Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”




Дата канвертавання14.03.2016
Памер120.71 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”




Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі»



2015/2016 навучальны год

(першае паўгоддзе)

Забалаць, 2015

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна” ў напрамку грамадзянска-патрыятычнага выхавання рэалізуе педагагічны праект “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі”.



Мэта педагагічнага праекта:

грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў праз фарміраванне этнакультурных і краязнаўчых кампетэнцый



Задачы, якія ставяць перад сабой удзельнікі праекта:

  • абудзіць цікавасць да гісторыі сваёй сям’і, умацаваць духоўныя і культурныя каштоўнасці;

  • развіць агульначалавечыя маральна-эстэтычныя каштоўнасці, уяўленні аб дабрыні, прыгажосці, мужнасці, працавітасці, адданасці Радзіме і свайму народу сродкамі вуснай народнай творчасці;

  • садзейнічаць развіццю цікавасці да традыцый і культуры Бацькаўшчыны, да яе сучаснага жыцця праз знаёмства з дэкаратыўна-прыкладнымі відамі мастацтва;

  • садзейнічаць нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павышэнню міжкультурнай талерантнасці праз вывучэнне народных традыцый, святаў, абрадаў;

  • фарміраваць грамадзянскую пазіцыю вучняў, жаданне стаць неабходнымі сваёй краіне.

У рэалізацыі праекта прымаюць удзел вучні ўстановы адукацыі і наступныя педагогі ўстановы адукацыі:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

Адукацыя

Кваліфікацыйная катэгорыя

Педагагічны стаж

Андруховіч Мікалай Мікалаевіч

дырэктар

вышэйшая

вышэйшая

24 гады

Навуменка Юлія Мікалаеўна

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

вышэйшая

вышэйшая

14 гадоў

Пархімовіч Ілона Іванаўна

настаўніца нямецкай мовы

вышэйшая

першая

8 гадоў

Кукраш Святлана Вячаславаўна

класны кіраўнік 1 класа, настаўніца пачатковых класаў

вышэйшая

першая

20 гадоў

Дзікун Тамара Іванаўна

класны кіраўнік 10 класа, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

вышэйшая

першая

17 гадоў

Камушэнка Наталля Уладзіміраўна

класны кіраўнік 11 класа, настаўніца рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры

вышэйшая

першая

14 гадоў

Праект разлічаны на тры гады: з 15 жніўня 2013 года па 15 чэрвеня 2016 года.

Першы этап – арганізацыйна-аналітычны – праходзіў з 15 жніўня 2013 года па 31 кастрычніка 2013 года. За гэты перыяд былі вызначаны ўмовы і механізмы ўкаранення педагагічнага праекта ва ўмовах выхаваўчай сістэмы ўстановы адукацыі, вызначаны склад удзельнікаў, форм і метадаў рэалізацыі праекта.

Другі этап – практычны – пачаўся 1 лістапада 2013 года і будзе ажыццяўляцца да 15 мая 2016 года. Мэта на 2015/2016 навучальны год: рэалізацыя выхаваўчых мерапрыемстваў краязнаўчага накірунку. Задачы: садзейнічаць нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павышэнню міжкультурнай талерантнасці праз вывучэнне і пражыванне народных традыцый, святаў, абрадаў.

У верасні 2015/2016 навучальнога года ў рамках арганізацыйна-педагагічнага і ўпраўленчага забеспячэння была праведзена карэкцыя праграмы і каляндарнага плана рэалізацыі праекта на 2015/2016 навучальны год, уключаны мерапрыемствы праекта ў гадавы план работы ўстановы адукацыі, актывізавана дзейнасць творчай групы педагогаў і вучняў па рэалізацыі праекта, афармлены загад аб арганізацыі дзейнасці ўдзельнікаў праекта.

З мэтай метадычнага і інфармацыйнага забеспячэння праведзена метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў па тэме “Міжкультурная талерантнасць і народныя традыцыі, святы, абрады беларусаў” (пратакол № 2 ад 15.10.2015), у ходзе якога разгледжаны наступныя пытанні: “Фарміраванне і ўмацаванне міжкультурнай талернтнасці ў класным калектыве”, “Работа класнага кіраўніка па фарміраванні міжкультурнай талерантнасці вучняў праз арганізацыю народных святаў, вывучэнне традыцый і абрадаў”, “Педагагічныя і выхаваўчыя магчымасці ўстановы адукацыі ў фарміраванні міжкультурнай талерантнасці вучняў”.

16 лістапада 2015 года ў рамках педпраекта прайшло свята “Багач”, у якім прынялі ўдзел педагогі ўстановы, выхаванцы дашкольнай групы і вучні 1-5 класаў. Мерапрыемства прадстаўляла сабой цэласнае тэатралізаванае прадстаўленне, якому папярэднічала працяглая падрыхтоўчая работа (выраб касцюмаў, стварэнне імправізаванага вясковага пакоя, развучванне песень, гульняў, танцаў, адпрацоўка роляў і інш.) Падчас правядення мерапрыемства навучэнцы даведаліся, што Багач, Багатнік, Багатуха – старажытнае народнае свята, якое сяляне шчодра і весела адзначалі ў той час, калі ўсё з поля было звезена ў гумны і захоўвалася ў скрынях. Сімвалам свята з’яўлялася рэшатца жыта з устаўленай у яго васковай свечкай – багачом. Жыта было з першага зажынкавага снапа. З такім багачом абыходзілі ўсіх вяскоўцаў, якія, у саю чаргу, шчодра частавалі гасцей. Пасля абходу багач ставілі ў хаце аднаго з паважаных гаспадароў і пакідалі да новага жніва. Паводле павер’я, багач павінен быў не толькі захавацца, але і забяспечыць дому здароўе ды багацце.

Ідэя прадстаўлення заключалася ў тым, каб пазнаёміць гледачоў з беларускімі народнай традыцыяй падчас свята Багач. Дзеці з задавальненнем выконвалі свае ролі, спявалі, танцавалі, чыталі на памяць, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў народных гульнях. Удзельнікі тэатралізаванага свята папоўнілі свае веды прымаўкамі і прыказкамі. Парадавала вока прысутных і афармленне памяшкання, у якім адбывалася мерапрыемства.

Знаёмства вучняў і выхаванцаў установы з беларускімі народнымі святамі выклікае значную цікавасць да традыцый народнага календара і дае магчымасць паглыбляць веды аб этнаграфічнай культуры беларусаў.

18 снежня 2015 года ва ўстанове адукацыі ладзіўся фестываль народнай песні і танца “Сузор’еў карагод”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў, якія сваімі творчымі нумарамі сцвердзілі, что беларускі музычны фальклор – важная частка духоўнай культуры нашага народа. Песні і танцы, прадстаўленныя на фестывалі, яшчэ раз даказалі, что беларускі фальклор надзвычай добра захаваўся не толькі ў памяці беларусаў, але і зараз знаходзіцца ў актыўным бытаванні.

Кожны год ў школе праводзіцца вывучэнне ўзроўню выхаванасці вучняў. Распрацаваная ўнутрышкольная сістэма маніторынгу якасці выхавання, устаноўлены парадак і графік маніторынгавых даследаванняў дазваляюць класным кіраўнікам весці пастаянны ўлік, аналіз узроўню выхаванасці вучняў класа, адсочваць дынаміку развіцця асобы кожнага вучня. Вынікі маніторынгу выхаванасці вучняў у 2013/2014, 2014/2015 навучальных гадах адлюстраваны ў табліцы 2, 3 (жырным шрыфтам пазначаны класы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі педагагічнага праекта), параўнальны аналіз за апошнія два гады – табліца 4.

Табліца 2



2013/2014 навучальны год

Клас/кол-ць вучняў

Узроўні

Высокі

Сярэдні

Нізкі

Адмоўны

1/11

6

5

-

-

2/6

4

2

-

-

3/5

4 (80%)

1 (20%)

-

-

4/7

4

3

-

-

5/6

4

2

-

-

6/6

2

4

-

-

7/8

5

3

-

-

8/7

4 (57%)

3 (43%)

-

-

9/15

10 (67%)

5 (33%)

-

-

10/5

1

3

1

-

11/3

1

2

-

-

Разам: 11/79

45

33

1

-

Працэнты

57%

42%

1%

-

Табліца 3



2014/2015 навучальны год

Клас/кол-ць вучняў

Узроўні

Высокі

Сярэдні

Нізкі

Адмоўны

-

-

-

-

-

2/10

9

1

-

-

3/6

5

1

-

-

4/5

5 (100%)

-

-

-

5/6

3

3

-

-

6/5

5

-

-

-

7/5

2

2

1

-

8/8

5

3

-

-

9/7

5 (71%)

2 (29%)

-

-

10/10

4 (40%)

6 (60%)

-

-

11/4

2

2

-

-

Разам: 10/66

45

20

1

-

Працэнты

68,2%

30,3%

1,5%

-

Табліца 3







2013/2014

2014/2015




Колькасць вучняў

79

66




Сярэдні паказчык выхаванасці

89%

88%



Разнастайнасць прымяняемых форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання, зацікаўленасць дзяцей і педагогаў, сумеснае пражыванне народных традыцый, святаў, абрадаў садзейнічаюць разуменню вучнямі нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павышэнню іх міжкультурнай талерантнасці.



Дырэктар подпіс М.М.Андруховіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка