Дзядзька Мікалай




старонка2/4
Дата канвертавання03.04.2016
Памер376.53 Kb.
1   2   3   4

Прыметнік The Adjective


Прыметнікі ў англійскай мове не змяняюцца ні па родах, ні па ліках, ні па склонах.

Прыметнікі маюць звычайную, параўнальную і найвышэйшую ступені параўнання.

Аднаскладовыя і двухскладовыя прыметнікі, што канчаюцца на –y, -er, -ow, -ble , а таксама некалькі іншых двухскладовых прыметнікаў утвараюць параўнальную ступень далучэннем да звычайнай ступені суфікса -er, а найвышэйшую ступень далучэннем суфікса. –est. Перад прыметнікам у найвышэйшай ступені заўсёды стаіць азначальны артыкль the. Артыкль не ўжываецца, калі перад прыметнікам стаіць прыналежны займеннік. my best friend мой найлепшы сябар. Mary is her eldest daughter. Мэры- яе старэйшая дачка.

Узор утварэння ступеняў параўнання.



Звычайная ступень

Параўнальная ступень

Найвышэйшая ступень

cold халодны

small малы

easy лёгкі


colder хадладнейшы

smaller меншы

easier лягчэйшы


The coldest найхаладнейшы

The smallest найменшы

The easiest найлягчэйшы


Заўвага. Пры ўтварэнні параўнальнай і найвышэйшай ступені на пісьме выконваюцца наступныя правілы:

а) нямая –е ў канцы слова знікае. nice-nicer-the nicest

б) у аднаскладовых прыметніках зычная пасля адной галоснай падвойваецца, каб захаваць склад закрытым. hot-hotter- the hottest

в) канцовая –у пасля зычнай мяняецца на –і: busy- busier- the busiest

Шматскладовыя (difficult, interesting) і большасць двухскладовых (active, famous і інш.) прыметнікаў утвараюць параўнальную ступень з дапамогаю слова more, а найвышэйшую- з дапамогаю слова most і азначальнага артыклю ці займенніка.

difficult- more difficult- the most difficult, active- more active –the most acive/ its most active member

Параўноўваючы дзве якасці мы можам сказаць, дапрыкладу:

Гэтая машына даражэйшая за тую. Па-англійску гэта перадаецца так:

This car is more expensive than that one.

Параўнанне можа быць не толькі ў бок большай якасці, але і ў бок меншай.

У гэтым выпадку ўсе прыметнікі утвараюць ступені параўнання аднолькава: для параўнальнай ступені ўжываецца слова less, для найвышэйшай, –the least.

Interesting- less interesting – the least interesting

I am less busy today than yesterday. Сёння я менш занятая чым учора.

Для параўнання двух аднолькавых якасцяў прыметнікаў прыметнік у звычайнай ступені ставіцца паміж словамі as… as… -гэткі ж ... як...

The girls are as clever as the boys. Дзяўчаты гэткія ж разумныя як і хлопцы.

Для адмоўных сказаў ужываюцца словы not so… as… не такі …як… альбо not as ... as

This way is not so long as that. Гэты шлях не такі доўгі, як той.
Некаторыя прыметнікі маюць асобыя формы ступеняў параўнання.


Звычайная ступень

Параўнальная ступень

Найвышэйшая ступень

Good добры

Bad дрэнны, кепскі

Many, much

Little малы

Far далёкі
Old стары


Better лепшы

Worse горшы

More большы

Less меншы

Farther далейшы

Further наступны, далейшы

Older старэйшы

Elder старэйшы, большы (са словамі sister, brother)



The best найлепшы

the worst найгоршы

the most самы, най-

the least найменшы

the farthest самы далёкі

the furthest самы далёкі

the oldest найстарэйшы

the eldest самы старэйшы

(са словамі sister, brother)

Слова “такі” без параўнання перадаецца па- англійску двума словамі: so i such. Правіла ўжывання наступнае: калі пасля прыметніка няма назоўніка, то ўжываецца слова so, калі пасля прыметніка стаіць назоўнік, то ўжываецца слова such.

The story was so dull. Гісторыя была такая нудная. It was such an easy game to play. Гэта была такая лёгкая гульня.

Прыслоўе The Adverb


Прыслоўі ў англійскай мове бываюць простыя і вытворныя. Вытворныя ўтвараюцца ад прыметнікаў з дапамогаю суфікса –ly.

Nice- nicely, quick-quickly, slow- slowly

Прыметнікі, што канчаюцца на галосную –у мяняюць яе на –і перад суфіксам –ly.

Happy –happily шчаслівы- шчасліва

Шэраг прыслоўяў не адрозніваеца па форме ад прыметнікаў. Дапр. fast, long, far, little, much, early, late, straight, а таксама daіly, weekly, monthly, і інш., утвораныя ад назоўнікаў з дапамогаю суфікса –ly.

He did not sleep long. Ён спаў нядоўга (long прыслоўе). She wore a long dress. Яна насіла доўгую сукенку (long прыметнік). This is a daily newspaper. Гэта штодзённая газета.

Прыслоўі too і also у значэнні таксама ўжываюцца ў сцвярджальных і пытальных сказах.

I love you too. Я цябе таксама кахаю.

У адмоўных сказах у тым жа значэнні ўжываецца прыслоўе either-таксама не .

I don’t like it either. Мне гэта таксама не падабаецца.

Прыслоўі too i either стаяць у канцы сказа. Але калі прыслоўе too мае значэнне занадта, задужа то яно стаіць перад тым словам, якое яно вызначае.

It’s too hot here. Тут надта/ занадта спякотна.

Некаторыя прыслоўі, дапр. late /позні, позна/, near /блізкі, блізка/ маюць дзве формы: адна супадае з прыметнікам, другая ўтворана з суфіксам -ly. Гэтыя формы маюць рознае значэнне.

Lately мае значэнне “нядаўна”, nearly - “амаль”.

Вельмі часта ў англійскай мове ўжываецца прыметнік там, дзе ў беларускай было б прыслоўе.

high in the sky – высока ў небе



Ступені параўнання прыслоўяў утвараюцца гэтак сама, як і ступені параўнання прыметнікаў, але без ужывання артыкля.

Аднаскладовыя прыслоўі і двухскладовае прыслоўе early утвараюць параўнальную ступень далучэннем суфікса –er , а найвышэйшую ступень далучэннем суфікса -est да звычайнай ступені. Пры далучэнні суфіксаў адбываюцца тыя ж арфаграфічныя змены, што і ў прыметнікаў.

Late- later- the latest позна-пазней- самае позняе, early- earlier- the earliest рана- раней- найраней

Прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў з дапамогаю суфіксу –ly утвараюць параўнальную ступень з дапамогаю слова more, а найвышэйшую - з дапамогаю слова most

Brightly- more brightly - most brightly ярка-ярчэй- найярчэй. Звярніце ўвагу на неўжыванне артыкля the пры ўтварэнні найвышэйшай ступені. Гэта таму, што прыслоўі ўжываюцца з дзеясловамі, а не з прыметнікамі.

Прыслоўі оften, quickly, slowly, loudly могуць утвараць параўнальную і найвышэйшую ступень як з дапамогаю словаў more, most, гэтак і з дапамогаю суфіксаў –er, - est.

Некаторыя прыслоўі маюць асобыя формы ступеняў параўнання.


Звычайная ступень

Параўнальная ступень

Найвышэйшая ступень

Well добра

Badly дрэнна, пагана

Much шмат, багата

Little мала

far далёка


Better лепей, лепш

Worse горш

More болей, больш

Less меней, менш

Farther/ further далей


Best найлепш

Worst найгорш

Most найбольш

Least найменш

Farthest/ furthest найдалей

Многія прыслоўі выступаюць у сказе ў ролі акалічнасьці. Акалічнасьці часу, месца і іншыя маюць схільнасьць стаяць у канцы англійскага сказа. Параўнай: Сёння добрае надвор’е. The weather is fine today.


То бок, англійскі апавядальны сказ схільны да наступнага парадку: дзейнік- выказьнік- дапаўненне- акалічнасьць. Беларускі сказ нашмат вальнейшы ў парадку словаў, дапрыкладу:

Цяпер мы туды ніяк не заедзем. (Акалічнасьць часу- дзейнік- акалічнасьць месца- акалічнасьць спосабу дзеяння- выказнік).


Займеннiк. The Pronoun


У англійскай мове асабовыя, прыналежныя, зваротныя займеннікі змяняюцца па асобах, ліках і родах.

Лік

Асоба

Асабовы

Прыналежны

Зваротна-узмацняльныя

Адзіночны

1 я

2 ты


3 ён

яна


яно

I me я, мяне, мне

you you ты, табе, цябе

he him ён, яму, яго

she her яна, ёй, яе

it it яно, яму, яго


My mine мой

Your yours твой

His his ягоны

Her hers ейны

Its its ягоны


Myself сабою

Yourself табою, сабою

Himself ім, сабою

Herself ёю, сабою

Itself ім, сабою


Множны

1 мы

2 вы


3 яны

We us мы, нам, нас

You you вы, вам, вас

they them яны ім, іх


Our ours наш

Your yours ваш

their theirs іхні


Ourselves намі, сабою

Yourselves вамі, сабою

Themselves імі, сабою


Асабовыя займеннікі I, he, she, it, we, you, they ужываюцца як дзейнік і як імянная частка састаўнога выказніка, а займеннікі me, him, her, it, us, you, them як дапаўненне.

З прыналежных займеннікаў формы my, your, his, her, its, our, their ужываюцца толькі перад назоўнікамі, тады як формы mine, yours, his, hers, its, ours, theirs перад назоўнікамі ніколі не ўжываюцца, бо самі замяняюць раней згаданы назоўнік.

Зваротна-узмацняльныя займеннікі ўжываюцца пасля займеннікаў і назоўнікаў для ўзмацнення іх значэння. Звычайна яны перакладаюцца словам “сам, сабою”.





Адзіночны лік

Множны лік

myself сам, сама

yourself сам, сама, сабою

himself сам

herself сама

itself само


ourselves самі, сабою

yourselves самі

themselves самі


Калі ўзмацняльны займеннік адносіцца да дзейніка, то ён звычайна стаіць у канцы сказа.

I did it myself. Я зрабіў гэта сам./ Я сам зрабіў гэта. / Я зрабіла гэта сама./ Я сама зрабіла гэта.

Займеннікі some, any, no і іх вытворныя ўжываюцца ў розных тыпах сказаў.



Сцвярджальныя сказы

some

something

somebody

someone


Адмоўныя сказы

(not) any

no


(not) anything

nothing


(not) anybody

nobody


(not) anyone

no one


Агульныя

пытанні


any

anything

anybody

anyone

Спецыяльныя пытанні

some

something

somebody

someone

Просьбы

some

something

somebody

someone

У англійскай мове ў адмоўным сказе можа быць толькі адно адмоўе, таму калі ў сказе стаіць адмоўны займеннік no, nobody, то дзеяслоў ужываецца ў сцвярджальнай форме.

Nobody came. Ніхто не прыйшоў.

Займеннік one ужываецца для абазначэння няпэўнай асобы.

One usually writes it thus. Звычайна гэта пішуць так.

Займеннік one (pl. ones) ужываецца для замены раней памянёнага злічонага назоўніка.

If you have no satellite dish you must buy one. Калі вы не маеце спадарожнікавай антэны, вам трэба купіць яе.

1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка