Дзядзька Мікалай




старонка4/4
Дата канвертавання03.04.2016
Памер376.53 Kb.
1   2   3   4

Дзеепрыметнік The Participle


Дзеепрыметнік- безасабовая форма дзеяслова, якая мае ўласцівасці прыметніка, прыслоўя і дзеяслова. У гэтай якасці можа выконваць ролю азначэння пры назоўніках, акалічнасцю, быць імянною часткаю састаўнога выказніка.

Дзеепрыметнік мінулага часу правільных дзеясловаў супадае па форме з простым мінулым часам Simple Past / Past Indefinite: to prepare- prepared (падрыхтаваў/ падрыхтаваны).

Няправільныя формы дззепрыметнікаў мінулага часу трэба запамятаць

Дзеепрыметнік цяперашняга часу ўтвараецца далучэннем да дзеяслова -ing: to answer –answering (які адказвае)

На пісьме канцавая нямая –е дзеясловаў знікае.

To take- taking.

Дзеясловы to lie, to die, to tie мяняюць -ie перад –ing на -у, адпаведна дзепрыметнік будзе

lying, dying, tying

Шэраг дзеясловаў падвойвае канцавую зычную для захавання закрытага складу.

To get-getting, to permit- permitting, to travel- travelling. (Дэталёвей глядзі большыя граматыкі.)

Дзеепрыметнік мае наступныя формы:




Непераходныя дзясловы

Пераходныя незалежнага стану

Пераходныя залежнага стану

Present

Going

writing

Being written

Past

Gone

----

written

Perfect

Having gone

Having written

Having been written

Дзеепрыметнік цяперашняга часу ўтварае зварот, г. зв. “аб’ектны склон з дзеепрыметнікам цяперашняга часу” пасля дзеясловаў, што перадаюць успрыманне рознымі органамі пачуццяў.

Гэта дзеясловы to see, to watch, to to notice, to hear, to feel ды іншыя.

Зварот –гэта спалучэнне займенніка ў аб’ектым склоне ці назоўніка ў агульным склоне і дзеепрыметніка цяперашняга часу. Ён аналагічны звароту “аб’ектны склон з інфінітывам”.

На беларускую мову перакладаецца даданым сказам са злучнікам “як”.

I saw her running./ I saw her run. Я бачыў, як яна бегла.

Аднак між гэтымі зваротамі ёсць розніца. Дзеепрыметнік перадае працяглае дзеянне, інфінітыў- у бальшыні выпадкаў закончанае дзеянне. Таму зварот з дзеепрыметнікам перакладаецца дзеясловам незакончанага трывання, а з інфінітывам –закончанага.

I saw him crossing the street. Я бачыў, як ён пераходзіў вуліцу.

I saw him cross the street. Я бачыў, як ён перайшоў вуліцу.
З дзеепрыметнікам мінулага часу ўтвараецца зварот “аб’ектны склон з дзеепрыметнікам мінулага часу”. Ён ужываецца пасля дзеясловаў to have, to get, to want, to wish, to watch, to hear, to see, to find.

I want it done immediately. Я хачу, каб гэта было зроблена неадкладна.

He must have his hair cut. Яму трэба пастрыгчы валасы.= Ён павінен пастрыгчыся.

Гэты зварот з дзеясловам to have (to get) абазначае, што дзеянне выконваецца не самім дзейнікам, а іншай асобай для дзейніка.

I must have my shoes repaired. Мне трэба парамантаваць чаравікі. (Г. зн. іх павінен парамантаваць нехта іншы.)


Дзеепрыслоўе The Gerund


Дзеепрыслоўе, іначай герунд, неасабовая форма дзеяслова, якая выражае назоў дзеяння, мае ўласцівасці як назоўніка, гэтак і дзеяслова. У беларускай мове гэта словы кшталту “чытанне, плаванне ” і пад. Па форме герунд супадае з дзеепрыметнікам цяперашняга часу.

Герунд мае наступныя формы:



Gerund

Active

Passive

Indefinite

writing

being written

Perfect

having written

having been written

У школе вывучаецца толькі герунд Indefinite Active.

Як і назоўнік, герунд можа ўжывацца з прыназоўнікамі, мець пры сабе прыналежныя займеннікі ці назоўнікі ў прыналежнай форме.

I don’t like his going there. Мне не даспадобы ягоная паездка туды.

Але ён не мае множнага ліку і не ўжываецца з артыклем.

Дзеяслоўныя ўласцівасці герунда праяўляюцца тым, што ён можа мець дапаўненне і азначацца прыслоўем.

I don’t like their long staying there. Мне не даспадобы іхняе доўгае знаходжанне там.

Герунд ужываецца ў наступных выпадках:

а) пасля дзеясловаў і прыметнікаў з прыназоўнікамі.

To succeed in, to think of, to insist on, to object to, to prevent somebody from, to get used to, to be fond of, to be proud of

He succeeded in winning the prize. Яму ўдалося выйграць прыз.

b) пасля дзеясловаў

to finish, to stop, to go on, to give up, to put off, to postpone, to avoid, to mind, to mention, to remember, to suggest, I can’t help;

She gave up smoking. Яна кінула паліць тытунь.

c) пасля назоўнікаў

habit of, hope of, idea of, possibility of, objection to, way of

They abandoned the idea of going there. Яны адцураліся ад думкі пайсці туды.

d) пасля прыназоўнікаў з пераважным значэннем акалічнасці

after, on/upon, before, by, without, instead of, for, in

He washed his hands after finishing work. Ён памыў рукі пасля працы.

Пасля наступных дзеясловаў і спалучэнняў можа быць ужыты герунд ці інфінітыў:

To begin, to start, to like, to continue, to intend, it is no use, it is useless, it is no good, it is worth while

(Больш падрабязны спіс слова і выразаў, што патрабуюць герунду шукай у большых граматыках.)

I like reading/ I like to read. Я люблю чытаць.

Герунд з папярэднім прыналежным займеннікам ці назоўнікам у прыналежнай форме ўтварае герундавы зварот.

I expect to see you before my leaving the city. Я спадзяюся спаткацца з вамі да свайго ад’езду з гораду.

Did you agree to Mother’s going abroad? Ці пагадзіўся ты на матчын ад’езд за мяжу?


Умоўныя сказы Сonditional sentences

Гэтыя складаназалежныя сказы маюць галоўны сказ і даданы ўмоўны злучаныя злучнікамi if, when. Існуюць тры тыпы ўмоўных сказаў.



І тып выражае рэальна магчымую ўмову ў цяперашнім ці, часцей, будучым часе.

Пасля if дзеяслоў ужываецца ў Present Indefinite, а ў галоўным сказе можа быць Future Indefinite ці загадны лад.

If he comes, we’ll discuss the problem. Калі ён прыдзе, мы абмяркуем праблему.

If he comes, help him. Калі ён прыдзе, дапамажы яму.



ІІ тып выражае магчымую, малаверагодную ці нерэальную ўмову ў цяперашнім ці будучым часе.

У даданым сказе ўжываецца Past Indefinite, а ў галоўным- should/would з Indefinite Infinitive без to.

If she stayed a little longer she would see her idol.

Калі б яна засталася крышку даўжэй, яна пабачыла б свайго ідала.



Заўвага: Дзеяслоў to be у даданым сказе мае форму were для ўсіх асоб.

ІІІ тып умоўных сказаў выражае ўмовы, якія не адбыліся ў мінулым, а таму невыканальныя.

У гэтым тыпе сказаў у даданым сказе ўжываецца Past Perfect, а ў галоўным- should/would з Perfect Infinitive без to.

If they had inspected the place more carefully they would have found the weapons of mass destruction.

Калі б яны праінспектавалі тое месца дбайней, то яны знайшлі б зброю масавага знішчэння.



Для лепшага разумення ўтварэння запомні: умоўныя сказы ІІ і ІІІ тыпаў атрымліваюцца з сказаў І тыпу пасьлядоўнай пастаноўкай яго ў мінулы час.

If he meets her he will recognise her. Калі ён сустрэне яе, то пазнае яе.

If he met her he would recognize her. Калі б ён сустрэў яе, то пазнаў бы яе.

If he had met her he would have recognized her. Калі б ён сустрэў яе, то пазнаў бы яе.

Як відаць, сказы ІІ і ІІІ тыпу на нашу мову перакладаюцца аднолькава.

Інфінітыў Infinitive


Інфінітыў у англійскай мове мае наступныя формы:

Infinitive

Intransitive verbs

Transitive verbs







Active

Passive

Indefinite

to sleep

to stop

to be stopped

Continuous

to be sleeping

to be stopping

-

Perfect

to have slept

to have stopped

to have been stopped

Ад інфінітыву зручна ўтвараць любыя часы. Акрамя таго, інфінітыў утварае розныя інфінітыўныя канструкцыі.


Дзеяслоўныя канструкцыі The Verbal Constructions


Гэта аб’ектны інфінітыўны зварот, суб’ектны інфінітыўны зварот і інфінітыўны зварот з прыназоўнікам for.

Aб’ектны інфінітыўны зварот- гэта спалучэнне назоўніка з інфінітывам, якое выступае як складанае дапаўненне. (Слова “аб’ект”-значыць “дапаўненне”). Ён ужываецца пасля дзеясловаў to want, to wish, to desire, to like, to prefer, to feel, to watch, to observe, to expect, to know, to understand, to believe, to consider, to suppose, to prove, to assume, to think, to advise, to ask, to tell, to help, to order, to command, to cause, to make, to allow ды некаторых іншых і пасля выразу I should like. Сінтактычна такі зварот - дапаўненне.

The boy watched him to cross the street. Хлопчык пазіраў, як ён перайшоў вуліцу.

I should like him to bring me a dictionary. Мне хацелася б, каб ён прывёз мне слоўнік.

Cуб’ектны інфінітыўны зварот- гэта спалучэнне назоўніка ці займенніка ў ролі дзейніка з інфінітывам як другой часткі састаўнога дзеяслоўнага выказніка. (Суб’ект- гэта дзейнік). Па-англійску гэты зварот называецца Nominative with the Infinitive. Дзеяслоўную частку гэтага выказніка складаюць пераважна дзеясловы ў форме залежнага стану, якія далучаюцца да інфінітыву.

Гэта дзеясловы to see, to say, to think, to believe, to find, to know, to make, to expect, to suppose, to report, to describe, to advise, to ask, to order.

He is said to be a good interpreter. Кажуць, што ён добры перакладчык.

Гэты зварот ужываецца, калі выказнік выражаны дзеясловамі to seem, to appear, to happen, to turn out у незалежным стане, а таксама калі імянная частка выказніка выражана словамі sure, certain, likely.

He is sure to come in time. Ён абавязкова прыдзе своечасова.

Iнфінітыўны зварот з прыназоўнікам for- гэта спалучэнне прыназоўніка for+ назоўнік/ займеннік + інфінітыў.

It is necessary for young people to study European languages. Маладым людзям неабходна вывучаць еўрапейскія мовы.


Словаўтварэнне

Словы ў англійскай мове ўтвараюцца рознымі спосабамі.

А) канверсіяй, калі, як правіла, не мяняецца напісанне і вымаўленне.

Milk- to milk малако- малочны- даіць

але: йxport -to expуrt экспарт- экспартаваць /тут адбыўся перанос націску/

Б) словаскладаннем

Apple+ tree= apple-tree яблык + дрэва= яблыня

Long+ hair = long-haired доўгі+ валасы= доўгавалосы

В) з дапамогаю суфіксаў і прыставак

Unexpectedly un-expect-ed-ly = не-чак-ан-а

Веданне словаўтваральных суфіксаў і прыставак вельмі карыснае.

Заўважу, што ў англійскай мове няма памяншальна-ласкальнага суфікса.


Суфіксы:

Часціна мовы

суфікс

Вытворнае слова

Назоўнік

-er (-or)

-ist


-ism

-ness


-ment

-ion


-ship

-ant (-ent)

-ance (-ence)

-ity


-ian

--ation


-tion

-sion


-ssion

To write- writer пісаць-пісьменнік

National- nationalist нацыянальны-нацыяналіст

Capital-capitalism капітал-капіталізм

Happy-happiness шчаслівы- шчасце

To move- movement рухацца- рух

To promote- promotion садзейнічаць- садзеянне

Friend-friendship сябар- сяброўства

To assist-assistant дапамагаць- памочнік

To perform-performance выконваць- выкананне

Active-activity актыўны- актыўнасць, дзейнасць

History- historian гісторыя- гісторык

federal-federation федэральны-федэрацыя

liberate-liberation вызваляць- вызваленне

erode-erosion раз’ядаць- раз’яданне/ эрозія

sіt-session сядзець сесія


Прыметнік

-y

-able


-less

-ful


-ic

-al


-ical

-ous


-ive

-ish


-ant

-ent


Rain-rainy дождж- дажджлівы

Reason-reasonable сэнс- разумны

Colour- colourless колер- бясколерны

Use-useful карысць- карысны

Economy-economic эканоміка - эканамічны

Center- central цэнтр- цэнтральны

Astronomy- astronomical астраномія- астранамічны

Danger-dangerous небяспека- небяспечны

Progress-progressive прагрэс- прагрэсіўны

fool- foolish дурань- дурнаваты, child-childish дзіця- дзяціны

distance-distant адлегласць-аддалены

silence-silent цішыня/ маўчанне- маўклівы



Дзеяслоў

-ate

-ize (-ise)

-fy

-en


To isolate ізаляваць

Modern-to modernize сучасны- мадэрнізаваць

Simple-to simplify просты- спрашчаць

Sweet- to sweeten салодкі- падсаладзіць



Лічэбнік

-teen

-ty


-th

Six-sixteen шэсць- шаснаццаць

Four-forty чатыры- сорак

Ten-tenth дзесяць- дзесяты


Прыслоўе

-ly

Loud- loudly гучны- гучна

Прыстаўкі.



Прыстаўкі

Вытворнае слова

Un-

In-, im-, il-, ir-


Re-

Dis-


Mis-

True-untrue праўдзівы- непраўдзівы; to dress-to undress апрануць- распрануць, сapable-incapable здольны- няздольны, legal- illegal законны- незаконны, regular-irregular правільны- няправільны

To write-to rewrite пісаць -перапісаць

To like-to dislike любіць- нелюбіць

To inform- to misinform інфармаваць- няправільна паінфармаваць


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка