязi памiж выканаўцам i спажыўцом няма. Пры адсутнасцi канкурэнцыi такая сiтуацыя вядзе да таго, што выканаўцы могуць працаваць нягледзячы на якасць прадукцыi. Таму дзяржаўным органам прыходзiцца спецыяльна прымушаць прадпрыемствы клапацiцца аб якасцi прадукцыi.
Рыначная эканомiка

Настаўнiк.

Рыначная эканомiка склалася ў еўрапейскiх краiнах у XVIII ст. Рынак функцыянуе як механiзм, якi спалучае пакупнiка i прадаўца, гэта значыць забяспечвае магчымасць абмену аднаго вынiку працы на другi з дапамогай грошай. Адсюль рыначная эканомiка – гэта сукупнасць таварна-грашовых адносiн свабодных, незалежных i раўнапраўных суб’ектаў эканамiчнай дзейнасцi (прадаўцоў i пакупнiкоў, адпаведных рыначных структур i механiзмаў).

У вузкiм сэнсе слова рыначная эканомiка ўяуляе сабой сiстэму канкурэнтаздольных гаспадарчых адзiнак, адносiны памiж якiмi будуюцца на аснове прыватнай i iншых форм уласнасцi, свабоднага цэнаўтварэння i канкурэнцыi. Аднак у такiм выглядзе сёння рыначная эканомiка практычна не iснуе нi ў адной краiне свету. У былым Савецкiм Саюзе народная гаспадарка будавалася ( а ў некаторых дзяржавах i цяпер грунтуецца) на пачатках цэнтралiзаванага рэгулявання.Разам з развiццём сусветнай цывiлiзацыi выпрацавалiся тыповыя ўмовы i прадпасылкi станаўлення эканомiкi ў любой краiне.

Вучнi працуюць над тэкстам (дадатковая лiтаратура) i характарызуюць рыначную эканомiку:



  • наяўнасць незалежных таваравытворцаў, свабоду эканамiчнага выбару, свабода прадпрымальнiцкай дзейнасцi i гарантыю праў уласнасцi розных эканамiчных суб’ектаў;

  • канкурэнцыя таваравытворцаў розных форм уласнасцi;

  • cвабодныя рыначныя цэны, якiя ўраўнаважваюць попыт i прапанову;

  • свабоднае перамяшчэнне капiталу памiж галiнамi, рэгiёнамi i краiнамi;

  • наяўнасць рынкау капiталу i працы;

  • адкрытасць эканомiкi сусветным iнтэграцыйным працэсам, магчымасць мiграцыi рабочай сiлы, тавару i капiталу.

  • мінімальнае ўмешванне дзяржавы

(нарматыўна-прававая база).

М.I.Вiшнеўскi. Грамадазнаўства: Вучэбны дапаможнiк для 10-га класса агульнадукацыйнай школы. Мн., 2009; В.I.Мiськевiч. Чалавек. Грамадства. Дзяржава: Iнтэнсiўны курс падрыхтоўкi да тэсцiравання i экзамену. Мн., 2006; А.I.Аўраменка. Чалавек. Грамадства. Дзяржава: Дапаможнiк для абiтурыентаў. Мн., 2007.



Настаўнiк.

  • Галоўным механiзмам рыначнай эканомiкi з’яўляюцца свабодная канкурэнцыя, попыт i прапанаванне, цана, прыбытак, страта, але не дзяржаўнае меркаванне.

  • У рыначнай эканомiцы прыняцце рашэнняў ажыццяўлялася дацэнтралiзавана, самiм прыватным прадпрымальнiкам. На дзяржаву ўскладзены абавязак абароны прыватнай уласнасцi.

«Мазгавы штурм». Вучнi працуюць над пытаннем «Што дае канкурэнцыя?»

«+»

«-»

- Абмяжоўвае магчымасць узнiкнення манаполiй, якiя могуць узнiмаць цэны;

- стварае неабходнасць выбара для спажыўца;

- прымушае эканомiку гiбка рэагаваць на змяненне абставiн;

- садзейнiчае ўкараненню тэхнiчнага вынаходства ў вытворчасць, паляпшае якасць прадукцыi.




Пастаяннае разарэнне мелкiх вытворцаў;

- адцягненне вялiкiх сродкаў на рэкламу;

- выкарыстанне несумленных метадаў барацьбы ( подкуп работнiкаў, прамысловы шпiянаж).


Вывад: Роля канкурэнцыi супярэчлiвая.

З аднаго боку:



  • яна актывiзуе дзейнасць суб’ектаў эканамiчных адносiн, развiвае прадпрымальнасць;

  • спрыяе пад’ёму эфектыўнасцi вытворчасцi;

  • стымулюе навукова-тэхнiчны прагрэс;

  • паляпшае насычэнне рынку рознымi таварамi i паслугамi.

З другога боку:

  • канкурэнцыя надзвычай павялiчвае сацыяльна-эканамiчную напружанасць у грамадстве;

  • абвастрае супярэчнасцi памiж суб’ектамi эканамiчных адносiн;

  • параджае камерцыйную тайну ў выкарыстаннi дасягненняў навукi i тэхнiкi;

  • непазбежна ўтрымлiвае ў сабе тэндэнцыю да манапалiзацыi.

Попыт i прапанаванне

Выступленне вучняў 1-ай групы.

Да важнейшых эканамiчных адносiн i дзеянняў людзей належаць попыт i прапанаванне. Яны з’яўляюцца найпрасцейшымi эканамiчнымi рычагамi, якiя даюць уяуленне не толькi аб асобных эканамiчных праблемах, але i аб функцыянаваннi ўсей эканомiкi ў цэлым.

Попыт – гэта колькасць прадукцыi, якую спажыўцы гатовы i здольны купiць па пэўнай цане. Паводзiны спажыўцоў уплываюць на фармiраванне попыту. Ад чаго залежыць попыт?

Асноўныя фактары наступныя:



  • густы спажыўца i тое, чаму ён аддае перавагу;

  • колькасць спажыўцоў на рынку;

  • грашовыя даходы;

  • цэны на спалучаныя тавары (тавары – субстытуты);

  • спажывецкiя чаканнi адносна будучых цэн або даходаў.

Вiдавочна, што i павялiчэнне на рынку колькасцi спажыўцоў вядзе да павялiчэння попыту. А змяншэнне колькасцi спажыўцоў выклiкае скарачэнне попыту.

Вывад: Попыт адлюстроўвае жаданне пакупнiка набыць тавар на пэўных умовах (цана, месца, час).Колькасны попыту выяўляецца ў жаданнi пакупнiка набыць пэўную массу даброт у адзiнку часу.

Прапанаванне – колькасць тавараў i паслуг, якiя вытворцы(прадаўцы) прапануюць на продаж па розных цэнах на працягу пэўнага перыяду часу. Попыт i прапанаванне вызначаюць цану тавара. Попыт i прапанаванне паказваюць, колькi тавараў пакупнiкi маглi б купiць , прадавец мог прапанаваць пры розных цэнах.



Вывад: Прапанаванне ўяуляе сабой розную колькасць прадукта, якi вытворца жадае i здольны вырабiць.

Выступленне вучняу 2-ой групы.

Шляхi павелiчэння эфектыўнасцi вытворчасцi.

Панiжэнне iздзержак

Павелiчэнне даходаў

Панiзiць цану

Палепшыць якасць i павялiчыць за кошт гэтага цану

Панiзiць расходы ( дастаўка, устаноўка)

Наладзiць выпуск новай прадукцыi

Рызыкаваць вырабам няякаснай прадукцыi

Павялiчыць колькасць прададзенага тавара

Вывады аб годнасцi i недахопах рыначнай эканомiкi:



Годнасць

Недахоп

1

2

- У рыначнай эканомiцы шырока распаўсюджаны крэдыт, якi можа спатрэбiцца , напрыклад, прадпрымальнiку, якi адчувае недахоп у грашах. Крэдыт павiнен быць ввернуты з працэнтамi. Банкаўскi крэдыт для банкiра з’яўляецца крынiцай даходу.

- Накiроўвае рэсурсы на вытворчасць неабходных тавараў.

- Падтрымлiвае рацыянальную i эфектыўную гаспадарчую дзейнасць.

- Аптымальна выкарыстоўвае рэзультаты навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi.



- Не садзейнiчае захаванню рэсурсаў, не мае эканамiчнага механiзму абароны навакольнага асяроддзя.

- Не стымулюе буйныя праекты, якiя не даюць хуткай выгады.

- Не забяспечвае фундаментальнае даследаваннеў навуцы.

- Нясе з сабой небяспечнае беспрацоў’е.











Настаўнiк. Рынак у наш час не з’яўляецца адзiным рэгулятарам эканамiчнага жыцця. На эканамiчныя адносiны ўплывае дзяржава, выкарыстоўваючы заканадаўчыя i эканамiчныя метады.

«Мазгавы штурм». Вучнi высвятляюць прычыны дзяржаўнага ўмяшання ў эканомiку.

  • Дзяржаўнае ўмяшанне выклiкана недасканаласцю рыначнай эканомiкi, неабходнасцю дазволу насельнiцтву грамадскага дабра.

  • Эканамiчныя ( абмежаванасць прыродных рэсурсау; кантроль за iх выкарыстаннем – выдачу лiцэнзiй на здабычу нафты, газу; стварэнне спрыяльных умоў для чалавечых рэсурсаў – працягласць рабочага дня, адпачынка.

  • Палiтычныя (ахова грамадскага парадку, абарона).

  • Сацыяльныя (рыначная эканомiка параджае сацыяльнае расслаенне , таму дзяржава клапоцiцца аб iнвалiдах, адзiнокiх , хворых, беспрацоўных, малалетнiх).

  • Экалагiчныя ( прымае меры па ахове навакольнага асяроддзя).

II. Вывады па тэме ўрока. Чалавечая цывiлiзацыя выпрацавала ў форме рынку ўнiверсальны механiзм спалучэння эканамiчных iнтарэсаў людзей. Рыначныя адносiны стымулююць прадпрымальнасць чалавека, пабуджаюць яго да тэхналагiчнага абнаўлення вытворчасцi. У сучасным грамадстве рынак не можа быць стыхiйным; дзяржава ажыццяўляе яго прававое рэгуляванне.

III. Замацаванне новага матэрыялу. Выкананне тэста.

1.Якая з названых нiжэй характарыстык не адносiцца да рыначнай эканомiкi^

А) канкурэнцыя; б) цэнтралiзаванае планаванне; в) прыватная ўласнасць; г) свабода эканамiчнага выбару?

2. Эканомiка з’яўляецца змешанай, калi:

А) урад з’яўляецца уладальнiкам усiх прадпрыемстваў (фiрм) i кiруе iмi;

Б) ёсць як багатыя так i бедныя;

В) уключае ў сябе элементы рыначнай i цэнтралiзаванай эканомiкi.

3. Цэнавы механiзм ва ўмовах рыначнай эканомiкi мае адну бясспрэчную перавагу;

А) дае асабiстую свабоду ўсiм суб’ектам рынку;

Б) садзейнiчае эфектыўнаму размеркаванню рэсурсаў памiж галiнамi гаспадаркi;

В) урауноўвае размеркаванне даходаў.

IV. Рэфлексiя.




Пытаннi для рэфлексii

Балы


1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1

Новая тэма на ўроку засвоена на































2

Настрой на працягу ўрока на































3

Мне вельмi спадабаўся урок на































4

Урок мне не спадабаўся

































V. Дамашняе заданне: прачытаць параграф 11, паўтарыць новыя паняццi.

Выканаць заданні:

1. Да якой рыначнай сiстэмы адносiцца Рэспублiка Беларусь?

2. Чаму нельга безагаворачна сцвярджаць, што:

А) рынак – гэта базар;

Б) цана заўсёды супадае з вартасцю;



В) рыначная эканомiка – панацэя ад усiх бед?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка