Дзяржаўная ўстанова культуры “Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Тлумачальная запіска




старонка2/3
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.53 Mb.
1   2   3

Тэме Чарнобыльскай трагедыі былі прысвечаны гадзіны памяці, урокі-роздумы, інфармацыйна-пазнавальныя гадзіны: “Чарнобыль звоніць у званы” (Ноўкінская СБ), “Чарнобыль і мы” (Пестуніцкая СБ, Скрыдлеўская СБК), “Чарнобыль у нашай памяці” (Астраўская СБК), “Зямля, параненая Чарнобылем” (Даўжанская СБ), “Рэквіем “Чарнобыль” (Сасноўская СБ).


Сямейнае выхаванне

Адным з прыярытэтных накірункаў работы ў бібліятэках сістэмы з’яўляецца работа з сям’ей. І гэта заканамерна, бо менавіта ў сям’і падрастае і выхоўваецца пакаленне, якому належыць заўтрашні дзень, ад якога залежыць дабрабыт ўсяго грамадства.

Любовь, терпение, понимание – семейного счастья слагаемые» - пад такой назвай прайшоў Дзень сям’і ў Альгоўскай СБ, арганізаваны сумесна з дзіцячым садам. Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, удзельнічалі ў конкурсах і літаратурных віктарынах разам з матулямі. У бібліятэцы была разгорнута кніжная выстава “Не скучайте, книги всей семьей читайте”.

Візіт пашаны “У гасцях у шчасця” у сям’ю Елькіных, якія жывуць у ладзе і каханні амаль паўстагоддзя, здзейснілі супрацоўнікі Акцябрскай СБ разам з актывам чытачоў. Яны не толькі паслухалі гісторыі з сямейнага альбому, расказы дзяцей і ўнукаў, але і і запісалі цікавыя гісторыі з жыцця старэйшай чытачкі бібліятэкі.

“Сакрэты сямейнага жыцця, псіхалогія ўзаемаадносін” – пад такой назвай прайшло пасяджэнне клуба “Жывіце з задавальненнем” у Запольскай СБ. Бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам агляд кніжнай выставы “Бібліятэка для сям’і: новы погляд”.

Дзень сямейнага адпачынку “Час чытаць сям’ей – гэта лепшы час” правяла для сваіх чытачоў Тулаўская СБ.

Шмат мерапрыемстваў у бібліятэках сістэмы было прымеркавана Да Дня маці.

Святочны вернісаж “Для вас, нашы матулі!”з выставай дзіцячых работ “Лепшае віншаванне для матулі ў прозе, вершах і малюнках”, “Лепшая паштоўка, зробленая сваімі рукамі” рыхтавалі супрацоўнікі Тулаўскай СБ.

Конкурс творчых работ “Зробім паштоўку для любімай матулі” ладзіла Курынская СБ. Юныя чытачы не толькі рыхтавалі паштоўкі, але і знаеміліся з гісторыяй паштовак мінулых стагоддзяў, выбіралі ў якасці пажаданняў сваім матулям вершаваныя радкі з твораў, прадстаўленых на кніжнай выставе “Мілай, каханай, адзінай…”.

Удзельнікі клуба “Паэтычнае слова” у Кіраўскай СБ падрыхтавалі для сваіх матуль паэтычную кампазіцыю “Усе лепшае ў чалавека ад матулі і ад сонца”. Да мерапрыемства ладзілася выстава рэпрадукцый вялікіх мастакоў свету “Свет мацярынства”.

У Замастоцкай СБ прайшло пасяджэнне клуба маладой сям’і “Гармонія” “Я маме прызнаюся ў каханні”. Прысутных жанчын кранула выстава творчых работ “Падарунак маме сваімі рукамі”. Усе матулі знайшлі на выставе свой партрэт з пажаданнямі і падарунак, зроблены рукамі дзіцяці.

Паэтычныя кампазіцыі “Святло матулінага сэрца”, “І нет милее этих глаз” гучалі ў Вымнянскай, Мазалаўскай СБ.



Духоўнае выхаванне, супрацоўніцтва з

праваслаўнай царквой

Духоўнаму станаўленню асобы, абуджэнню пачуцця любові да бліжняга садзейнічала сустрэча з праваслаўным святаром айцом Барысам з Маркава манастыра ў Альгоўскай СБ «Дети, цветы и песни – сердца их не знают гроз, у них завещал учиться, о них говорил Христос».



Прэзентацыю кніжнай выставы “Праваслаўная кніга” падрыхтавалі для наведвальнікаў супрацоўнікі чытальнай залы пры цэнтральнай раеннай бібліятэцы.

Тэматычны вечар “Паэзія ў Бібліі, Біблія ў паэзіі” з удзелам вакальнай групы “Каўчэг” (удзельнікі групы служаць пры Свята-Георгіеўскім храме г. Віцебска) адбыўся ў Кіраўскай СБ.



Святочныя выставы “Рождество – праздник радости и надежды», калядныя гульні і забавы ладзіліся, па традыцыі, ў Ноўкінскай, Сасноўскай, Курынскай СБ, Янавіцкай ГПБ, Скрыдлеўскай СБК.

Святу Вялікдня прысвячалася ў Мазалаўскай СБ выстава работ удзельнікаў гуртка Мазалаўскага СДК «Пасхальная мозаика» . На выставе былі прадстаўлены фігуркі куранят, анелаў, зайчанят з яйкамі, зробленыя з бумагі і упрыгожанымі ўзорамі жыдкага каляровага фарфору.

Абрадавае ўшанаванне расфарбаванага яйка “Яйка маленькае, ды свята вялікае” правяла Курынская СБ. Удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з гісторыяй расфарбаванага яйка, тэхнікамі роспісу, паспрабавалі свае сілы ў стварэнні макету расфарбаванага яйка. Працягам велікоднага цыклу стала гадзіна пасхальных гульняў “Пасхальный благовест”.




5. Работа з неабароненымі слаямі насельніцтва

Прыярытэтным напрамкам у рабоце бібліятэк сістэмы з’яўляецца абслугоўванне сацыяльна-неабароненай часткі насельніцтва: інвалідаў, адзінокіх састарэлых, ветэранаў Вялікай Айчыннай, інвалідаў-дзяцей.

Да Дня пажылых людзей і Дня інвалідаў бібліятэкі сістэмы праводзілі акцыі “Дом з кнігай – дом без адзіноты”, “Сагрэем сэрцы добрым словам”, валанцерскія чытанні “Давайце чытаць разам” падчас якіх бібліятэкары, разам з актывам чытачоў абслугоўвалі чытачоў на даму, дапамагалі адзінокім людзям выканаць тую, ці іншую работу, віншавалі са святам.

Адной з умоў сацыяльнай рэабілітацыі састарэлых і інвалідаў з’яўляецца далучэнне іх да кнігі, да бібліятэкі. Улічваючы іх сацыяльны стан, інтарэсы і захапленні, у бібліятэках прадстаўлены кніжныя выставы і паліцы, аформлены тэматычныя папкі: “Сталыя – паважаныя”, “Дзяржава на абароне сталасці”, “Пенсіі, ільготы, дапамогі”, якія не толькі дапамагаюць рэалізаваць інтарэсы і захапленні, але і пазнаеміцца з дакументамі заканадаўчага зместу.



Публічным цэнтрам прававой інфармацыі для гэтай катэгорыі насельніцтваў лютым 2013г. быў праведзены Дзень прававых ведаў “Прававое поле пенсіянера” на базе Заронаўскай СБ. У сустрэчы прымалі ўдзел: спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай ахове Віцебскага райвыканкама Волкава А.Г. і юрыст юрыдычнай кансультацыі №1 г. Віцебска Емельяненка А.А.

Да Дня пажылых людзей Замастоцкая СБ сумесна з ДШМ правялі тэматычны вечар «В листопаде октября». Да мерапрыемства ладзілася выстава “Пажылы чалавек і дзяржава”.

У рамках літаратурна-музычных гасцевень адбыліся вечары-сустрэчы “Узрост мудрасці і прыгажосці” - Мазалаўская СБ, «И листья с проседью кружат над головой» - Янавіцкая ГПБ .

Клуб “Ветэран”, які працуе пры пры цэнтральнай раеннай бібліятэцы сабраў на чарговае пасяджэнне “А ў нас – юбілей!” ветэранаў бібліятэчнай працы з нагоды 35-годдзя цэнтралізацыі бібліятэчнай сістэмы і Дня бібліятэк. Увазе прысутных была прадстаўлена медыапрэзентацыя “Бібліятэкар – мае прызванне”. Павіншаваць ветэранаў і работнікаў бібліятэкі прыехаў намеснік начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага райвыканкама Казлоў Г.В.



Кол-во инвалидов проживающих

в р-н


в т.ч. инвалидов по зрению

кол-во инвалидов по зрению читателей

В том числе

Фонд для инвалидов по зрению (экз)

Посещ ают

б-ку


Обслуживаются

на дому


Всего

В т.ч. озвученной

лит-ры


Лит-ра изд. укрупненным шрифтом

Шрифт Брайля

932

31

18

13

5

189

189

-

-

Усяго на працягу 2013 года набыта агучанай літаратуры 30 экз. на суму 2 520 000 рублеў.

Кніг выдадзеных укрупненым шрыфтам, або надрукаваных шрыфтам Брайля – няма.

Камп’ютараў для інвалідаў па зроку – няма.

Колькасць выданых дакументаў інвалідам па зроку: 453 экз.

у тым ліку агучанай літаратуры – 15 дыскаў


У сакавіку 2013г. Публічным цэнтрам прававой інфармацыі праведзены Дзень прававых ведаў “Сацыяльная ахова інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь” на базе Альгоўскай СБ з удзелам старшыні абласнога таварыства інвалідаў па зроку К. Ламчаноўскага, спецыяліста тэрытарыяльнага Цэнтра абслугоўвання насельніцтва раена Н. Казловай і юрыста-стажора юрыдычнай кансультацыі №1г. Віцебска А. Ямельяненкі. Людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ўзнімалі не толькі пытанні прававой тэматыкі, але і жыццевыя праблемы. Прысутнічалі 4 інваліды па зроку.

Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Альгоўская сельская бібліятэка ўжо даўно стала цэнтрам зносін і месцам сустрэч. Людзі збіраюцца тут, каб пазбавіцца ад адзіноты, дрэннага настрою, сустрэцца з сябрамі, паслухаць аўдыякнігу, або пачытаць сябрам новыя вершы.

Да Дня інвалідаў у Альгоўскай СБ прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Планета Х”: “Вышэй усяго, важней усяго - чалавечнасць”. У бібліятэцы дзейнічалі выставы работ інвалідаў па зроку В. Браславец “Папяровая фантазія” і Л. Басавай “Чароўныя ніткі і бісер”. У ходзе мерапрыемства адбылася прэзентацыя электронных дыскаў, паступіўшых у бібліятэку.

Суражская ГПБ сумесна з ДШМ і Суражскім цэнтрам сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў правялі тэматычны вечар да Дня інвалідаў “Падарыць гадзіну шчасця”.

На тэматычны вечар “Шляхам дабра” Ноўкінская СБ запрасіла да сябе дзяцей-інвалідаў. У бібліятэцы ладзілася выстава малюнкаў юных мастакоў (інвалідаў) “З верай у цуда”.

6. Прававая асвета


Колькасць ПЦПІ па сістэме

у тым ліку створаных у 2013 г

у тым ліку ў аграгарадках


3

1

2



(Акцябрская СБ)










Асноўныя паказчыкі:

Колькасць карыстальнікаў


747






Выдадзена літаратуры


596

( 268 кніг, 328 часопісаў)





Колькасць выкананых даведак

766
















Выхад у Інтэрнэт 3
Для задавальнення запытаў карыстальнікаў прававы цэнтр публічнай інфармацыі Віцебскай раённай цэнтральнай бібліятэкі абсталяваны 1 камп’ютарам, 1 шматфункцыянальнай прыладай (прынтар, ксеракс, сканар); Акцябрская сельская бібліятэка мае 1 наутбук, 1 шматфункцыянальную прыладу; Кіраўская сельская бібліятэка абсталявана 1 камп’ютарам, 1 прынтарам. Усе бібліятэкі маюць выхад у Інтэрнэт. Да паслуг карыстальнікаў банк дадзеных “Эталон”, які абнаўляецца штодзенна.

Фонд літаратуры прававога зместу складае 1735 экз: з іх 663 экз. кніг і брашур, 1050- перыядычных выданняў.



У 2013 годзе бібліятэкі сістэмы не выпісвалі “Нацыянальны рэестр прававых актаў”.

У 2013 годзе ПЦПІ сумесна з юрыдычнай кансультацыяй № 1 г. Віцебска арганізавалі і правялі 4 тэматычных кансультацыі:

1) 21.02.2013. Дзень прававых ведаў "Прававое поле пенсіянера" на базе Заронаўскай сельскай бібліятэкі (з удзелам спецыяліста па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага райвыканкама Волкавай А.Г. і юрыста юрыдычнай кансультацыі №1 Емельяненка А.А.).

2) 21.03.2013. Дзень прававых ведаў "Сацыяльная абарона інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь" на базе Альгоўскай сельскай бібліятэкі (з удзелам старшыні абласнога таварыства інвалідаў па зроку К.Ламчаноўскага, спецыяліста тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва раёна Н.Казловай і юрыста-стражера юрыдычнай кансультацыі №1 Емельяненка А.А.).

3) 13.06.2013. На базе Сосноўскай сельскай бібліятэкі сумесна з ПЦПІ прайшла прававая кансультацыя "Жыллёвыя акцэнты" пры ўдзеле юрыста юрыдычнай кансультацыі №1 Емельяненка Н.А..

4) 19.12.2013. Прававая кансультацыя "Працоўнае права: пытанні і адказы" на базе Старосельскай сельскай бібліятэкі (з удзелам інспектара па кадрах Віцебскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Агеевай Л.В. і юрыстаў-стажораў юрыдычнай кансультацыі №1 Клімовіч А.Ю., Багданавай А., Івановай Ю.).

Цэнтральная раённая бібліятэка правяла цыкл урокаў прававых ведаў для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту на тэму "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Пры правядзенні ўрокаў былі выкарыстаны магчымасці дзіцячага правовога сайта Рэспублікі Беларусь. З дапамогай сайта дзеці пазнаеміліся з тэматычнымі часткамі: "Наша дзяржава - Рэспубліка Беларусь", "Беларуская дзяржава і права ў фатаздымках, малюнках і песнях", "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь", "Герб Рэспублікі Беларусь", "Гімн Рэспублікі Беларусь", "Правы дзіцяці", "Дзяржаўная ўлада".

Матэрыялы з дзіцячага правовога сайта выкарыстоўваліся для стварэння буклетаў для дзяцей, сцэнарных матэрыялаў.


7. Міжнароднае супрацоўніцтва бібліятэк.

Абслугоўванне нацыянальных меншасцей

Бібліятэкі сістэмы вядуць пошук новых і ўдасканальваюць традыцыйныя метады работы па абслугоўванню нацыянальных меншасцей, пражываючых у рэгіене. Для абслугоўвання нацыянальных меншасцей у бібліятэках сістэмы сканцэнтраваны фонд у колькасці 4590 экз. друкаванай прадукцыі. У сваей дзейнасці бібліятэкі падтрымліваюць сувязь з мясцовай нацыянальна-культурнай грамадскасцю, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў аб культуры іншых народаў, ладзяць сустрэчы, удзельнічаюць у сумесных праектах.

Так, у чэрвені 2013 года Суражскую гарпасялковую бібліятэку наведалі навуковыя супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук Лістава Т.А. і Грыгор’ева Р.А. з мэтай вывучэння мясцовага фальклору ў прыгранічнай зоне. Бібліятэкары пазнаемілі гасцей з фальклорным матэрыялам, сабраным у бібліятэцы: зборам песень, звычаяў, легенд, успамінаў. Шмат цікавага і карыснага паведамілі чытачы бібліятэкі: Крываносава В.П., якая прымала ўдзел у шматлікіх фальклорных святах і конкурсах і Малянкова М.Д. , якая падзялілася песенным рэпертуарам. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Б.П. Бяляжэнка, даўні сябра бібліятэкі, расказаў гасцям пра мясцовыя дыялекты.

У 2013 годзе Ноўкінская СБ сумесна з РДК пачалі рэалізацыю тэатральна-экалагічнага праекта “Казачнае зяленае царства”, прысвечанага земляку, пісьменніку-казачніку Р.Шакулаву. Ініцыятарам праекта з’явілася дачка пісьменніка – Н.Р. Ілліна-Шакулава, якая пражывае ў г. Санкт-Пецярбургу. У бібліятэцы створаны куток “Казачнік зяленага царства”, у якім прадстаўлены не толькі творы пісьменніка, але і героі яго казак. У снежні 2013 года бібліятэку наведала дачка пісьменніка – Н.Р. Ілліна, якая падарыла бібліятэцы кнігі казак Р. Шакулава.

У Ноўкінскай СБ была арганізавана выстава фларыстыкі, прысвечаная Карэліі, “Рускі Захад” майстра Смолікавай В.І., члена клуба “Анюта” пры культурна-гістарычным комплексе “Дзвіна”.


8. Работа з дзіцячым чытачом


Колькасць чытачоў дзяцей

2009г.

2010г.

2011г.

2012г.

2013г.

6288

5961

5907

5790

5664

У адпаведнасці са статыстыкай за апошнія 5 год колькасць чытачоў-дзяцей з кожным годам змяншаецца, так як змяншаецца і колькасць насельніцтва ў сельскай мясцовасці. У параўнанні з 2009 г. колькасць дзяцей зменшылася на 624 адзінкі.

Колькасць інфармацыйна-адукацыйных цэнтраў – 1 у Акцябрскай СБ.

Нягледзячы на тое, што дзеці (як і многія дарослыя) сталі чытаць некалькі меньш, яны застаюцца адной з самых чытаючых катэгорый карыстальнікаў. З развіццем высокіх тэхналогій і інтэрнета кнізе як крыніцы інфармацыі стала няпроста ўтрымліваць канкурэнцыю. Тым не менш, кнігі па-ранейшаму выдаюцца, дзеці іх чытаюць. Без іх цяжка ўявіць навучанне, таму што кнігі змяшчаюць больш поўную, цэльную і сістэматызаваную падачу інфармацыі. Але, па меры развіцця інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, сучасныя дзеці ўсе больш перамяшчаюцца ў кіберпрастору. Інтэрнет, у цэлым, узмацняе пазнавальную актыўнасць дзяцей, стымулюе к набыццю новых ведаў. Таму бібліятэкі ў апошні час імкнуцца выкарыстоўваць магчымасці гэтага асяроддзя для развіцця, падтрымкі і папулярызацыі чытання.

З гэтай мэтай і з мэтай распаўсюджвання інавацыйных ідэй бібліятэкі сістэмы прымалі актыўны ўдзел у раенным конкурсе на лепшую рэкламу кнігі і чытання “PR-чытанне”. На конкурс бібліятэкары прадставілі відэаролікі, слоганы, плакаты, электронныя прэзентацыі, маляўнічыя буклеты з рэкламай кнігі, чытання, бібліятэкі. Лепшымі работамі вызначаны наступныя:

- буктрэйлер “Откроем мир книги вместе» по книге Ю. Дружкова «Приключения Карандаша и Самоделкина» - цэнтральная раенная бібліятэка;

- электронная прэзентацыя пазнавальных кніг для дзяцей мал. школьнага ўзросту серыі “Маленькі прафесар” – Бабініцкая СБ;

- відэаролік “Чытанне – свята для душы” з рэкламай сваей бібліятэкі – Курынская СБ;

- электронная прэзентацыя праекта «Подрастаю з книжкой Я» у рамках праграмы «Бібліятэка і сям'я» - Альгоўская СБ;

- рэклама дзіцячага часопіса «Рюкзачок» у яркім, маляўнічым плакаце – Тулаўская СБ;

- маляўнічыя буклеты «Вместе весело читать!» і «Библиотека – территория творчества» - Сасноўская СБ.

У рамках праекта “Школа захапляючага чытання” – па павышэнню цікавасці дзяцей да кнігі і чытання цэнтральная раенная бібліятэка працягвала знаеміць чытачоў малодшага школьнага ўзросту з творамі беларускіх пісьменнікаў. У бібліятэцы праходзілі гучныя чытанні беларускіх народных казак, абмеркаванні і міні-віктарыны, адбыліся літаратурныя знаемствы з творамі У. Ліпскага, В. Віткі, У. Мацвеенкі, Л. Ціняковай, В. Квілорыі. Падчас праведзеных мерапрыемстваў дзеці атрымоўвалі буклеты, або закладкі аб творах і іх аўтарах. А “Дрэва Кнігачэя”, створанае на дзіцячым абанеменце, дапоўнілася новымі лісткамі ў форме далоняў дзяцей з водгукамі і пажаданнямі героям кніг.

Шэраг мерапрыемстваў па папулярызацыі кнігі і чытання праведзена ў бібліятэках падчас Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Святам дзіцячай кнігі “Падарожжа ў Ізумрудны горад” адкрыўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Курынскай СБ, “Пляцоўкай казачных гульняў” – у Сасноўскай СБ; Днем адчыненых дзвярэй «У вас каникулы? Ура! В библиотеку, детвора!» - у Альгоўскай СБ; “Падарожжам на востраў кнігалюбаў” - у Замастоцкай СБ; гульневай праграмай “Как хорошо уметь читать!” – у Бабініцкай СБ.

Вялікую ўвагу чытачы надаюць узроўню аснашчанасці бібліятэк сучаснай тэхнікай, магчымасцю карыстацца камп’ютарнымі тэхналогіямі.



Мультымедыйны цэнтр у Акцябрскай СБ забяспечвае электроннае суправаджэнне мерапрыемстваў: відэаролікі, электронныя прэзентацыі, цыклы пазнавальных урокаў у дапамогу вывучэння школьнай праграмы, інтэрактыўныя падарожжы.

На базе Акцябрскай СБ у маі 2013г. праведзена творчая лабараторыя для бібліятэкараў аграгарадкоў “Медыйная падтрымка бібліятэчных працэсаў – сродак папулярызацыі чытання”. Загадчыца бібліятэкі Катрэнка С.І. расказала калегам аб выкарыстанні мультымедыйнага цэнтра ў рабоце бібліятэкі і папулярызацыі чытання, пазнаеміла з новымі інфармацыйнымі рэсурсамі. У якасці паказальнага мерапрыемства бібліятэкары правялі з удзельнікамі клуба “Ветразь” інтэрактыўнае падарожжа “Па лабірынтах права” і віктарыну “Прававы эрудыт”.




9. Мэтавыя праграмы бібліятэк




Назвы праграм

Тэрмін рэалізацыі

Фінансаванне

1.

Падлетак.Бібліятэка.Час” : прававое выхаванне дзяцей і падлеткаў “ (Акцябрская СБ)

2012-2014



за кошт асабістых сродкаў

2.

«В мире красок, звуков, чувств»: эстэтычнае выхаванне

(Кіраўская СБ)


2012 – 2014



за кошт асабістых сродкаў

3.

Вытокі”: зберажэнне гісторыка- культурнай спадчыны

(Капцянская СБ)


2011-2014



за кошт асабістых сродкаў

4.

Бібліятэка і сям’я: Гадаваць чытача”. Праект “Падрастаю з кніжкай Я” (Альгоўская СБ).

2012-2014



за кошт асабістых сродкаў

5.

Мы – адзіны свет: Дзеці і нацыянальныя культуры”

(Ноўкінская СБ)


2012 - 2014



за кошт асабістых сродкаў

6.

Зямля – наш дом”: экалагічнае выхаванне (Бабініцкая СБ)

2011-2014



за кшт асабістых сродкаў

7.

Ад сэрца -да сэрца, ад душы –да душы”: па рабоце з сацыяльна неабароненымі слаямі насельніцтва (Янавіцкая ГПБ)

2012-2014



за кошт асабістых сродкаў

8.

Сям’я – ключ да шчасця”: па рабоце з маладымі сем’ямі (Замастоцкая СБ)

2010-2015



за кошт асабістых сродкаў

9.

Тут карані, адсюль вытокі”: па адраджэнню, зберажэнню нацыянальнай спадчыны, садзейнічаць развіццю сельскага агратурызму (Курынская СБ)

2012-2014



за кошт асабістых сродкаў

10.

Жывуць традыцыі, квітнее зямля” – па адраджэнню і развіццю культурных традыцый, вывучэнню фальклора (Мазалаўская СБ)

2011 - 2015



за кошт асабістых сродкаў

11.

Школа захапляючага чытання”: Праект па павышэнню цікавасці дзяцей мал. школьнага ўзросту да кнігі і чытання” – (цэнтральная раенная бібліятэка)

2012 - 2014



за кошт асабістых сродкаў

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка