Дзядзька Мікалай




старонка3/4
Дата канвертавання03.04.2016
Памер376.53 Kb.
1   2   3   4

Лічэбнік The Numeral


Лічэбнікі дзеляцца на колькасныя і парадкавыя.

Колькасныя лічэбнікі.

Лічэбнікі першага дзесятку з’яўляюцца асновай усіх лічэбнікаў. Лічэбнікі ад 13 да 19 утвараюцца ад адпаведных лічэбнікаў далучэннем суфіксаў –teen , назвы дзесяткаў- далучэннем суфікса –ty.

Лічэбнікі 11, 12, 100, 1000, 1000 называюцца адпаведна eleven, twelve, hundred, thousand, million.

Састаўныя лічэбнікі ўтвараюцца спалучэннем простых лічэбнікаў.

Напр. 23- twenty-three, 68- sixty-eight

Паміж сотнямі з дзесяткамі і адзінкамі ставіцца ставіцца злучнік and.

552- five hundred and fifty- two; 403- four hundred and two.

Даты гадоў чытаюцца так: 1906- nineteen hundred and six, альбо nineteen oh six.


  1. fourteen hundred and ten

1948- nineteen forty eight

2003 – two thousand and three

Заўвага:

Шэраг лічэбнікаў пры далучэнні суфіксаў –teen i –ty мяняюць напісанне кораня і вымаўленне.

Three-thirteen- thirty, five- fifteen- fifty, two-twelve-twenty

Four- forty – мяняецца толькі напісанне кораня.

Са словамі hundred, thousand, million замест лічэбніка one можа ўжывацца неазначальны артыкль а.

one hundred, a hundred

Словы hundred, thousand, million пры ўжыванні з іншымі лічэбнікамі не маюць канчаткаў множнага ліку.

Two million books - два мільёны кніжак, three thousand red roses - тры тысячы чырвоных руж

На пісьме кожныя тры разрады аддзяляюцца коскаю. У дзесятковых дробах цэлая частка ад дробавай адзяляецца кропкаю.

2,345, 678 two million three hundred and forty five thousand six hundred and seventy eight;

4.05 four point nought five

Парадкавыя лічэбнікі.

Парадкавыя лічэбнікі за выняткам першых трох утвараюцца ад адпаведных колькасных лічэбнікаў з дапамогаю суфікса –th.

Four- fourth, thirteen- thirteenth/

Першыя тры парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца так:

One- first, two- second, three- third. /першы, другі, трэці/

Заўвага:

Некаторыя лічэбнікі, пераходзячы ў разрад парадкавых, мяняюць сваю арфаграфію.

Five- fifth, nine- ninth, eight- eighth, twelve- twelfth

Пры ўтварэнні парадкавых лічэбнікаў, што абазначаюць дзесяткі, канцавая літара –у мяняецца на –іе.

Forty-fortieth, seventy- seventieth

4,653rd- Four thousand six hundred and fifty-third


Простыя арыфметычныя дзеянні вымаўля.цца так:

4+2=6 four plus two is six

4-2=2 four minus two is two

4:2=2 four divided by two is two

4х2=8 four by two is eight.

Дзеяслоў The Verb


Англійскі дзеяслоў мае катэгорыю часу, асобы, ліку, стану. Дзеяслоў вельмі бедны на канчаткі.

Часоў, як і ў беларускай мове, тры: мінулы - past, цяперашні- present, прышлы або будучы –future. Існуе таксама будучы ў мінулым- future-in-the-past. Ролю беларускага даўномінулага незавершанага часу выконвае past perfect.

Неазначальная форма мае пры сабе часціцу to: to make рабіць, to stand стаяць.

Словы Indefinite, Continuous, Perfect выражаюць характар дзеяння, выражаны дзеясловам, гэта сістэма часу. Не блытаць з паняткам “час”.

Асобаў пяць (формы “ты” і “вы” не адрозніваюцца).

Лікі два- адзіночны і множны.

Мадальныя дзеясловы can, may, must не маюць катэгорыі ліку і асобы, да таго ж ужываюцца не ва ўсіх часах.

Адмоўная часьціца not у выказьніку ставіцца пасьля дапаможнага дзеяслова, мадальнага дзеяслова і дзеяслова to be. She is not in. He doesn’t play piano. We shouldn’t go there.

Найважнейшымі дапаможнымі дзеясловамі ёсць to be, to have, to do. Вось іх формы ў цяперашнім часе.

Лік

Асоба

To be

To have

To do

Адзіночны лік

I

you


he (she, it)

am

are


is

have

have


has

do

do

does



Множны лік

we

you


they

are

are


are

have

have


Hhve

do

do

do


Англійскі дзеяслоў мае чатыры асноўныя формы. Гэта інфінітыў -Infinitive, просты мінулы час Past Indefinite/ Simple Past, дзеепрыметнік мінулага часу- Past participle ці Partіciple II, дзеепрыметнік цяперашняга часу – Participle I, (у беларускай мове адсутнічае). /Пра дзеепрыметнікі глядзі далей./

Формы Past Indefinite i Participle II гэтак званых “правільных” дзеясловаў супадаюць.

Утварэнне часоў дзеяслова.

Цяперашні просты час / Present Indefinite ён жа Simple Present / не мае асабовых канчаткаў, акрамя трэцяй асобы адзіночнага ліку, якая мае канчатак –s. To make: I make, you make, he/ she/ it makes, we make, they make

Мадальныя дзеясловы не маюць аніякіх канчаткаў. I can, you can, she/ he can, we can, they can.



Просты мінулы час /Past Indefinite , ён жа Simple Past/ правільных дзеясловаў утвараецца далучэннем да формы цяперашняга часу канчатку –ed, агульнага для ўсіх асобаў

To finish: I, you, he/she/it, we, they finished

Канчатак вымаўляецца як [t] пасля глухіх зычных (акрамя [t]), як [d] пасля галосных і звонкіх зычных (акрамя [d]), як [id] (пасля [t] і [d])

[t] worked; [d] loved, tied; [id] acted

Няправільныя дзеясловы-іх у англійскай мове 144- утвараюць формы простага мінулага часу і дзеепрыметнікаў мінулага часу змяненнем галоснай кораня, змяненнем самога кораня ці ніяк не мяняюцца. Такія формы дзеясловаў належыць запамінаць.

Give-gave-given, go- went-gone, put-put-put



Прышлы/ будучы час /Future Indefinite, ён жа Simple Future/ утвараецца з дапамогаю дапаможных дзеясловаў shall /для першай асобы адз. і множнага ліку/ i will /для астатніх асоб/, якія ставяцца перад формаю інфінітыву без часціцы to. Дзеяслоў will зараз паступова выцясняе дзеяслоў shall.

I shall write, we shall write, you, he/ she/ it, they will write. Але можна сказаць I will write, we will write.



Дзеепрыметнікі цяперашняга часу ўтвараюцца далучэннем да формы цяперашняга часу канчатку –ing.

Go- going, take- taking, run- running, die- dying


Табліца часоў і сістэмы часоў незалежнага стану, іначай Active Voice.

/на прыкладзе дзеяслова to finish/


Час


Сістэма часоў




Indefinite

Continuous

Perfect

Perfect Continuous

Present

I finish/ he finishes

I a I am finishing

I have finished

I have been finishing

Past

I finished

I was finishing

I had finished

I had been finishing

Future

I shall /he will finish

I shall be finishing

I shall have finished

I shall have been finishing

Future –in-the-Past

…I should finish












Часы сістэмы Continuous.

Неазначальная форма гэтай сістэмы to be + verb + ing: to be reading, to be taking

У які час паставіш дзеяслоў to be, такі час і будзе. He is reading a text. (Present Cont.) He was reading a text. (Past Cont.) He will be reading a text. (Future Cont.) Ён чытае/ чытаў/ будзе чытаць тэкст.
Часы сістэмы Perfect.

Неазначальная форма гэтай сістэмы to have + past participle; для правільных дзеясловаў to have + verb + ed.

У які час паставіш дзеяслоў to have, такі час і будзе. She has turned on the light. (Present Perf.) Яна запаліла святлою. She had turned out the light before leaving the room. (Past Perf.) Яна патушыла святло выходзячы з пакою.

Загадны лад.

Загадны лад мае аднолькавыя формы для ўсіх асоб.

Як сцвярджальная форма загаднага ладу ўжываецца дзеяслоў без часціцы to.

Take the plate! Go home! Help me! Вазьмі(це) талерку!/ Ідзі(це) дадому!/ Памажы(це) мне!

Адмоўная форма загаднага ладу ўтвараецца з дапамогаю дапаможнага дзеяслова to do i адмоўнай часціцы not.

Do not take the plate! Don’t go home! Не бяры(це) талерку!/ Не ідзі(це) дадому!


Залежны стан The Passive Voice

Калі неабходна выдзеліць асобу ці прадмет, якія падвяргаецца дзеянню ці калі няма неабходнасці ўпамінаць асобу, якая выконвае дзеянне, тады ўжываецца залежны стан.

У якасці выказніка могуць выкарыстоўвацца пераходныя дзеясловы з прамым дапаўненнем, а таксама непераходныя дзеясловы з прыназоўнікам і ўскосным дапаўненнем. Прыназоўнік стаіць адразу пасля дзеяслова..

У сказах залежнага стану няма сапраўднага дзейніка. Ягоную ролю выконвае дапаўненне таго ж сказа ў незалежным стане. Параўнай: Хлопчык узяў кнігу. / Кніга была ўзятая хлопчыкам. (Кніга не робіць ніякага дзеяння, яна не дзейнічае, яна аб’ект дзеяння хлопчыка.)

Залежны стан мае тыя ж часы сістэмы часоў, што і незалежны стан.

Утвараецца залежны стан па той жа схеме, што і беларускі, г. зн. выкарыстоўваюцца дзеяслоў

Быць+ дзеепрыметнік прошлага часу, у англійскай мове гэта to be + past participle.

Радыёпрымач быў зроблены ў Беларусі. The radio was made in Belarus.

Прыклад залежнага стану з непераходным дзеясловам. The doctor was sent for. Паслалі па лекара.

У які час паставіш дзеяслоў to be, такі час і будзе.






Indefinite

Continuous

Perfect

Present

I am invited

I am being invited

I have been invited

Past

I was invited

I was being invited

I had been invited

Future

I shall be invited

----

I shall have been invited

Future-in-the-Past

…I should be invited






Выказнік залежнага стану можа мець у сваім складзе мадальны дзеяслоў can, may, must


The box can be opened easily. Скрыначку можна лёгка адчыніць. /Скрыначка можа быць лёгка адчынена./

Англійскія сказы ў залежным стане на беларускую мову перакладаюцца рознымі спосабамі і не абавязкова залежным станам. Асабліва трэба звяртаць увагу на Present Indefinite/ Simple Present бо ў беларускай мове няма формаў цяперашняга часу для дзеяслова “быць” - to be.

He is allowed to stay at home. Яму дазваляюць/ яму дазволена заставацца дома. /безасабовы сказ з зменаю формы фармальнага дзейніка/

They are influenced easily. Яны лёгка паддаюцца ўплыву. / асабовы сказ у незалежным стане з зваротным дзеясловам/

The door is shut at once. Дзверы адразу зачыняюцца. /незалежны стан з зваротным дзеясловам/

The young man was introduced to the lady. Маладога чалавека прадставілі пані. /безасабовы сказ у незалежным стане/



Коратка пра пытанні да сказаў.

Агульнае пытанне ўтвараецца пастаноўкаю дапаможнага дзеяслова на першае месца ў сказе.

Калі ў сказе ёсць дзеяслоў to be ў любой асабовай форме, а таксама мадальныя дзеясловы can/ could, may/ might, must, ought to, should то ў агульным пытанні на першае месца ставяцца яны.

He is a driver. Is he a driver?

They have come home. Have they come home?

She must find the book. Must she find the book?

Сказы ў Present Simple i Past Simple не маюць дапаможных дзеясловаў. Агульныя пытанні да іх утвараюцца з дапамогаю дзеяслова to do. (3 а. адз.л. does, мінулы час did). Do/ does/ did адпавядае беларускай пытальнай часціцы “ці”. Пасля do, does, did дзеяслоў не мае аніякіх канчаткаў, то бок стаіць у фoрме інфінітыву без часціцы to.

They read at the lesson. Do they read at the lesson? Ці чытаюць яны на ўроку?

He reads at the lesson. Does he read at the lesson? Ці чытае ён на ўроку?

She helped him. Did she help him? Ці дапамагла яна яму? (дзеяслоў help cтаіць у неазначальнай форме)

Спецыяльнае пытанне мае пытальнае слова, якое замяняе які-небудзь член сказа і стаіць перад дапаможным дзеясловам.

She wrote an interesting novel. What did she write?

Пытанне да дзейніка у Present i Past Simple не патрабуе do/ does/ did.

Who wrote an interestng novel?

Альтэрнатыўнае ці выбарнае пытанне мае ў сабе злучнік or “ці”.

Is it a pen or a pencil? Гэта ручка ці аловак?

What does he read, a book or a magazine? Што ён чытае: часопіс ці кнігу?

Пытанне з перапытаннем, г. зв. tag questions- гэта звычайны апавядальны сказ з перапытаннем.

Перапытанне робіцца так: 1. Дзейнік замяняецца займеннікам. 2. Выказьнік замяняецца дапаможным дзеясловам (калі ён ёсьць ці патрэбен- гл. правіла пастаноўкі агульных пытанняў). Дапаможны дзеяслоў сьцьвярджальнага сказу стаіць у адмоўнай форме, адмоўнага сказу- у сьцьвярджальнай форме.

The man drives the car. The man drives the car, doesn’t he? (дзейнік the man заменены займеннікам he, выказьнік drives - дзеясловам does у адмоўнай форме, бо сказ сьцьвярджальны). The girl cannot knit. The girl cannot knit, can she? (мадальны дзеяслоў can стаіць у адмоўнай форме, таму паўтараецца ў сьцьвярджальнай.)

Сьпецыяльнае пытанне –гэта пытанне да якога-небудзь члена сказа. Замест гэтага члена сказа стаіцца пытальнае слова. Само пытанне фармуецца па правілах агульнага пытання, але перад дзеясловам ставіцца пытальнае слова.

The girl takes a nice mirror from the bag.



  1. Does the girl take a nice mirror from the bag? (агульнае пытанне- базавае.)

  2. Who takes a nice mirror from the bag? (пытанне да дзейніка the girl не патрабуе дапаможнага дзеяслова.)

  3. What does the girl take from the bag? (пытанне да дапаўнення a nice mirror)

  4. Where does the girl take a nice mirror from? (пытанне да акалічнасьці месца from the bag.)

  5. What mirror does the girl take from the bag? (пытанне да азначэння пры дапаўненні nice)

Калі сказ адмоўны, то пры фармаванні агульнага і сьпецыяльнага пытанняў адмоўе часьцей за ўсё можна адкінуць і ставіць пытанне як да сьцьвярджальнага сказу.

The boy doesn’t like snakes. Does the boy like snakes?



Дапасаванне часоў.

Ідэя дапасавання часоў заключаецца ў тым, што часавая форма выказніка даданага сказа залежыць ад часавай формы выказніка галоўнага сказа.

Галоўны сказ можа стаяць перад даданым, у сярэдзіне даданага, пасля даданага.

Калі выказнік у галоўным сказе мае форму цяперашняга ці будучага часу, то ў даданым сказе выказнік ставіцца ў тым часе, які патрэбен па сэнсу.

Калі выказнік у галоўным сказе стаіць у адным з мінулых часоў, то ў даданым сказе адбываецца зрух часу ў мінулы ў параўнанні з тым, які патрэбен па сэнсу і сітуацыі

She said he would come in time. Яна сказала, што прыдзе своечасова.

Зрух часоў адбываецца па наступнай схеме.


Час, патрэбны па сэнсу і сітуацыі

Present

Indefinite



Present

Continuous



Present Perfect

Past Indefinite

Past

Conti-nuous



Past Perfect

Future Indefinite

час, які ўжываецца ў даданым сказе

Past Indefinite

Past

Continuous



Past Perfect

Past Perfect

Past Perfect Conti-nuous

Past Perfect

Future-in-the Past

Пры пераводзе простай мовы ва ўскосную адначасна з зрухам часоў мяняюцца і некаторыя указальныя займеннікі, прыслоўі і іншыя словы, што абазначаюць час дзеяння.



У простай мове

Ва ўскоснай мове

This, these

Now


Here

Today


Tomorrow

The day after tomorrow

Yesterday

The day before yesterday

ago


That, those

Then


There

That day


The next day

Two days later

The day before

Two days before

Before

He said: “We have a lot of pens here”. Ён сказаў: “У нас тут багата ручак”.

He said they had a lot of pens there. Ён сказаў, што ў іх багата ручак. /Літаральна “што ў іх там было багата ручак”/

Заўвага.

У некаторых выпадках у даданых сказах часавага зруху не адбываецца.



  1. Дзеяслоў у азначальных, прычынных і параўнальных даданых сказах ставіцца ў той форме, якая адпавядае сэнсу і сітуацыі.

I couldn’t find the book you are speaking about.

  1. Дзеяслоў must ужываецца ў даданым сказе незалежна ад часу дзеяслова ў галоўным сказе.

The mother told the children that they must not play in the street.

  1. Калі ў даданым сказе ўказана пэўная дата падзеі, то ўжываецца Past Indefinite.

He said that he was born in 1992.

4. Няма часавага зруху і тады, калі ён прывядзе да супярэчнасці з сапраўднасцю.

I thought you received this letter yesterday.
Ускосная мова.

Ускосная мова – гэта складаны сказ, які ўтрымлівае апавядальны ці пытальны сказ альбо загад. Сінтаксічна гэта дапаўненне. Апавядальны сказ разглядаўся вышэй.

Трэба толькі заўважыць, што вельмі часта ў англійскім даданым сказе апускаецца злучнік that “што”. They said he had come. Яны сказалі, (што) ён прышоў. Пры перакладзе з англійскай на беларускую яго трэба аднаўляць.

Пры перадачы ва ўскоснай мове пытальнага сказа пытальнае слова робіцца злучнікам.

When will she come?”, he asked. He asked when she would come. “Калі яна прыдзе?”, -спытаў ён. Ён спытаў, калі яна прыдзе.

Агульнае пытанне далучаецца з дапамогаю злучніка whether- ці.

“Is the boss in?”, he asked. He asked whether the boss was in. “Начальнік у кабінеце?”, -спытаў ён.

Ён спытаў, ці ў кабінеце начальнік.

Загадны лад перадаецца так: дзеяслоў у загадным ладзе падаецца неазначальнай формай без часціцы to. “Take the knife”, he told. . “Вазьмі/це нож”,- загадаў ён. Ва ўскосным загадзе часціца to далучаецца да дзеяслова. He told /me, us/ to take the knife. Ён загадаў /мне, нам і пад./ ўзяць нож.

Адмоўная форма загаднага ладу мае пры інфінітыве адмоўе “not

“Don’t touch the picture!”, he ordered. “Не чапай карціну!” He ordered not to touch the picture. Ён загадаў не чапаць карціну.
У англійскай мове ёсць багата дзеясловаў, утвораных дзеясловам і прыназоўнікам, дапр. to come in зайсці, to give up кінуць. Яны функцыянуюць як звычайныя дзеясловы. Звычайна многія з іх маюць сінонімы французскага і лацінскага паходжання. Да пададзеных вышэй дзеясловаў сінонімамі будуць адпаведна to enter, to cease/to surrender.

У пытальных сказах часта прыназоўнік, які кіруе дзеясловам, ставіцца на канцы сказа: Where do you come from? Адкуль ты прыехала? (дзеяслоў to come from прыехаць з)



1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка