Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лапацінская сярэдняя школа»




Дата канвертавання05.06.2016
Памер88.29 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Лапацінская сярэдняя школа»

План-канспект урока беларускай літаратуры

ў 5 класе па тэме:

«Падагульненне і сістэматызацыя

вывучанага па раздзеле

«Праз смугу стагоддзяў»

Настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

Т. А. Гагарына



Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле

«Праз смугу стагоддзяў»
Мэта: паглыбленне і сістэматызацыя ведаў вучняў пра жанры фальклорных твораў: казкі, легенды, загадкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.

Задачы: актывізаваць уяўленне дзяцей, іх лагічнае і творчае мысленне, фантазію; садзейнічаць развіццю творчых і маўленчых здольнасцей вучняў пры стварэнні ўласных тэкстаў на зададзеную тэму; абуджаць цікавасць вучняў да фальклорных твораў; садзейнічаць выхаванню этычна-эстэтычных уяўленняў дзяцей.
Абсталяванне. 1. Выстава кніг (Казкі, загадкі, прыказкі)

2. Малюнкі вучняў

3. Фанаграма беларускіх песень

4. Дрэва «Фальклор»


Эпіграф Усіх гадуюць нас матчыны казкі.

Яны вучаць нас мову любіць,

На крылах юнацтва

ўздымацца пад хмары,

з няпраўдай змагацца,

а з праўдай дружыць.

І аб недасяжным

і сонечным марыць. (М. Танк)


Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Матывацыйна- эмацыянальны этап

Сёння мы з вамі адправімся ў казачную краіну вуснай народнай творчасці, падагульнім вашы веды па гэтай тэме, паспрабуем самастойна складаць казкі, адгадваць загадкі , успомнім тэарэтычныя пытанні. Урок у нас будзе незвычайны : урок-спаборніцтва, урок-падарожжа.

У нас вырасла дрэва пад назвай «фальклор». Але вось бяда - няма лісця на гэтым дрэўцы. А як вы думаеце, якія лісточкі павінны

з’явіцца на ім? Што такое фальклор? Якія жанры літаратуры ўваходзяць у вусную народную творчасць? (вучні запаўняюць дрэва лісцікамі «казка», легенда, загадка, прыказка, песня.)
3. Праца з эпіграфам.


4. Інфармацыйны этап

Ці памятаеце вы, калі ўпершыню пачулі казку ці загадку? Хто быў вашым першым казачнікам у жыцці?

Бабуля, дзядуля, маці, выхавацель дзіцячага сада?

Некалі раней, доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі каля печы ў хаце збіралася вялікая сям’я. Мужчыны рамантавалі абутак ці вупраж, вязалі рыбацкія сеткі. Жанчыны пралі, вязалі ці ткалі кросны. Нярэдка на агеньчык прыходзілі суседзі. Побач з дарослымі заўсёды знаходзіліся дзеці. І вось пад мерны шум верацёнаў, пад пастукванне кроснаў распавядаліся цудоўныя казкі, легенды, паданні пра дамавікоў, пра тое, як мужык перахітрыў пана, пра чарадзейны бацькаў дар, загадваліся мудрагелістыя загадкі. А калі ў хаце аказваўся чалавек, здольны прыгожа спяваць, доўгі вечар пралятаў імгненна.

Многія стагоддзі фальклорныя творы вучаць нас быць сумленнымі і працавітымі, вернымі ў сяброўстве, асуджаюць сквапнасць і гультайства, захапляюць жартамі, незвычайнымі прыгодамі, сцвярджаюць непахісную веру ў тое, што дабро заўсёды пераможа зло.

5. Праца з малюнкамі вучняў

Паглядзіце ўважліва на дошку. Колькі прыгожых малюнкаў вы намалявалі, у кожным – свая казка. Вось мы і ў казачнай краіне. Раскажыце,калі ласка, хто і якую казку тут намаляваў?


6. Заданні для каманд па блоках

Вучні дзеляцца на дзве каманды
КАЗКІ І ЛЕГЕНДЫ
1. Назавіце віды казак і ахарактарызуйце іх.

2. Успомніце будову казкі (зачын, развіццё дзеяння, кульмінацыя, заканчэнне)

3. Здагадайцеся па апісанні героя, з якой ён казкі


  • Ну, бывай, не пайду я да людзей жыць. Няхай сабе не такі тлусты буду, ды затое на волі.

  • Не можа быць, каб яна адгадала ўсе яго загадкі. Прыйшлося пану ўзяць яе за дачку.

  • Колькі год было дзяўчынцы ў казцы «Разумная дачка»?

  • Набраў ён цэлы жмут лучынак і пайшоў на варту. Чуе ён – нешта здалёку зашумела… злаўчыўся ды - цап яго за доўгі хвост.

  • Прыслужнікі звязалі яго і павезлі ў маёнтак. Больш гэтага хлопца ніхто не бачыў.

  • Вочы яе – блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касой абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны.

  • Усё лета ахоўваў ён падкідыша, карміў, пеставаў малога, а неўзабаве і забраў яго з сабой.

  • Ніколі не чулі лясныя насельнікі такога канцэрта. Забіліся ў непраходныя нетры дзікі і ласі, схаваліся ў дуплах вавёркі, перапалоханыя да смерці разбойнікі выскаквалі праз вокны.


СВАЯ ГУЛЬНЯ

Кожная каманда задае супраціўнай камандзе сваё падрыхтаванае пытанне.


ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ
1. Тут пераблытаны часткі прыказак і прымавак, пакажы стрэлкамі пачатак і канец кожнай.
Як гукнеш… а спраў на вяршок
Згода будуе… а той, хто дае
З вялікага грому… то забудзецца ўстаць
Як ляжа спаць… нязгода руйнуе
Слоў мяшок… так і адгукнецца
Не той багаты, хто мае… малы дождж
2. Закончы прыказкі словамі, якія падыходзяць па сэнсе
За дурной галавой…
Дурны раскідае, а разумны…
Лепш сто сяброў…
Добрае слова даражэй за…

Не зведаўшы броду…


Без маткі і сонца не…
3. Растлумачце сэнс прыказак
Ніхто наперад не знае, што каго чакае
Крывога дрэва не выпраміш
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА-РЭЛАКСАЦЫЯ

Устаньце, калі ласка, узніміце рукі ўверх, заплюшчыце вочы і ўявіце, што вы дрэвы. Назавіце, якія дрэвы вы ведаеце? (бяроза, рабіна, вольха, ліпа, дуб, клён, граб, ясень). Раптам падзьмуў лёгкі ветрык і дрэвы захісталіся (вучні нахіляюцца ўлева, управа, уперад, назад). Вецер усё мацнеў і мацнеў, пачалася бура! Нечакана вецер сціх, пайшоў ціхі цёплы дожджык. Дрэвы падставілі яму свае твары, потым лёгка абтрэслі кропелькі дажджу са сваіх галінак і супакоіліся.


ЗАГАДКІ


  1. Выберыце з прыведзеных выразаў загадкі

  2. Адгадайце загадкі

  3. Прыдумуйце ўласную загадку

Рассыпаўся гарох на 13 дарог.

Чаго вочы не бачаць, аб тым не плачуць.

У жываце лазня, у носе—рэшата, на галаве пупок, адна рука і тая на спіне.

Часам з квасам, а парою з вадою.

Не ўсе тое золата, што блішчыць.

Што гэта за вочы, адно свеціць удзень, другое ўночы.
Прыдумайце ўласную казку

Камандам прапануецца заданне скласці казкі , у якіх ужо ёсць пачатак і канец.
На далёкім востраве адбылося ізвяржэнне вулкана………….. таму сёння наша кошка засталася галодная.
Па вуліцы праехала вялізная машына……………… таму ў

Дзеда Мароза была зялёная барада.


Падагульненне:

Падвядзенне вынікаў працы каманд, аб’яўленне пераможцаў.

Зварот да дрэва «Фальклор»
Рэфлексія
Пахвалі сябе сам: я лепш за ўсіх працаваў, таму што….

Я самы разумны, таму што…

Я вельмі добра…

Дадатак

1. Тут пераблытаны часткі прыказак і прымавак, пакажы стрэлкамі пачатак і канец кожнай.
Як гукнеш… а спраў на вяршок
Згода будуе… а той, хто дае
З вялікага грому… то забудзецца ўстаць
Як ляжа спаць… нязгода руйнуе
Слоў мяшок… так і адгукнецца
Не той багаты, хто мае… малы дождж
1. Тут пераблытаны часткі прыказак і прымавак, пакажы стрэлкамі пачатак і канец кожнай.
Як гукнеш… а спраў на вяршок
Згода будуе… а той, хто дае
З вялікага грому… то забудзецца ўстаць
Як ляжа спаць… нязгода руйнуе
Слоў мяшок… так і адгукнецца
Не той багаты, хто мае… малы дождж

2. Закончы прыказкі словамі, якія падыходзяць па сэнсе
За дурной галавой…
Дурны раскідае, а разумны…
Лепш сто сяброў…
Добрае слова даражэй за…

Не зведаўшы броду…


Без маткі і сонца не…


2. Закончы прыказкі словамі, якія падыходзяць па сэнсе
За дурной галавой…
Дурны раскідае, а разумны…
Лепш сто сяброў…
Добрае слова даражэй за…

Не зведаўшы броду…


Без маткі і сонца не…

3. Растлумачце сэнс прыказак


Ніхто наперад не знае, што каго чакае

3. Растлумачце сэнс прыказак

Крывога дрэва не выпраміш


  1. Выберыце з прыведзеных выразаў загадкі

Рассыпаўся гарох на 13 дарог

Чаго вочы не бачаць, аб тым не плачуць

У жываце лазня, у носе—рэшата, на галаве пупок, адна рука і тая на спіне

Часам з квасам, а парою з вадою

Не ўсе тое золата, што блішчыць

Што гэта за вочы, адно свеціць удзень, другое ўночы
4. Выберыце з прыведзеных выразаў загадкі
Рассыпаўся гарох на 13 дарог

Чаго вочы не бачаць, аб тым не плачуць

У жываце лазня, у носе—рэшата, на галаве пупок, адна рука і тая на спіне

Часам з квасам, а парою з вадою

Не ўсе тое золата, што блішчыць

Што гэта за вочы, адно свеціць удзень, другое ўночы



Прыдумайце ўласную Казку
На далекім востраве адбылося ізвяржэнне вулкана……..

таму сёння наша кошка засталася галодная



Прыдумайце ўласную Казку

Па вуліцы праехала вялізная машына……



таму у Дзеда Мароза была зялёная барада.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка