Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры




Дата канвертавання10.06.2016
Памер19.25 Kb.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён. Музей заснаваны 6 лістапада 1987 года. Ён знаходзіцца ў адным з прыгожых куточкаў Мінска – Траецкім прадмесці. 

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта фонд унікальных калекцый рукапісаў, рэдкіх кніг, фотаздымкаў, твораў мастацтва, асабістых (мемарыяльных) рэчаў і дакументаў беларускіх пісьменнікаў. У музеі сёння захоўваецца звыш 50 000 адзінак музейных прадметаў. Сярод іх: 
     - археалагічныя знаходкі (XІ – XVII ст.);
     - старадрукі XVII – XVIІI ст. – выданні Віленскай друкарні братоў Мамонічаў, Полацкай Іезуіцкай акадэміі, Нясвіжскай друкарні Радзівілаў; 
     - прыжыццёвыя выданні пісьменнікаў XIX стагоддзя – В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Чачота, Я. Лучыны, Ф. Багушэвіча, А. Пашкевіч (Цёткі);
     - матэрыялы аб дзейнасці літаратурных аб’яднанняў 20-30-х гадоў ХХ ст. – "Маладняк”, "Узвышша”, "Полымя”, "БелАПП”;
     - матэрыялы з персанальных архіваў вядомых беларускіх пісьменнікаў: К. Крапівы, В. Быкава, А. Адамовіча, І. Шамякіна, Н. Гілевіча, П. Панчанкі, А. Звонака, У. Караткевіча, В. Віткі, С. Новіка- Пяюна і іншых;
     - мастацкія творы вядучых беларускіх мастакоў і скульптараў: А. Волкава, Э. Агуновіча, М. Купавы, А. Кашкурэвіча, А. Марачкіна, З. Азгура, А. Заспіцкага і іншых;
     - этнаграфічныя матэрыялы з розных рэгіёнаў Беларусі.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры - гэта музей з пастаянна новымі экспазіцыямі і выставамі, якія змяняючы адна другую, раскрываюць тую ці іншую старонку шматвяковай гісторыі беларускай літаратуры. Зараз у музеі працуюць выставы:


"Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам”: жывапіс, графіка, рукапісы пісьменніка, рэдкія фотаздымкі, лісты сяброў і родных, аўтарскія малюнкі.
"Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”: юбілейная выстава, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, на якой прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з асобай знакамітага пісьменніка – фотаздымкі, рукапісы твораў, лісты аўтара, кнігі, рэчы, якія належылі майстру слова, а таксама ўнікальныя калекцыя марскіх ракавін і чарцей, сабраных У. Караткевічам.
"Спадарожнікі дзяцінства”: гісторыя дзіцячых перыядычных выданняў на Беларусі ў ХХ ст.
"Беларускія пісьменнікі ХХ ст. у творах выяўленчага мастацтва”: выстава партрэтаў, графікі, скульптуры і мемарыяльных рэчаў, звязаных з лепшымі літаратурнымі творамі ХХ ст.
"Святло стагоддзяў”: выстава, прысвечаная асветнікам Беларусі Ф. Скарыне, С. Цяпінскаму, С. Буднаму, М. Гусоўскаму і інш.
"Пушкінскія музеі Расіі і замежжа" 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка