Эканамічная платформа аб’яднаных дэмакратычных сіл на пераходны перыяд (да трох гадоў) ацэнка сацыяльна-эканамічнай сітуацыі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер52.66 Kb.
ЭКАНАМІЧНАЯ ПЛАТФОРМА

Аб’яднаных дэмакратычных сіл на пераходны перыяд (да трох гадоў)
АЦЭНКА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ СІТУАЦЫІ
У 2007 год Беларусь уступіла з грузам праблем, здольным абваліць эканоміку і рэзка знізіць узровень жыцця насельніцтва. Перад намі паўстала пагроза паслаблення нацыянальнай валюты, страты грашовых зберажэнняў і імклівага росту беспрацоўя.
Беларуская эканоміка надзвычайна неэфектыўная. Нізкі агульны ўзровень яе рэнтабельнасці. Нягледзячы на льготныя кошты на энерганосьбіты, доля прадпрыемстваў прамысловасці, якія працуюць на мяжы банкруцтва, складае амаль 60 працэнтаў. Акрамя субсідый, урад падтрымлівае стратныя прадпрыемствы пры дапамозе шчодрага льготнага крэдытавання.
Толькі за 2006 год супольны знешні доўг павялічыўся больш чым на 1 млрд. долараў, склаўшы амаль 7 млрд. долараў. Унутраны доўг эканомікі беларускім банкам вырас больш чым на 57 працэнтаў, склаўшы 21 трлн. рублёў, або 9,7 млрд. долараў. Дэфіцыт знешнегандлёвага балансу павялічыўся да 1,7 млрд. долараў. Золатавалютныя рэзервы надзвычай малыя. Аб'ём сродкаў, “замарожаных” у непрададзенай прадукцыі і дэбіторскай запазычанасці, перавышае 22 трлн. рублёў.
У гэтых умовах беларускія ўлады шукаюць выйсце ў прыцягненні велізарных знешніх пазык, правядзенні паскоранай распрадажы дзяржмаёмасці. Гэтыя меры здольныя толькі адкласці непазбежнае банкруцтва сістэмы. Гэта правальны шлях.
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы бачаць выйсце ў карэнным змяненні эканамічнага курсу краіны. Асноўныя яго параметры — гэта паступовае скарачэнне ўдзелу дзяржавы ў эканоміцы, адмова ад практыкі дзяржаўнага манапалізму, развіццё канкурэнтнай рыначнай эканомікі на базе разнастайнасці форм уласнасці і найноўшых тэхналогій.
НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ЗАДАЧЫ І ШЛЯХІ ІХ ВЫРАШЭННЯ
Асноўны змест эканамічнай платформы Аб’яднаных дэмакратычных сіл заключаецца ў наступным:


  • Захаванне, тэхналагічнае і тэхнічнае пераўзбраенне флагманаў беларускай эканомікі, у першую чаргу, горадаўтваральных і іншых буйных прадпрыемстваў.




  • Забарона паскоранай распрадажы дзяржаўнай уласнасці ў любых формах. Адмова ад правядзення адміністратыўнай прыватызацыі, якая не выклікаецца фінансава-эканамічнымі прычынамі.




  • Акцыянаванне дзяржаўных прадпрыемстваў. Забеспячэнне іх функцыянавання ў якасці самастойных суб'ектаў гаспадарання; безумоўнае прытрымліванне канстытуцыйнага прынцыпу роўных умоў гаспадарання для ўсіх эканамічных суб'ектаў.




  • Рашэнне праблем нізкай эфектыўнасці, стратнасці і неплацежаздольнасці прадпрыемстваў, якія ўсё больш узмацняюцца з прычыны росту коштаў на энерганосьбіты, шляхам тэхналагічнага і тэхнічнага абнаўлення, прыватызацыі іх і здачы ў арэнду, прыцягнення знешніх інвестыцый. Адмена інстытута “алатой акцыі” дэкларавання коштаў і зняцце кантролю над узроўнем рэнтабельнасці.




  • Развіццё фондавага рынку. Зняцце абмежаванняў на свабоднае абарачэнне акцый і іншых каштоўных папер. Зніжэнне стаўкі падатку на даходы ад аперацый з карпаратыўнымі каштоўнымі паперамі з 40 працэнтаў да ўзроўню падатку на прыбытак.




  • Стварэнне прывабнага дзелавога клімату для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Адмена ліцэнзавання рознічнага гандлю і большасці відаў камерцыйнай дзейнасці. Пераход на заяўную форму рэгістрацыі юрыдычных асоб. Стварэнне спецыяльнага банка па мікракрэдытаванні для малога і сярэдняга бізнесу. Дзяржаўнае садзейнічанне ў навуковай і тэхналагічнай кааперацыі з замежнымі фірмамі і транснацыянальнымі карпарацыямі, у тым ліку праз уваходжанне ў іх вытворчыя і збытавыя ланцужкі.




  • Прыняцце заканадаўчай базы, стварэнне дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, якія гарантуюць пераход на рыначныя адносіны, што забяспечваюць безумоўную абарону праў уласнасці. Увядзенне фінансавай і крымінальнай адказнасці службовых асоб за прыняцце імі рашэнняў, якія наносяць шкоду суб'ектам гаспадарання.




  • Заахвочванне фарміравання ўласнасці ва ўсіх катэгорый грамадзян краіны. Продаж або перадача ў лізінг нацыянальнаму бізнесу і грамадзянам Беларусі стратных і нізкарэнтабельных (0—5 працэнтаў) прадпрыемстваў.




  • Перавод сельскагаспадарчай вытворчасці на больш высокі ўзровень самаакупнасці на базе рэфармавання ўласнасці і прыняцця сучасных спосабаў кіравання.




  • Рэалізацыя нацыянальнай праграмы энергетычнай бяспекі, у тым ліку стварэнне міжнародных холдынгаў на базе нафтаперапрацоўчых заводаў і Белтрансгаза, зніжэнне як мінімум на трэць энергаёмістасці вытворчасці ВУП.




  • Выйсце на новыя знешнія рынкі збыту і забеспячэнне збалансаванай устойлівай структуры знешняга гандлю.




  • Атрыманне статусу краіны з рыначнай эканомікай. Уваходжанне ў СГА, стварэнне паўнацэннай зоны свабоднага гандлю без канфіскацый і абмежаванняў на аснове двухбаковых міждзяржаўных дамоў з Расіяй, Украінай, Малдовай і Казахстанам. Уваходжанне ў Еўрапейскую зону свабоднага гандлю (ЕFТА). Заключэнне з Еўрапейскім Саюзам дамовы аб удзеле ў праграме “Новыя суседзі”.




  • Адаптацыя стандартаў і норм ЕС у галіне фінансавых рынкаў, сертыфікацыі тавараў, гандлёвага заканадаўства і бухгалтарскага ўліку.




  • Рэфармаванне падатковай і бюджэтнай сістэм. Устанаўленне сукупнай падатковай нагрузкі ў межах да 30 працэнтаў ВУП. Увядзенне гранічнага памеру дзяржрасходаў.




  • Падтрымка стабільнасці нацыянальнай валюты, нізкага ўзроўню інфляцыі (да 3 працэнтаў) і ліквіднасці банкаўскай сістэмы. Увядзенне абмежаванняў па грашовай эмісіі і павелічэнню грашовай базы. Забеспячэнне захаванасці зберажэнняў і грашовых укладаў шляхам падтрымання рэальнай дадатнай стаўкі працэнта.




  • Безумоўнае забеспячэнне росту заработнай платы, пенсій і дапамог, іншых сацыяльных паказальнікаў узроўню жыцця насельніцтва з дапамогай актыўнай палітыкі заахвочвання занятасці, рэструктурызацыі прадпрыемстваў і заахвочвання прадпрымальніцкай дзейнасці.




  • Вызначэнне і забеспячэнне для насельніцтва рэальных сацыяльных стандартаў: пенсій — на ўзроўні 50 працэнтаў сярэдняй зарплаты, расходаў на аплату жыллёва-камунальных паслуг — да 15—20 працэнтаў даходу сям'і, дапамогі па беспрацоўі — вышэй за пражытачны мінімум і інш.




  • Аднаўленне льгот і прывілей удзельнікам ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.




  • Адрасная індывідуальная дапамога з бюджэту на аплату жыллёва-камунальных паслуг у памеры да 30 долараў у грашовым эквіваленце ў выпадку, калі выдаткі на гэтыя паслугі перавышаюць 20 працэнтаў ад агульных выдаткаў хатніх гаспадарак.




  • Грашовая кампенсацыя інвалідам, шматдзетным сем'ям у памеры да 30 долараў у грашовым эквіваленце ў месяц на лекі. Ветэраны вайны будуць атрымліваць усе лекі і медычныя паслугі за кошт дзяржавы.




  • Прыняцце прававых гарантый для развіцця дынамічнага рынку працы і занятасці людзей, якія працуюць на стратных і нізкарэнтабельных прадпрыемствах; адмена абавязковага размеркавання студэнтаў.




  • Вызваленне ад падаткаў адлічэнняў прадпрыемстваў на дабрачыннасць, адукацыю і навуку — да 15 працэнтаў ад іх выручкі.




  • Стварэнне матэрыяльнай і фінансавай базы для паскоранага вырашэння жыллёвай праблемы. Абмежаванне коштаў за 1 кв. метр сацыяльнага жылля да ўзроўню сярэднямесячнай заработнай платы па краіне. Развіццё доўгатэрміновага іпатэчнага крэдытавання пры бюджэтнай падтрымцы на выплату працэнтаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка