Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны!




Дата канвертавання17.03.2016
Памер141.7 Kb.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Салтанаўшчынскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дзякуй салдатам Перамогі за тое,

што не ведаем вайны!

(літаратурна-музычная кампазіцыя для першага ўрока на 1 верасня)

Класны кіраўнік 9 класа Шырвель Т.І

Класны кіраўнік 10 класа Мохарт М.К.

Класны кіраўнік 11 класа Шырокава Н.В.
2014

Дзякуем салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны

Літаратурна-музычная кампазіцыя

Мэта: стварыць умовы для выхавання пачуцця нацыянальнай годнасці, уласнага патрыятызму, гонару за сваю Радзіму, за родны горад, як асноўных састаўляючых фарміравання грамадзянскай пазіцыі асобы вучня.

Афармленне класа. Інструментарый урока.

На дошцы запіс «Дзякуй салдатам перамогі за тое, што не ведаем вайны!». Эпіграфы да ўрока. Выстаўлены кнігі пра Вялікую Айчынную вайну з дамашніх бібліятэк вучняў, са школьнай бібліятэкі.



Удзельнікі: вучні 9, 10, 11 класаў.

Ход урока

І Частка: “БЕЛАРУСЬ-МАЯ РАДЗІМА”

Стварэнпе эмацыянальнага настрою. Каб эмацыянальна настроіць прысутных на ўспрыманне інфармацыі, гучыць песня А. Пахмутавай і М. Дабранравава «Белоруссия» ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

Уступнае слова настаўніка (на фоне песні):

- Добры дзень, дарагія сябры! Вітаем вас! Сёння, 1 верасня, у нашай краіне - Свята Ведаў. Усе школы адкрываюць свае дзверы дзетвары, збіраюць на першы урок. Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У Рэспубліцы Беларусь Дзень беларускага пісьменства як дзяржаўнае свята зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка 26 сакавіка 1998 года. Сёлета свята пройдзе ў старажытным Заслаўі Мінскай вобласці. У гэтым годзе наша краіна адзначыла вялікую дату: 70 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтым падзеям прысвечаны і наш першы урок «Дзякуем салдатам перамогі за тое, што не ведаем вайны!».



Звяртаецца ўвага прысутных на дошку, дзе запісаны эпіграфы да ўрока:

ЛЮДИ!


ПОКУДА СЕРДЦА СТУЧАТСЯ,-

ПОМНИТЕ!


КАКОЙ ЦЕНОЙ

ЗАВОЁВАНО СЧАСТЬЕ,-

ПОЖАЛУЙСТА, ПОМНИТЕ!

Р.РОЖДЕСТВЕНСКИЙ



Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў,

Не пагарджаць святым сваім мінулым,

А заслужыць яшчэ, і вартым быць яго!

Ул. Караткевіч

Гучыць песня А.В. Александрова“Священная война” на стихи В.И.Лебедева-Кумача

Першы чытальнік

Суровы час. Мая радзіма

Гарыць у полымі вайны.

З паходнай кайстрай за плячыма

На зборны пункт ідуць сыны.

Яны надоўга пакідаюць свій родны дом, свой мілы кут,

Усіх, усіх, каго кахаюць,

Усё, усё, што люба тут.

Употай ніцыя бярозы

І задуменныя лясы

Па іх раняюць горка слёзы

Буйнымі кроплямі расы.

А ім насустрач сонца ўсходзіць,

Махаюць крыллем ветракі,

І ў дальні шлях, на ратны подзвіг

Благаслаўляюць іх бацькі.


Другі чытальнік

22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна паміж Савецкім Саюзам і фашысцкай Германіяй. У чатыры гадзіны раніцы гітлераўскія войскі ўварваліся на тэрыторыю СССР. Шквал агню абрушыўся на гарады і сёлы. Пачалася Вялікая Айчынная вайна.Пачалася дарога даўжынёй у 1418 дзён.



ІІ Частка : «Дарога, даўжынёй у 1418 дзён»

1-ы вядучы. 70 гадоў! Дзеці, якія нарадзіліся пасля вайны, даўно сталі дарослымі, у іх ужо выраслі свае дзеці, у дзяцей унукі. Чаму ж мы зноў і зноў успамінаем пра вайну, чаму нас так хвалююць кадры ваеннай хронікі і песні тых гадоў?

2 вядучы. Дарогі вайны! Ад Брэста да Масквы – адна тысяча сто кіламетраў, ад Масквы да Берліна – адна тысяча шэсцьсот. Усяго – дзве тысячы семсот кіламетраў. Не так і многа. Праўда? Калі поездам, то двое сутак. Самалётам – каля трох гадзін.

1-ы вядучы. Перабежкамі і па-пластунску, у баях з ворагам, у адступленнях і атаках, у санітарных цягніках і эшалонах на перадавую – чатыры гады!

2 вядучы. Давайце ўспомнім дарогі вайны. Ваенныя дарогі нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Давайце ўявім сабе тых, хто змагаўся за Перамогу.

1-ы вядучы. І тых, хто загінуў смерцю героя ў адзін з тых вогненных 1418 дзён , на адным з тых вогненных кіламетраў.

2 вядучы. Мы хочам сёння разам з вамі паспрабаваць аднавіць атмасферу тых дзён, пастарацца ўявіць сабе, як гэта было.

1-ы вядучы. 4 доўгія гады, 1418 дзён і начэй, ішла па нашай зямлі самая крывапралітная і страшная вайна ў гісторыі чалавецтва. На нашу зямлю было кінута 190 дывізій, вялікая колькасць танкаў і самалётаў. Па савецкай зямлі рухаліся войскі саюзных з Германіяй рэспублік: Італіі, Фінляндыі, Румыніі і Венгрыі. Вораг распрацаваў “План Барбароса” – вядзенне маланкавай вайны, намячаўся разгром Чырвонай Арміі, захват Масквы, вывад нямецка-фашысцкіх войск на працягу 8 тыдняў на лінію Архангельск-Астрахань. Гэта была імперыялістычная, захопніцкая вайна з боку Германіі. Савецкіх людзей яны хацелі ператварыць у рабоў або знішчыць. Савецкі народ падняўся на вайну супраць захопнікаў, каб абараніць свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы.

2 вядучы. Савецкія войскі мужна супраціўляліся, неслі вялікія страты, але не маглі спыніць ворага. Да зімы 1941 года нямецкія войскі авалодалі Прыбалтыкай, Малдавіяй, Украінай, Беларуссю, акружылі і блакіравалі Ленінград. Асада Ленінграда доўжылася 900 дзён. Людзі паміралі ад голаду адзін за адным, але горад выстаяў. Асабліва цяжка было перажыць блакаду дзецям.

ІІІ Частка: “Блакада Ленінграда”

1 вядучы. Пасля вайны ўвесь свет даведаўся пра жудасную гісторыю 11-гадовай ленінградскай школьніцы Тані Савічавай. З верасня 1941 года па студзень 1944 года Ленінград быў у блакадзе. Гэта 900 дзён і начэй. 640 тысяч ленінградцаў загінула ад голаду і холаду. Рабочым выдавалі ў дзень 250 грам хлеба, а служачым і дзецям – толькі па 125 грам. (Паказваем, колькі гэта). Немцы разлічвалі, што галодныя, замярзаючыя людзі перасварацца паміж сабой з-за куска хлеба, з-за палена дроў, перастануць абараняць горад і здадуць яго. Але яны памыляліся. Не загінуў горад. На яго абарону разам з дарослымі ўсталі і дзеці Ленінграда.

2 вядучы. Таня Савічава не здзяйсняла баявы подзвіг. Яе подзвігам было тое, што яна напісала гісторыю сваёй сям’і. Вялікая дружная сям’я Савічавых жыла на Васільеўскім востраве. Блакада адабрала ў дзяўчынкі родных і зрабіла яе сіратой. У тыя жудасныя дні Таня зрабіла ў сваёй запісной кніжцы 9 кароткіх запісаў.

1 вядучы.

Эта тонкая тетрадка стоит многих толстых книг.


Пионерка Ленинграда, потрясает твой дневник
Таня, Савичева Таня, ты в сердцах у нас жива,
Затаив на миг дыханье, слышит мир твои слова.
''Женя умерла 28 декабря в 12.00ч. утра 1941г."
"Бабушка умерла 25 января в З ч. дня 1942г. "
"Лека умер 17 марта в 5ч. утра 1942г. "
''Дядя Вася умер в 2ч. ночи 14 апреля 1942г. "
"Дядя Леша умер 10 мая в 4ч. дня 1942г."
"Мама умерла 13 мая в 7.30ч. утра 1942г. "
"Савичевы умерли."
''Умерли все."

"Осталась одна Таня."



2 вядучы . А потым памерла і Таня. Яна была вывезена з іншымі дзецьмі ў Горкаўскую вобласць. Моцная худоба і нярвовы стрэс зламалі дзяўчынку. Памерла яна 23 мая 1944 года.

1 вядучы.

Этот дневник на процессе Нюрнбергском
Был документом страшным и веским,
Плакали люди, строчки читая,
Плакали люди, фашизм проклиная.
Танин дневник – это боль Ленинграда,
Но прочитать его каждому надо.
Словно кричит за страницей страница:
"Вновь не должно это все повториться!"
И. Малышев

2 вядучы В декабре 1941 года в битве под Москвой советские войска перешли в контрнаступление, предприняв первую в ходе войны крупную наступательную операцию. Враг был отброшен.

В 1942 году прошли битвы под Сталинградом, где наши войска разгромили группировку войск Германии и её союзников.

5 июля 1943 состоялась одна из крупнейших битв Великой Отечественной войны- битва на Курской дуге.

Одновременно с советскими войсками перешли в наступление силы Англии и США.

В апреле-мае 1945 года наши войска захватили Берлин.
ІV Частка “Жудасны лёс дзяўчынкі!

1 вядучы

Кроме солдат, погибших на поле боя были миллионы жертв мирного населения. Фашисты превратили в руины наши города и села, издевались над мирным населением, нашими военнопленными, проводили медицинские эксперименты над советскими людьми, морили голодом, жгли в крематориях. На оккупированных территориях фашисты установили « новый порядок». На этих территориях создавались лагеря смерти, концлагеря, тюрьмы, гетто. Производились зверские расправы над людьми. Я хотела, что бы вы услышали письмо Кати Сусаниной.


Выступление ученика:

Март, 12, Лиозно, 1943 год. 

Дорогой, добрый папенька!

Пишу я тебе письмо из немецкой неволи. Когда ты, папенька, будешь читать это письмо, меня в живых не будет. И моя просьба к тебе, отец: покарай немецких кровопийц. Это завещание твоей умирающей дочери. Несколько слов о матери. Когда вернешься, маму не ищи. Ее расстреляли немцы. Когда допытывались о тебе, офицер бил ее плеткой по лицу. Мама не стерпела и гордо сказала: "Вы не запугаете меня битьем. Я уверена, что муж вернется назад и вышвырнет вас, подлых захватчиков, отсюда вон". И офицер выстрелил маме в рот...

Папенька, мне сегодня исполнилось 15 лет, и если бы сейчас ты, встретил меня, то не узнал бы свою дочь. Я стала очень худенькая, мои глаза ввалились, косички мне остригли наголо, руки высохли, похожи на грабли. Когда я кашляю, изо рта идет кровь - у меня отбили легкие. А помнишь, папа, два года тому назад, когда мне исполнилось 13 лет? Какие хорошие были мои именины! Ты мне, папа, тогда сказал: "Расти, доченька, на радость большой!" Играл патефон, подруги поздравляли меня с днем рождения, и мы пели нашу любимую пионерскую песню...

А теперь, папа, как взгляну на себя в зеркало - платье рваное, в лоскутках, номер на шее, как у преступницы, сама худая, как скелет,- и соленые слезы текут из глаз. Что толку, что мне исполнилось 15 лет. Я никому не нужна. Здесь многие люди никому не нужны. Бродят голодные, затравленные овчарками. Каждый день их уводят и убивают.

Да, папа, и я рабыня немецкого барона, работаю у немца Шарлэна прачкой, стираю белье, мою полы. Работаю очень много, а кушаю два раза в день в корыте с "Розой" и "Кларой" - так зовут хозяйских свиней. Так приказал барон. "Русс была и будет свинья",- сказал он.

Я очень боюсь "Клары". Это большая и жадная свинья. Она мне один раз чуть не откусила палец, когда я из корыта доставала картошку. Живу я в дровяном сарае: в колшату мне входить нельзя. Один раз горничная полька Юзефа дала мне кусочек хлеба, а хозяйка увидела и долго била Юзефу плеткой по голове и спине. Два раза я убегала от хозяев, но меня находил ихний дворник. Тогда сам барон срывал с меня платье и бил ногами. Я теряла сознание. Потом на меня выливали ведро воды и бросали в подвал. Сегодня я узнала новость: Юзефа сказала, что господа уезжают в Германию с большой партией невольников и невольниц с Витебщины. Теперь они берут и меня с собою. Нет, я не поеду в эту трижды всеми проклятую Германию! Я решила лучше умереть на родной сторонушке, чем быть втоптанной в проклятую немецкую землю. Только смерть спасет меня от жестокого битья. Не хочу больше мучиться рабыней у проклятых, жестоких немцев, не давших мне жить!..

Завещаю, папа: отомсти за маму и за меня. Прощай, добрый папенька,

Твоя дочь Катя Сусанина...


V Частка “Галасы на могілках”

Гучыць музычны фрагмент з песні «Дороги» (муз. А. Новікава, сл. Л. Ашаніна).

На сцэну выходзяць аўтар, юнак,дзяўчына, жняя, маленькі хлапчук (“Галасы на могілках вёсак” Ніл Гілевіч)

Аўтар

Людзі добрыя, помніце!

Мы любілі жыццё, і Радзіму,

I вас, дарагія.

Мы згарэлі жывымі ў агні.

Наша просьба да ўсіх:

Хай жалоба і смутак

Абернуцца ў мужнасць і сілу,

Каб змаглі ўвекавечыць вы

Мір і спакой на зямлі,

Каб нідзе і ніколі

Ў віхуры пажараў

Жыццё не ўмірала.
Голас жняі

Раніцай, раніцай...

Рана-раненька, ледзь сонца ўзыдзе...

Я збіралася ў поле, на постаць, пайсці —

З вастразубым, бліскучым сярпом на плячы,

Са жбанком у руцэ, поўным хлебнага квасу.

Ціха, думала, выйду, дзвярыма не бразну,

Каб дзяцей не ўзбудзіць —

хай паспяць, хай паспяць.

Хай шчаслівыя сны бестурботна дасняць.

Толькі, думала, большай дзяўчынцы скажу,

Што паснедаць згатовіла, — пакажу

Дый пайду, трэба ж жаць, бо я маці:

Будзе хлеб — будзе радасць у хаце...

Але раніцы не было.

Але сонца ў той дзень для мяне не ўзышло.

I не ўзыдзе ніколі, ніколі не ўзыдзе!

Не стаяць мне з сярпом вастразубым у жыце,

Не схіляцца сярод шапаткіх каласоў

I не чуць маіх дзетак малых галасоў...


Голас чатырохгадовага хлапчука

Раніцай, раніцай...

Рана-раненька, ледзь сонца ўзыдзе...

Я чакаў, што мама прыйдзе па мяне,

Нечым цёплым, цёплым-цёплым ахіне,

Бо так холадна, аж зубы ляскацяць,

За дратамі за калючымі стаяць,

Тут, куды прыгналі нас, адных дзяцей,

Пад дажджом наскрозь прамоклых да касцей...

Мама прыйдзе, мама ўпросіць вартавых

Адпусціць мяне дадому, да сваіх,

Мама возьме моцна-моцна за руку,

Павядзе мяне па мосце за раку —

Да бабулі, а бабулечка з гляка

Поўны кубак мне налье малака!

Ды на печ пасадзіць — ножкі пагрэць.

Кот-вуркот са мной захоча дурэць...

Але раніцы не было.

Але сонца ў той дзень для мяне не ўзышло.

Уначы, калі гуртам

мы плакалі ціха за дротам, —

Засвяцілі пражэктары раптам,

наўсцяж адчынілі вароты

I спусцілі на нас

зграю страшных аўчарак вялізных:

Мы не зналі, што іх

доўгі час не кармілі наўмысна...

Пакрамсаны, паклычаны ікламі

ледзьве жывы,

Я ляжаў і стагнаў на дарозе,

пакуль не дабіў вартавы...

Аўтар

Столькі зведаўшы гора, нягод,

Столькі слёз, і крыві, і агню —

Ты, Радзіма, на тысячы год

Заслужыла сабе цішыню.

Ні пра што не забыўшы ад той

Гераічнай і грознай пары, —

Больш за ўсё ты вартуеш спакой,

Больш за ўсё цэніш міру дары...

Хай жа ў кроплях світальнай расы

Ціха падаюць зоркі на дол.

Хай увосень страсаюць лясы

Дождж ігліцы і град жалудоў.

Хай на звонкіх арэлях вясны

Сонца гушкае мары дзяўчат.

Хай ад чорнай, як смоль, баразны

Будзе сейбіту светла ў вачах.

Хай пускаюць на плынь ручая

Папяровы свой флот хлапчукі.

Хай, пацешнае, скача шчаня,

Каб дастаць да дзіцячай рукі...
VІ Частка “Халакост”

Выступление ученика:

В годы войны фашистами была принята программа «Холокост», программа по уничтожению славянского и еврейского населения. Были созданы специальные лагеря:



Бухенвальд

За период 16 июля 1937 – 31марта 1945 года через его застенки прошло 238980 человек, из них 56545 человек были убиты, около 21 тыс. человек были освобождены 11 апреля 1945 года, около 161 тыс. были посланы работать на военные заводы или попали в другие лагеря.



Освенцим

Был создан в 1939 году по приказу Гитлера. Комбинат смерти; с газовыми камерами,

крематориями, с 12 печами, с 46

ретортами, в каждую из которых сваливали от трех до пяти трупов, сгоравших за 20—30 минут.



Равенсбрюк

Большой женский лагерь, построенный на территории Германии. 92700 женщин и девушек почти всех европейских стран нашли себе здесь могилу.

Заксенхаузен

Где 9 лет зверски истребляли людей. Здесь было уничтожено более 100 тыс. человек, из них только с осени 1943 по апрель 1945 года – 33 тыс.



Маутхаузен

С лета 1938г. по май 1945г. через него прошло 325 тыс. человек, из них 122767 человек было расстреляно, замучено, заживо саженно.



Саласпилс

В годы войны в саласпилском лагере смерти были убиты более 53 тысяч человек (вместе с филиалами - 100 тысяч). В Саласпилсе были замучены более 7 тысяч детей.

Над людьми проводились опыты, как на животных.

И многие другие, где было зверски убито больше 11 миллионов человек.



На сцэне з’яўляецца першы чытальнік са свечкай ў руках

Успомнім усіх пайменна,

Горам успомнім сваім.

Гэта трэба не мёртвым −

Гэта трэба жывым!

Чуцён стук метранома (Хвіліна маўчання)

VII частка “Мір ва ўсім свеце”

Другі чытальнік

Я не глытала па акопах дыму

І франтавых не ведаю дарог.

Калі я нарадзілася, Радзіма,

Ты святкавала свята перамог.

І не выццё варожых самалётаў,

І не агонь, што пёк тваю зямлю, −

Чаромху помню, як цвіла ля плота,

Як падалі зярняты на раллю

Трэці чытальнік

Цябе, вясняная, я помню ў цвеце.

Люблю з маленства, родная, люблю.

І за таго, каго няма на свеце,

Хто ўсё аддаў за гэтую зямлю.

Мае сябры ў жыцця да скону бралі

Усё, чым навучаем даражыць.

Мы за цябе яшчэ не паміралі,

Мы для цябе, Радзіма, будзем жыць!

Другі чытальнік

Свяціся кропкай весела і звонка,

Нясі ў прастор свой непамерны груз,

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,

Сярод зямлян жыць будзе беларус!

Гучыць песня “Радзіма мая дарагая” (словы Алеся Бачылы, музыка

У. Алоўнікава)

Ведущий:

Течёт река времени. Минуло уже много десятков лет с того незабываемого и страшного дня, когда настежь распахнулись огромные двери войны. Много воды унесла река времени с тех пор. Заросли шрамы окопов, исчезли пепелища сожженных городов, выросли новые поколения. Но в памяти человеческой 22 июня 1941 года осталось не просто как роковая дата, но и как рубеж, начало отсчёта долгих 1418 дней и ночей Великой Отечественной войны нашего народа.

70 лет, как закончилась война. Для огромной мировой истории это, может быть, и вовсе краткий миг. Но для людей это целая жизнь. Отгремели бои пожаром. Время бежит, как ветер. Годы текут, как реки. Как утесы, как скалы стоят герои. Бессмертен их славный подвиг. Память хранит былое. Память нужна не пожилым, кто выстоял, она нужна нам, молодым, чтобы мы знали, что такое жизнь и смерть, война и мир, какой ценой достигается свобода, чтобы мы берегли и сохраняли эту свободу. Ведь когда приходит беспамятство, оно порождает людей без роду и племени, без памяти и родства. Пока память жива будет мир. И если эта встреча заставила задуматься о смысле жизни, о мире, о людях, которые вас окружают, значит, не напрасно мы говорили об этом. Радуйтесь солнцу, свежему ветру, любите жизнь и творите добро!

VIIІ частка. Рэфлексія
На сталах медальёны з паперы. Дзеці павінны скласці пажаданне сябрам, бацькам, настаўнікам, сабе і запісаць іх на медальёне

(5 хвілін).



На фоне песні дзеці абменьваюцца «медальёнамі-пажаданнямі».

Заключнае слова настаўніка.

Паважаныя дзеці! Сёння мы ў чарговы раз пераступілі школьны парог. Вы зрабілі наступны крок у дарослае жыцце. Поспех на гэтай дарозе залежыць ад вас саміх: ці будзеце вы працавітымі, чулымі да людзей, настойлівымі, добрасумленнымі.



Ля парога бацькоўскага дома, ля школьнага парога і пачынаецца Радзіма. Наша з вамі агульная і адзіная Радзіма - Рэспубліка Беларусь. Шмат ёсць іншых краін на свеце, але толькі пад небам Бацькаўшчыны вы зможаце знайсці свае месца, раскрыць свае здольнасці, творчай працай прынесці найбольшую карысць грамадству і адчуць сябе па-сапраўднаму шчаслівымі. Я веру, што вы зробіце ўсё магчымае, каб стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй Айчыны.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка