Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа п. Юбілейны”




Дата канвертавання15.03.2016
Памер56.34 Kb.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-



сярэдняя школа п.Юбілейны”


Інфармацыйная

гадзіна
«Падарожжа на belarus.by”

Аўтар:


Бокша Наталля Аляксандраўна,

класны кіраўнік 7 класа


Адрас:


231920 Гродзенская вобласць,

Ваўкавыскі р-н, в.Маісеевічы, д.1

тэл.8(015)12 39156

Інфармацыйная гадзіна «Падарожжа на belarus.by”

Мэты: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, спрыяць развіццю ўменняў і навыкаў працаваць з інфармацыйнымі рэсурсамі, выхоўваць патрыятызм, пачуцці нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму

Форма: падарожжа

Месца правядзення: кампьютарны клас з падключэннем да сеткі Інтэрнэт

Абсталяванне, праграмнае забеспяченне: мультымедыйная ўстаноўка, Microsoft Office PowerPoint 2003, афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

http://www.belarus.by/by/.

Ход занятка

Настаўнік. Добры дзень! Вітаю вас на іфармацыйнай гадзіне «Падарожжа на belarus.by». (слайд 1)

Беларусь, Радзіма…І міжволі ў памяці ўсплываюць родныя краявіды.

Паслухайце верш “Беларусь мая сінявокая”

Вучань. Чытае верш.
Беларусь мая сінявокая,

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай – Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край.


У густых садах ты красуешся,

Сілай поўная маладой,

У агнях уся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.


Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваёй красой.

Майскай песняю салаўінаю

І вясёлкамі над ракой…

Неба чыстае і глыбокае

І бярозвы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край


Настаўнік. Вось такім убачыў наш край беларускі паэт У.Карызна.

Настаў час нам збірацца ў падарожжа.

Закрыйце, калі ласка, вочы і ўявіце,намалюйце, што б вы ўзялі з сабой у дарогу? Штосьці наша беларускае…

Вучні па чарзе пералічваюць свае “малюнкі”

Правадыром у нашым падарожжы будзе Інтэрнэт.



Дзеці па дваіх садзяцца за кампьютары.

На кампьютарах адкрыты браўзер Оpera, у якім зроблена закладка на афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь http://www.belarus.by/by/ (слайд2 і дадатак)



Вучні заходзяць на сайт.

Вы бачыце галоўную старонку сайта (слайд 3 і дадатак). Уважліва разгледзьце яе і адкажыце на пытанні:

1) Якую інфармацыю дае нам галоўная старонка?

2) На якіх мовах можна праглядваць сайт?

3) Назавіце пяць прычын для наведвання Беларусі?

4) Які здымак з фотокалажа вам спадабаўся найбольш?



Гледзячы на галоўную старонку, вучні адказваюць на пытанні.

Давайце зазірнем на другую старонку нашага сайта. А называецца яна “Пра Беларусь”. (слайд 4 і дадатак)

На гэтай старонцы справа бачым многа раздзелаў. Якія?

Вучні адказваюць. Асноўныя факты, геаграфія, насельніцтва, клімат і надвор’е, гісторыя, рэлігія, адукацыя, культура, нацыянальныя святы, прырода і гэтак далей.

Прапаную кожнай пары падрабязна пазнаёміцца толькі з адным раздзелам, а потым расказаць аб ім астатнім вучням класа.



Настаўнік раздае картачкі з раздзеламі 1)асноўныя факты,2) геаграфія,3) насельніцтва, 4)гісторыя, 5)рэлігія, 6)нацыянальныя святы, 7)прырода, 8) архітэктура.

Вучні ў парах рыхтуюць вусныя паведамленні на 2-3 мін аб адным раздзеле, затым па чарзе расказваюць.

Ці многа на гэтай старонцы інфармацыі пра Беларусь?

На сайце ёсць відэафрагменты пра нашу сінявокую Радзіму. Давайце паглядзім некалькі. Заходзім у раздзел Нацыянальныя святы, справа - гіперспасылка Купалле ў Беларусі, вiдэа. (слайд 5 і дадатак)

Ці праходзіць у вашам пасёлку такое свята? Давайце ўспомнім, калі яго святкуюць? Калі няма адказу на пытанне, то вы зможаце знайсці яго ў раздзеле “Нацыянальныя святы”

Давайце на хвілінку адпачнем.

Фізхвілінка. (слайд 6) Устаньце, калі ласка, плечы і рукі расслабце, вочы закрыйце. Уявіце сабе, што Вы ў цёплым летнім жніўні, сярод спелага жыта, дуе лёгкі ветрык, спяваюць жаваранкі, а Вы носам малюеце васілька, ён вялікі, прыгожы на ўсё неба.

Сядайце. Прадоўжым наша падарожжа, завітаем у Мірскі замак. Пераходзім да закладкі “Турызм”, шукаем злева “Што варта паглядзець” , далей выбіраем “Мірскі замак”, (слайд 7 і дадатак)

Якія паведамленні на гэтай старонцы ёсць?

Вучні адказваюць. “Гісторыя Мірскага замка”, “Мірскі замак сёння”, “Як дабрацца ў Мірскі замак і дзе спыніцца”, “Выдатныя мясціны, якія варта паглядзець у Міры”,

Настаўнік. Мы сёння паглядзім толькі відэа, націсніце на “Паглядзець відэа пра Мірскі замак”

Ці не з’явілася ў вас жаданне наведаць Мірскі замак?

Наша падарожжа падыходзіць да канца. Напаследак давайце вернемся да закладкі “Пра Беларусь”, знойдзем раздзел “Ці ведаеце вы, што..” (слайд 8 і дадатак). Там сабраныя “Самыя яркія старонкі беларускай гісторыі, унікальная прырода, самабытная культура і асобы, якія змянілі свет...”

Вучні пералічваюць іх па чарзе:

1)Нацыянальны парк «Прыпяцкі» – адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы;

2) Белавежская пушча – самы буйны старажытны лес Еўропы

3) Нясвіж належаў роду Радзівілаў - аднаму з самых багатых у Еўропе

4) У Беларусі існуе самая вялікая ў свеце папуляцыя зуброў

5) Адзін з трох усходнеславянскіх сафійскіх сабораў знаходзіцца ў Беларусі

6) Беларусы адны з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію

7) Чатырнаццаць нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані

8) Ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША

9) Партызанскі рух у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны быў самы магутны ў Еўропе

10) Рэліквію беларусаў – слуцкія паясы – ткалі толькі мужчыны

Вы пачулі цікавыя звесткі ці не? Ці валодалі вы такой інфармацыяй раней?

Мы з вамі наведалі толькі адзін сайт пра нашу краіну. Адкажыце на пытанні.

1) Ці многа новай інфармацыі мы на ім знайшлі?

2) Ці была цікаваў гэтая інфармацыя?

3) Як вы лічыце, ці многа яшчэ ёсць звестак аб нашай Радзіме на сайце belarus.by?

4) Ці існуюць другія сайты, якія ўтрымліваюць карысную інфармацыю пра Беларусь, пра Гродзенскую вобласць, пра наш раён?

На нашых класных мерапрыемствах мы будзем з імі абавязкова знаёміцца. У многіх з вас дома ёсць кампьютары з падключэннем да сеткі Інтэрнэт, шмат карыснай, цікавай інфармацыі да ўрокаў гісторыі, геаграфіі, біялогіі, літаратуры вы зможаце знайсці самі дома.

5) З якім настроем вы закончылі падорожжа?
А сёння мы можам з гонарам сказаць, што мы беларусы, і жывем у гэтай

цудоўнай краіне. Вы з’яўляецеся нашчадкамі цудоўных скарбаў, духоўнай спадчыны свайго народа. Вам працягваць традыцыі свайго народа, а для гэтага трэба нястомна вывучаць багацце сваёй краіны.



Любіце нашу Радзіму, ганарыцеся ёю, каб кожны з вас годны быў сказаць: "Люблю цябе, Белая, Белая Русь!".




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка