Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад №3 г п. Зэльва” Аналіз вынікаў работы за 2013-2014 навучальны год Дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №3 г п. Зэльва”




Дата канвертавання30.06.2016
Памер112.5 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад №3 г.п.Зэльва”
Аналіз вынікаў работы за 2013-2014 навучальны год Дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №3 г.п.Зэльва”
выступленне на педагагічны савет

падрыхтавала загадчык Роля Т.М.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад №3 г.п.Зэльва” размешчаны ў тыпавым будынку, разлічаны на 4 узроставыя групы з праектнай магутнасцю 75 месц. Ва ўстанове абсталявана музычна-спартыўная зала, кабінет настаўніка-дэфектолага, медыцынскі кабінет.

На працягу года працавала чатыры ўзроставыя групы, якія наведвала 75 дашкольнікаў ва ўзросце з 2 да 6 гадоў, што склала 100%. Павышэнню ўзроўня даступнасці і якасці дашкольнай адукацыі садзейнічае адкрыццё новых форм. Так на базе ўстановы працавала “Мацярынская школа” на платнай аснове для 6 выхаванцаў, “Гульнявая пляцоўка” і “Прагулачная група” якую наведвала 16 дзяцей.

Установа забяспечана педагагічнымі кадрамі на 100%, працуе 12 педагогаў з іх: 8 педагогаў з вышэйшай адукацыяй (66.7%), 6 педагогаў (50%) з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй, 5 (41.7%) – з І катэгорыяй, 1 (8.3%) – ІІ катэгорыя. У колькасных суадносінах пераважаюць педагогі са стажам ад 13 да 32 гадоў.

Адпаведна інструкцыі аб парадку правядення атэстацыі педагагічных работнікаў два выхавальніка (Шлык М.П. і Варановіч Дз.Я.) падцвердзілі вышэйшую катэгорыю. Педагогамі былі абагулены вопыты работы “Развіццё творчых здольнасцей дзяцей сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту сродкамі тэатральна-гульнявой дзейнасці” (Шлык М.П.), “Патрыятычнае выхаванне дзяцей старшага дашкольнага ўзросту праз знаёмства з малой Радзімай” (Варановіч Дз.Я.).

У 2013-2014 навучальным годзе 4 педагога дашкольнай установы (Траццяк Т.І., Шлык М.П., Роля Т.М., Пузач І.Л.) прайшлі павышэнне кваліфікацыі, што склала 80% ад плана. Кіраўнік музычнага выхавання Мінчук С.А. па ўважлівай прычыне (хвароба) не прайшла павышэнне.

Работа ўсяго калектыва была накіравана на рашэнне гадавых задач:

удасканальвалася работа дзіцячага сада і сям’і па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў праз правязенне сумесных мерапрыемстваў;

развівалася ў дзяцей лагічнае мысленне праз арганізацыю розных форм работы.

Асаблівая ўвага ўдзялялася інфармацыйна-метадычнаму забеспячэнню педагогаў. За бюджэтныя сродкі набыты вучэбныя праграмы і стандарты дашкольнай адукацыі, а таксама метадычная літаратура зацверджаная Міністэрствам адукацыі. Выхаванцы старшай узроставай групы забяспечаны дапаможнікамі “Мае першыя ўрокі”, “Умнейка”. На этапе актыўнага ўкаранення новай вучэбна-праграмнай дакументацыі налажана адпаведная работа з усімі катэгорыямі педагогаў. Адміністрацыя на працягу навучальнага года займалася практычнымі напрацоўкамі па структуіраванню і зместу гадавога плана, педагогі надавалі асаблівую ўвагу планаванню адукацыйнай работы з выхаванцамі.

У рамках выканання гадавых задач праведзены педагагічныя саветы. 4 запланаваныя і 3 пазапланавых. Пры правядзенні педагагічных саветаў галоўным чынам аналізаваўся ход рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.



  • Першы ўстановачны ў жніўні на якім быў абмеркаваны гадавы план работы, арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове ў 2013-2014 навучальным годзе.

  • Тэматычны ў лістападзе мэтай якога было прааналізаваць дзейнасць ўстановы па стварэнні ўмоў для патрыятычнага выхавання дзяцей у дашкольнай установе і сям’і. Да педсавета быў праведзены тэматычны кантроль, вынікі якога дазволілі выявіць істотныя праблемы, вызначыць шляхі іх рашэння, даць канкрэтныя рэкамендацыі па далейшаму ўдасканаленню работы. У ходзе педсавета былі абмеркаваны пытанні з вопыту работы педагогаў па арганізацыі патрыятычнага выхавання дзяцей сярэдняй і старшай груп.

  • Тэматычны ў лютым даў магчымасць вывучыць умовы, якія садзейнічаюць развіццю лагічнага мыслення ў дзяцей сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту.

  • Чацвёрты выніковы ў маі. На якім была прааналізавана работа ДУА “Яслі-сад №3 г.п.Зэльва” за 2013-2014 н.г., намечаны задачы на новы 2014-2015 навучальны год.

На працягу навучальнага года праводзіўся аператыўны кантроль за ўсімі відамі дзейнасці. Па пытаннях аператыўнага кантролю выпрацаваны крытэрыі і паказчыкі, дзякуючы якім ацэньвалася работа педагогаў.

Кожны месяц праводзіўся аналіз планаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, які паказаў, што ў ва ўсіх педагогаў сфарміраваны навыкі тэматычнага планавання.

Вырашалася адна з асноўных задач дашкольнай адукацыі па стварэнню спрыяльных умоў для паўнацэннага і гарманічнага развіцця кожнага дзіцяці, праводзілася работа па забеспячэнню здароўезберагаючага асяроддзя. Калектыў працаваў пад стварэннем цэласнай сістэмы аздараўлення і рэабілітацыі часта і працягла хварэючых дзяцей, наладжана аказанне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі. Асаблівая ўвага надавалася арганізацыі харчавання дашкольнікаў. Штодзённа праводзілася С - вітамінізацыя 3-га блюда. З мэтай падзешаўлення харчавання дашкольнікаў было нарыхтавана агародніна згодна плана. Наладжаны прамыя пастаўкі мясной і кісламалочнай прадукцыі, хлебабулачных вырабаў з прадпрыемстваў. Кантроль за якаснай арганізацыя харчавання дашкольнікаў ажыццяўляўся членамі бракеражнай камісіі, прастаўнікамі савета па харчаванню, з састаўленнем адпаведных актаў і рэкамендацый па выніках дзейнасці.

Фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстанове вядзецца па наступных накірунках: спецыяльна-арганізаваная дзейнасць па фізічнай культуры, фізкультурна-аздараўленчая і прафілактычная работа, прадугледжаная ў распарадку дня (ранішняя гімнастыка, фізкультхвілінкі на занятках, рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні на прагулцы, загартоўванне, самастойная рухальная актыўнасць, аздараўленчыя і прафілактычныя мерапрыемствы, забеспячэнне актыўнага адпачынка (фізкультурныя святы, дні здароўя).

Асаблівая ўвага ўдзяляецца прафілактычнай рабоце з выхаванцамі. Адзін раз у год праводзіцца паглыблены медыцынскі агляд. Рэкамендуемыя лячэбна-азараўленчыя мерапрыемствы фіксуюцца ў лістках здароўя дзяцей і ўзгадняюцца з бацькамі. На працягу года аналізаваўся ўзровень функцыянавання здароўезберагаючай сістэмы. Яна будуецца на індывідуальным падыходзе да кожнага дзіцяці, правядзенні прафілактычных і аздараўленчых мерапрыемстваў на аснове дыягностыкі стану здароўя выхаванцаў і іх фізічнага развіцця. Па выніках распрацаваны індывідуальныя планы аздараўлення дзяцей. З мэтай умацавання імунітэта і павышэння рэзісцэнтнасці дзіцячага арганізма да прастудных захворванняў, два разы ў год выхаванцы праходзяць курс вітамінатэрапіі. Пасля прыёму ежы дзецям прапануецца паласканне роту. Гэта садзейнічае ачышчэнню поласці рота, загартоўванню, а ў цэлым - прафілактыцы прастудных захворванняў.

Ва ўстанове вядзецца сістэматычны маніторынг стану здароўя выхаванцаў, ад паступлення ва ўстанову да выпуску ў школу. Ажыццяўляецца медыцынскае суправаджэнне адукацыйнага працэса медыцынскай сястрой установы аховы здароўя. Пасля правядзення прафілактычнага агляду і вывучэння медыцынскай дакументацыі дзяцей, правозіцца камплексная ацэнка стану іх здароўя. Для заняткаў фізічнай культурай у залежнасці ад стану здароўя, дзеці размяркаваны па групах (асноўную-73 дзіцяці, падрыхтоўчую-1дашкольнік, ЛФК-1дашкольнік). Штомесячна праводзіцца аналіз захворваемасці, што дазваляе своечасова прыняць меры па ўдасканаленню і карэкціроўцы працэсу аздараўлення. Згодна праведзенага аналізу групы здароўя размеркаваны наступным чынам:

1 групу здароўя маюць 50 выхаванцаў, з 2 групай-23 дзіцяці , 3 група ў 2 дзяцей. У 2012 годзе з 1групай здароўя ўстанову наведваў 51 дашкольнік, з 2 групай-19 дзяцей, 3 групай-2 дзіцяці.

Агульная захворваемасць па ўстанове за 2013 год складае 1.4 прапушчаных дзён, у 2012 годзе паказчык быў на такім узроўні, раённы паказчык 2.3 прапушчаных дні, абласны -4.9 дзён. Аднак неабходна прадоўжыць работу па камплекснаму рашэнню задач ўмацавання здароўя дзяцей і зніжэння захворваемасці.

З мэтай папярэджання прастудных захворванняў дзяцей, неабходна звяртаць асабліву ўвагу на якаснае правядзенне штодзённай вільготнай уборкі ўсіх памяшканняў дзіцячага сада пры адкрытых вокнах ці фрамугах. Асаблівую ўвагу неабходна надаваць прыбыванню дзяцей на адкрытым паветры пры арганізацыі штодзённых прагулак, у час якіх, павінна быць забяспечана рухальная актыўнасць выхаванцаў і рацыянальнае адзенне ў залежнасці ад умоў надвор’я.

У дашкольнай установе згодна выканання задач па фарміраванню ўменняў бяспекі жыццядзейнасці, замацаванню навыкаў свядомых бяспечных паводзін, якія абазначаны вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі (кампанент “Бяспека жыццядзейнасці”) створана адпаведнае прадметна-развіваючае асяроддзе: вугалкі пажарнай бяспекі, макеты вуліц і скрыжаванняў дарог, падабраны атрыбуты для сюжэтна – ролевых гульняў. З выхаванцамі рэгулярна праводзяцца гульні-заняткі па тэмах “Запалкі-не цацка”, “Азбука бяспекі”, “Правілы дарожнага руху знай і выконвай” і іншыя. Пытанні бяспекі разглядаліся на агульным і групавых бацькоўскіх сходах. Створана сістэма навучання супрацоўнікаў патрабаванням пажарнай бяспекі, функцыяніруе дабравольная пажарная дружына, праводзіцца адпрацоўка планаў эвакуацыі з састаўленнем адпаведных актаў. Установа абсталявана аўтаномнай пажарнай сігналізацыяй. Інфармацыя аб дзеянні прапускнога рэжыму даведзена да законных прастаўнікоў выхаванцаў. Пытанні забеспячэння аховы жыцця і здароўя выхаванцаў знаходзяцца на пастаянным кантролі адміністрацыі. Разам з тым, у далейшым будзе прадоўжана работа па забеспячэнню ўстановы вучэбнымі выданнямі, рэкамендаванымі Нацыянальным інстытутам адукацыі па фарміраванню ў дзяцей уменняў бяспекі жыццядзейнасці, выкананню прадпісанняў органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду.

На працягу навучальнага года метадычная работа з педагагічнымі кадрамі яслі-сада была накіравана на:

павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў, развіцця іх творчай актыўнасці;

укараненне ў практычную дзейнасць вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

У дашкольнай установе выкарыстоўваліся разнастайныя формы работы з педагогамі кансультацыі, семінары, выставы метадычнай літаратуры, агляды-конкурсы. Былі праведзены 3 семінара, у час якіх педагогі павысілі сваю кампетэнтнасць па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу згодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі; пазнаёміліся з сучаснымі падыходамі да далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, актуалізавалі веды па тэме “маральна-патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў”; удасканалілі веды, практычныя ўменні па пытаннях развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту лагічнага мыслення.

З мэтай абмена вопытам былі арганізаваны адкрытыя прагляды: сумеснае свята з бацькамі “Асеняяе кафэ” (Мінчук С.А., Юркевіч Г.Я.) і занятак па адукацыйнай вобласці “Элементарныя матэматычныя ўяўленні” (Шлык М.П.), якія далі педагогам магчымасць практычна засвоіць формы і метады работы з дзецьмі і бацькамі па патрыятычнаму выхаванню і па развіццю лагічнага мыслення дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту.

Забяспечанасць (ў адпаведнасці з пералікам абавязковых сродкаў выхавання, навучання, гульнявым і вучэбным абсталяваннем) павялічылася ў параўнанні з 2013 годам на 0.1% і склала 84.8%, метадычнай літаратурай - 75,3%.

Ва ўстанове праходзілі конкурсы прафесійнага майстэрства: на лепшы куток па патрыятычнаму выхаванню. Пераможцам стала выхавальнік старшай групы Юркевіч Г.Я., у конкурсе на лепшую распрацоўку дыдактычнай гульні па развіццю лагічнага мыслення дзяцей дашкольнага ўзросту лепшыя матэрыялы прадаставілі Малчун С.М., Лягеза В.М., Бычак Т.І.

Педагогі дзіцячага сада ўзаемадзейнічалі з настаўнікамі Установы адукацыі “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п. Зэльва”, працуючы над адаптацыяй дзяцей да школы. З гэтай мэтай праводзіліся ўзаеманаведванні заняткаў і выхаваўчых мерапрыемстваў, выяўляўся ўзровень адаптацыі выпускнікоў дзіцячага сада, прайшло сумеснае пасяджэнне выхавальнікаў і настаўнікаў першых класаў па тэме “Сістэма кантролю ведаў вучняў пры безадзнакавым навучанні”. Для дзяцей арганізоўваліся экскурсіі: у школьную бібліятэку, у спартыўную залу.

90% (18) выпускнікоў нашай установы ў 2014-2015 н.г. будуць наведваць Установу адукацыі “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п. Зэльва”, 5% (1) выпускнік будзе наведваць Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.п. Зэльва”, 5% (1) у г.Слоніме.

Павышэнню педагагічнай культуры і педагагічных ведаў бацькоў, згодна гадавога плана праводзіліся: бацькоўскія сходы, дні адкрытых дзвярэй, усенавуч (клуб “Сям’я”, лекторый “Кантакт”, кансультпункт). Для азнаямлення з умовамі ў якіх пражываюць дзеці былі арганізаваны наведванні на даму.

Дзве сям’і (Базыльчык у намінацыі “Тата, мама, я педагагічная сям’я”, Гой у намінацыі “Творчая сям’я”) нашай установы прынялі ўдзел раённым свяце "Бацькоўскі дом- пачатак пачаткаў".

Дзякуючы зладжанай рабоце педагагічнага калектыву з бацькамі арганізавана работа па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Удалося палепшыць прадметна-развіваючае асяроддзе груп, абнавіць гульнявыя вугалкі новымі цацкамі і дыдактычнымі дапаможнікамі.

Прааналізаваўшы вынікі раённага рэйтынгу дашкольных устаноў па якасці адукацыі ў сістэме адукацыі Зэльвенскага раёна за 2013 год, наша дашкольная ўстанова палепшыла паказчыкі па колькасці педагагічных работнікаў з вышэйшай адукацыяй з 54.5% у 2012 годзе, да 67% у 2013 годзе. Другі год ўтрымліваюцца паказчыкі па ахопу дадатковымі адукацыйнымі паслугамі дашкольнікаў 4-6 год-100%. Таму плануем прадаўжаць работу накіраваную на ўтрыманне і павелічэнне дадзенага паказчыку.

Запланаваныя мерапрыемствы ў раздзеле адміністрацыйна-гаспадарчая работа ў 2013 годзе былі выкананы поўнасцю. У першую чаргу выконваліся работы згодна прадпісанняў санітарнай службы і службы МНС. Так заменены восем вокан на шклопакеты на другім паверсе. Укладзена плітка на падлозе калідораў першага і другога паверха. Пафарбавана надворнае абсталяванне, устаноўлены кабіны ў двух туалетных блоках. Заменена шэсць дзвярэй, ліноліўм у першай малодшай групе. Устаноўлены пандус па праграме безбар’ернае асяроддзе. Згодна прадпісання МНС устаноўлены апазнавальныя знакі на фасадзе. Выдзеленыя сродкі па Праграме развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2014 годы даюць значныя паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Так набыты дзіцячыя качэлі, устаноўлена беседка, заменены дзіцячыя крэслы ў музычнай зале. На падрыхтоўку ўстановы зрасходавана 78400000рублёў.

Мерапрыемствы па развіццю ўстановы ў 2014 годзе складзены з улікам работ выконваемых гаспадарчым спосабам. Плануецца частковы рамонт даху, касметычны рамонт сярэдняй і старшай груп, прадоўжыцца работа па замене вокан ў групавых пакоях, замене ліноліўму ў групах.

Разам з тым, у 2014 годзе будзе прадоўжана работа па забеспячэнню даступнасці дашкольнай адукацыі, паколькі ва ўстанове ёсць магчымасць набору выхаванцаў у першую малодшую групу.

Для якаснага выканання зместу вучэбнай праграмы звыш базавага кампанента патрэбна перагледзець падыходы па арганізацыі новых форм і метадаў работы з дзецьмі і бацькамі.

Неабходна шырэй выкарыстоўваць метады актыўнага навучання педагогаў, у час якіх яны атрымаюць не гатовыя веды, а будуць дабываць іх у працэсе самастойнага вывучэння літаратуры, параўнання і аналізу розных поглядаў на праблему, замацавання ведаў у дзелавых гульнях, рашэнне праблемных сітуацый. Гэта забяспечыць больш свядомы падыход да вывучаемага матэрыялу, будзе садзейнічаць яго запамінанню, падтрымліваць цікавасць, стымуляваць творчую актыўнасць педагогаў.

Аналіз наведаных заняткаў па адукацыйнай вобласці “Развіццё мовы і культуры моўных зносін”, размовы з дзецьмі паказаў, што у большасці дзяцей недастаткова сфарміраваны навык пастраення звязнага выказвання (выказванні кароткія, адрозніваюцца непаслядоўнасцю, нават калі дзіця перадае змест знаёмага тэкста, складаюцца з асобных фрагментаў, лагічна не звязаных паміж сабою). Большасць дзяцей актыўна дзеляцца сваімі ўражаннямі ад перажытых падзей у іх жыцці, але не заўсёды могуць самастойна саставіць расказ па зададзенай тэме. У асноўным, гэта адбываецца таму, што дзеці не ўмеюць будаваць звязныя моўныя выказванні.

На працягу першага квартала 2014 годзе калектыў установы ўдзельнічаў у раённых конкурсах, але не заняў прызавых месц.

Два выхавальнікі (Юркевіч Г.Я. і Лягеза В.М.), якія падлягаюць падцвярджэнню вышэйшай катэгорыі падалі адказ ад здачы кваліфікацыйнага экзамена на падцвярджэнне вышэйшай катэгорыі выхавальніка дашкольнай адукацыі.

У далейшым плануем накіраваць работу ўсяго калектыву ДУА “ Яслі-сад №3 г.п. Зэльва” на:



  • па папаўненне і развіццё прадметна-развіваючага асяроддзя згодна зацверджанага пераліку абавязковых сродкаў выхавання і навучання;

  • забеспячэнне шагавай даступнасці дашкольнай адукацыі шляхам павелічэння колькасці груп кароткачасовага прабывання дзяцей.

  • стварэнне ва ўстанове дашкольнай адукацыі здароўезерагаючай сістэмы і бяспечных умоў прабывання;

  • прадоўжэнне работы па павышэнню камп’ютарнай граматнасці педагогаў;

  • укараненне ў практыку работы камп’ютарнай праграмы па складанню меню і ўліку прадуктаў харчавання;

  • павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў шляхам рэалізацыі комплекса арганізацыйна-педагагічных мерапрыемстваў па ўкараненню новай вучэбна-праграмнай дакументацыі;

  • на прадаўжэнне ўзаемадзеяння з сем’ямі выхаванцаў, выкарыстоўваючы новыя формы работы, накіраваныя на фарміраванне актыўнай пазіцыі бацькоў у працэсе выхавання, навучання і развіцця дзяцей;

  • выкарыстанне актыўных метадаў навучання педагогаў;

  • прадаўжэнне мэтанакіраванай работы па вывучэнню, абагульненню і ўкараненню ў практыку перадавога педагагічнага вопыту;

  • забяспячэнне выніковага ўдзелу педагогаў ў раённых конкурсах;

  • актывізацыю работы па развіццю звязнай мовы дзяцей праз выкарыстанне эфектыўных методык.


28.05.2014 Т.М.Роля


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка