Экалагічны фарс “адчуй душою”




Дата канвертавання12.05.2016
Памер75.16 Kb.
АДЧУЙ ДУШОЮ
ЭКАЛАГІЧНЫ ФАРС
Дзеючыя асобы:
Пчолкі (дзяўчынкі)
Чмелік
Жабкі (хлопчыкі)
Матылькі (дзяўчынкі)
Мураш (увесь час ходзіць з бервяном на плячы)
Мушкі (дзяўчынкі)
Божыя кароўкі (хлопчыкі)
Хрушч (майскі жук)
Гусеніца

ЭКАЛАГІЧНЫ ФАРС “АДЧУЙ ДУШОЮ”
Дзеянне адбываецца на лясной палянцы. Паўсюль раскіданы банкі

ад кансерваў, бутэлькі, смецце. Н а сцэну выбягаюць Пчолкі, за

пяньком спіць Чмелік.
Пчолка 1 Жу-жу-жу,

Ты паслухай, што скажу.


Пчолка 2 Ой, як доўга я лятала,

Мёду шмат я назбірала.


Пчолка 1 Жу-жу-жу.

Я з табою пасяджу.

Сяду вось на гэты лом
Пчолка 2. Гэта тут металалом.
Пчолка 1. Лес наш смеццем закідалі...
Пчолка 2 Такія злосныя людзі сталі.
Чмелік Салют! Вось і я. Люблю прыроду.

Дайце мне, сяброўкі, мёду!


Пчолка 1 Зноў ты, чмелік, не працуеш?

Пчолка 2 Зноў без справы ты вандруеш?
Чмелік У мяне без напамінак –

Зараз вечны адпачынак.

Вось сяжу сабе, жужжу,

Па баках гляджу, гляджу.



(Бачыць жабак, хаваецца за пчолак)
Жабка 1 Ква-ква-ква!

Адпачыць ужо пара.


Жабка 2 Доўга – доўга вандравалі:

Усё балота мы шукалі.


Пчолка 1 А дзе, жабкі, вашы хаты?
Жабка 3 Мы былі калісь багаты,

Былі харомы, а не хаты.

Ды балоты асушылі,

Нас на гора асудзілі.


Жабка 1 Сталі жорсткімі ўсе людзі.

Якая доля ў нас будзе?!


Пчолка 2 Уладкоўвайцеся ў нас,

Вы прыйшлі ў добры час:

Промні сонейка прыгрэлі,

Матылёчкі прыляцелі.


Матылёк 1 Добры дзень!
Матылёк 2 Нам лятаць не лень, не лень.
Матылёк 3 Мы лятаем, мы лятаем,

Дні вясёлыя вітаем.


Мураш Усё, дзяўчаткі, вы лятаеце,

Ні аб чым вы і не дбаеце.


Матылёчкі А ты хто такі руплівы?
Мураш Ды мураш я клапатлівы.

Я работы многа маю,

Усё працую, не гуляю.
Матылёк 2 Мы з сяброўкамі лятаем,

Усё бачым, усё знаем.


Мушка 1 Ж-ж-ж. Ты без справы не сядзі!
Мушка 2 Што паснедаць – пашукай,

Хочаш есці – не зявай!


Мушка 1 Матылёчкам добра жыць,

Не прыходзіцца тужыць.

На прыгажосць іх заглядаюцца,

Іх людзі любяць, усміхаюцца.



Мушка 2 На нас прыдумалі ж хлапушкі,

Ну, як пражыць тут беднай мушцы?!


Матылёк 3 Мае вы мушкі,

Жывецца цяжка і без хлапушкі.


Матылёк 1 На прыгажосць і не зважаюць,

Нам дзеці крыльцы абрываюць.


Матылёк 2 А як жа трэба ўцякаць,

Каб нам калекцыяй не стаць.


Матылёк 3 Каб нас юннаты не злавілі,

Каб нас яны не засушылі.


Жабка 2 Божыя каровачкі прыйшлі

На крыльцах шчасце прыняслі.


Жабка 3 Божая кароўка, паляці на небка,

Прынясі нам хлебка.


Матылёк 1 Божая кароўка, прынясі нам шчасце!
Мушка 1 Божая кароўка, нам не дай прапасці!
Божая кароўка 1 Што, сябры мае, сумуеце?
Божая кароўка 2 Не спяваеце, не танцуеце?
Божая кароўка 1 Хопіць плакаць, гараваць,

Лепей песню заспяваць.


Божая кароўка 2 Пчолкі, дзеўкі, не зявайце,

І вы, мушкі, падпявайце.



Гучыць песня
Майскі жук Нагадала песня май,

Грай ты, пчолка, гучна грай!

А я крышку палятаю,

Пра вясну – красну згадаю.




Матылёк 2 Куды ляжыць твая дарога?
Майскі жук Ды дарог цяпер нямнога:

На шашы там дым, машыны,

Падымаюць пыл там шыны.
Матылёк 3 Не кажы. А на полі ўгнаенне,

Прападзеш там за імгненне.

Там атрута, проста жах.

Апаноўвае нас страх.


Майскі жук Вось і дзе цяпер лятаць?

Сонца ясна сустракаць?


Гусеніца Ля-ля-ля.
Пчолка 1 Хто тут весела спявае?
Гусеніца Мяне ўся акруга знае.

Гусенічка – кусачка я,

Такая ж уся мая радня.
Пчолка 2 Куды скіроўваеш пагляд?
Гусеніца Сябры мае, вядома, у сад.
Мушка 2 Там хуліган Максім рагатку ўзяў,

Усіх шпакоў паразганяў.


Гусеніца Максімка лепш зрабіць не мог:

Усім ён нам тут дапамог.

Цяпер вайну мы аб’яўляем,

Сад заваёўваць пачынаем.

Усе мы яблыкі з’ядзім,

А чалавеку не дадзім.


Пчолка 1 Ах ты, шкодніца паласатая,

Паласатая, валасатая.


Жабка 3 Чалавеку будзе гора

Пакаштуе пуд ён солі.


Жабка 1 Хай ён моцна пашкадуе...

Жабка 2 Хай прыроду ён ратуе.
Матылёк 1 Колькі злосці ў вас і жаху!

Вы нагналі на нас страху.


Матылёк 2 Колькі помсты ў вачах!
Жабка 3 А як я плакаў па начах,

Пакуль грымелі трактары

Ад зары і да зары.
Божая кароўка Пераможам зло дабром,

Нельга ж нам адказваць злом.


Матылёк 3 Там жыве мая Марынка –

Такая слаўная дзяўчынка,

Усё на градках увіхаецца,

Мне так ветла ўсміхаецца.


Матылёк 1 Не, патрэбна свет любіць.

Без любві нам нельга жыць.

Ой, глядзіце хтось ляжыць.
Пчолка 2 Гэта чмель адпачывае,

Не працуе, а гуляе.


Гусеніца І пра ежу ён не дбае.
Мураш У бедных пчолак мёд крадзе,

Ды такі не прападзе.

(Матылёк падходзіць да чмеліка ,ласкава будзіць)
Матылёк 1 Чмелік, чмелік, ты прачніся...

Чмелік Мне, прыгажуня, усміхніся

Не, магчыма, гэта сон,

Не праходзіў, хай бы ён.

Сон, пастой, не ўцякай,

Наглядзецца любай дай.
Матылёк 1 Я вясёлы матылёк
Мураш Ён гультай і абібок...

Чмель Я...гультай, так, я гультай...

На мяне ты не зважай.

Бокам лепш абходзь мяне,

Я не добры. Не, не, не. (апусціў галаву)


Матылёк 1 Добра, што ты разумееш,

Што не ўсё рабіць умееш.


Матылёк 2 Мы навучым працаваць.
Матылёк 3 Мы навучым танцаваць.

(Танец)


Жабка 1 Танцавалі вы ўсе, ква!

Уся стоптана трава.


Мушка 1 Не, не мы яе стапталі:

У футбол жа тут гулялі.


Мушка 2 Без бутэлек, банак, шклянак

Нельга ўявіць лясных палянак.


Пчолка 1 Усе кветачкі стапталі,

Усе ягадкі сабралі.


Мураш І мурашнік разбурылі,

Яго па-новаму рабілі.


Жабка 2 Цяжка нам у лесе жыць.

Трэба лес, сябры, любіць.


Жабка 3 Што рабіць, сябры, нам днём?
Пчолка 2 Лес давайце прыбяром.
Чмелік На ўборку дружна, разам.

Дзякуй нам прырода скажа.



(Прыбіраюць смецце на лясной палянцы. Замест смецця

з’яўляюцца кветкі)
Пчолка 2 Глянь, а чмеля не пазнаць!

Больш не будзе ён ляжаць.


Пчолка 1 Як старанна ён працуе,

Сілаў, моцы не шкадуе.



(Чмелік цягне вялікую бутэльку ад напітку, убачыў

любую, спыніўся, матылькі дапамагаюць чмеліку).
Чмелік О каханая, Багіня,

Майго сэрца берагіня!

Для цябе сябе я берагу,

За цябе я і ў агонь, і ў ваду.



(песня-серэнада ў гонар каханай)
Жабка 1 Ква-ква-ква. Якая мяккая трава.
Мушка 1 Як прыгожа ззяюць кветкі,

Як смяюцца дружна дзеткі.



(Чуваць дзіцячы смех. На паляне – паніка).
Мушка 2 Ой, як дзетак я баюся,

Лепш у рэчцы ўтаплюся.

Крыльцы мне паадрываюць...
Мураш Ой, разбураць мой дамок.
Жабка 2 Уцякаем, прыг-прыг-скок.
Матылёк 2 Давайце дружна ўсе хавацца

З дзецьмі не хочам спатыкацца.


Матылёк 1 Бывай, чмялёк, маё каханне,

Бывай, чакае нас расстанне.


Чмялёк Бывай ты, зорачка, бывай.

Мяне ты часта ўспамінай.



(Героі схаваліся ў траву,за дрэвы. Дзеці з мячамі і

магнітафонам праходзяць міма. Жабка выбягае

на паляну, азіраецца і кліча ўсіх).
Жабка 3 Ой, прайшлі, прайшлі,

А сябры, нас не знайшлі.


Божая кароўка 1 У нас жыццё не адабралі

Нас яны не зневажалі.


Божая кароўка 2 Ах, каб нас яны не білі

Ах, каб нас яны любілі.


Чмялёк Каб жывое ўсё цанілі,

Каб са мню гаманілі.


Матылёк 2 Каб прыродай любаваліся...
Майскі жук Каб віталіся, смяяліся…
Матылёк 3 Ох, як лёгка было б жыць,

Чалавек каб мог любіць.


Матылёк 1 Усё жывое, шанаваць і лес, і поле,

Упрыгожваць наваколле.


Пчолка 2 Каб людзей мы не баяліся,

Каб жужжалі, усміхаліся.


Пчолка 1 Каб згулялі мы вяселле...
Жабка 1 Каб спраўлялі наваселле...
Майскі жук Каб праблем і бед не зналі!
Жабка 2 Каб мы мірна існавалі!
Божая кароўка 1 Сябры мае, вы нас не біце!
Божая кароўка 2 Сябры, прыроду вы любіце!

(Песня)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка