Дзяржаўная ўстанова культуры “Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Тлумачальная запіска




старонка1/3
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.53 Mb.
  1   2   3
Дзяржаўная ўстанова культуры

Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”



Тлумачальная запіска

да статыстычнай справаздачы

Віцебскай раеннай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

за 2013 год


Віцебск, 2014

I. Развіццё бібліятэчнай сеткі

У пачатку справаздачнага года бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва раёна займаліся 40 бібліятэк Міністэрства культуры:



  • 1 цэнтральная раённая;

  • 2 гарпасялковыя (Суражская і Янавіцкая);

  • 37 сельскіх бібліятэк (з якіх 7 бібліятэк-клубаў)

4 клубы-бібліятэкі:

  • Васількоўскі клуб-бібліятэка;

  • Асінаўскі клуб-бібліятэка;

  • Тарасенкаўскі клуб-бібліятэка;

  • Палудзеткінскі клуб-бібліятэка.

На працягу года закрыліся 4 бібліятэкі:

1. З 1 сакавіка 2013г. закрыты: Задзетуньская сельская бібліятэка,

Прысушынская сельская бібліятэка, Рабаўская сельская бібліятэка.

Рашэнне Віцебскага раённага выканаўчага камітэта ад 26.12.2012г. №1713.

2. З 1 жніўня 2013г. закрыта Наваселкаўская сельская бібліятэка-клуб.

Рашэнне Віцебскага раённага выканаўчага камітэта ад 28.06.2013г. №854.

Такім чынам, у 2013 годзе у сістэме працавала 36 бібліятэк (1 – цэнтральная раенная, 2-гарпасялковыя, 27 – сельскіх бібліятэк, 6 – бібліятэк-клубаў).
У сістэме працавалі прафіліраваныя бібліятэкі:


  1. Бабініцкая СБ – цэнтр экалагічнага выхавання

(Загад дырэктара РЦБС 22.12.2008г.);

  1. Янавіцкая гарпасялковая бібліятэка – цэнтр сацыяльнай інфармацыі

(Загад дырэктара РЦБС 22.12.2008г.);

  1. Ноўкінская СБ – цэнтр інтэрнацыянальнага выхавання

(Загад дырэктара РЦБС 25.05.2005г.);

  1. Капцянская СБ – цэнтр развіцця і зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны (Загад дырэктар РЦБС,01.12.2006г.,№19);

  2. Кіраўская СБ – цэнтр эстэтычнага выхавання

(Загад дырэктара РЦБС 01.12.2006г., №19);

  1. Замастоцкая СБ – цэнтр па рабоце з маладымі сем’ямі

(Загад дырэктара РЦБС 28.12.2009г., №25);

  1. Акцябрская СБ – цэнтр па прававому выхаванню дзяцей і падлеткаў(Загад дырэктара РЦБС 28.12.2009г., №25);

  2. Альгоўская СБ – бібліятэка сямейнага чытання

(Загад дырэктара РЦБС 25.05.2005г., №6);

9. Мазалаўская СБ - цэнтр традыцыйнай культуры краю

(Загад дырэктара РЦБС 20.12.2011г., №21).
У цэнтральнай раеннай бібліятэцы непасрэдна абслугоўваннем чытачоў займаліся 5 работнікаў.

2. Рэжым работы бібліятэк сістэмы
Цэнтральная раённая бібліятэка: час працы з 11.00 да 19.00,

выхадны – панядзелак,

санітарны дзень – першая пятніца месяца;
10 бібліятэк (2 стаўкі): час працы з 10.00 да 19.00,

перапынак з 14.00 да 15.00,

выхадны – панядзелак,

санітарны дзень – першая пятніца месяца;


17 бібліятэк (1 стаўка): час працы з 11.00 да 19.00,

нядзеля з 12.00 да 18.00,

перапынак з 14.00 да 15.00,

выхадны – панядзелак,

санітарны дзень – першая пятніца месяца;
2 бібліятэкі (Слабадская і Валасоўская сельскія бібліятэкі) (0,5 стаўкі):

час працы аўторак, чацвер з 11.00 да 19.00,

субота з 11.00 да 18.00,

перапынак з 14.00 да 15.00,

выхадныя – панядзелак, серада, пятніца, нядзеля;
6 бібліятэк-клубаў (1 стаўка): час працы з 11.00 да 19.00,

перапынак з 14.00 да 15.00,

субота з 18.00 да 23.00,

выхадны – панядзелак,

санітарны дзень – першая пятніца месяца.

3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне

На працягу справаздачнага года ў сельскай мясцовасці дзейнічалі 5 бібліятэчных пунктаў, арганізаваныя ад 4-х бібліятэк сістэмы:

1. Ноўкінская СБ аграгарадка – бібліятэчны пункт на “Віцебскім плодагародніным камбінаце”.

2. Альгоўская СБ аграгарадка - 2 бібліятэчныя пункты: 1 на бібліятэчным пункце у вёсцы Падбярэззе, 1- у дзіцячым лагеры адпачынку “Спартакавец” ( в.Барвін Перавоз).

3. Янавіцкая гарпасялковая бібліятэка - бібліятэчны пункт у вёсцы Глазамічы.

4. Цэнтральная раенная бібліятэка - бібліятэчны пункт у Суйкаўскай сярэдняй школе Віцебскага раёна.

Для абслугоўвання чытачоў аддаленых населеных пунктаў працуе мабільная перасоўная бібліятэка – бібліобус (2008г). Бібліобус спецыялізаваны (ГАЗ 2705) укамплектаваны шафамі для кніг, маецца рабочае месца для бібліятэкара: стол і крэсла -1.

У 2013 годзе бібліобус абслугоўваў насельніцтва з 26 весак па 11 маршрутах. Было зроблена 73 выезды.

Паслугамі бібліёбуса карысталіся 720 чытачоў. Кнігавыдача склала 12 602 экземпляраў .
Падчас выездаў бібліебуса праводзіліся наступныя мерапрыемствы:

- Інфармацыйныя гадзіны: “Жыцце, адданае Беларусі” (да 95-годдзя П.М. Машэрава); “Прававы статут маладой сям’і”;

- інфармацыйна-пазнавальныя гадзіны “Галоўная пагроза чалавецтва” (аб наркаманіі); “Будзьце здаровы”;

- экспрэс-інфармацыі па матэрыялах папак ПЦПІ: “Пяць прычын застрахавацца”, “На страже прав потребителей”, “Движение без опасности, или зачем нужны фликеры”.

Увазе чытачоў былі таксама прадстаўлены кніжныя выставы:

- выстава-прагляд “Чытайце беларускае”;

- выстава-настрой На веселой волне».

У весках Хайсы, Прысушына, Камары, Княжыца, Хоцінічы, Асінаўка прайшла навагодняя акцыя з выкарыстаннем бібліобуса: бібліяваяж “З кнігай - у Новы год!” Разам з супрацоўнікамі дамоў культуры, Дзедам Марозам і Снягуркай бібліятэкары выязжалі ў аддаленыя вескі, абслугоўвалі чытачоў, віншавалі з надыходам свята.



4. Работа бібліятэк сістэмы па накірунках

Прапаганда беларускай літаратуры, мовы і культуры

Адраджэнне нацыянальных традыцый і краязнаўства

На працягу года ў бібліятэках Віцебскай раеннай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы праводзіліся розныя па форме і зместу мерапрыемствы, якія садзейнічалі актывізацыі цікавасці да беларускай нацыянальнай культуры, мовы, літаратуры, спрыялі развіццю культурнай спадчыны сваей мясцовасці.

Яркімі і запамінальнымі былі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы:

- літаратурнае свята “Не знікне цуд прыгожага пісьменства” - Курынская СБ;

- свята роднай мовы “Мова – крыніца ўсей прыгажосці” - Замастоцкая СБ;

- вечар беларускай паэзіі “Гучы мая родная мова” - Шапечынская СБ;

- літаратурны вечар “Беларускае слова – вечнасці след” – Ноўкінская СБ;

- падарожжа ў родную мову “Беларускі скарб” – Бабініцкая СБ;

- свята роднай мовы “Мова – багацце нацыі” - Акцябрская СБ (сумесна з Віцебскім раенным гісторыка-краязнаўчым музеем).



Віртуальнае падарожжа “Мілыя сэрцу куткі Беларусі”, прысвечанае знакамітым мясцінам роднай Беларусі, сярод якіх Белавежская пушча, Мірскі замак, дом-сядзіба Рэпіна, дом-музей М. Шагала і інш. здзейснілі чытачы Бабініцкай СБ з дапамогай відэа і аўдыа матэрыялаў.

Шэраг мерапрыемстваў у бібліятэках сістэмы было прысвечана юбілеям беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, палюбіўшымся творам:

- гадзіны паэзіі “Будзе вечна блізкім рэхам гучаць твой голас малады” (да 65-годдзя Я. Янішчыц) – Вымнянская, Шапуроўская СБ;

- паэтычнае кафэ “Есць свет дзівосны – свет маленства” (да 75-годдзя А. Грачаннікава) – Бабініцкая СБ;

- літаратурнае знаемства з аповесцю Т.Д. Дземідовіч “Не плач, Лізанька” з цыклу “Часопіс “Маладосць” прапануе…” - Шапечынская СБ;

- літаратурнае падарожжа “Пачынальнік прыгодніцкага жанру”(да 130-годдзя Я. Маўра) - Курынская, Альгоўская СБ;

- літаратурны ранішнік “Муза дзяцінства” па кнігах В.Віткі - Акцябрская СБ;

- прэзентацыя кнігі В. Гапеева “Ведзьміна тоня” - Курынская СБ;

- пасяджэнне л/м гасцеўні “На ростанях” “Праўда жыцця С. Алексіевіч” – Акцябрская СБ.

Кіраўская СБ прымала ў сябе пісьменніцу-казачніцу Анастасію Лазебную (Стасю Наркевіч). Пісьменніца прэзентавала дзецям сваю новую казку “Віялета і яе бабуля”, пазнаеміла з малюнкамі да кнігі мастачкі Алены Санько.

Ярка і запамінальна ў Акцябрскай СБ прайшла сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя. Артыстычна, з гумарам і цудоўным шармам ен апавядаў пра прыгоды герояў сваіх кніг – Шуркі і Леркі. Да мерапрыемства ладзілася кніжная выстава “У госці да герояў вяселых кніг”.

Літаратурна-творчая гасцеўня “Гісторыя кахання ў літаратуры і на сцэне” па творы У. Караткевіча “Нельга забыць”адбылася ў Курынскай СБ. Гучалі музычныя і вершаваныя творы пра каханне, зачытваліся гісторыі стварэння твора “Нельга забыць” і спектакля “Леаніды не вернуцца на зямлю”.

Краязнаўства – адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці ў рабоце бібліятэк сістэмы. Мазалаўская СБ, якая з’яўляецца цэнтрам традыцыйнай культуры краю, прымала актыўны ўдзел у раенным свяце “Карагод мазалаўскіх гульняў”. Бібліятэка разгарнула на пляцоўцы інфармацыйную выставу “Жывуць традыцыі – квітнее зямля”, на якой акрамя літаратуры па краязнаўству былі шырока прадстаўлены бібліятэчныя праекты, рэкламная прадукцыя бібліятэкі.

Падчас раеннага свята, прысвечанага 70- годдзю з дня вызвалення Суража ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Суражская ГПБ знаеміла сваіх чытачоў і наведвальнікаў з выставай “Мой родны край – мая Суражчына”, ладзіла прэзентацыю краязнаўчага бібліяграфічнага дапаможніка И помнит мир спасенный». На працягу Тыдня ў бібліятэцы праходзілі малыя суражскія чытанні “Людзьмі і памяццю жыве мой край”.

Бібліятэкары сістэмы прымалі актыўны ўдзел у раенным конкурсе на лепшы бібліяграфічны дапаможнік малой формы па краязнаўству “Родны край, ты мне мілы спрадвеку”. На конкурс былі прадстаўлены бібліяграфічныя дапаможнікі агульнага зместу (універсальныя), прысвечаныя гісторыі населеных пунктаў і імянныя паказальнікі, прысвечаныя знакамітым асобам, ураджэнцам краю, сярод якіх – гістарычныя, грамадска-палітычныя дзеячы, прадстаўнікі літаратуры і мастацтва. Па выніках конкурсу лепшым вызначаны бібліяграфічны паказальнік Заронаўскай СБ, распрацаваны сумесна з краязнаўчым музеем Заронаўскага краю “Родны край, ты мне мілы спрадвеку: што чытаць пра Заронаўскі край”, які змяшчае 880 бібліяграфічных запісаў. Паказальнік ілюстраваны, змяшчае багаты краязнаўчы матэрыял пра Заронаўскі край з 1946 па 2013 год.

Заронаўская СБ сумесна з Заронаўскім СДК і музеем працягваюць знаеміць жыхароў вескі з адметнасцямі народных свят і абрадаў. Прайшлі сумесныя святы “Смакуем Масленіцу” і “На Саракі пайшоў снег да ракі”. Мазалаўская СБ у рамках мэтавай праграмы “Жывуць традыцыі, квітнее зямля” правяла абрад святкавання Масленіцы “Залоўкіны пасядзелкі” з песнямі і гульнямі.

Этнаграфічны калаж “Кола дзен, або па старонках народнага каляндара” правяла Курынская СБ. Чытачы малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту змаглі даведацца як раней нашы продкі адзначалі Новы год, што за свята “Саракі”, як завуць беларускага Дзеда Мароза і шмат іншае.


Работа бібліятэк з Саюзам пісьменнікаў Беларусі
У кастрычніку 2013г., у рамках святкавання 70-годдзя вызвалення Суража ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Суражскай ГПБ прайшла літаратурна-музычная сустрэча “Памяць сэрца” з удзелам мясцовых паэтаў і творчай інтэлегенцыі Суража. Сярод ганаровых гасцей – член Саюза пісьменнікаў Беларусі Б. Беляжэнка, паэты С. Сівалобаў і Л. Забаўленка.

Творчая сустрэча з паэткай Т. Красновай –Гусачэнка і прэзентацыя яе зборніка “У света нет тени» адбылася ў Бабініцкай СБ.

Цэнтральная раенная бібліятэка правяла літаратурна-рэкламную гадзіну “Часопіс “Полымя”: мерыдыян імен і цікавых літаратурных твораў”. Адбылося знаемства з новымі творамі Г. Марчука, І. Масляніцынай, В. Паліканінай.

Творчасці У. Карызны быў прысвечаны літаратурна-музычны вечар “Салавей спявае” у Ноўкінскай СБ (клуб паэзіі і музыкі “Ліра”) . Да мерапрыемства ладзілася выстава “Як чалавек і паэт я пачаўся з музыкі”.

Сушчоўская СБ прапанавала дарослым чытачам паэтычную гадзіну па творчасці Т. Красновай-Гусачэнкі “Вышэйшая паэзія – малітва”, з цыклу “Песняры Прыдзвіння”.

Літаратурны вечар “Твоя душа моей душе близка” па творчасці Т. Красновай-Гусачэнкі адбыўся ў Бабініцкай СБ.

Падчас літаратурнага знаемства “Яшчэ раз пра кнігу” у Бабініцкай СБ прайшла прэзентацыя азбукі-маляванкі А. Зэкава “Мянтуз сярод мядуз” для чытачоў малодшага школьнага ўзросту.

У рамках заняткаў “Школы захапляючага чытання” у цэнтральнай раеннай бібліятэцы праходзілі гучныя чытанні “Вяселай азбукі Уладзіміра Ліпскага”, літаратурнае падарожжа па кнігах Галіны і Сяргея Трафімавых з серыі “Рассказы Деда Природоведа”, “Тайны природы”.



Патрыятычнае выхаванне

Работа па патрыятычнаму выхаванню ў бібліятэках сістэмы спалучае ў сябе любоў і павагу да роднай зямлі, веданне сваей гісторыі, выхаванне гордасці за сваю Айчыну.

Шэраг мерапрыемстваў у бібліятэках сістэмы быў прымеркаваны да 95-гадовага юбілею з дня нараджэння славутага земляка П.М. Машэрава. Гадзіны памяці, гутаркі-успаміны, віртуальныя гадзіны “Хай свеціцца імя твае…”, “Чалавек з вялікай літары”, “Машэраў знаемы і незнаемы” , “Феномен Пятра Машэрава”, “Усе жыцце – служэнне народу”, “До боли кратким оказался век» прайшлі ў шэрагу бібліятэк сістэмы.

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Ноўкінская СБ правяла літаратурна-музычны вечар “Как горьки утраты”. Аповед пра свайго аднакласніка Апека А.П., які загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны доўг, вяла бібліятэкар школьнай бібліятэкі Сарокіна Т.Л.

Тыдзень памяці “Афган. Полымя вайны” прайшоў у Вымнянскай СБ. На працягу Тыдня ў бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава з фотаздымкамі “Салдаты Афгана”, праходзіла прэзентацыя твораў, ладзілася сустрэча з удзельнікам баявых дзеянняў у Афганістане Сіняковым Ю.Д. “Я быў на гэтай жудаснай вайне”.

Да дня яднання народаў Беларусі і Расіі Даўжанская СБ ладзіла тэматычную выставу “Беларусь і Расія – нас яднае кніга” і выставу дадатка “Саюз” да газеты “Савецкая Беларусь”. Усе жадаючыя маглі зазірнуць на інфармацыйна-аналітычны партал саюзнай дзяржавы www. soyuz . by.

Шэрагам акцый сустрэлі бібліятэкі Дзень Перамогі :

Кніга, як памяць пра вайну”, “Чытаю – значыць жыву” – чытачам прапаноўваліся кнігі аб вайне самага разнастайнага характару; акцыі валанцераў “Дапаможам ветэрану”, “Дом, дзе жыве ветэран”, акцыі-віншаванні “Помнім кожнае імя, ведаем кожнага ў твар”.

У бібліятэках адбыліся прэзентацыі кніжных выстаў, віртуальныя ванроўкі, вечары-сустрэчы: “Ад пачатку вайны – да парада Перамогі”, “Ля помніка загінуўшым салдатам”, “Вайна праз сэрцы новых пакаленняў”, “Наш доўг – помніць”.

Тэатр ваеннай кнігі “Успаміны людзей – званы памяці” па кнізе С. Алексіевіч “Апошнія сведкі” здзейсніла і правяла Сасноўская СБ.

Літаратурны набат па кнізе “Лагерь смерти Освенцим: живые свидетельства Беларуси» адбыўся ў Курынскай СБ. Адным са складальнікаў гэтай кнігі з’яўляецца Барысава А. В., былая жыхарка вескі Курына, якая ў 1943 г. разам з іншымі жыхарамі была адпраўлена ў лагер смерці Асвенцым. Пра яе лес, успаміны, перапіску са школьным музеем вяла аповед бібліятэкар.

У рамках літаратурна-музычнага вечара “Беларусь – краіна маей будучыні”, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Тулаўскай СБ адбылася прэзентацыя кніг А. Марціновіча “Хто мы, адкуль мы…” і “Маладзік над заснежаным шляхам”. Мэта дадзенага мерапрыемства: пры дапамозе мастацкага слова паўплываць на думкі, светапогляд юных чытачоў бібліятэкі, спрыяць фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, гонару за сваю Радзіму і свой народ.


Эстэтычнае выхаванне

Садзейнічаючы эстэтычнаму выхаванню насельніцтва сельскія бібліятэкі становяцца цэнтрамі папулярызацыі культуры і мастацтва, цэнтрамі адукацыі дзяцей і моладзі ў сельскай мясцовасці.



Кіраўская СБ – цэнтр эстэтычнага выхавання насельніцтва, працягвала знаеміць чытачоў з мастакамі, творчымі людзьмі краю, рыхтавала прэзентацыі выстаў вядомых мастакоў Віцебшчыны. За апошні год яе зала стала не толькі карціннай галерэяй, але і цэнтрам культурных зносін, месцам сустрэч цікавых і таленавітых людзей. Імянны спіс мастакоў, творы якіх былі выстаўлены ў бібліятэцы, з кожным разам пашыраецца. У справаздачным годзе ў бібліятэцы прайшлі прэзентацыі выстаў Надзеі Манцэвіч «Все краски неба и земли», Валерыя Чукіна «В предгорьях рая», Вікенція Ральцэвіча «Реки. Озера. Дороги», Уладзіміра Вітко “Каждый человек – вселенная». І кожны раз інтэлектуальны дыялог аб творчасці мастакоў суправаджаўся вершамі да карцін, напісанымі загадчыцай бібліятэкі Наталляй Салаўевай.

У рамках пасяджэнняў літаратурнага клуба “Паэтычнае слова” у Кіраўскай СБ праведзены літаратурна-музычныя вечары: “Пушкин! Как много в этом слове…” з удзелам вакальнага ансамбля “Каўчэг”, “Моим стихам настанет свой черед” ( па творчасці М. Цвятаевай), “Мэта творчасці – самаадданасць” (па творчасці Б.Пастэрнака).



“Запрашаем на юбілей” – пад такой назвай праходзіла юбілейнае пасяджэнне клуба паэзіі і музыкі “Ліра” у Ноўкінскай СБ, на якое былі запрошаны паэты-землякі: С. Сівалобаў, А. Красоўская, Н. Новікава, а таксама пачынаючыя паэты – У. Тынец і У. Хліманаў.

Сярод чытачоў бібліятэк шмат прыхільнікаў творчасці У. Высоцкага. Да юбілею паэта былі падрыхтаваны:

- Вечар памяці “У. Высоцкі – паэт, спявак, акцер” - Курынская СБ;

- Пасяджэнне клуба аматараў паэзіі і музыкі “Ліра” “Поэты всегда возвращаются” – Ноўкінская СБ;

- Тэматычны вечар “Поэтический нерв ХХ столетия” – Альгоўская СБ сумесна з ДК;

- Літаратурна-музычны вечар “Он пел, как жил: яростно и честно» у рамках л/м гасцеўні “На ростанях” – Акцябрская СБ;



Святу жанчын прысвячаліся кніжныя выставы, інфармацыйныя гадзіны, ранішнікі, тэматычныя вечары: “Мама, сонца і вясна” (Альгоўская СБ) , “Дазволь, жанчына ў ногі пакланіцца” (Акцябрская, Запольская СБ) , “Самой любимой, милой и родной”( Заронаўская СБ), “Жанчына – крыніца прыгажосці” (Замастоцкая СБ), “Жанчына. Вясна. Каханне” (Мазалаўская СБ). Інфармацыйную гадзіну “Слава і гонар Віцебшчыны”– па матэрыялах часопіса “Алеся” (№11, 2012г.), які быў прысвечаны прадстаўніцам Віцебскай вобласці ў рамках праекта “Жаночы твар Беларусі” правяла Бабініцкая СБ.

Да Сусветнага дня тэатра Курынская СБ ладзіла конкурс тэатральнага майстэрства “Шукаем зорак сцэны”. Дзеці з мнагадзетных сем’яў не толькі выраблялі эмблемы, атрыбуты для конкурсаў, але і спрабавалі сябе ў якасці акцераў. Да мерапрыемства ладзілася выстава “Творы сучасных беларускіх драматургаў”, дзеці чыталі вершы пра тэатр і акцераў.


Прапаганда здаровага ладу жыцця

Работа бібліятэк сістэмы садзейнічае выхаванню ў чытачоў імкненню да здаровага ладу жыцця. Бібліятэкары актыўна выкарыстоўвалі розныя формы і метады масавай работы.



Да Дня здароўя школьнікаў (17 верасня) Даўжанская СБ правяла літаратурную спартакіяду “Здароўе – гэта здорава!” з удзелам фельдчара Далінгер В.С., якая расказала дзецям аб карысці прадуктаў харчавання. Чытачы пазнаеміліся з кніжнай выставай “Бібліятэчны экспрэс “Здароўе”, абмеркавалі відэаролік “Крок у здаровае жыцце”, паўдзельнічалі ў віктарыне.

Бабініцкая СБ запрасіла чытачоў малодшага школьнага ўзросту на свята здароўя “Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу”. Напрыканцы мерапрыемства дзецям была прапанавана слайдавая прэзентацыя “Вада –аснова жыцця”.

Удзельніцы жаночага клуба “Беларусачка” у Скрыдлеўскай СБК прымалі ўдзел у пасяджэнні “Баня парыць – баня правіць”. Да мерапрымства ладзілася кніжная выстава “За здароўем і прыгажосцю – у баню” і бібліяграфічны агляд артыкулаў з перыядычнага друку “Баня – купель здароўя”.

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў Даўжанская СБ правяла для падлеткаў інфармацыйна-пазнавальную гадзіну Преступник и жертва в одном флаконе» з праглядам відэафільма “Тэрыторыя бяспекі”.

У Курынскай СБ увазе падлеткаў было прадстаўлена інфармацыйнае дас’е “Расквітнець можа або хвароба, або здароўе”. Бібліятэкар пазнаеміла чытачоў з асноўнымі відамі наркатычнай залежнасці, яе прыкметамі і шляхамі дапамогі тым, хто трапіў у палон шкодных звычак.

Тэматычны вечар “Адкажам “Не!” сацыяльнаму злу” правяла Акцябрская СБ з удзельнікамі клуба “Ветразь” . Напрыканцы чытачам была прадстаўлена відэапрэзентацыя “Задумайцеся! Гэта сур’езна” - аб шкодзе наркотыкаў .



Да Сусветнага дня без тытуню ў Альгоўскай СБ была разгорнута кніжная выстава “Курыць ужо нямодна”, праведзена інфармацыйна-прафілактычная гутарка “Адмова ад курэння – лепшае рашэнне”, электронная прэзентацыя “Усе аб шкодзе тытуню”. На працягу дня карыстальнікі запаўнялі анкеты-апытанні “Чаму ты курыш / не курыш?”

Вусны часопіс “Падумай: табе гэта трэба?” для чытачоў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту правяла Бабініцкая СБ. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі адказы на розныя пытанні: у чым небяспечнасць тытуню, якую шкоду здароўю ен наносіць, чаму многія людзі, ведаючы аб небяспечнасці тытуню, працягваюць курыць і многае іншае.

Урок перасцярогі “Захапленне півам – нездаровы выбар” адбыўся ў Ноўкінскай СБ. Сярод падлеткаў было праведзена бліц-апытанне “Што вы выбераце напоем ХХІ века”.

Дзень прафілактыкі СНІДу “У ХХІ стагоддзе без наркотыкаў і СНІДу” прайшоў у Мазалаўскай СБ. Для падлеткаў праведзены вусны часопіс “За наркаманіяй – СНІД” з відэапрэзентацыяй.

Электронную прэзентацыю “Этот неукратимый вирус» прапанавала сваім чытачам Альгоўская СБ, мультымедыйны ўрок “СНІД не міф, а рэальнасць” адбыўся ў Ноўкінскай СБ.

Дню памяці ахвяр СНІДу прысвячалася інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Из страха или по наивности» у Лятчанскай СБ, гадзіна праблемнай размовы “Не стань наступнай ахвярай”- у Даўжанскай СБ (напрыканцы мерапрыемства кожны з удзельнікаў атрымаў буклет і чырвоную стужку).

“Усе разам супраць СНІДу” – пад такой назвай прайшоў семінар-трэнінг для бібліятэчных работнікаў у цэнтральнай раеннай бібліятэцы з удзелам метадыста аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД “ДУ ВОЦГЭ і ГЗ” Жарыкавай Г.У.

Выхаванне экалагічнай культуры

Бібліятэкі сістэмы вядуць пленную працу па папулярызацыі кніг аб прыродзе і ахове навакольнага асяроддзя з мэтай фарміравання экалагічнай свядомасці насельніцтва, выхавання экалагічнай культуры падрастаючага пакалення.

Экалагічным праблемам сучаснасці была прысвечана канферэнцыя ў Бабініцкай СБ “Мы жывем у XXІ стагоддзі” . Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўвалі пытанні забруджвання паветранага басейна Зямлі, вады, глебы, лясоў . Да мерапрыемства ладзілася слайд-прэзентацыя “Хвалюецца прырода нездарма”, выстава дзіцячых малюнкаў “Не парушай гармоніі ў прыродзе”.

У рамках Тыдня экалогіі “Падары любоў прыродзе” у Курынскай СБ: дзень сямейнага чытання “Усе мы з хат, усе мы з цішыні…”, плэнэр “Прыгожае побач”, пазнавальная гульня “Падарожжа па экалагічнай сцяжынцы”, прэзентацыя серыі кніг “Маленькі прафесар”. Маленькія чытачы змаглі пагартаць старонкі гэтых кніг, разгадаць загадкі, прыняць удзел у віктарыне, а таксама паразважаць пра этымалогію слова “верасень” і легенду пра вераск.

Члены экалагічнага клуба “Крынічка” у Мазалаўскай СБ прымалі ўдзел у віктарыне па творчасці М. Прышвіна «Откроем богатство Пришвина» . Да мерапрыемства ладзілася кніжная выстава «С природой одною он жизнью дышал» і выстава малюнкаў «Рисую природу по Пришвину».

Члены клуба “Экас” (Шапуроўская СБ) удзельнічалі ў віртуальным падарожжы “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі” паводле казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”.

Бабініцкая СБ праводзіла гучныя чытанні апавяданняў аб прыродзе Міхаіла Прышвіна, якія суправаджаліся літаратурнымі хвілінкамі «Стихами о природе говорю».

Чарговае пасяджэнне дзіцячага экалагічнага клуба “Адуванчык” пры цэнтральнай раеннай бібліятэцы было прысвечана харчаванню “Экалогія і прадукты харчавання”. А старонкі “Лясной газеты”, якую дзеці рыхтавалі разам з бібліятэкарам, знаемілі чытачоў з відамі харчовых дабавак і з забароненымі дабаўкамі.

Мазалаўская СБ правяла экалагічную канферэнцыю “Экалогія і фітадызайн нашай бібліятэкі”. З удзельнікаў клуба “Крынічка” былі вылучаны эксперты: эколагі, статысты, географы, фітадызайнеры, кожны з якіх праводзіў даследванне ў сваей галіне. Экспертамі быў састаўлены каталог раслін для эстэтыкі, утульнасці і дызайну, прапанаваны разнастайныя спосабы размяшчэння раслін у бібліятэцы.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка